Грунтова Жанна Уладзіміраўна Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ходцаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа”



Дата канвертавання01.01.2017
Памер120.02 Kb.
#574
Сучасныя метады, прыёмы і тэхналогіі арганізацыі прадуктыўнай дзейнасці вучняў на факультатыўных занятках па беларускай мове ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі

Грунтова Жанна Уладзіміраўна

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ходцаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа”

На сучасным этапе развіцця агульнаадукацыйная школа вялікую ўвагу ўдзяляе праблеме забеспячэння глыбокага і трывалага авалодвання навучэнцамі вучэбным матэрыялам, павышэнню эфектыўнасці навучання, развіццю ў школьнікаў імкнення да вучэння. Таму настаўнікі пастаянна шукаюць шляхі ўдасканалення вучэбнага працэса. Правільная арганізацыя факультатыўных заняткаў па прадмеце – гэта ёсць пазаўрочная дзейнасць школьнікаў, якая можа быць лагічным працягам вучэбных заняткаў. Галоўная задача якой – развіццё цікавасці да прадмета, развіццё схільнасцей школьнікаў і разумная арганізацыя іх вольнага часу.

Факультатывы накіраваны на паглыбленне ведаў па прадметах, на пашырэнне ведаў і развіццё навыкаў пазнавальнай дзейнасці, на развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў. Факультатыўныя заняткі павінны будавацца так, каб быць цікавымі, займальнымі. Неабходна выкарыстоўвасць натуральную дапытлівасць школьнікаў для фарміравання ўстойлівай цікавасці да свайго прадмета.

Зараз ні для каго не сакрэт, што паспяховасць школьніка вызначаецца не толькі і не столькі яго здольнасцямі, колькі яго жаданнем вучыцца, гэта значыць матывацыяй. Для паспяховага авалодвання любой дзейнасцю неабходны пэўны ўзровень інтэлекта, далейшы поспех абумоўліваецца не інтэлектам, а іншымі індывідуальна-псіхалагічнымі асаблівасцямі. Лічыцца, што для таго, каб дзіця вучылася паспяхова, неабходна спалучэнне пазнаваўчай і сацыяльнай матывацыі. Калі матывацыя будзе толькі пазнаваўчай, веды школьніка хутчэй за ўсё будуць аднабокімі і, магчыма, адарванымі ад практыкі. Калі жаданне вучыцца мае толькі сацыяльную прыроду, то цікавасць да ўсіх прадметаў будзе павярхоўная, школьнік будзе вучыцца толькі дзеля адзнакі.

Факультатывы як раз і даюць магчымасць настаўніку працаваць з вучнямі, якія маюць розную матывацыю да навучання, праз выкарыстанне разнастайных формаў і метадаў.

Асноўная ўвага на факультатыўных занятках накіравана на развіццё інтэлектуальных магчымасцей, творчых здольнасцей вучняў, удасканаленне ўменняў прымяняць атрыманыя веды ў нестандартных маўленчых сітуацыях. Пастаўленыя задачы вырашаюцца на аснове прынцыпаў навуковасці і даступнасці, пераемнасці і перспектыўнасці, сістэмнасці і паслядоўнасці, сувязі тэорыі з практыкай, актыўнасці і самастойнасці, а таксама індывідуалізацыі навучання. Праграмы факультатыўных заняткаў змяшчаюць тэарэтычны і практычны матэрыял, але гэта не значыць, што вучні пасіўна атрымліваюць веды. Кожныя заняткі – гэта крок наперад па ўдасканаленні агульнавучэбных уменняў і навыкаў, развіцці маўлення і творчых здольнасцей.

Вучэбна-выхаваўчы працэс арганізуецца на аснове прынцыпу асобасна арыентаванага навучання мове, пры якім асноўная ўвага скіравана на моўны і маўленчы вопыт школьнікаў, іх разумовыя і творчыя здольнасці, патэнцыяльныя магчымасці засваення мовы. У аснову навучання пакладзены тэкстацэнтрычны падыход, пры якім арганізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў ажыццяўляецца на матэрыяле тэкстаў: вучні выяўляюць тыя або іншыя моўныя адзінкі, аналізуюць іх паводле асноўных характарыстык, адметнасці выкарыстння ў маўленні, вучацца ўжываць вывучаныя адзінкі ў вусных і пісьмовых выказваннях. На матэрыяле тэксту развіваюцца маўленча-камунікатыўныя здольнасці, фарміруюцца арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі, лагічнае і вобразнае мысленне. Тэкст разглядаецца не толькі як сродак стварэння навучальнага і развіццёвага асяроддзя, а і як сродак выхаваўчага ўздзеяння. Прынцып вывучэння мовы і культуры з’яўляецца адным са сродкаў матывацыі навучання беларускай мове. Ён мае на мэце не толькі трывалае засваенне лінгвістычнага матэрыялу і фарміраванне ўмення прымяняць яго на практыцы ў разнастайных маўленчых сітуацыях, але і ўсведамленне роднай мовы ў кантэксце беларускай і сусветнай культур.

Пры навучанні перавага аддаецца метадам, накіраваным на актывізацыю і аптымізацыю вучэбна-выхаваўчага працэсу. Эфектыўнасць факультатыўных заняткаў будзе напрамую залежыць ад таго, наколькі рацыянальна арганізавана зменлівасць вусных і пісьмовых заданняў, як прадумана ўзаемасувязь вуснага і пісьмовага маўлення вучняў, ці створаны ўмовы для пераадолення вучнямі цяжкасцей, што ўзнікаюць ад думкі да маўлення, ад маўлення да думкі. Гэта лінгвістычныя назіранні, эксперымент, слова настаўніка, гутарка, пошукавыя сітуацыі, маўленча арыентаваныя практыкаванні, розныя віды самастойнай работы (праца з вучэбнай і навуковай літаратурай, складанне дыдактычных матэрыялаў, рознаўзроўневых заданняў, тэставых работ, слоўнікавых дыктовак, алгарытмаў, афармленне картак, перфакарт, табліц, вусныя выказванні на лінгвістычную тэму, напісанне сачыненняў па пачатку, пераклад з рускай мовы на беларускую, рэдагаванне работ таварышаў і іншыя).

Напрыклад:

Запаўненне апорных табліц з “белымі плямамі”.

Апорная табліца з “белымі плямамі” па тэме “Стылі маўлення”

Стыль маўлення

Для чаго выкарыстоўваецца

Жанры

Навуковы

Калі трэба (як?)____раскрыць сутнасць якой-небудзь з’явы ці прадмета.

Рэферат, даклад_____

Мастацкі

Калі трэба (як?) ______апісаць якую-небудзь з’яву, прадмет, карціну.

Раман, аповесць_____

Гутарковы

Абслугоўвае (якія?)_____зносіны людзей.

Гумарэска, жарт_____

Афіцыйны

Калі трэба перадаць (якія?)______ факты афіцыйнага характару.

Аб’ява, заява______

Публіцыстычны

Калі трэба (што зрабіць?)_____ на людзей, у чымсьці іх пераканаць, да нечага заклікаць.

Рэпартаж, артыкул_____

На факультатыўных занятках ў ХІ класе пры вывучэнні тэмы: “Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах” вучні працуюць з табліцай:

Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах



Коскамі выдзяляюцца

Коскамі не выдзяляюцца

  1. Калі параўнальны зварот мае толькі параўнальнае значэнне.

  1. Устойлівыя фразеалагічныя параўнанні з ЯК:

Усе як на падбор,

Чырвоны як рак,

Патрэбны як паветра і інш.


  1. Заўсёды выдзяляюцца спаучэнні: як адзін, як правіла, як звычайна, як заўсёды, як зараз, як знарок, як цяпер, як напрыклад і інш.

  1. Пры паўторы слоў.

  1. Канструкцыі, якія ўваходзяць у склад іменнага выказніка.

  1. Калі маюць значэнне “ў якасці”.

  1. Коска ставіцца перад злучнікам ЯК у спалучэннях: не хто іншы, як…

не што іншае, як…

  1. Калі параўнальнаму звароту папярэднічае адмоўе НЕ ці часціцы зусім, амаль, проста, усё роўна і інш.

  1. Перад злучнікамі ЯК і ЧЫМ у спалучэннях:

Больш як (не больш як),

Больш чым (не больш чым),

Менш як (не менш як),

Менш чым (не менш чым),

Бліжэй як, не часцей як, не радзей як, не іначай як, усё роўна як і інш.


  1. Калі ёсць указальныя словы:

Так (такі), гэтак (гэтакі), той (тыя).

  1. Устойлівыя выразы са злучнікам ЯК: як мага, як след, як мае быць, як належыць, як не ў сябе і інш.

Тэарэтычныя звесткі падаюцца ў ходзе гутарак, невялікіх паведамленняў, лінгвістычных дыскусій. Сістэматычна на факультатыўных занятках выступаюць вучні з самастойна падрыхтаванымі паведамленнямі, дакладамі. Падрыхтоўка вусных выказванняў вучыць працаваць з літаратурай (слоўнікамі, энцыклапедыямі, даведнікамі), падводзіць да самастойнага асэнсавання моўных з’яў. Пошукавыя сітуацыі, што ствараюцца на занятках, накіраваны на выяўленне супярэчнасцей і заканамернасцей у моўных з’явах. Цікавымі відамі работы з’яўляюцца практыкаванні на выкарыстанне ведаў у нестандартных, творчых сітуацыях.

Напрыклад.

У ІХ класе на факультатыўных занятках можна прапанаваць наступнае творчае заданне:



Складзіце невялікі тэкст па пачатку, выкарыстаўшы бяззлучнікавыя складаныя сказы.

Хлеб – святыня для чалавека. Здаўна людзі з павагай ставіліся да хлеба і вельмі сумавалі па ім, калі траплялі туды, дзе пра хеб нават нічога не чулі і ў вочы не бачылі. Некалі кінуць хлеб на дол было смяротным грахом:.

У 5 класе на факультатыўных занятках выкарыстоўваю жартоўныя пытанні, дзе трэба падлічыць колькасць зычных і галосных гукаў у словах-адказах:

Як называецца лес, ў якім растуць адны елкі?

Які звер пакідае птушыныя сляды?

Як запісаць сухая трава чатырма літарамі?

Якую музычную ноту дабаўляюць у стравы?

Або такое заданне: адгадайце вершаваную загадку Ніла Гілевіча. З літар слова-адгадкі складзіце як мага больш новых слоў.

Дуга злучыла берагі

Прыгожа, нібы ў казцы,

А вось званочак да дугі

Прымацаваць не ўдасца. (Вясёлка).

З літар слова ВЯСЁЛКА можна скласці слова – Вася, лёс, ёлка, асёл, вёска, лёска, Кася.

Аддаючы перавагу маўленча арыентаваным практыкаванням, выкарыстоўваю заданні павышанай складанасці. Стварэнне маўленчых сітуацый актывізуе разумовую дзейнасць школьнікаў, вучыць іх мэтанакіравана карыстацца моўнымі сродкамі.



Напрыклад. Ад дадзеных назоўнікаў утварыце прыметнікі, складзіце з імі сказы: вецер, цяпло, сонца, дарога, калодзеж. Або прадоўжыце тэкст па пачатку.

На занятках практыкуецца выкананне работ, падчас якіх удасканальваюцца навыкі працы са слоўнікамі, энцыклапедычнымі даведнікамі, лінгвістычнымі дапаможнікамі.



Напрыклад. Перакладзіце сказы на беларускую мову, падабраўшы назоўнікі-адпаведнікі да рускіх слоў. Начинающий, верующий, будущее, выступающий.

Карыстаючыся табліцай падрыхтуйце вуснае выказванне на тэму “Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова”.

Разнастайныя віды работы будуць садзейнічаць развіццю кемлівасці, настойлівасці ў дасягненні мэты, адказнасці, дысцыплінаванасці, працавітасці.

Падчас арганізацыі навучальнага працэсу варта памятаць пра тое, што самае небяспечнае пры навучанні – гэта фармальныя веды. Атрыманыя без цікавасці, без станоўчых адносін да вывучанага матэрыялу, яны з’яўляюцца непатрэбным баластам, бо не будуць актыўна прымяняцца на практыцы, не будуць выклікаць жадання працаваць з захапленнем. Для вучняў любога ўзросту матывацыяй навучання з’яўляецца займальнасць падачы тэарытычнага і практычнага матэрыялу. Рэалізаваць пастаўленыя мэты і задачы дапамогуць разнастайныя рубрыкі, якія арыентуюць як на ўзнаўленне тэарэтычнага матэрыялу, так і на замацаванне ўменняў і навыкаў.

Напрыклад. Рубрыка “Стол даведак”. Патлумачце значэнне беларускіх слоў: мілавіца, журавіны, парэчкі, цукроўкі, гародніна, садавіна, вяселле.

Рубрыка “Выпраўляем памылкі”. Прачытайце тэкст, вызначце, якія словы ў тэксце ўжыты няправільна. Выпраўце памылкі ў маўленні:

Фільм быў цікаўны – цікавы. Гліністыя вырабы купіла – гліняныя. Дзень быў дажджавы – дажджлівы. Фарбы былі водныя – вадзяныя.

Рубрыка “Творчая лабараторыя”. Прачытайце тэкст, вызначце да якого стылю ён адносіцца, абгрунтуйце сваю думку. Прыдумайце працяг казкі, выкарыстаўшы выраз: “Хто доўга гуляе, той багацця не мае”.

Рубрыка “Вясёлы перапынак”. Гульня “Хто больш”. Прадоўжыце рад запазычаных слоў у якіх пішыцца літара э: купэ, тунэль, маянэз, верэран…

Рубрыка “Папрацуем перакладчыкамі”. Запішыце па-беларуску, раскажыце пра адметнасць беларускіх сінтаксічных канструкцый. Благодарить отца, смеяться над соседом, писать по новому адресу, идти в лес по грибы, заболеть ангиной.

З мэтай праверкі засваення ведаў, уменняў і навыкаў вучням прапануецца рубрыка “Правяраем сябе”.

Пазбавіцца фармальнага засваення ведаў, уменняў і навыкаў дазваляе выкарыстанне займальнага матэрыялу: вершаваных тэкстаў, прыказак, прымавак, загадак, гумарэсак, скорагаворак, разнастайных малюнкаў. Матывацыі навучання садзейнічае калектыўнае складанне крыжаванак і алгарытмаў, праца са схемамі, табліцамі, ілюстрацыя моўных з’яў уласнымі малюнкамі. Неабходна памятаць і пра тое, што займальнымі з’яўляюцца і незвычайная пастаноўка пытання, і нестандартная фармулёўка задання, і адметны раздатачны матэрыял. Выклікаюць цікавасць і жаданне працаваць лінгвістычныя казкі, займальныя апавяданні, лінгвістычныя задачы.

Напрыклад:

Працуючы на факультатыве ў VІ класе прапаную вучням запоўніць крыжаванку:



Разгадаўшы магічнае слова, вы даведаецеся, чаго я вам жадаю.

  1. Той, хто займаецца пераплётам кніг.

  2. Работнік гардэроба.

  3. Той, хто займаецца перапісваннем чаго-небудзь.

  4. Той, хто скупляе што-небудзь для продажу або для іншых мэт.

  5. Той, хто перайшоў на бок праціўніка і добраахвотна здаўся ў палон.

  6. Той, хто нарыхтоўвае што-небудзь.

  7. Рабочы, які займаецца пагрузкай або разгрузкай чаго-небудзь.






1


































2








































3































4

























5


































6


































7






















Адказы. 1. Пераплётчык. 2. Гардэробшчык. 3. Перапісчык. 4. Скупшчык. 5. Перабежчык. 6. Нарыхтоўшчык. 7. Грузчык. Ключавое слова – поспеху.

На занятках спалучаюцца калектыўныя і індывідуальныя формы работы, работа ў парах, работа ў групах, абавязкова неабходна ствараць атмасферу супрацоўніцтва. Вучні аб’яднаны адзінай мэтай, але кожны з іх мае права на выражэнне ўласнай думкі адносна той ці іншай лінгвістычнай праблемы. Роля настаўніка заключаецца ў стварэнні праблемнай сітуацыі і арганізацыі пошуку ісціны.

Рэалізацыя асобаснага падыходу патрабуе ад настаўніка арганізаваць работу так, каб кожны вучань адчуў сябе першаадкрывальнікам той ці іншай моўнай з’явы. Лінгвістычная тэорыя падаецца як вынік назіранняў, абагульненняў, супастаўленняў, як адказ на пытанні. Невялікія лінгвістычныя адкрыцці, якія робяць вучні пад кіраўніцтвам педагога, актыўнае ўспрыманне інфармацыі, самастойныя вывады і абагульненні будуць садзейнічаць развіццю пазнавальнай актыўнасці, выхоўваць свядомае стаўленне да моўных фактаў.

Такім чынам, можна зрабіць вывад, што факультатыўныя заняткі магчыма зрабіць цікаўнымі і змястоўнымі пры ўмове, што педагог не будзе замыкацца ў межах толькі адной тэхналогіі навучання бо гэта значна звужае выбар метадаў і прыёмаў дзейнасці, а менавіта яны робяць урок цікавым, рознабаковым, эфектыўна павышаюць працэс навучання, аптымізуючы дзейнасць навучэнцаў за кошт змены відаў работы, садзейнічаюць актыўнаму ўдзелу іх у пазнаваўчым працэсе, скіроўваюць іх да крэатыўнай дзейнасці.



Спіс літаратуры

  1. Валочка, Г. Арганізацыя і правядзенне факультатыўных заняткаў па беларускай мове / Г.Валочка, С.Язерская // Роднае слова - 2010 - № 7. – С. 53- 56.

  2. Гамеза, Л.М. Вывучэнне раздзела “Словаўтварэнне” ў функцыянальна-семантычным аспекце / Л.М.Гамеза // Роднае слова. – 2004. – № 6. – С. 65 – 67.

  3. Гамеза, Л. М. Вывучэнне фанетыкі ў школьным курсе беларускай мовы / Л.М. Гамеза // Роднае слова. – 2001. – № 5. – С. 63 – 66.

  4. Дзятко, Д. Беларускі правапіс і граматыка : Тэорыя і заданні для школьнікаў / Д.Дзятко, Н.Радзіваноўская, В.Урбан // Роднае слова. – 2010. – № 5. – С. 26-29.

  5. Запрудский Н.И. Организация факультативных занятий в 11-летней школе/ Н.И.Запрудский, А.И. Добриневская.- Минск: Зорны верасень,2008.-с.164

  6. Ляшук, В.Я. Факультатыўныя заняткі і дысцыпліны на выбар / В.Я. Ляшук // Методыка выкладання беларускай літаратуры. / Пад рэд. Ляшук В.Я. – Мінск, 1999. – С.380 – 400.

Інтэрнэт рэсурсы

  1. http://info.baranovichi.edu.by/files/2012/11/kriterii-kach-va-provedeniya-fakultativov.pdf -Критерии качества проведения факультативных занятий

  2. http://sov.opredelim.com/docs/99700/index-1861.html - Факультативные занятия как форма дифференциации обучения

Каталог: e107 files -> public -> Jnvar2016
Jnvar2016 -> Беларуская мова ў 10 класе Тэма: Сістэма часцін мовы ў беларускай мове
Jnvar2016 -> Распрацоўка ўрока беларускай мовы ў 6 класе па тэме “прыметнік як часціна мовы” Красноўская Вольга Анатольеўна
Jnvar2016 -> Распрацоўка ўрока беларускай мовы ў 8 класе па тэме “сувязь выказніка І дзейніка, выражанага колькасна-іменным спалучэннем
Jnvar2016 -> Павышэнне якасці ведаў ведаў праз развіццё маўленчых здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы
Jnvar2016 -> Выкарыстанне сучасных сродкаў навучання на ўроках беларускай мовы як адзін з фактараў індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання
Jnvar2016 -> Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і электронных сродкаў навучання на ўроках беларускай мовы як фактар павышэння якасці адукацыі
Jnvar2016 -> Метады і прыёмы работы пры падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове
Jnvar2016 -> Арганізацыйна-выхаваўчая работа ў шосты дзень вучэбнага тыдня
Jnvar2016 -> Студзёнкаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Сенненскага раёна
Jnvar2016 -> Бібліятэкі ў суботні дзень у ІІ паўгоддзі 2015/2016 навучальнага года № п/п


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал