Гучыць мелодыя "Святочны вальс" Ой, ты, край мой залаты




Дата канвертавання06.01.2017
Памер55.78 Kb.

Гучыць мелодыя “Святочны вальс”

Ой, ты, край мой залаты,

Край мой васільковьі!

Над ракою чараты,

Пушча і дубровы...

Як цымбалы, звонкі бор,

У зелені даліны...

Срэбра рэчак і азёр,

Вырай жураўліны...

Пад дугою тархунцы.

Коні вараныя...

Шыр і боль ва ўсі канцы,

Песні маладыя...

Над ракою чараты,

Пушчы і дубровы...

Ой ты, край мой залаты,

Край мой васільковы

У казачна блакітнай смузе выступаюць абрысы вёсак з бусламі на стрэхах дамоў, з прамяністым сонцам на вясёлых застрышках.

Чуецца гоман палескіх дубраў, гучная песня жаваранка.

Вось яна, Іванаўшчына!

Вось ён казачны край!

Я іду лугамі каля бору,

Я іду палямі над ракой Да чаго ж прыгожыя прасторы Іванаўшчыны роднае маёй.

У кожнага чалавека ёсць на зямлі куточак, з якім звязана усё самае дарагое і светлае. I для ўсіх нас такім месцам з’яўляецца наш родны Янаў - Палесскі, Іванава - самы прыгожы куточак беларускага палесся.

Янаў - Палескі, Янава, Іванава, колькі мілагучнасці, мяккасці, своеасаблівасці ў гэтых назвах.

Я пазнаю вас лугі, пералескі.

Бы і не было ў маім сэрцы тугі.

Я пазнаю цябе, Янаў - Палескі Мой гарадок назаўжды дарагі.

I нараджаюцца быццам бы занава I пачынаюць з табою расці Янаў - Палескі, мой родны Іванава Самы жаданы ў жыцці.

Плошча твая чысцінёй мяне вабіць У скверы гучаць галасы дзетвары.

Многа салдат тут загінула, мабыць Каб ты дажыў да шчаслівай пары.

Тут сустракаю я светлыя ранні Тут мая радасць і тут жа мой боль Тут нарадзілася ў сэрцы каханне I заручалася перад табой.

Нібы чароўная казка з загадкавым змесгам прываблівае ў Янова кожнага. Хто пачуе гэтую назву. I гэта не выпадкова, бо па праву мы маем магчымасць ганарыцца сваім горадам і яго назвай. Над палескай зямлёй беларускіх палёў Горад крылы ўзняў чысціні I сваёю душой, шчырай і маладой Ён стварае гісторыі дні.

Людзі працы жывуць Песню славы пяюць Як вясновай пары жураўлі Горад наш малады ты квітней праз гады Узыходзь веснавою парой.

Горад наш малады Як жа любы нам ты Мы ганарымся табой.

Архіўныя дакументы сведчаць, што горад наш мае цікавую і багатую гісторыю. Першы успамін аб ім адносіцца да 1423 года, але ў той жа час гэта была невялікая вёсачка Порхава, якая ў 1465 годзе была перайменавана луцкім епіскапам Янам Ласовічам у свой гонар Янавам. 3 сярэдзіны XIX стагоддзя пачынаецца ху гкі рост мястэчка. У 1897 годзе ў Янаве ўжо 724 дамы з трымя тысячамі

жыхароў. Не мінулі жыхароў Янава гістарычныя падзеі. Актыўны ўдзел прынялі мясцовыя жыхары ў першай рускай рэвалюцыі 1905 - 1907 года змагаліся яны і сугіраць польскіх акупантаў.

Музычны нумар

Вызваленне прынёс верасень 1939 года. Але прыйшоўшае сюды новае, шчаслівае жыццё было парушана вайной з гітлераўскай Германіяй. Больш як 5 тысяч жыхароў раёна загінула ў баях за родны край. Памяць пра слаўных герояў жыве ў нашых сэрцах.

У 1965 годзе Іванава становіцца цэнтрам раёна, а ў 1971 годзе набывае статус горада.

За некалькі дзесяцігоддзяў Іванава пераўтварылася ва ўтульны прасторны гарадок з насельніцтвам звыш 16 тысяч чалавек. I ўсім тьш, што мы маем зараз.

Іванаўшчына родная Каму красой ты роўная?

Мо ёсць і прыгажэйшая,

Каму што ў свеце глянецца - Мая ж найдаражэйшая,

Навек са мной застанецца.

Нам, Іванаўцам, ёсць кім ганарыцца, бо менавіта на нашай шчодрай на таленты зямлі карані Напалеона Орды і ф.м.Дастаеўскага, Марыі Андрайковіч - Бутаут і Ф.Бруздовіча. Мы не можам не ганарыцца і тым, што іменна наш зямляк, вядомьз за межамі нашай краіны, мастак Аляксей Кузьміч вось ужо колькі год запар стараецца ўсімі фарбамі душы ствараць на сваіх палотнах узнеслы гімн Мадонам. А крыніцай натхнення для мастака з’яўляецца , канешне, Радзіма - Іванаўшчына.

Многа на Палессі розных гарадоў,

1 прыгожых вёсак, і густых бароў.

Але ёсць адзіны, сэрцу дарагі,

Горад мой любімы, чысты, дарагі.

За агюшняе дзесяцігоддзе Іванпава ператварылася ва ўтульны і гірасторны гарадок. Хоць і цярністы быў шлях дасучаснага дня, але ён пройдзены. Ён - наша гісторыя.

Хай ясніцца товй дзень.

Хай непарушна мірным будзе неба.

Над шчырай працай і над адпачынкам Дзяцей тваіх не ваявітых, а працавітых. хай зоркамі дастатку й хараства дамы іх свецяцца як свецяцца іх душы!

Ім ёсць чым ганарыцца, ёсць чым жыць I што апець і што яшчэ стварыць!

Нібы ў дзённым сне вырасталі дамы, карпусы прадпрыемстваў, з’яўляліся новыя тэхналогіі, мяняўся горад з кожным днём.

За звычайным на першы погляд метадычнай назвай Іванава, захаваны прыгажосці Іванаўскіх краявідаў, мясціны са сваімі звычаямі і традыцыямі, геаграфіяй і гісторыяй, днём сёняшнім і днём учарашнім.

Сёняшняе Іванава нагадвае сабой сучасны правінцыялыіы гарадок, які патанае вясной і летам у квецені і зелені дрэў, восенню ў залацістым сузор’і ападаюць лісця, зімой у казачнай белай красе, дапаўняюць прыгажосць горада з густам аформленыя гандлёвыя крогікі. Рэканструяваныя карпусы заводаў, вырастаючыя дзіўных дахаў і праектаў жылыя дамы, упарадкаванасць вуліц, чысціня ііпарадак,

Чым не слаўны наш родны горад? Уражвае і тое, што вырасла Янава ўверх і раздалося ўшыркі, былыя ўскраіны сталі цэнтрам. Радуюць вока катэджы, што прывабліваюць завершанасцю форм і прыгажосцю лінІй. Значыць адраджаюцца ў старажытным Янаве традыцыі высокай мастацкасці палескага народа. Адкрыты тры агульна - адукацыйныя школы і школа - гімназія. 5 дзіцячых дашкольных устаноў, спартыўная школа, дзіцячая школа мастацтваў, цэнтр культуры і народных традыцый, цэнтральная і дзіцячая бібліятэкі, камбінат бытавога абслугоўвання, вузлы паштовай і электрычнай сувязі, чыгуначная і аўтобусная станцыі, функцыяніруе паліклініка і дзіцячая кансультацыя з малочнай кухняй, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, сваё здаро’е жыхары горада папраўляюць у новым пяціпавярховым уніфіцыраваным лячэбным корпусе, радуюць вока і гасцінна запрашаюць сучасна аформленыя рэстараны “Транзіт”, “Асторыя”, і многія іншыя.

У нашым горадзе дзейнічаюць многія прамысловыя цэнтрь., усім вядомы завод масла і сухога малака, гордасцю нашага горада з’яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства “Белсолад”- гэта дарэчы адно з самых буйнейшых прадпрыемстваў не толькі Беларусі, але і Еўропы.

Усе поспехі і дасягненні ствараюцца рукамі таленавітага насельніцтва горада. I сёння ў агромністым дыяпазоне гарадскога жыцця ярка праяўляюцца творчыя і інтэлектуальныя магчымасці Іванаўцаў. Усё ствараюць доброасумленныя, творчыя, натхнёныя людзі і працай сваёй куюць пачэсны гонар гарадка. Мы ганарымся, што нашыя творчыя калектывы вядомы не толкі ў нас у краіне. Але і за яе межамі. Яркім прадстаўніком з’яўляецца народны ансамбль “Палешукі”.

Гарады - не людзі. Людзі з узростам старэюць, гарады ж - наадварот - маладзеюць, бо іх будуюць, вуліцы іх прыгажэюць, растуць. Вось і наша Іванава выглядае цяпер зусім маладым.

А Іванаўцы любяць свой горад, таму што ствараюць яго самі.

Кожны дзень я люблю цябе занава

'У летні шум і ў зімовай цішы.

Родны Янаў, маё ты іванава!

Мілы горад для добрай душы.

Музычны нумар

Са святам вас, дарагія землякі! Хай моцнае здароўе, чалавечае шчасце і поспех у працы будуць вашымі спадарожнікамі ў жыцці.

I няхай стагоддзі птушкаю ляцяць

Вечна будзе Янаў на зямлі стаяць.



Гучыць музыка


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка