Гук В. В. Вялікі навуковец авіцэна І яго ўклад у медыцыну




Дата канвертавання26.12.2016
Памер14.14 Kb.
Гук В. В.

ВЯЛІКІ НАВУКОВЕЦ АВІЦЭНА І ЯГО ЎКЛАД У МЕДЫЦЫНУ

Навуковы кіраўнік ст. выкл. Ратынская Н. В.

Кафедра беларускай і рускай моў

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, г. Мінск
З дзейнасцю Авіцэны звязаны цэлы этап развіцця медыцыны ў сярэднявеччы. У медыцынскіх кнігах і трактатах Авіцэны (паводле старажытных крыніц, яму прыпісваюць больш за 60 твораў па медыцыне) прыводзяцца каштоўныя выказванні аб медыцынскай дзейнасці, якасцях і прафесіі ўрача, метадах абследавання хворага і выбары сродкаў лячэння, узаемаадносінах урача і хворага, урача і блізкіх хворага. Менавіта ўрачэбная дзейнасць дазволіла навукоўцу бліжэй пазнаць жыццё простых людзей, іх патрэбы, радасці і пакуты.

Найвялікшым тварэннем Ібн Сіны, якое прынесла яму сусветную славу, з'яўляецца трактат «Канон медыцынскай навукі». Гэта медыцынская энцыклапедыя, у якой выкладаецца ўсё, што адносіцца да прафілактыкі і лячэння хвароб. Ібн Сіна ўпершыню апісаў шматлікія хваробы, напрыклад, адзёр, ветраную воспу. Першым заўважыў халеру і чуму, адзначыў, што жаўтуха не хвароба, а праява розных хвароб печані. Ён прапанаваў для лячэння хваробы печані разынкі і гранатавы сок, гэта значыць спосаб, блізкі сучаснаму лячэнню глюкозай (вінаградным цукрам) і інсулінам (па дзеянні блізкім да гранатавага соку). У хірургіі ён лічыў патрэбным ужываць анестэзію і наркоз, каб менш траўмаваць нервовую сістэму хворага і такім чынам ашчаджаць яго сілы для барацьбы з хваробай. Да гэтага часу адзін з метадаў упраўлення вывіху пляча называюць «спосабам Авіцэны». Нагнаенне ран Ібн Сіна параўноўваў са скісаннем малака і гніеннем садавіны, хоць, вядома, яшчэ не ведаў і не мог ведаць нічога пра хваробатворных і гніласных мікробаў. Важным элементам лячэння, на яго думку, было непасрэднае ўздзеянне асобы лекара на хворага.



Можна сказаць, што дзейнасць Ібн Сіны з’явілася вынікам усяго папярэдняга этапу развіцця навукі і з яе пачынаецца новы, больш высокі ўзровень.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка