Гульня – падарожжа “Мова родная, жывая, трапяткая”. Вядучы: Родная мова, цудоўная мова!




Дата канвертавання10.01.2017
Памер61.21 Kb.
Гульня – падарожжа

Мова родная, жывая, трапяткая”.

Вядучы: Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка...
Гэтак цудоўна сказаў пра нашу мову Уладзімір Дубоўка. Без нашай мовы не было б і нас, беларусаў, як нацыі, без яе не адбылася б і сённяшняя гульня. Першы конкурс ”Размінка” дапаможа камандам сабрацца на гульню і праверыць іх уменне лагічна мысліць.

(Каманды атрымліваюць лісты з пытаннямі, пасля абмеркавання запісваюць праывільныя адказы)
1 ТУР “РАЗМІНКА” (за кожны правільны адказ 1 бал)

  1. Хто гаворыць на ўсіх мовах?

  2. Стаяла хата,а ў хаце было сем акенцаў, а на кожным акенцы сядзела сем кошак, а ў кожнай кошкі было па сем кацянят. Увайшоў і я ў хату, і маіх было дзве нагі. Колькі ўсіх было ног.

  3. Запалілі чатыры свечкі, адну патушылі, колькі засталося?

  4. Пералічыце пяць дзен па парадку, не называючы чыслаў і назваў дзен.

  5. Паўтарэнне аднолькавых або блізкіх зычных гукаў ці спалучэння гукаў,з мэтай узмацнення гукавой выразнасці мовы.

  6. Беларуская святая, нябесная заступніца зямлі беларускай.

  7. Мастацкае азначэнне, прыметнік у літаратуры.

  8. Назавіце аўтара вершаваных радкоў:

Мой родны кут,як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!..

2 тур “Карэктар”

Вядучы . Наступны конкурс называецца “Карэктар”. Каманды атрымаюць карткі з дэфармаваным тэкстам. Спадзяюся, што нашы ўдзельнікі – граматныя людзі, пагэтаму змогуць выправіць памылкі ў тэксце.
Заданне першай камандзе

Дяўчынкі співалі вісёлую песенку. У раке ваділісь ракі. Дзедуля аччыніў дзьверы. Міша звярнуўся с прозьбай. Вучні сустрэлісь с гіелагам.

Заданне другой камандзе

Друшба – велікая сіла. Бес друшбы чалавеку цяшка жыць. І у нешчасці і у радасці бес дружбы чалавеку нельга быць. Шануйце деці дружбу, аберагайце прас усё жыцё.

Вядучы. Пакуль журы правярае работы і падводзіць вынікі, вучні могуць праверыць сябе самі (правільныя адказы на экране).
3 тур ”ЧАЦВЁРТЫ ЛІШНІ”

Вядучы. Знайдзіце ў шэрагу слоў “лішняе” і патлумачце, чым яно адрозніваецца ад астатніх. (За кожны правільны адказ атрымаеце 2 балы)

1 каманда. Закрэсліце чацвертае лішняе і абгрунтуйце свой адказ:

  1. Корань, часціца, суфікс, прыстаўка.

  2. Травень, чэрвень, ліпень, жнівень.

  3. Флексія, прфікс, постфікс, прыстаўка.

  4. Дуб, асіна, елка, бяроза

2 каманда. Закрэсліце чацвертае лішняе і абгрунтуйце свой адказ:

  1. Віцебск, Гродна, Магілеў, Орша.

  2. Днепр, Нарач, Буг, Неман.

  3. Паэт, празаік ,шахцер, драматург.

  4. Каша, клецкі, гарлачык, бліны

Вядучы. Наша журы лічыць балы за 3 конкурсы, а ў гэты час мы пагуляем з гледачамі. Запрашаюцца 10 удзельнікаў. Яны становяцца ў круг. Калі вядучы называе прозвішча беларускага пісьменніка, удзельнікі прысядаюць, калі ж гучыць іншае імя – устаюць. Хто памыліўся, той выбывае. Выйграе той, хто застаецца апошні.

Напрыклад, ”Купала – пісьменнік? Агінскі – пісьменнік? Гусоўскі – пісьменнік? Ігар Лучанок – пісьменнік? І г. д.”



4 тур “Конкурс капітанаў”

Вядучы. Капітаны атрымліваюць заданне суаднесці слова і часціну мовы.

трое

Лічэбнік

трайны

Прыметнік

тройчы

Прыслоўе

трэці

Прыметнік

тройка

Назоўнік

утрох

Прыслоўе

патроіць

Дзеяслоў

патроіўшы

Дзеепрыслоўе

патроены

дзеепрыметнік

Вядучы.

Звернемся да залатога фонду нашай мовы, да тых адзінак, якія называюць залацінкамі народнай мудрасці. Гэта народныя песні, песні, якія робяць нашу мову яркай, каларытная. Пявучай. Мы выкарыстоўваем іх у жыцці, у радасці і горы, аднак ці заўсёды мы добра іх ведаем? Высветлім, што вы ведаеце пра гэтае моўнае багацце.

5 тур Ці ведаеш ты беларускія песні?” ( 1 бал за кожны правільны адказ)

У дадзеныя радкі песень уставіць прапушчанае слова:

  1. Саўка ды Грышка ладзілі …”

  2. Ох і сеяла Ульяніца …”

  3. Цячэ вада ў …”

  4. Бывайце здаровы, жывіце …”

  5. Купалінка,Купалінка, цёмная …”

  6. Радзіма мая дарагая, ты ў шчасці жаданым …”

  7. У суботу Янка ехаў ля …”

  8. Каб любіць Беларусь нашу…”

  9. Сёння ў нашай хаце …”

Вядучы. Мудрасць народная захавана і ў прыказках. Апошняе заданне: расшыфраваць прыказку, знайшоўшы ключ шыфра. Неабходна як мага хутчэй рашыць гэту задачу.

6 тур “ШЫФРОЎКА” (10 балаў)

З дапамогай лікаў зашыфраваны прыказкі пра веды, кнігу. Лікі адпавядаюць парадкаваму нумару літар у беларускім алфавіце.

1 каманда

26

1

13

1

3

6

12













15

6

3

21

26

16

15

28




32

12

20

1

17

16

18



















15

6

20

1

26

16

15

28










2 каманда

5

9

6




18

16

9

21

14

1

14




15

6




5

1

11

5

21

,

5

28

12

21




12

15

10

8

25

28













9

15

1

11

5

21



















Падвядзенне вынікаў, узнагароджванне пераможцаў.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка