Гульня "Поле цудаў"




Дата канвертавання28.12.2017
Памер71.92 Kb.




"Сягоння

з народам шчаслівым

Я святкую свята ўрачыста,

Гульня "Поле цудаў"


Разам з настаўнікам і бацькамі дзеці загадзя рыхтуюцца да гульні: робяць барабан, паўтараюць творы Янкі Купалы, чытаюць дадатковую літаратуру, рэкамендаваную настаўнікам, рыхтуюць падарункі пераможцам.

Настаўнік. Сённяшняя наша гульня прысвечана жыццю і творчасці Янкі Купалы, чалавека яркага таленту, шырокага творчага дару, выдатнаму майстру беларускай паэзіі. Ён належыць да таго пакалення пісьменнікаў, якія сталі заснавальнікамі нацыянальнай літаратуры для дзяцей. Праходзяць гады, і чым больш яны аддаляюць нас ад часу, у якім жыў пясняр (а ў гэтым годзе мы адзначаем 125 гадоў з дня яго нараджэння), тым даражэйшым і больш велічным становіцца ягоны вобраз. Янка Купала і сёння ідзе побач з намі, малады і натхнёны, нястомны настаўнік і мудры дарадца.

Вучань.

Стала песня славаю народа.

Што ей бронза, мармур ды музей!

Удушы прапісаны, заўсёды

Ты жывеш, паэт, сярод людзей.

А. Вялюгін.

Настаўнік. Зараз мы правядзём размінку, якая і вызначыць удзельнікаў першага тура. Вам неабходна адгадаць наступныя загадкі:

Не куст, а з лістамі,

Не кашуля, а сшыта. (Кніжка.)

У агні не гарыць,

У вадзе не тоне. (Слова.)

Ляжыць паленца,

А ў сярэдзіне – сэрца. (Аловак.)

Настаўнік. Пачынаем першы тур. Паважаныя ўдзельнікі, займіце свае месцы. На табло закрыта слова – прозвішча паплечніка Кастуся. Каліноўскага, уладальніка багатай бібліятэкі, якой карыстаўся Янка Купала. (Чаховіч.)

(Пасля таго як удзельнікі першага тура адгадаюць слова, настаўнік дзякуе ім за гульню, віншуе і ўзнагаро-джвае пераможцу.)

Настаўнік. А зараз гульня з гледачамі. Як вы думаеце, каму прысвяціў наступныя словы Максім Горкі: "У Беларусі ёсць два паэты... Проста пішуць. Так ласкава, сумна, шчыра"?

(Словы прысвечаны Янку Купалу і Я кубу Коласу.)

Настаўнік. Нам неабходна вызначыць удзельнікаў другога тура. Імі стануць тыя, хто адгадае наступныя загадкі-жарты:

Што стаіць пасярод зямлі? (Літара "М".)

Што будзе, калі шып прыставіць да шыны? (Шыпшына.)

Як вялікі дом ператварыць у маленькі? (Дом-ік.)



(Удзельнікідругога тура займаюць свае месцы.).

Настаўнік. На табло зашыфравана назва першага сцэнічнага твора, камедыі Янкі Купалы. Назавіце тэты твор. ("Паўлінка".)

(Пасля таго як будзе адгадана слова і падведзены выні-кі другога тура, аб'яўляецца музычная пауза: гучыць песня "Спадчына", словы Янкі Купалы, музыка Ігара Лучанка.)

Настаўнік. Трэці тур нашага конкурсу. Для таго каб стаць яго ўдзельнікам, трэба адгадаць наступныя загадкі-задачы:

Што ў першы дзень года пачынаецца, а ў апошні канчаецца? (Каляндар.)

Які бацька кожны дзень дзяцей пералічвае? (Настаўнік.)

Пералічыце пяць дзён па парадку, не называючы чыслаў і назваў дзён. (Пазаўчора, учора, сёння, заутра, паслязаўтра.)



Настаўнік. Паважаныя удзельнікі трэцяга тура! Займіце свае месцы. Увага! На табло зашыфравана прозвішча мастака, які ў 1972 г. напісаў партрэт Янкі Купалы. (Паказваецца партрэт.) (Міхаіл Савіцкі.)

Настаўнік. Правядзём гульню з гледачамі. Янка Купала займаўся перакладчыцкай дзейнасцю. Ён зрабіў цудоўныя пераклады 92 твораў 36 розных аўтараў. Увага! 3 якіх моў перакладаў на беларускую Янка Купала? (3 пяці моў– рускай, украінскай, польскай, нямецкай і французскай.)

Настаўнік. Запрашаюцца пераможцы трох тураў. На табло зашыфравана назва п'есы Янкі Купалы, якую ён сам называў "трагічна-смяшлівыя сцэны". Што гэта за п'еса? ("Тутэйшыя".).

(Пасля вызначэння пераможцы трэцяга тура яму прапануецца згуляць у супер-гульню.)

Настаўнік. На табло закрыта прозвішча ўкраінскага паэта, творчасць якога асабліва любіў і цаніў Янка Купала. Ён зрабіў больш за 20 дасканалых перакладаў твораў гэтага паэта з украінскай мовы на беларускую. Можна адкрыць тры літары. (Шаўчэнка.)

Вучань.

Ён мовы беларускае алмаз

Граніў замілавана і рупліва,

Братам-народам паказаўшы дзіва,

Як паказаў калісь Шаўчэнка ў нас.

Ён навучыў нас шанаваць глыбока

Святыню працавітае рукі, –

I ўвайшоў наш Янка у вякі

Як вобраз Беларусі яснавокай.

А. Рыльскі.

(Напрыканцы гульні пераможца атрымлівае падарунак.)

Настаўнік. Сёння мы з вамі прыгадалі імя знакамітага песняра Беларусі Янкі Купалы. Творчасць яго – гэта цэлы свет, свет дзівосны, багаты і непаўторны, у якім месціцца родная зямля, народ, яго жыццё і гісторыя.

Вучань.

Ты вечна будзеш сярод нас,

I непаўторнае тваё імя

Легендай стане у вяках,

Паходняй, што сваім праменнем

Паможа ў будучыню шлях



Прабіць наступным пакаленням.

М.Танк

Настаўнік. Напрыканцы нашай гульні вашай увазе прапануецца крыжаванка, якая змяшчае ў сабе імя знакамітага паэта.

1

В

Я

3

Ы

Н

К

А
















2

Л

У

Ц

Э

В І|Ч

І

Ч

3

Л

I

С

Т

А

П

А

Д




4

Д

А

Р

Э

К

Т

А

Р










5

Г

У

С

Л

Я

Р










6

К

О

Л

А

С







  1. Назва фальварка, у якім нарадзіўся Янка Купала.

  2. Сапраўднае імя Янкі Купалы.

  3. Верш Янкі Купалы, у якім ёсць наступныя радкі:

“З буйных ліп і бяроз

Лісты валяцца,

Між павалаў і лоз

Рассыпаюцца”



  1. Хатні настаўнік, у якога вучыўся грамаце Янка Купала.

  1. Другі зборнік вершаў Янкі Купалы, які выйшаў у 1910 г. у Пецярбургу.

  2. Паэт, з якім улетку 1912 г. упершыню сустрэўся Янка Купала і з якім у далейшым у яго завязалася вялікае творчае і чалавечае сяброўства.

Настаўнік. Янка Купала... Сёння яго творы перакладзены больш як на 200 моў народаў свету. Дзякуючы гэтаму ведаюць у свеце Беларусь з яе пушчамі, курганамі, палямі, рэкамі, небам і зорамі. Янка Купала – народны паэт, геніяльны пясняр, непаўторны талент. Яго творчасць – гэта скарбніца духоўных багаццяў беларускага народа.

Вучань.

Я гляджу на аблічча роднае,

Песню славы складаю з зарой.

Ты заўсёды, пясняр наш, з народам быў,



I народ будзе вечна з табой.

П. Панчанка

(Гучыць песня “Явар і каліна”, словы Янкі Купалы, музыка Ю. Семянякі.)

Г. М. КАНЦАВАЯ,

дацэнт кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання

Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна,

кандыдат філалагічных навук.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка