Х л о д в І г (тэкст з памылкамі)




Дата канвертавання09.04.2017
Памер20.87 Kb.
Х Л О Д В І Г

(тэкст з памылкамі)
На Троіцын дзень 476 года ад нараджэння Хрыстова кароль Хлодвіг атрымаў з Рыма нечаканую вестку: быў забіты імператар Ромул Аўгустул. Уладу захапіў правадыр бургундаў Аларых. Навіна так уразіла ўладара Францыі, што ён нават адмяніў чарговае паляванне на зуброў. Хлодвіг склікаў нараду, у час якой звярнуўся да галоўнага свайго дарадцы епіскапа Парыжскага: “Ну што, святы ойча, ці варта рыхтаваць ваенную выправу на Рым, які захоплены бязбожнікамі?” Епіскап быў чалавекам разважлівым. Пра яго сталы ўзрост нагадвалі сівыя, такія ж вялікія, як і ў караля, валасы і ціхі нетаропкі голас: “Ваша каралеўская вялікасць, на ўсё воля Божая і Ваша, вызваленне святога прастола і вечнага горада ад узурпатара – богаўгодная справа. Але не будзем спяшацца… На бакупаганых заваёўнікаў пакуль перавага ў сіле. Ды пакуль яны займаюцца рабаўніцтвам, весяляцца і святкуюць перамогу, мы адправім вялікае пасольства да нашага саюзніка Юсцініяна. Не паспеюць паганыя апамятацца, як мы з нашымі саюзнікамі-візантыйцамі і пакараем гэтых ерэтыкоў. І землі, валодаць якімі марыў яшчэ твой бацька Меравей, будуць тваімі.” Хлодвіг уважліва выслухаў епіскапа, затым некалькі памаўчаў і, крыху супакоіўшы ўнутранае хваляванне, урачыста абвясціў: “Ну што ж, быць таму, з намі Бог і Святая Царква!” Перакрысціўшыся, уладар павярнуўся ад ўсіх спіной. Гэта быў знак, што аўдыенцыя скончана. Каралю пара перакусіць. Для яго прыгатавалі любімую страву: тушаную бульбу з зайчацінай.


Памылкі ў тэксце “Хлодвіг”


  1. У 476 г. Хлодвіг яшчэ не быў хрышчоны, яго дзяржава была паганскай, а таму ён не мог хрысціцца, называць іншых з “язычнікамі”, “Паганымі”, ерэтыкамі” бо сам быў такім, не мог мець дарадцаў епіскапаў і звяртаць увагу на хрысціянскія святы.

  2. У 476 г. нідзе ў свеце яшчэ не вялі лік гадоў ад нараджэння Хрыстова, гэтая дата была вылічана толькі ў 525 г.

  3. Хлодвіг не насіў тытул караля (быў конунгам), а таму да яго не маглі звяртацца “ваша каралеўская вялікасць”.

  4. У той час не было каралеўства Францыя, а была дзяржава франкаў. Тэрмін “Францыя” з’явіўся толькі ў ІХ ст.

  5. Апошні імператар Заходняй Рымскай імперыі Ромул Аўгустул быў звергнуты, але не забіты.

  6. Правадыр варвараў Атыла не мог захапіць уладу ў Рыме бо ён памёр яшчэ ў 453 г., а яго дзяржава распалася ў 463 г. Захапіў Рым не Атыла, а Адаакр.

  7. У епіскапа Парыжскага не могло быць тагіх жа доўгіх валасоў, як у Хлодвіга, толькі ўладар франкаў і яго род мелі права насіць доўгія валасы, а астатнія павінны былі іх каротка стрыгчы.

  8. У 476 г. Юсцініян яшчэ не нарадзіўся, а Усходняй Рымскай (будучай Візантыйскай) імперыяй кіраваў Зянон Ісаўр.

  9. Бацькам Хлодвіга быў не Меравей, а Хільдэрык. Меравей (ад яго і пайшла назва дынастыі Меравінгаў).

  10. Хлодвігу не маглі прыгатаваць тушоную бульбу з зайцам, бо пра бульбу ў еўропе яшчэ не ведалі. Яе прывезлі ў Еўропу толькі пасля адкрыцця Амерыкі Хрыстафорам Калумбам.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка