Хххххх (для інфармавання іншых) Аб разгледжанні зварота




Дата канвертавання24.11.2017
Памер30.36 Kb.






ХХХХХХ (для інфармавання іншых)






Аб разгледжанні зварота


Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт разгледзеў Ваш калектыўны зварот і паведамляе наступнае.

У адпаведнасці з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца руская і беларуская мовы. Артыкулам 13 Закона Республікі Беларусь № 3094-XI ад 26 студзеня 1990 года «Аб мовах ў Рэспубліцы Беларусь» прадугледжана, што на транспарце, у гандлі, у сферы медыцынскага і бытавога абслугоўвання ўжываецца беларуская або руская мова, а пры неабходнасці - іншыя мовы.

Iснуючая гарадская маршрутная сетка сфарміравана такім чынам, што прамежкавыя адлегласці паміж прыпынкамі складаюць (у сярэднім) 450 метраў. Такую адлегласць аўтобус або тралейбус пераадольвае за адну хвіліну. Стаянка транспартнага сродку на прыпынку для пасадкі-высадкі пасажыраў складае 17-20 секунд. Рух аўтобуса або тралейбуса паміж прыпынкамі, з улікам часу для пасадкі-высадкі пасажыраў, складае 1 хвіліну і 20-30 секунд. За дадзены час неабходна прайграць гукавыя ролікі з назвай бягучага и наступнага прыпынкаў, нумарам маршруту, напамінам аб своечасовай аплаце праезду згодна з пунктам 222 Правіл аўтамабільных перавозак пассажыраў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2008 года № 972, а таксама паміж некаторымі прыпынкамі дадаткова гучыць назва маршруту руху, папярэджанне пра закрыццё дзвярэй.

Прайграванне гукавых ролікаў з назвай бягучага і наступнага прыпынкаў на дзвюх мовах павялічыць хранаметраж гэтых ролікаў. Таксама магчымы сітуацыі, пры якіх, пад’язджаючы да прыпынку, у салоне транспартнага сродку будзе гучаць інфармацыя з папярэдняга прыпынку, што можа ўвесці пасажыраў у зман. Дзеля недапушчэння дадзеных сітуацый вадзіцелям прыйдзецца спецыяльна памяншаць хуткасць руху на маршруце для поўнага прайгравання ролікаў, што таксама негатыўна адаб'ецца на якасці абслугоўвання пасажыраў.

Інфармацыйныя знакі на прыпынках, на якіх пазначаны назвы прыпынкаў і расклад руху транспартных сродкаў у рэгулярных зносінах, выкананы на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства.

Для замежных турыстаў на асноўных прыпынках у цэнтры горада Гродна размешчаны схемы маршрутнай сеткі на рускай і англійскай мовах.

Дададкова паведамляем, что з 26 кастрычніка 2016 года пачаў дзейнічаць Указ пра бязвізавы ўезд на тэрыторыю рэкрэацыйнага парка «Аўгустоўскі канал», за гэты перыяд горад Гродна наведала больш за 25 тысяч замежных турыстаў. Адной з асноўных крыніц інфармацыі пра бязвізавы ўезд на тэрыторыю турысцка-рэкрэацыйнага парка «Аўгустоўскі канал» з'яўляецца сайт www.grodnovisafree.by.

Вядзецца праца па развіцці турыстычнай інфраструктуры і прывабнасці г. Гродна:

- пашыраецца сістэма навігацыі і арыентавання турыстаў: 1 сакавіка 2017 г. было ўсталявана 5 канструкцый (тыпу пюпітр) з інфармацыяй аб гарадскіх выбітнасцях. Яшчэ 10 канструкцый плануецца ўсталяваць у ліпені 2017 г.;

- праведзена праца па пашырэнні сістэмы TAX FREE у аб'ектах гандлю Гродна, на дадзены момант працуе ў 11 аб'ектах;

- адкрываюцца новыя турыстычныя аб'екты: гатэль «Прывал» (17 месцаў), хостэл «Стары мост» (50 месцаў), рэстаран «Бакст», рэстаран хуткага сілкавання «Бургер Кінг», фірмавая крама-кавярня кандытарскай фабрыкі «Камунарка», замест кафэ «Вена» пачало працу кафэ «Дукат»;

- кожныя апошнія выхадныя месяца, пачынаючы з красавіка, у горадзе праводзіцца выстава-продаж калекцыйнага матэрыялу і прадметаў даўніны (28 траўня ў ёй упершыню прынялі ўдзел і замежныя калекцыянеры);

- 31 красавіка – 1 траўня праведзена выстава-прэзентацыя турыстычных паслуг «Адпачынак без межаў» у Новым замку;

- у цэнтры г. Гродна з'явіліся шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц на беларускай мове;

- на сайце www.grodnovisafree.by у падзеле «У дапамогу турысту» размешчана інфармацыя пра рух гарадскога і міжгародняга транспарта СА спасылкамі на сайты чыгуначнага і аўтавакзала г. Гродна.

У выпадку нязгоды з вынікам разгляду звароту Вы, у адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», маеце права абскардзіць яго ў вышэйшую інстанцыю - Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.


Першы намеснік старшыні А.В.Жук
Малеўская 75 01 01

Ародзь 72 05 59





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка