Ходцаўская дссш настаўнік Краўцова Клаўдзія Уладзіміраўна



Дата канвертавання09.02.2018
Памер34.98 Kb.
#18021
Ходцаўская ДССШ Настаўнік Краўцова Клаўдзія Уладзіміраўна

Тэма ўрока. Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення ў назоўным і вінавальным склонах (замацаванне). Фрагмент урока па беларускай мове ў 4 класе.

Этап урока. Абагульненне ведаў аб напісанні склонавых канчаткаў.

1.Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення

( практыкаванне 154 с.95)

Настаўнік. – Працуем над практ.154. Перад вамі тэкст. Скажыце, ці ёсць загаловак у гэтым тэксце? (Вучні называюць загаловак тэксту ).

-Чытаем тэкст. ( Вучань чытае тэкст. Вусна дапаўняе ў назоўніках канчаткі.)

- Зараз паглядзіце, хто ж напісаў гэты тэкст. (Адказы вучняў). Паказваецца партрэт У.Караткевіча.

- У.Караткевіч нарадзіўся ў г.Орша. Гэта ён напісаў пра нашу Беларусь: ”Зямля пад белымі крыламі”. Памятаеце, мы з вамі чыталі гэта апавяданне ў 3 класе па літаратурным чытанні.

- Паглядзіце на тэкст. Колькі ў ім частак? Як трэба пісаць кожную частку?

(З чырвонага радка).

-Успомніце, калі ласка, які гэта тэкст: тэкст – апісанне, ці тэкст – апавяданне?

Так. Гэта тэкст – апавяданне. У тэксце ідзе размова пра дзеянні і падзеі, што ідуць адно за адным. (Вывешваецца табліца “Тэкст – апавяданне” на дошцы).

-Цяпер папрацуем над значэннем некаторых слоў, якія вам незнаёмыя і незразумелыя. У вас у падручніку над словамі шаты і гівал намаляваны кветачкі. Калі паглядзім у пачатку падручніку, дзе ёсць умоўныя абазначэнні, то вы ўспомніце , што кветачкай абазначаны словы, значэнне якіх мы можам паглядзець у тлумачальным слоўніку нашага падручніка на с.140 -141. (Вучні глядзяць і знаходзяць значэнне слоў : шаты – покрыва з лісця; гівал – птушка.)

-Значэнне іншых слоў можна знайсці ў тлумачальным слоўніку беларускай мовы (паказваецца тлумачальны слоўнік беларускай мовы) . Тлумачыцца значэнне слова “Дзесьці” ( у нейкім, дакладна невядомым месцы). (У вучняў было дадатковае заданне : знайсці ў тлумачальным слоўніку значэнне некаторых слоў). У тэксце ёсць слова – сімфонія . Гэта вялікі музычны твор для аркестра. (Словы запісваюцца на дошцы).

-Зараз пералічыце назвы птушак, якія сустракаюцца ў тэксце. (Дзеці называюць іх). Давайце пагуляем у гульню “Перакладчыкі”. Ёсць такая прафесія- перакладваць словы з адной мовы на другую. І мы перакладзём з беларускай мовы на рускую назвы птушак (запісваюцца на дошцы):

Салавей – соловей;

Зязюля - кукушка ;

Сініца – синица;

Сава – сова;

Гівал- гивал;

Чорны бусел – чёрный аист.

-Не ўсе словы аднолькава гучаць на беларускай і рускай мовах.

Мы гаворым пра птушак і хочацца сказаць, што мы павінны беражліва адносіцца да прыроды, да птушак. Трэба дапамагаць птушкам зімой. Чаго больш баяцца птушкі зімой? (Адказы вучняў). Так, яны баяцца застацца галоднымі.

А зараз вымавім некаторыя словы разам.(Вучні вымаўляюць словы ўслых).

- Ну а зараз працуем па тэме ўрока :вызначаем Н. і В. склоны назоўнікаў 1-га скланення і ўстаўляем патрэбныя канчаткі.


Тлумачальная даведка да ўрока беларускай мовы ў 4 класе
Тэма ўрока. Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення ў назоўным і вінавальным склонах (замацаванне).

Мэта:

замацаванне ўменняў адрозніваць Н.іВ. склоны назоўнікаў 1-га скланення, правільна пісаць іх склонавыя канчаткі.



Задачы:

садзейнічаць выпрацоўцы ўменняў вызначаць Н. і В. склоны ў сказе; развіваць пазнавальныя інтарэсы, слоўнікавы запас вучняў;

выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды, птушак.

Абсталяванне: табліца “Тэкст – апісанне”, партрэт пісьменніка У.Караткевіча, тлумачальны слоўнік беларускай мовы, вучэбны дапаможнік.



Тып урока: замацаванне пройдзенага.

1.Арганізацыйны момант.

2.Праверка дамашняга задання.

* Вызначэнне склону назоўнікаў. (Якія канчаткі маюць назоўнікі 1-га скланення ў Н.іВ.склонах?)

*Вызначэнне аснойнай думкі тэксту.

*гутарка аб тым, як дзеці дапамагаюць захоўваць чысціню ў кватэры.

3. Чыстапісанне.

4.Замацаванне ведаў аб напісанні канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення ў Н.і В. склонах.

*Вызначэнне склону і склонавых канчаткаў (з апорай на табліцу) і адказы на пытанні: як вызначыць скланенне назоўнікаў? Як адрозніваюцца назоўнікі 1-га скланення ў Н. і В. склонах?

5. Выбарачнае спісванне.

6. Абагульненне ведаў аб напісанні склонавых канчаткаў.

*Работа з тэкстам(вызначэнне частак тэксту, тыпу тэксту);

*Тлумачэнне значэння слоў, ужытых у тэксце;

* Гульня “Перакладчыкі”;

*Вызначэнне склону назоўнікаў 1-га скланення і дапісванне склонавых канчаткаў.

7.Слоўнікавая работа.

*Звяртаецца ўвага на напісанне і вымаўленне слова позні, ужыванне з іншымі словамі.



8 Вынік урока, рэфлексія.

9. Дамашняе заданне.
Каталог: e107 files -> public
public -> Дуа “Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І. Азгура” Сцэнарый літаратурна-музычнай кампазіцыі
public -> Беларуская мова ў 10 класе Тэма: Сістэма часцін мовы ў беларускай мове
public -> Біялогія 7 клас Тэма урока: Шапачкавыя грыбы
public -> Дуа “Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І азгура” Выканала вучаніца 11 “А” класа Бакунова Вераніка
public -> Пастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 20 снежня 2011 г. N 283
public -> Тэма ўрока: Шапачкавыя грыбы Мэты ўрока
public -> Грунтова Жанна Уладзіміраўна Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ходцаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа”
public -> Вывучэнне новага матэрыялу. (у працэсе гутаркі выкарыстоўваецца прэзінтацыя) Слайд 1
public -> Турыстычны маршрут “Мой мілы, сэрцу куточак…” Схема маршрута


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал