Хрысціянская любоў развіваецца дзякуючы малітве. Сёння мы пагаворым аб малітве: ўнутранай – асабістай




Дата канвертавання25.05.2018
Памер56.47 Kb.
5. Любоў, якая корміцца Богам.
Чалавечая любоў, асвячоная праз таінства шлюбу нясе ў сябе боскі элемент, які , калі ён будзе добра развівацца, прывядзе гэтую любоў да паўнаты чалавечай і хрысціянскай зрэласці. Хрысціянская любоў развіваецца дзякуючы малітве.

Сёння мы пагаворым аб малітве: ўнутранай – асабістай.

Асабістая малітва – гэта індывідуальныя адносіны чалавека з Богам. Так як чалавечая любоў выражаецца праз дыялог двух асоб – мужа і жонкі, так і асабістая малітва – гэта дыялог сэрца, унутраны зварот да Бога.
Слуханне Бога
Першая наша пастава – гэта слуханне Бога, бо ў гэтым нашым дыялогу ініцыятыва належыць да Бога:

- Бог прамаўляе да нас праз свайго Сына – Хрыста;

- праз сваё Слова – Біблію, асабліва Евангелле;

- праз Касцёл;

- праз іншых людзей, у першую чаргу праз сужонка ( сужонку );

- праз здарэнні;


Звяртанне да Бога
На гэтае Божае Слова, скіраванае да нас, мы даём свой адказ – гэта другі аспект малітвы. Можам звяртацца да Бога праз вядомыя малітвы: Ойча наш, Вітай Марыя, ці іншыя, або маліцца сваімі словамі, тымі, якія нам падказвае сэрца.
Сувязь малітвы
Слухаем Бога. Гаворым да Бога. Такім чынам развіваецца сувязь малітвы з Богам, якая з’яўляецца асновай хрысціянскага жыцця. Свядомасць і развіццё гэтай сувязі – гэта і ёсць унутраная малітва, нашая асабістая сустрэча з Богам, яна такая ж інтымная, як і сувязь мужа і жонкі.
Сведчанне аб малітве
( пад час сустрэчы, сем’і могуць даць свае сведчанні аб малітве )
Пытанні для дыскусіі падчас сустрэчы:
- якое месца займае малітва ў маім асабістым жыцці?

- якую форму малітвы я звычайна выкарыстоўваю?

- ці выкарыстоўваю я унутраную малітву? Якія ў мяне ўзнікаюць у сувязі з гэтым цяжкасці? Як гэта паўплывала на маё духоўнае жыццё?

- ці я размаўляю на гэтую тэму з маёй жонкай ( маім мужам )?

- ці мы вучым нашых дзяцей такой малітве?
Тэкст
Жыццё і малітва
Малітва для хрысціяніна – гэта паветра, якім ён дыхае. Жыццё і малітва – рэчы неразлучныя. Жыццё, пазбаўленае малітвы, - гэта жыццё пазбаўленае самага неабходнага.

Свет, у якім мы жывём, мае сваю вартасць, бо яго Творца – гэта Бог. Бог любіць гэты свет, і ўсё ў ім створанае. Наша малітва – гэта прыняцце намі факту, што Бог любіць увесь свет, і што кожны чалавек мае сваё значэнне, сваю вартасць у вачах Бога.

Вельмі часта нам цяжка злучыць жыццё з малітвай. Каб навучыцца маліцца трэба прыняць усю праўду жыцця такой, якой яна ёсць: іншага чалавека, навакольны свет, і месца чалавека ў гэтым свеце.

Малітва паходзіць з двух крыніц: з захаплення рэчамі і асобамі, створанымі Богам, альбо з пачуцця асабістага трагізму, разчараванасці, ці трагізму іншых людзей.

У нашай штодзённасці жыццё і малітва павінны быць адным цэлым. Трэба прымаць факт, што ўсё дзеяцца з Божай волі. Трэба шукаць Бога ў кожным здарэнні – Яго прысутнасць, Яго міласердзе, Яго любоў, Яго апеку. А з другога боку мы павінны памятаць, што мы – гэта тыя, хто выковае Божую волю, мы – прылады Ў Божых руках.

Калі мы гэта зразумеем, тады ў кожнай хвіліне ў нас будзе ўзнікаць жаданне звяртацца да Бога і прасіць Яго дапамогі, альбо дзякаваць Яму, прасіць у Яго прабачэнне за памылкі і правіннасці, а таксама хваліць Яго. Калі так маліцца, калі так спалучаць жыццё і малітву, яны заўсёды будуць нераздзельныя.



Малітва пад час сустрэчы
А ты, калі будзеш маліцца, увайдзі ў свой пакой і, зачыніўшы дзверы, маліся да Айца свайго ў скрытасці. А Айцец твой, Які бачыць скрытае, узнагародзіць цябе. А молячыся, не гавары многа, як пагане, бо яны лічаць, што ў шматслоўі сваім будуць пачуты. Дык не будзьце падобнымі да іх; бо Айцец ваш ведае, у чым ваша патрэба, раней, чым вы Яго папросіце.

А вось так вы маліцеся: Ойча наш, Які ёсць на небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё, будзь воля Твая, як на небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння; і адпусці нам грахі нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.”

( Мц 6, 5-13 )

Асабістая малітва
Некалькі парадаў, як маліцца сам-насам з Богам ( як унутранна маліцца ) :
Практыкаванне ўнутранай малітвы.

Трэба маліцца, каб стаць чалавекам багамольным, чалавекам малітвы. Вось што гаварыў Святы айцец Піо аб малітве: “ …Кризисы в вере происходят из-за недостаточной молитвы. Бога находят не в книгах, но на молитве. Чем больше кто-то молится, тем быстрее обретает Бога, а его вера возрастает. Дети мои, никогда не пренебрегайте молитвой. Молитесь часто на протяжении дня. Только молясь, вы обретёте и изведаете благодать Божию. Молитва – это хлеб и жизнь души, дыхание сердца, встреча с Богом. Когда вы испытываете неуверенность, сомнения, страх, страдания, тогда особенно нужно обращаться к Господу с молитвой и в ней находить поддержку и одобрение».


Час і месца малітвы.

Не трэба шукаць ідэальных умоваў – адпаведнага часу і месца. Трэба каб малітва была рэгулярнай ( прыкладна ў адзін і той жа час ) і ў адносна спакойным месцы ( каб ніхто і нішто не перашкаджала ).


Прыгатаванне.

Цяжка бывае засяродзіцца на малітве. Таму папярэдняе прыгатаванне дапамагае нам зрабіць гэта, напрыклад:

- можна папярэдне выбраць тэкст з Бібліі і прадумаць яго;

А самым галоўным з’яўляецца тое, што неабходна адчуць сябе ў Божай прысутнасці. Для выканання гэтай задачы звернемся да наступных асноўных сродкаў :
- падумайце аб Божай усюдыіснасці. Бог ёсць паўсюль, няма такога месца або такой рэчы ў свеце, дзе б Ён не прысутнічаў. Падобна таму, як птушка, куды б яна ні паляцела – усюды знаходзіць паветра, таксама, дзе б мы ні былі, куды б ні пайшлі – паўсюль Бог прысутнічае. Таму, перш чым пачаць малітву, трэба скіраваць увагу душы на Божую ўсюдыіснасць. Давід так думаў і бачыў, калі сказаў: “Ці ўзыйду я на неба – Ты, Пане, там, ці спушчуся я ў нетры зямлі – і там я знайду Цябе”. Прыступаючы да малітвы, трэба сказаць сабе: “Сэрца маё! Бог сапраўды тут”.
- усведамлення Божае прысутнасці заключаецца ў тым, што Бог не толькі прысутнічае ва ўсялякім месцы, дзе б мы ні былі, але, што Ён асабліва прысутнічае ў нашым сэрцы, у глыбіні нашай душы, ажыцяўляючы і адухаўляючы яе Сваёй прысутнасцю, што Ён з’яўляецца сэрцам твайго сэрца і душой тваёй душы.
- падумайце пра тое, што наш Збаўца ў сваёй чалавечнасці бачыць кожнага чалавека свету. А асабліва хрысціянаў, якія з’яўляюцца Яго дзецьмі, і асабліваю ўвагу звяртае на тых, хто моліцца. Гэта не проста ўяўленне, а чыстая праўда. Ён глядзіць на нас у той час, калі мы не бачым Яго.
- уявіце сабе Збаўцу такім, якім Ён быў на зямлі.
Змест малітвы.

Трэба засяродзіць увагу сэрца на Богу. Трэба ўслухацца, што Бог да нас кажа. Цалкам аддаца Яму і дазволіць, каб Ён у нас дзейнічаў. Але абавязкова памятайце, што ў сувязі – я – Бог, ініцыятыва належыць да Бога. Наша роль – гэта супрацоўніцтва з Ім.

А калі падчас вуснай малітвы вы адчуеце у сэрцы жаданне да малітвы шляхам разважанняў, не супраціўляйцеся гэтаму жаданню, а пускайце за ім спакойна ваш розум і сэрцы, ужо надта не трывожачыся аб заканчэнні вусных малітваў, якія сабе меркавалі адгаварыць, таму што малітва шляхам разважанняў, якая заняла іх месца, будзе мілейшая Богу, а душы вашай карыснейшая.
Заканчэнне малітвы.

Нават калі час малітвы ўжо скончваецца, малітва не павінна пераставаць – трэба перайсці да ператварэння малітвы ў чын, перайсці да рэалізацыі малітвы ў штодзённым жыцці.



Прапановы на наступны месяц
- не забывайцеся пра месячны абавязак “прысядзем разам”;

- падумайце над наступным пытаннем: “як мы можам узаемна сабе дапамагчы ў духоўным жыцці?”;



- кожны дзень 15 хвілін пасвячаць асабістай малітве ( дапамагаць у гэтым мужу (жонцы));







База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка