Па бласлаўленні епіскапа Слуцкага і Салігорскага
праасвяшчэннага Антонія
Свята для ўсёй сям’і
Дзень праваслаўнай культуры
“ХРЫСТОС УВАСКРЭСЕ, РАДАСЦЬ МАЯ!..”
14 мая
(нядзеля)
Любань, 2017г.
ПРАГРАМА
09.00 – 11.00
Святочнае богаслужэнне ў храме. Малебен.
Любанская Царква Праабражэння Гасподня
10.00 – 18.00
Праваслаўная выстава-продаж
“З любоўю і малітвай!”
Парк культуры
На выставе: вырабы мастацкіх майстэрняў Свята-Елісавецінскага манастыра, самабытныя вырабы майстроў народных рамёстваў, цікавыя дзіцячыя падзелкі і шмат іншых вырабаў народнай творчасці і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Падчас работы выставы - майстар-класы па традыцыйных рамёствах і пленэр маленькіх мастакоў.
11.30 – 12.00
Цырымонія ўрачыстага адкрыцця Дня праваслаўнай культуры
“Хрыстос Уваскрэсе, радасць мая!..”.
Парк культуры
Падчас цырымоніі: слова праваслаўнага свяшчэнства;малебен; прадстаўленне ўдзельнікаў свята.
12.00 – 14.00
Адкрыты рэгіянальны дзіцячы конкурс выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці“Божы дар”.
Парк культуры
Удзельнікі конкурсу: навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы праваслаўных гімназій, дзіцячых і маладзёжных творчых студый, цэнтраў, і асобныя ўдзельнікі ад 6 да 17 гадоў.
Галоўная мэта конкурсу:далучэнне дзяцей да праваслаўнай культуры, звычаяў і традыцый праваслаўных святаў.
Асноўнай тэматыкай конкурсных работ з’яўляецца “Праваслаўны Вялікдзень” -галоўная тэма Дня праваслаўнай культуры.
Падчас конкурсу:
“Кветкі жыцця” -дзіцячы канцэрт для бацькоў.
14.00 – 16.00
Канцэрт праваслаўных спеваў“Радуйся!”
Любанская дзіцячая школа мастацтваў
(Вялікая зала)
Да ўдзелу запрашаюцца царкоўна-прыхадскія, свецкія хары, капэлы і ансамблі.
Мерапрыемства праводзіцца з мэтай духоўнага яднання і ўзаемаразумення, папулярызацыі творчасці ў пеўчай праваслаўнай культуры.
Для ўдзельнікаў канцэртнага праекта - майстар-класы па вакальна-харавым майстэрстве і творчыя сустрэчы па абмену ведамі, досведам і практыкамі.
а 14-й гадзіне
(у другой палове дня)
Дары валхвоў - пакланенне вялікай святыні.
Парк культуры
У другой палове дня ў Любань прыбудуць Дары валхвоў. Святыня будзе знаходзіцца ў Парку культуры напрацягу ўсяго дня.
Запрашаем усіх жадаючых дакрануцца душой да вялікай святыні.
17.00 – 17.30
Афіцыйнае закрыццё Дня Праваслаўнай культуры
“Хрыстос Уваскрэсе, радасць мая!..”.
Парк культуры
Падчас закрыцця: падвядзенне вынікаў Дня праваслаўнай культуры;урачыстая цырымонія заахвочвання ўдзельнікаў свята і пераможцаў дзіцячага конкурсу “Божы дар”; падзячны малебен.
Арганізатары праекта:
Праваслаўны прыход храма Праабражэння Гасподня г.Любані
Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
(протаіерэй А.С.Драгун)
ДУ ДА “Любанская дзіцячая школа народнага
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”
(дырэктар Л.П.Серавокая)
Д УА “Любанская дзіцячая школа мастацтваў”
(дырэктар В.Р.Стэльмах)
пры падтрымцы
Любанскага раённага выканаўчага камітэта
і Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Мэтай праекта з’яўляецца садзейнічанне зацвярджэнню праваслаўных духоўных каштоўнасцей у грамадскай свядомасці сродкамі музыкі і мастацтва, азнаямленне шырокіх слаёў насельніцтва з сацыяльнай і духоўна-маральнай місіяй Праваслаўнай Царквы ў свеце, прыцягненне ўстаноў адукацыі, устаноў культуры, вядучых дзеячаў культуры і мастацтва да супрацоўніцтва з Праваслаўнай Царквой.
|