Хто з чырвоным піянерскім сцягам



Дата канвертавання02.05.2017
Памер54.22 Kb.
#9067
РАЗАМ ВЫХОЎВАЕМ ПАТРЫЁТАЎ
3 ліпеня 2015 года стане памятным для многіх жыхароў і гасцей нашага райцэнтра. Але найбольшыя ўражанні, на мой погляд, застануцца ў тых, хто з чырвоным піянерскім сцягам пад дроб барабанаў ўрачыста крочыў у святочнай калоне, стаяў у ганаровай варце ў Алеі герояў, тых, хто прымаў удзел у рабоце канцэртных пляцовак і тых, хто яшчэ раз кружыў у выпускным вальсе на вачах ўсіх удзельнікаў і гледачоў мерапрыемства, якое праводзілася раённым выканаўчым камітэтам з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Адной з важных задач нашага грамадства з'яўляецца выхаванне падрастаючага пакалення, ўсебаковая яго падрыхтоўка да прыняцця адказнасці за лёс краіны. Шмат для гэтага робяць дзяржаўныя структуры, школа, розныя грамадскія арганізацыі. Іх намаганні накіраваны на фарміраванне і развіццё асобы, якая валодае якасцямі грамадзяніна-патрыёта сваёй краіны. Гэтаму спрыяюць розныя формы работы, якія праводзяцца ў нашым раёне: святы, акцыі, спартыўныя спаборніцтвы і г. д., прымеркаваныя чырвоным датам календара, знамянальным і памятным падзеям нашай краіны, малой радзімы.
Правядзенне мерапрыемстваў буйной формы выконвае кансалідуючую функцыю, аб'ядноўваючы ў сваіх шэрагах дарослых і дзяцей, накіравана на патрыятычнае выхаванне, пераемнасць пакаленняў, захаванне і памнажэнне культурных традыцый. Яскравым прыкладам за мінулы навучальны год стаў удзел школьнікаў у адкрыцці ў нашым горадзе футбольнай пляцоўкі, раённым свяце “Дажынкі”, ўрачыстасцях, прысвечаных 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Юнае пакаленне сенненцаў стала сведкам двух памятных падзей, якія ўвайшлі ў летапіс нашага раёна - адкрыццё Кургана славы, а таксама памятнага знака пад назвай “Родны край” у гонар Матроны Маркевіч, ураджэнкі Сенненшчыны, аўтара арнаментальнага ўзору “ўзыходзячае сонца”, размешчанага на Дзяржаўным сцягу нашай краіны.
Удзел дзяцей у агульных святочных мерапрыемствах дапамагае ім не толькі адчуваць высокі эмацыянальны ўздым, але, што вельмі важна, глыбей пазнаваць гісторыю сваёй краіны, малой радзімы, ганарыцца мінулым і сучаснасцю свайго народа, сваіх землякоў. Для таго, каб у нашых дзяцей з'явілася жаданне адчуваць сябе грамадзянінам Айчыны, каб у іх з'явілася пачуццё адказнасці за сваю будучыню і будучыню краіны, трэба праводзіць нястомную працу, заснаваную на супрацоўніцтве ўсіх зацікаўленых структур, сям'і, здольных разам ўздзейнічаць на пачуцці, волю, свядомасць падлеткаў, падтрымліваць і развіваць іх творчую ініцыятыву, самастойнасць.
В. Каржыцкая, дырэктар Сенненскага

раённага цэнтра дзяцей і моладзі


День Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня 2015 года, цэнтральная плошча г. Сянно


c:\documents and settings\admin\рабочий стол\image.jpeg


Выхаванцы дзіцячых садкоў №1 і №2 г. Сянно выконваюць

танцавальную кампазіцыю “Парасончыкі”






Група барабаншчыц Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, якая ўдзельнічала

ва ўрачыстым шэсці




Сцягавые (злева направа): Гарнак Андрэй, Буйневіч Раман, Валадкевіч Ягор - вучні СШ №2 г. Сянноc:\documents and settings\admin\рабочий стол\фото 3 июля 2015\32.jpg

c:\documents and settings\admin\рабочий стол\фото 3 июля 2015\34.jpg


g:\image (3).jpg


Склад групы барабаншчыц (злева направа): Васіленак Ганна, Бялко Анастасія, Кірсаненка Ганна, Лебедзева Кацярына, Пашкова Паліна, Стольнікава Аляксандра, Пракаповіч Кацярына, Шаўчэнка Яніна, Звярынская Каралінаg:\image.jpg



Сцягавая група зводнага піянерскага атрада


c:\documents and settings\admin\рабочий стол\фото 3 июля 2015\54.jpgc:\documents and settings\admin\рабочий стол\фото 3 июля 2015\sam_0041.jpg

c:\documents and settings\admin\рабочий стол\фото 3 июля 2015\54.jpgc:\documents and settings\admin\рабочий стол\фото 3 июля 2015\sam_0041.jpg


Перад пачаткам свята ля памятнага знака М.С. Маркевіч, ураджэнцы Сенненшчыны, аўтару арнаментальнага ўзору “узыходзячае сонца”, які размешчаны на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь (фота злева). У складзе групы злева направа: Афанасьева Кацярына, Лугаўцова Дзіана, Наваковіч Таццяна, Марчанка Ія, Чараднік Іван, Доўгая Арына, Белавусава Аляксандра, Мефадзіенка Марыя, Пракапенка Анастасія, Лебедзева Віталія



Зводны піянерскі атрад з ліку піянераў СШ №2 г. Сянно, Багданаўскай СШ, выхаванцаў летніка “Вясёлка” Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Камандзір атрада - Маслоўская Анжэліка




c:\documents and settings\admin\рабочий стол\фото 3 июля 2015\57.jpg


c:\documents and settings\admin\рабочий стол\коллективная фотография.jpg


Калектыўнае фота ля помніка воінам-вызваліцелям, Алеі герояў




Выступленне вакальнай групы “Мерыдыян” Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі ў святочнай канцэртнай праграме

()



c:\documents and settings\admin\рабочий стол\фото 3 июля 2015\144.jpg

“Мы моладзь”. Спяваюць (злева направа) Васілёнак Ганна, Аўдалян Карына, Шыбека Марыя, Кірсаненка Ганна




Каталог: e107 files -> public
public -> Дуа “Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І. Азгура” Сцэнарый літаратурна-музычнай кампазіцыі
public -> Беларуская мова ў 10 класе Тэма: Сістэма часцін мовы ў беларускай мове
public -> Біялогія 7 клас Тэма урока: Шапачкавыя грыбы
public -> Дуа “Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І азгура” Выканала вучаніца 11 “А” класа Бакунова Вераніка
public -> Пастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 20 снежня 2011 г. N 283
public -> Тэма ўрока: Шапачкавыя грыбы Мэты ўрока
public -> Грунтова Жанна Уладзіміраўна Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ходцаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа”
public -> Вывучэнне новага матэрыялу. (у працэсе гутаркі выкарыстоўваецца прэзінтацыя) Слайд 1
public -> Турыстычны маршрут “Мой мілы, сэрцу куточак…” Схема маршрута


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал