І. Агульныя палажэнні




Дата канвертавання15.12.2018
Памер50.82 Kb.


Зацверджана
Галоўны рэдактар

ўстановы «Рэдакцыя газеты

«Настаўніцкая газета»

_______________В. А. Кнышев

ПАЛАЖЭННЕ

аб фестывалі школьных СМІ «Пунсовыя ветразі»

ў часопісе «Народная асвета»
І. Агульныя палажэнні

Фестываль школьных СМІ «Пунсовыя ветразі» (далей – фестываль), скіраваны на павышэнне прэстыжу журналісцкай прафесіі сярод моладзі, стварэнне спрыяльнай інфармацыйнай прасторы ў дзіцячым і маладзёжным асяроддзі, стымуляванне творчай актыўнасці педагогаў праводзіцца па ініцыятыве філіяла «Рэдакцыя часопіса «Народная асвета» ўстановы «Рэдакцыя газеты «Настаўніцкая газета».



1.1. Мэты фестывалю:

выяўленне ў сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях і пазашкольных установах Рэспублікі Беларусь творчых калектываў (школьных рэдакцый), якія ствараюць уласныя газеты і часопісы;

развіццё творчых здольнасцей падлеткаў, юнакоў і дзяўчат;

фарміраванне мультыкультурнай пазіцыі дзяцей і моладзі;

прыцягненне ўвагі да праблем дзяцей і моладзі, навучання і выхавання, узаемадзеяння сям’і, школы і дзіцячых грамадскіх арганізацый;

павышэнне інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню дзяцей і моладзі на аснове нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей;

папулярызацыя перадавога педагагічнага вопыту ў галіне стварэння школьных газет і часопісаў, электронных СМІ.

1.2. Арганізатарам фестывалю з’яўляецца ўстанова «Рэдакцыя газеты «Настаўніцкая газета»

1.3. Удзельнікамі фестывалю могуць быць школьныя рэдкалегіі і творчыя калектывы, а таксама рэдкалегіі пазашкольных устаноў, якія выпускаюць свае друкаваныя або электронныя СМІ (газеты, часопісы, альманахі і інш.).

ІІ. Парадак правядзення фестывалю

2.1. Фестываль праводзіцца ў наступныя тэрміны:

пачатак фестывалю – 1 студзеня 2017 г.

заканчэнне фестывалю – 31 снежня 2017 г.

2.2. Фестывальныя мерапрыемствы праводзяцца на працягу 2017 г. і ўяўляюць сабой:


  • майстар-класы «Школьная медыяпрастора» па заяўках удзельнікаў фестывалю (студзень – снежань 2017 г.);

  • інфармацыйна-асветніцкую акцыю «Фестываль школьных СМІ «Пунсовыя ветразі» на старонках СМІ і на сайце часопіса www.n-asveta.by (студзень – снежань 2017 г.);

  • вучнёўскую канферэнцыю «Роля сродкаў масавай інфармацыі ў жыцці школы» (лістапад 2017 г.);

  • прэс-канферэнцыю з журналістамі друкаваных і электронных СМІ Беларусі (май 2017 г.);

  • майстар-класы для новых удзельнікаў фестывалю «Пунсовыя ветразі»: «Арганізацыя работы школьнай рэдкалегіі», «Фатаграфія ў школьных СМІ», «Дызайн і вёрстка перыядычнага выдання» (май 2017 г.);

  • прэзентацыю фестывалю «Пунсовыя ветразі» на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «СМІ ў Беларусі» (май 2017 г.);

  • экскурсіі для ўдзельнікаў фестывалю ў рэдакцыі вядучых СМІ Беларусі, Дом друку, Белтэлерадыёкампанію, Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь (май 2017 г.);

  • профільную змену для ўдзельнікаў і пераможцаў фестывалю «Пунсовыя ветразі» ў Нацыянальным дзіцячым аздараўленча-адукацыйным цэнтры «Зубронак» (па ўзгадненні з НДААЦ «Зубронак» і ўпраўленнямі адукацыі аблвыканкамаў);

  • конкурс на лепшае школьнае друкаванае выданне «Спроба пяра» (1.02.2017 – 25.04.2017 г.).

ІІІ. Парадак правядзення конкурсу «Спроба пяра»

3.1. Конкурс праводзіцца па двух намінацыях:

  • «Лепшая школьная газета» (1, 2, 3 месца);

  • «Лепшы школьны часопіс» (1, 2, 3 месца);

дадаткова ўстанаўліваюцца ўзнагароды ў тэматычных намінацыях:



  • «За творчы падыход да асвятлення школьнага жыцця»;

  • «За актуальнасць тэм і імкненне да дасканаласці»

  • «За якаснае асвятленне школьнага жыцця і сучасны дызайн»

  • «За прафесіяналізм і актыўную жыццёвую пазіцыю»

  • «За актыўны ўдзел»

  • «За якасную арганізацыю рэдакцыйна-выдавецкага працэсу»

  • «За актуальны змест і яркае паліграфічнае выкананне»

  • «За ўдалы дэбют і творчы падыход да асвятлення школьнага жыцця»

  • «За прафесійны падыход да стварэння школьнай газеты»

  • «За якаснае асвятленне дзейнасці сучаснай школы»

  • «За актуальнасць тэматыкі і актыўную жыццёвую пазіцыю»

  • «За якаснае асвятленне дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў»

  • «За лепшую тэматычную арганізацыю матэрыялаў на старонках выдання»

  • «За сучасны дызайн і тэматычную разнастайнасць»

  • «За жанравае пастаянства і тэматычную разнастайнасць»

  • «За паспяховае засваенне інтэрнэт-прасторы і актуальнасць зместу»

3.2. Для ўдзелу ў конкурсе рэдкалегіі (творчаму калектыву) неабходна да 20 красавіка 2016 г. даслаць на адрас рэдакцыі часопіса «Народная асвета» тры розныя нумары сваёй газеты (часопіса) або дыск з лакальнай версіяй электроннага СМІ, якія выйшлі ў 2016/17 навучальным годзе. Асобна дадаецца кароткая анатацыя, якая павінна ўтрымліваць інфармацыю пра заснавальніка, каардынатара праекта, склад рэдкалегіі, кантактны тэлефон, поўны паштовы і электронны адрасы.

3.3. Фінал конкурсу «Спроба пяра» і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў Мінску падчас міжнароднай выстаўкі «Сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі» (май 2017 г.).

3.4. У склад журы ўваходзяць прадстаўнікі педагагічных і дзіцячых СМІ школ, гімназій, ліцэяў, Інстытута журналістыкі БДУ, іншых устаноў і арганізацый.

IV. Крытэрыі ацэнкі конкурсных выданняў

4.1. Конкурснае выданне павінна адлюстроўваць актуальныя палітычныя і грамадскія падзеі, найважнейшыя аспекты жыцця навучальнай ці выхаваўчай установы, дэманстраваць творчы патэнцыял стваральнікаў газеты (часопіса).

4.2. Падчас ацэнкі школьных СМІ журы звяртае ўвагу на:

  • сістэмнасць і перыядычнасць выхаду школьнай газеты (часопіса);

  • актуальнасць, злабадзённасць і запатрабаванасць выдання;

  • тэматычную і жанравую разнастайнасць;

  • наяўнасць арыгінальных аўтарскіх матэрыялаў;

  • мастацкае і тэхнічнае афармленне выдання;

  • адпаведнасць заяўленаму тыпу выдання (па структуры, рубрыкацыі, графічным і дызайнерскім афармленні).

4.3 Аргкамітэт і журы прадугледжваюць дыпломы і каштоўныя падарункі для пераможцаў у кожнай намінацыі, а таксама шэраг узнагарод для ўдзельнікаў конкурсу за асобныя творчыя дасягненні.

4.4 Элетронная версія Палажэння размешчана на сайце часопіса www.n-asveta.by.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка