I раздзел “Падарожжа ў гісторыю роднага слова”




Дата канвертавання15.11.2017
Памер131.35 Kb.
Любі, шануй, ведай роднае слова

Выстава-крыжаванка



I раздзел

Падарожжа ў гісторыю роднага слова”



Кажуць, мва мая аджывае
        Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
        Для мяне ж яна вечна жывая,
        Як раса, як сляза, як зара.            П.Панчанка

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй



прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
На працягу 17 гадоў (с 1999 года) кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Беларуская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім

Вялікае княства Літоўскае ўзнікла ў XIII ст. як саюз усходнеславянскіх княстваў, і на працягу XIV ст. уся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў яго склад. Гэта была дзяржава шматэтнічная (яе насялялі, паводле сучаснай тэрміналогіі, беларусы, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, татары) і шматмоўная (акрамя ўсіх этнічных моў, выкарыстоўваліся лацінская і стараславянская).

У палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікага Княства дамінавалі беларускія землі і наш народ. Цалкам заканамерна беларуская мова зрабілася ў краіне дзяржаўнай.

На нашай мове ствараліся і выдаваліся ўсе зборы законаў дзяржавы ад Статута (Судзебніка) вялікага князя Казіміра Ягайлавіча 1468 г. да самага дасканалага ў Еўропе Статута 1588 г. Па-беларуску гаварылі, выдавалі граматы і прывілеі манархі і ўсе галоўныя асобы Княства. Па-беларуску пісалі соймавыя пастановы. Наша мова актыўна выкарыстоўвалася ў дыпламатычным ліставанні з Масковіяй ды іншымі суседнімі краінамі. Не існуе ніводнага дзяржаўнага дакумента Вялікага Княства, які быў бы напісаны па-літоўску.

Нашая мова - адна з найдаўнейшых дзяржаўных нацыянальных моваў у Еўропе. Сваю функцыю дзяржаўнай беларуская мова захоўвала да самага канца XVII ст. У 1696 г. Сойм Рэчы Паспалітай, у склад якой тады ўваходзіла наша краіна, надаў афіцыйны статус на тэрыторыі Вялікага Княства польскай мове. На той час яна ўжо фактычна выціснула беларускую з афіцыйнага ўжытку.

21 лютага — яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і беларусам.

Паважаныя сябры!

Прапануем пабываць вам у незвычайна цікавай краіне. А як называецца гэта краіна здагайцеся самі. Калі адгадаеце крыжаванку, то трапіце ў гэтую чароўную краіну і пазнаёміцеся з яе жыхарамі.

Тут вас чакае шмат крыжаванак, рэбусаў, загадак, цікавых заданняў, якія разлічаны на актыўных і кемлівых.


Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Ты самацветаў яскравая нізка,

Кожнай драбнічкай варта пашаны,

Кожнае слова вякамі стварана.

І на вякі яно застанецца,

Вечнае так, як народнае сэрца.

(Уладзімір Дубоўка)


Крыжаванка







Р




























О



















Д






















Н




























А










Я




















М

































О







В


































А













  1. На палянцы пасля цёплай ночкі

Глядзяць блакітныя вочкі. (Пралескі)

  1. Я ў пярэстым сарафане,

Залюбуецца, хто гляне.

Пра мяне складаюць песні...

Я і ў парку, я і ў лесе. (Бяроза)


  1. Медзяныя рогі,

Свінцовыя ногі,

На ўвесь твар акуляр,

У вадзе гаспадар. (Вадалаз)


  1. Што за беленькая мушка

Апусцілася на вушка?

Ледзь чутно паказытала

І праз міг яе не стала. (Сняжынка)


  1. Белым пухам замяло

І палеткі і сяло.

Мост праз рэчку хутка ляжа,

А што гэта, хто адкажа? (Зіма)


  1. Ён нарадзіўся на страсе,

Вялікі вырас пакрысе.

На сонцы грэцца ледзь пачаў,

Заплакаў і прапаў. (Лядзяш)


  1. Што за гаспадар лясны

Спіць пад снегам да вясны? (Мядзведзь)

  1. Поле шкляное, а межы дрывяные. (Акно)

  2. Конь не просьць сена есці,

На ім можна вярхом ехаць.

Мільгацяць два колы-ногі

І імчаць ускрай дарогі. (Веласіпед)


  1. Я заўжды гасцей страчаю,

Вопратку я іх трымаю. (Вешалка)

Конкурс эрудытаў

1.Слова прыйшло да нас з грэчаскай мовы і азначае «мастацтва ўпрыгожваць».

Падказка: большая палова яе прыхільнікаў – жанчыны. (Касметыка)

2.Слова прыйшло да нас з англійскай мовы і літаральна азначае «петушыны хвост».

Падказка: ужываецца часцей у кропках грамадскага харчавання, радзей – у хатніх умовах. (Кактэйль)

3. Слова прыйшло да нас з японскай мовы і літаральна азначае «голымі рукамі».

Падказка: спартыўная лексіка. (Самба)

4.Слова прыйшло да нас з французскай мовы і азначае «чэрап», «шлем».

Падказка: абавязкова павінна быць у будаўніка на галаве. (Каска)
5.Слова прыйшло да нас з лацінскай мовы і азначае «мноства». (Копія)

5.Слова прыйшло да нас з лацінскай мовы і азначае «узорны», «першакласны».

Падказка: слова ўжываецца ў літаратуры, мастацтве. (Класіка)

6.Слова ўзята з грэчаскай мовы і літаральна азначае «месца для бега ў сусвет».

Падказка: першымі яго выкарысталі рускія. (Касмадром)

II раздзел

Займальнае літаразнаўства”



Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Пагэтаму нам неабходна старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры.

Якуб Колас

Да вас прыйду я сёння ў госці,

З вамі буду я гуляць.

Але спачатку вы імя маё

Павінны адгадаць.

А каб адгадаць імя дзяўчынкі, трэба разгадаць крыжаванку.











































































































































































































  1. Днём і ноччу я іду,

Ранкам вас не падвяду.

Нават тых, хто моцна спіць,

Здольны хутка разбудзіць. (Будзільнік)


  1. На стале заўсёды ў святы

Прыгажун стаіць пузаты.

Ні хвіліны не сумуе

І гарбатай нас частуе. (Чайнік)


  1. Цераз мора – акіян

Плыве дзіва – велікан.

Фантан з рота б`е,

Калі ён плыве. (Кіт)


  1. Я і хмарка, і туман,

Ручаёк і акіян,

Я лятаю і бягу,

І шкляною быць магу. (Вада)


  1. Новы дом нясу ў руках,

Дзверы дома на замках,

Жыхары ў ём новыя,

усе папяровыя. (Партфель)


  1. Мышак ловіць, ды не кіска ён,

Лісты носіць, ды не паштальён.

Каб лісе не трапіць на зубок,

У калючы скруціцца клубок. (Вожык)


  1. Урадзіўся ён высокі,

Шаўкавісты, сінявокі.

Апранае нас здавён...

Здагадайцеся, хто ён? (Лён)


  1. Бяжыць і не спыняецца,

Ніколі не стамляецца. (Рака)

  1. Адгадайце, носіць хто

Касцяное паліто. (Чарапаха)

(Літарынка)

Загадкі з хаткі Загадайкі.

  1. Слова – дрэва –

Першы склад.

Слова-кіпень –

Акурат

Гэта будзе



склад другі.

Іх складзі,

Мой дарагі, -

Атрымаюць вучні

Першы свой

Падручнік. (Бук – вар)




  1. Літары ў ім, як байцы на парад,

Строгім парадкам пастаўлены ў рад.

Усе яны пэўнае месца знайшлі там,

Як мы назавём яго? (Алфавітам)


  1. Крылаў не мае,

Ды хутка лятае,

Выпусціш –

Рад ці не рад,

А не зловіш назад. (Слова)




  1. Яны чорныя, крывыя,

З нараджэння ўсе нямыя.

А калі пастануць поруч,

Як жывыя, загавораць. (Літары)
5.Не куст, а з лісточкамі, не чалавек, а расказвае. (Кніга)

6. Днём я сплю, ноччу — спяваю,

Усё ў цемры заўважаю.

На мышэй палюю ў полi,

Не сустрэць мяне нiколi. (Сава)
7.Iдзе ён паважна,

Шыпiць вельмi страшна.

I за пяткi ўсiх шчыпае,

Лапкi, нос чырвоны мае. (Гусь)


8. Есць зялёную траву,

I гаворыць так: „Му-Му“.

Любiць грушу спелую,

Дае вадзiцу белую. (Карова)


9.Белым пiша словы,

У школе ўсiм знаёмы.

Cябруе з чорнай дошкай,

нiкае сам па-трошку. (Крэйда)



  1. Лата на лаце, ніткі не знаці.(Капуста)

11.Чакае дзявiцa з пад снегу вадзiцy.

А пройдзе па ўзлеску,

То з’явяцца пралескi. (Вясна)


12.Круг за кругам,

друг за другам.

А будуць яны разам -

Толькi раз адразу. (Гадзіннік)


13.У маленькай скрынцы

Ляжаць хлопцы-ардынцы.

I кожны раз пад дровамi

Гараць яны па-новаму. (Запалкі)


14. Як зойдзе ў дом – не выганіш калом,

а пара прыходзіць – ён і сам уходзіць. (Сонечны праменьчык)


15.Ляцелі тры галкі, селі на праталкі.

Адна кажа – паляжым, другая – пабяжым, трэцяя – паківаемся. (Камень, вада, трава)

16.Без чаго чалавек не можа жыць? (Без імя)
17.Што бывае после сямі гадоў? (Восьмы год)
18.Не разаб`еш гаршчочка,то і не з`ясі кашы. (Арэх)
19. Хоць у капелюшы, а галавы не мае. (Грыб)
20.Цераз мяжу брат нікога не бачыць. (Вока)
21.Які ў моры камень? (Мокры)
22.Дзве дачкі, дзве маці і бабулька. Колькі ўсіх?

(Трое – бабка, маці і дачка)

23.Мяне ўсе просяць, мяне ўсе чакаюць, як толькі з`яўлюся – хавацца пачынаюць. (Дождж)

24. Ляжыць грушка ў чырвоным кажушку.

Хто яе ўкусіць, той плакаць мусіць. (Цыбуля)

25.Ляжыць калода пасярод балота: не гніе, не сохне. (Язык)

26.Хто ляціць без крылаў? (Вецер)
27.Што без вады плавае? (Воблакі)
28.Увадзе родзіцца, а вады баіцца. (Лёд)
29.Ва ўсіх дзетак адзенне з манетак. (Рыбы)

III раздзел

Сустрэча з казкай”



...Усіх гадуюць нас матчыны казкі. Усе яны вучаць родную мову любіць, з няпраўдай змагацца, а з праўдай дружыць

і аб недасяжным і сонечным марыць.

М.Танк

  1. Якая казка пачынаецца так: “Жылі мужык і жонка. А дзяцей у іх не было. Жонка бядуе: няма каго ёй калыхаць, няма каго гадаваць... Аднаго разу пайшоў мужык у лес, ваысек з алешыны палена, прынёс да хаты і кажа жонцы:

- На, калышы. (Піліпка-сынок)


  1. З якой казкі гэтыя радкі:

- Мерзні, мерзні кумаў хвост! (Лісічка-сястрычка і воўк)

  1. Прадоўжыце радкі казкі: “Сабраўся дзед, паехаў у лясок, пачаў секчы дубок. Выскачыў з дуба ...

каток – залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.

  1. Чый гэта партрэт?

    • З доўгімі вусішчамі,

З чорнымі вачышчамі,

Зыркімі, лупатымі,

З лапамі разгатымі,

Шырачэзны ў шыі,

Кляшні – во якія! (Я.Колас. Рак-вусач)


  1. У якой казцы мужык перахітрыў мароза?Хто яе напісаў?

(Я.Колас. Два маразы)

  1. У якой казцы прагучала наступная прымаўка? Хто яе аўтар?

    • У самай лепшай сварцы – гразь

Ніколі ў сваркі не залазь.

А калі б`ецца з панам пан –

Трашчаць за іх чубы сялян. (У. Дубоўка. Хто дужэйшы)


  1. Успомніце назву казкі:

    • Я пятух – чабятух,

Я пявун-лапатун

На кароткіх нагах,

На высокіх пятах.

Нясу касу на плячы,

Хачу ліску засячы. (“Зайкава хатка”)


  1. Даў пан бедняку рэшата яек.

    • На, - кажа, - занясі дачцэ і скажы, каб яна пасадзіла на іх квактуху і вывела мне да заўтра куранят на снеданне. А не зробіць гэтага – загадаю бізуноў даць.

Якая назва казкі? (“Разумная дачка”)

  1. Прадоўжыце казку:

    • Жылі дзед ды баба. Нічога ў іх з гаспадаркі не было — толькі пеўнік і… .(жаронцы)

    • Дзіўныя гэта былі жаронцы: паложыць у іх дзед адно зярнятка, пакруціць раз-другі, і цэлая кадушка мукі намелецца!

Добра жылі дзед з бабай самі і пеўніка не крыўдзілі.

Дачуўся пра дзіўныя жаронцы пан. Парашыў ён украсці іх.

IV раздзел

Добрым кнігам – добры дзень”

Прад табой - старонкі кніг

З мілым, любым, родным словам.

Там бруіцца наша мова-

Мова прадзедаў тваіх.

Кніга ж – мудрасці глыток,

Палюбі яе спачатку

І засвоіш ты, дзіцятка,

Што яна да ведаў крок.

К.Жук

Агляд навінак кніг беларускіх аўтараў

Са святам мовы!

(Гучыць беларуская народная песня)







База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка