І так хораша нам называцца землякамі тваімі, Максім…




Дата канвертавання20.01.2018
Памер30.41 Kb.


І так хораша нам называцца землякамі тваімі, Максім…” (Т.Дарошка)
Вечна светлы і вечна дужы,

Вечна юны, як наша зямля.

Мы табой ганарымся – і плачам.

Мы нясём цябе ў сэрцы праз дым.

Уладзімір Караткевіч

c:\users\тома\desktop\на сайт фота з літ. гасцёўні да юбілею м.багдановіча\20161209_094459.jpg

9 снежня 2016 года споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Да юбілею паэта ў гімназіі №1 з 6–14 снежня настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры былі арганізаваны святочныя мерапрыемствы: урокі-святы, урокі-конкурсы на лепшых знаўцаў біяграфіі і твораў Максіма Багдановіча, урокі-конкурсы дэкламатараў паэзіі, літаратурная гасцёўня.
Максім Багдановічгонар і слава беларускай літаратуры і нашага народа.

Думкі пра Беларусь не пакідалі паэта. Жывучы далёка ад яе, аддзелены сотнямі вёрст, ён самастойна вывучаў родную мову і імкнуўся на Радзіму.

Нарэшце ў 1911 годзе паэт убачыў родныя мясціны, завітаў на некалькі дзён ў Вільню, каля двух месяцаў жыў у Ракуцёўшчыне. Усё спрыяла таму, каб з’явіліся выдатныя творы на матчынай мове. Гэта і гутаркі ў Вільні з Вацлавам Ластоўскім пра Беларусь, пра яе культуру, слаўную гісторыю, багатую мастацкую спадчыну, і знаёмства з творамі нашай даўніны: летапісамі, кнігамі Ф.Скарыны, зборнікамі фальклору, “Статутам Вялікага Княства Літоўскага”.

Амаль два месяцы вясковага жыцця, з іх вечарынкамі і народнымі мілагучнымі песнямі, цікавыя сустрэчы з простымі працоўнымі людзьмі, гутаркі на іх каларытнай мове – усё гэта абагаціла Максіма Багдановіча. Пад уражаннем пачутага і ўбачанага ён напісаў цыкл вершаў “Старая Беларусь”.

Так, гэта пра нашу Беларусь, яе славу і гонар.

Вершы “Кніга”, “Перапісчык”, “Летапісец”, “Слуцкія ткачыхі”… Адразу навявае даўнінай.

У вершы “Летапісец” паэт даў вельмі высокую ацэнку працы летапісца-творцы, які свой абавязак бачыў у тым, каб данесці да нашчадкаў іх гісторыю, каб ведалі
Што тут чынілася ў даўнія гады,

Што думалі, чаго жадалі мы тады,

За што змагаліся, як баранілі веру…

Каму маліліся, чаго яны шукалі,

Дзе на глыбокім дне іх крыюць мора хвалі.

Важна і неабходна ведаць гісторыю свайго народа, бо без гістарычнай памяці няма паўнавартаснага жыцця. Уладзімір Караткевіч у артыкуле “Летапісец” падкрэсліў, што “Максім Багдановіч даў нам першы ўрок гісторыі. Даў яго, нарадзіўшы ў нашых людзях гонар за сваё мінулае, і гістарычнае мысленне, і веру ў будучае”.

Мастацкія шэдэўры нараджаюцца з роднага, нацыянальнага.

Ад родных ніў, ад роднай хаты

У панскі двор дзеля красы

Яны, бяздольныя, узяты

Ткаць залатыя паясы.

Паэт ганарыўся нашымі людзьмі, бо яны здольны былі ствараць такое хараство, як паясы, слава пра якія ішла па свеце. Значыць, край наш прыгожы і таленавіты, а сімвал красы – васілёк.

Максіма Багдановіча хвалявалі многія пытанні, асабліва такія: быць ці не быць беларускаму народу, беларускай літаратуры і мове. Паступова ён заўважаў, што справа беларускага адраджэння ўсё ж пасоўвалася наперад, пераадольваючы цяжкасці, але марудна. Невыпадкова ён звярнуўся да санетаў, трыялетаў, рандо, актаў, пентаметраў, тэрцынаў. Гэта ўсё па той прычыне, каб узняць беларускую літаратуру да ўзроўню сусветнага, каб паказаць, што мова наша незвычайная, вельмі прыгожая.

Паэт верыў у сваю Радзіму, яе лепшую будучыню, якая бачылася аўтару шчаслівай, светлай, радаснай. Яму хацелася, каб Беларусь заняла “пачэсны пасад між народамі”.

Беларусь, твой народ дачакаецца

Залацістага, яснага дня.

Паглядзі, як усход разгараецца,

Сколькі ў хмарках залётных агня…

Мы, беларусы, ганарымся асобай Максіма Багдановіча. Ён гонар і слава нашай літаратуры і нашага народа.

Бо як ёсць у народа такія —

Не загіне давеку народ.

Уладзімір Караткевіч





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка