Iii міжнародны open-air форум «міжмор'е літаратур» расклад 27 ліпеня, пятніца




Дата канвертавання03.09.2018
Памер69.42 Kb.
III МІЖНАРОДНЫ OPEN-AIR ФОРУМ «МІЖМОР'Е ЛІТАРАТУР»

РАСКЛАД
27 ЛІПЕНЯ, ПЯТНІЦА

Заезд
28 ЛІПЕНЯ, СУБОТА



9-00 – 10-00 сняданак
10-30 – 12-30

Адкрыццё форума.

Дыскусія

Вялікае Княства Літаратуры: унутраныя межы і вонкавыя выклікі

Мадэратарка: Юля Цімафеева

Удзельнікі: Марыюс Бурокас, Юлія Фядорчук, Астап Слівінскі

На першы погляд, літаратуры Польшчы, Літвы, Украіны і Беларусі належаць да аднаго рэгіёна і маюць шмат пунктаў узаемадзеяння, але ступень іх вядомасці ў Еўропе і свеце вельмі розная, а ўзаемныя сувязі почасту застаюцца на ўзроўні прыватных кантактаў паміж літаратарамі. Розніца найперш у бачнасці: адны літаратуры існуюць як моцныя, спраектаваныя ў будучыню традыцыі прыгожага пісьменства, іншыя застаюцца на літаратурнай мапе «шэрымі» плямамі. Наколькі мы ведаем літаратуры сваіх суседзяў, якія вобразы літаратур Міжмор’я існуюць ва ўспрыманні іх суседзяў? Ці могуць узаемныя кантакты паўплываць на лепшую бачнасць літаратур Польшчы, Літвы, Украіны і Беларусі ў еўрапейскім кантэксце — або час Вялікага Княства Літаратуры даўно ўжо мінуў і кожны сам за сябе?




12-30 – 14-00

Нобелеўская прэмія для Алексіевіч: чытаем ці ганарымся?

Размова


Мадэратарка: Таня Арцімовіч

Удзельнікі: Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Ігар Логвінаў, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева


Амаль тры гады таму Нобелеўскую прэмію па літаратуры ўпершыню ўручылі беларусцы — Святлане Алексіевіч. Гэтая падзея выклікала шмат дыскусій, у тым ліку спадзяванняў на тое, што беларуская літаратура нарэшце загучыць на міжнародным літаратурным рынку. Нядаўна ў выдавецтве «Логвінаў» выйшаў пераклад твораў Святланы Алексіевіч на беларускую мову — праект, рэалізаваны праз грамадскую падтрымку і з гучнай медыякампаніяй. Падчас размовы з выдаўцом, перакладчыкамі і літаратарамі нам хацелася б паразважаць над тым, ці змяніўся вонкавы вобраз беларускай літаратуры пасля Нобелеўкі? Ці паўплывала гэта на ўнутраныя літаратурныя працэсы? Якім чынам успрымаюцца кнігі Святланы Алексіевіч замежнымі чытачамі і на радзіме? Адкуль з’явілася патрэба перакладаць кнігі Святланы Алексіевіч на беларускую мову і якую ролю ў гэтым праекце адыгралі перакладчыкі?
14-00 абед

15-00 — Прэзентацыя Лынтупскага перніка. Алесь Гарбуль. У Карчме
15-30 – 17-30

TOLEDO on tour

Размова

Пераклад як стратэгія ўзаемадзеяння з межамі

Мадэратарка: Ірына Герасімовіч

Удзельнікі: Мэхдзі Марадпур, Астап Слівінскі, Махмуд Хасэйні Сад

Любая мяжа — з’ява амбівалентная. Праводзячы межы, мы акрэсліваем тое, што можа лічыцца сваім, ды дзякуючы гэтаму нібыта пачуваемся трывалей у хісткім свеце. Праўда, трываласць у гэтым свеце непазбежна адносная, дый замала яе чалавеку для напоўненага жыцця. Так што ў пэўны момант чалавек, па сваёй волі ці не, пачынае цікавіцца: а што па той бок мяжы? Чужое? Іншае? Ці мо тое, што можа стаць сваім? А як бачыць мяне той, хто па той бок мяжы? Ці хоча ён судакранання, як хачу яго я? Ці яму куды важней мая павага да ягонай мяжы? Ці сапраўды наіўнае імкненне да пераадолення межаў можа быць ідэалам? Ці не важней навучыцца ўзаемадзейнічаць з межамі такім чынам, каб яны былі крыніцай узбагачэння?


У пошуках плённых спосабаў абыходжання з межамі прапануем уважлівай прыгледзецца да дзейнасці перакладчыка. Перакладчык уважае чужое за чужое, не спрабуючы нагбом і гвалтам адразу ж ператварыць гэта ва ўласнае. Перакладчык верыць у магчымасць разумення і перадачы зразумелага, але пастаянна пераправярае сябе ў гэтым. Перакладчык не імкнецца перамалоць чужое, змяняючы да непазнавальнасці, але дазваляе яму быць нязвыклым і новым на тэрыторыі сваёй мовы ды сваёй культуры. Перакладчык не баіцца парушаць уласныя традыцыі, тым самым узбагачаючы іх.
Ці магчыма перанесці такое ўзаемадзеянне з чужым і ў іншыя сферы, дзе мы сутыкаемся з межамі? Пра гэта паразважаем у прасторы арт-вёскі Каптаруны, якая сама адначасова і жывіцца межамі, і пераадольвае іх.

Пры падтрымцы ТАЛЕДА праграмы Фонда Роберта Боша і Нямецкага перакладчыцкага фонда / Gefördert durch TOLEDO- ein Programm der Robert Bosch Stiftung und des Deutschen Übersetzerfonds

17-30-19-00

Дыскусія

Кропка з коскай: межы тэксту як межы чаканняў

Мадэратар: Альгерд Бахарэвіч

Удзельнікі: Артур Клінаў, Павал Касцюкевіч, Ганна Янкута

Каб быць пачутымі, мы шукаем межы чутнасці. Кропка ў канцы літаратурнага тэксту заўжды ёсць вынікам творчага намагання — і адначасова знакам самацэнзуры, прыкметай прытомнасці. Кропка вызначае межы, аб’ём, узровень амбіцый як асобна ўзятага літаратара, так і цэлай літаратуры. Кропка — знак бяды, страху, надзеі, мяжа выказанага. Чаго аўтары чакаюць ад сваіх тэкстаў — і дзе межы іх чакання? Дзе ставіць кропку літаратар — і дзе ставяць яе ў сваіх чаканнях нацыянальныя літаратуры? Ці сапраўды вяртаецца час вялікіх раманаў — або гэта выключна «заходняя» тэндэнцыя? Чаго чакае Захад ад літаратур Міжмор’я — і чаго чакаем ад Захаду мы? Як успрымаюцца вялікія тэксты — і які тэкст можна (калі наогул можна) назваць вялікім? Вечнае чаканне як псіхалагічны комплекс, чаканне прызнання, чаканне чытача, чаканне свайго голасу...


19-00-20-00

Чытанні

мова


Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, Юргіта Яспанітэ, Астап Слівінскі
20-00 вячэра
21-00 — Музычны сэт: Пафнуцій Кузюкян (валторна)

29 ЛІПЕНЯ (НЯДЗЕЛЯ)


9-00 сняданак
10-00 -11-30

Дыскусія

Ці ёсць асоба аўтара_кі абмежаваннем?

Мадэратарка: Ганна Янкута

Удзельнікі: Альгерд Бахарэвіч, Павал Касцюкевіч

Аўтар ці аўтарка заўжды пішуць кнігу, засноўваючыся на ўласнай суб’ектнасці, якую вызначае вялікая колькасць фактараў: гендар, узрост, мова, нацыянальнасць, месца жыхарства, адукацыя, прафесійны занятак, фізічныя асаблівасці. Усе нашы характарыстыкі і досвед робяць нас тымі, кім мы ёсць, але ці ўсялякі досвед знаходзіць шлях да чытачоў? Ці часам не перашкаджае шляху ў літаратуру аўтарскі «бэкграўнд» і як знайсці мову для ўвасаблення ўласнай суб’ектнасці ў тэксце?


11-30-13-30

Паэзія як частка экасістэмы

Дыскусія

Мадэратарка: Юля Цімафеева

Удзельнікі: Юлія Фядорчук, Марыюс Бурокас, Ганна Янкута.

Доўгі час аднымі з галоўных тэмаў для паэзіі лічыліся прырода і любоў да роднага краю, да яго вясковых краявідаў. Жыццё чалавека было ўпісана ў кола прыродных цыклаў. Але цяпер, у дваццаць першым стагоддзі, прадстаўнік_ца інфармацыйнага і ўрбанізаванага грамадства, якое нарэшце перамагло прыроду як заклятага ворага і пабачыла ў ёй ахвяру ўласнай дзейнасці, піша пра свет жывога зусім інакш. Што такое «экапаэтыка» і чым яна адрозніваецца ад «вершаў пра прыроду»? З другога ж боку, чуюцца меркаванні, што паэзія, хоць і выконвае пэўную ролю ў літаратурнай экасістэме, сама знаходзіцца на мяжы знікнення, бо ейных чытачоў робіцца ўсё менш. Ці праўда гэта і што нам зрабіць, каб паэзія жыла і надалей?


13-30-14-30

Чытанні

разора


Павал Касцюкевіч, Уладзімір Арлоў, Юлія Федорчук, Марыюс Бурокас, Андрэй Хадановіч
14-30 абед
15-30 – 17-30

TOLEDO on tour

Размова

Пераклад: абмежаванні і страхі

Мадэратарка: Ірына Герасімовіч

Удзельнікі: Артур Клінаў, Мэхдзі Марадпур, Астап Слівінскі, Махмуд Хасэйні Сад

Зазвычай пераклад разумеюць як пераадоленне межаў. Але працэс перакладу вельмі комплексны і мае ўласныя абмежаванні, якія абуджаюць пэўныя страхі. Перакладаючы, мы бярэм на сябе адказнасць перад аўтарам, перад мовамі, перад чытачамі. Дзе межы гэтай адказнасці? Ці існуюць межы, абавязковыя для ўсіх? Напрыклад, не перакладаць на няродную мову. Або гэта ўсяго толькі міф і кожны перакладчык сам мусіць дамовіцца з сабою наконт сваіх межаў? Наколькі для прафесіянала важна ведаць свае межы і прытрымлівацца іх? Як іх вызначыць? А мо варта рызыкаваць, брацца за тое, што навыраст? Наколькі трывалыя межы, звязаныя з перакладам? Якія страхі ўзнікаюць у перакладчыкаў у сувязі з гэтым і як яны іх пераадольваюць? І з якімі страхамі сутыкаюцца аўтары, калі іх перакладаюць? А чытачы, калі насмельваюцца ўзяць у рукі пераклад?



Пры падтрымцы ТАЛЕДА праграмы Фонда Роберта Боша і Нямецкага перакладчыцкага фонда / Gefördert durch TOLEDO- ein Programm der Robert Bosch Stiftung und des Deutschen Übersetzerfonds

17-30-18-30

«Як літаратурнаму фестывалю выйсці за межы краіны?»

Прэзентацыя Святаслава Памяранцава, заснавальніка міжнароднага фестывалю «Мерыдыян-Чарнаўцы»

Міжнародная літаратурная карпарацыя Meridian Czernowitz — гэта праект Чарнавіцкай абласной грамадскай арганізацыі «Культурная сталіца», якая займаецца літаратурным менеджментам і накіраваная на вяртанне Чарнаўцоў на культурную мапу Еўропы. Структура карпарацыі складаецца з Міжнароднага Паэтычнага фестывалю Meridian Czernowitz, Міжнароднай рэзідэнцыі для еўрапейскіх паэтаў і паэтычных перакладчыкаў, а таксама кніжных праектаў.

Удзельнікі Meridian Czernowitz — гэта вядомыя паэты з Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Брытаніі, ЗША, Даніі, Нідэрландаў, Люксембурга, Ліхтэнштэйна, Польшчы, Румыніі, Расіі, Украіны ды інш. Але галоўны ўдзельнік — гэта сам горад, дзе адначасова праходзяць шматлікія паэтычныя чытанні, лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі кніг, паэтычныя шпацыры, музычныя паэтычныя і вінна-цыгарна-паэтычныя вечары. Першы фестываль адбыўся ў 2010 годзе.
18-30-20-00

Чытанні

цела для тут і цяпер



Мэхдзі Марадпур, Махмуд Хасэйні Сад, Ірына Герасімовіч, Антаніна Слабодчыкава, Марыя Гуліна, Юра Дзівакоў-Душэўскі, Таццяна Дзівакова
Закрыццё форума.
20-00 вячэра
21-00 — Музычны сэт: Ліза Лаўранёва і Марына Лабанава (дуэт у дзве скрыпкі)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка