ІІролетары ўсіх краёў, злучайцеся!




старонка1/11
Дата канвертавання14.02.2019
Памер2.15 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

ІІролетары ўсіх краёў, злучайцеся!

МАЛАДНЯК

Літаратурна - мастацкая і грамадзка- політычная часопісь—орган Ц. Б. Усе- беларускага аб‘яднаньня пісьменьнікаў і поэтаў „Маладняк“

- ПАД РЭДАКЦЫЯЙ =

П. Галавача, Я. Ліманоўскага, В. Каваля, А. Моркаўкі, і А. Звонака



Год выданьня шосты

С ш ы т а к т р э ц і С А К А В І К



ВЫДАВЕЦТВА ЦК ЛКСМБ „ЧЫРВОШЯ ЗЬМЕНА“

М Е Н С К 1928





Зяказ № 1516. У ліку 1.000 экз. Галоўлітбел № 695.

1-ая друкарня Бсларускага Дзяржаўнага Выдавецтва.




Р. Мурашка

У іхным доме ф)

(Аповесьць)

  1. Перад сьнеданьнем у старым доме

Мінуў дзень.

Яна ляжала апранутая на ложку і зірк блытаўся па па- коі ўтомна і бяссэнсава. Ва ўсім арганізьме настаў пералом; рэакцыя чорнаю ноччу распострылася пераможна; нішто ня радавала, не весяліла прыемнасьцю вока.

За вакном дажджом плакаў шэры дзень- Шчытныя цені зьліліся ў спальні ў нудную поўцемру.

А яна ляжала нярухома і ўсёй істотай адчувала гнёт чагосьці цяжкога на сэрцы,—тупога, як камень. Нешта, мабыць, успамянулася, бо на твары адбілася радасьць і мучэньне. I ўжо злучэньне гэтых двох канцавосьсяў у існаваньні ўсяго жывога ў адно давала думаць, што адзінота запаўняе ўсё нут- ро яе, балюча сьціскае сэрца.

Вольга Аляксееўна мучылася адзінотай. Але ўстаць і разарваць яе, пайсьці куды—не магла. Утома ва ўсім целе не дазваляла ўзьняцца з ложку, ды няёмкасьць,—вадкая і цьмя- ная, як шэры дажджавы дзень за вакном,—прыкоўвала да пасьцелі.

„Як-жа там са спэктаклем?"—іскаркаю бліскучаю пра- бегла думка. I ад яе неяк палягчэла, а потым зьявілася жа- даньне схадзіць даведацца. Бадзёрасьць, лёгкая і спакойная, стала напаўняць грудзі. Захацелася зараз-жа падняцца, накі- нуць на плечы ад дажджавое імгі вялікую хустку і выбегчы на вільготнае, але сьвежае паветра з гэтае нуднае і душнае поўцемры.

Але замест дзеяньня падумалася:

*) Гл. „Маладняк" № 2.


4

Р. МУРАШКА

„Што адбылося за гэтыя дні?.. пасьля таго...

Яна да болю гостра адчула перарыў у сувязі дзён, і ёй зрабілася боязна нечага.

„Як яе сустрэнуць?—будуць гаварыць? што думаюць? Якімі вачыма паглядзяць?..“

Былая, прыйшоўшы, бадзёрасьць разваджвалася, магут- насьць рэакцыі зноў навейвала абыякавае бясьсільле.

У гэты момант увайшла Вольга і паведаміла, што прыйшоў нейкі хлапчук, хоча бачыць Вольгу Аляксееўну. Чамусьці гострым кальнула ў сэрца ад гэтага паведамленьня, і густая чырвань заліла крыху блядыя шчокі. Каб не паказаць свайго замяшаньня і нерашучасьці, сказала вельмі хутка:


  • Хай зайдзе сюды... Скажы.

Толькі выйшла служанка, як у гасьціннай пачуліся знаё- мыя шагі. I калі дзьверы павольна расчыніліся,—сэрца Вольгі Аляксееўны закалацілася шалёна, быццам не знаходзячы сабе мейсца ў грудзёх; галава бяз сілы адкінулася на падушкі.

Сяргей так-жа павольна і ціха падыйшоў к ложку.

Адчуўшы яго прысутнасьць блізка каля сябе,—Вольга Аляксееўна поўадчыніла вочы. Слабая ўсьмешка зрабіла рап- там вельмі мілым і прыгожым яе змучаны твар. Але ўжо праз сэкунду яна пудліва зьбегла, і погляд чорных воч стаў нейкім нявыразным. Інагды толькі паблісквалі затоеныя аганькі, і ў іх можна было прачытаць: і злосьць на самую сябе, і жаданьне, і волю перамагчы слабасьць. Яна працягнула Сяргею руку.


  • Які ты добры, Сярожа,—прашапталі квола вусны.— А я, бачыш, ляжу ў пасьцелі. I ня хворая быццам, а не магу ўстаць,—чужым ужо голасам дадала яна.

Скаргі ня чулася ў словах. Бяз згоды жаданьня і волі лілася ў тоне голасу замест скаргі і споведзі гэткая чужая і далёкая халоднасьць.

Сяргей паклаў яе руку ўздоўж цела. Ен не абазваўся яшчэ і цяпер таксама маўчаў. Толькі—люстэрка душы чала- века—сьветла-блакітныя вочы з жывым удзелам аглядалі яе выпрастаную, нярухомую постаць.



  • Цябе паслалі ка мне?—спыталася яна.

  • Але .. Не, я сам прыйшоў... Учора ня мог, а сёньня прыйшоў.

  • Сам?.. Сам прыйшоў?




Блытаныя, бясхітрасьці простыя словы Сяргея растапілі міжвольны лёд халоднасьці.

  • Дзякую, Сярожа, дзякую за тваю ўважнасьць.

Яна прыўзьнялася грацыёзным рухам і напалову села. Гэтая поза вельмі выгодна адцяняла яе пагрудзьдзе, пекнае на фоне пажматанай пасьцелі.

  • Вольга Аляксееўна,—сьмялей пачаў Сяргей:—а я сха- ваў там і цукеркі і цыгаркі.

Хмарка ўзьбегла на яе лоб, але праз часіну яна гучна і весела зарагатала на ўсю спальню.

  • Мой любы Сярожа!..

  • I, павер, ніхто ня знойдзе, я добра схаваў. Як будзе добрае надвор'е, дык мы ізноў пойдзем, і я пакажу.

  • Сярожа!..

Вольга Аляксееўна нечакана схапіла яго галаву, ашчапе- рыла моцна і ў хвіліну пакрыла пацалункамі вусны, вочы, валасьі: Потым адбылося нешта дзіўнае: Сяргей выслабаніўся з яе любых абдымкаў і адказаў такім моцным пацалункам, што ў яе загарэліся пякельным агнём вусны, і радаснае дры- жэньне прабегла па целе.

  • Цяпер я ўмею цалаваць? Умею? Ты не пакрыўдзішся? Ня будзеш плакаць?—шпарка дапытваўся ён, гледзячы з на- дзеяй у вочы ёй.

—- Мой дарагі, мой любы Сярожа! Не, цяпер ня буду. Ты такі добры, Сярожа, і я цябе так люблю,—вырвалася ў яе.

Радасьць засьвіцілася ў блакіце яго воч, і рука падня- лася і, замест адказу на яе прызнаньне, мякка пачала гладзіць чорныя валасы, яшчэ не пасьпеўшыя раскруціцца ад пазаўча- рашняга. Ен усё яшчэ стаяў перад ложкам. Скрозь паво- дзіны і кволае абыходжаньне з ёю, як з дарагой цацкай, наяўна выбівалася зачараваньне прыгожай, стала сфармаванай жанчынай.

А ў яе гінуў сьлед нядаўнай нуды і бясьсільля, чужая халоднасьць адступалася на бок і давала ў сэрцы мейсца агнё- вай кволасьці к гэтаму—не па гадох узросшаму ў сваіх па- чуцьцёх— хлопчыку.

6


Р. МУРАШКА

Яна ўстала і выйшла распарадзіцца наконт сьнеданьня. Сяргей з нецярплівасьцю чакаў зьвярненьня. Вольга Аляксе- еўна хутка прыйшла і запрасіла яго ў сталовую.

Жорж, як звычайна, адсутнічаў, і ніхто ня мог перашко- дзіць іх апэтыту, асабліва апэтыту Вольгі Аляксееўны, які, пасьля цэлага дню галадоўлі, разгуляўся не на жарты.

На самым пачатку сьнеданьня за вакном разарвалася бруднае клочча хмар і выглянула яснае сонца. У сталовай прасьвятлела і зрабілася ад таго лягчэй і весялей.

Сяргей не хацеў сьнедаць, але выпіў дзьве шклянкі паху- чага чаю з пячэньнем. Стол Вольгі Аляксееўны мог пахваліцца вытворнасьцю сваіх страў і рознымі дармовымі дадаткамі. Яна пачаставала свайго маладога госьця шакаладам, які не пера- водзіўся ў сталовай.

Па сьнеданьні Сяргей паведаміў Вользе Аляксееўне, што пры нардоме організуецца хор і яе папросяць кіраваць ім, ведаючы пра яе бывалешнія здольнасьці ў сьпяваньні. Хор павінен будзе выступаць на спэктаклі. А сама пастаноўка па нейкіх прычынах адкладаецца аж да тае нядзелі.


  • Я некалі добра сьпявала...

I Вольга Аляксееўна расказала пра сваё вучэньне ў гім- назіі, як палка любіла яна сьпевы, музыку і мастацтва.

  • Ды вось можна паказаць.

Яна прынесла з спальні цэлы пак сшыткаў і лістоў па- перы і стала паказваць Сяргею.

Там былі дзіцячыя спробы маляваньня хварбамі, прось- ценькія і часта няўдалыя. Сяргею-ж яны здаваліся надта доб- рымі і прыгожымі. Сярод усёй кучы было два няскончаных пэйзажы, якія Вольга Аляксееўна малявала масьлянымі хвар- бамі на палатне. Гэга было ўжо пасьля сканчэньня гімназіі. Тое, што яны ня скончаны былі, паказвала на непастаяннасьць ласкавай гаспадыні дому,— ня толькі ў мінулым, а і цяпер.

У Сяргеі-ж усё бачанае і чутае толькі ўзмацняла тыя адносіны, якая жыла ў ім да Вольгі Аляксееўны. Усё, што датыкалася да яе, усё, што зьвязана было з ёю так ці іначай, прыймала ў яго вачох нешта прыгожае і гэтым павя- лічвала ў яго пераконаньні ў Вольгу Аляксееўну.

Калі ўжо ня стала больш чаго паказваць, яна спыталася ў Сяргея, ці ня нудна яму было ўсё гэта.






  • О, не!—у захапленьні ёю адказаў Сяргей.—Але ўжо час ісьці (нотка шкадаваньня прасьлізнула ў голасе).—Я пра- сіў-бы цябе прайсьці са мною хоць да нардому. А там можа зойдзеш у нардом наконт хору... I я запісаўся ў хор.

  • 3 задавальненьнем, Сярожа, мне хочацца правесьці цябе... Я зараз, Сярожа, толькі прывяду сябе ў парадак трохі.

  1. Дэгевэраты

Вольга Аляксееўна ўзялася кіраваць нардомаўскім хорам. Не таму, што ў яе было вялікае жаданьне да гэтае работы— каб вышкаліць добры хор, трэба пакласьці шмат сілы,—а проста таму, што можна прабыць бяз большай нуды час і, падругое, што там будзе Сяргей.

Яна не на жарты захапілася гэтым нявінным хлопчыкам. Праўда, ён быў старэй на погляд за ўсіх сваіх аднагодак і ўзростам, і думкамі, і пачуцьцём, але ўсё-ж яму было 15 год.

У нардоме яе амаль штодня бачылі, у той час, як да прыезду новага загадчыка яна і галавы не паварочвала ў той бок. Цяпер і зранку, і ўдзень, і ўвечары... Яе жыцьцё неяк недарэчна зьвязалася з ім. Яна асабліва не задумвалася аб гэтым ужо. Цэлы шэраг маленькіх здарэньняў у інтымным жыцьці замацаваў надоўга нязвычайную сувязь яе з Сяргеем.

У той дзень яна з ружовым сэрцам варочалася дадому. 3 краявіду яе асабовага жыцьця змыліся чорныя хмары. А лёгкія воблачкі дзе-ні-дзе ня толькі ня хібяць, а дадаюць сваю асаблівую прывабнасьць.

За сваю дурасьць у той дзень і за нэрвы Вольга Аляк- сееўна азвала сябе ня вельмі прыгожымі славечкамі некалькі раз. Сёньня ўсё ўладавалася, дый тады магло ўладавацца. Наперадзе яе чакала яснае надвор'е. Гэта сьцьвярджаў такі чулы баромэтр, як яе сэрца.

Да вечара заставалася яшчэ доўга, але яна парашыла спагнаць за ўчарашні дзень: прыйсьці, добра падпалуднаваць і праспаць з вечара цэлую ноч. Дрэнны стан душэўнага спа- кою за мінулы час паслабіў,—цяпер—добры доўгачасны адпа- чынак фізычным сілам.

3 такім рашэньнем Вольга Аляксееўна цьвёрда падыйшла к дому. Бяз думкі аб нудзе, без адчуваньня—заўсёдышнага раней—смутку і журбы зайшла яна ў пярэднюю. Гэттака ёй


8

Р. МУРАШКА

штосьці цюкнула паглядзець у пакой Жоржа. Ужо з тыдзень мінуў, як яна сустракалася з ім дома.

Маленькі калідор аддзяляў пакой брата ад пярэдняй. Ціха па палавіку падыйшла Вольга Аляксееўна к дзьвярам і штурхнула. Дзьверы былі замкнуты, чаго ніколі не рабілася дасюль. Яна прыгнулася і зазірнула ў замочную шчыліну.

Назіраньне было нядоўгім... Як апараная кіпнем, узьняла- ся яна шпарка. Твар стаў белаблядым і спалоханым. У ваччу адбіўся жах. Вопрамець, але з асьцярожнасьцю, кінулася яна праз сталовую ў спальню.

Вачом яе зьявіўся страшны непарадак у спальні: пасьце- ля на ложку ўся пажматана; шуфляды камоду парасчынены; усе гарнітуры, усё яе ўбраньне павыкідвана на падлогу ў кучу.

Нейкая здагадка асьвятліла Вользе Аляксееўне адбыў- шае. Ключ ад пакою брата быў згублены гады два назад. Дзьверы, значыць, былі не на замку, хоць і зачынены. Бяз шуму падкралася яна к пакою і хуткім рухам раскінула абедзь- ве палавіны дзьвярэй...

Пасярод пакою, падаслаўшы пад сябе добры жмат во- праткі і бялізны, ляжаў Жорж. Аберуч ён абхапіў зьнятую са сьцяны „Голую Вэнэру" і палка, да шаленства палка, цалаваў яе. У вочы Вользе Аляксееўне ўпала вар'яцкая перамена ў вопратцы брата. Замест заўсёдышнае „талстоўкі“ і „галіфэ“ на ім было самае лепшае адзеньне Вольгі Аляксееўны, яе шоўкавае адзеньне з паліскаючымі адлівамі. На нагах пра- сьвечвалі тонкія цельныя шоўкавыя панчохі. Лакіраваныя „ло- дачкі" стаялі тут-жа каля яго, мабыць, нага не падыйшла.

Як толькі грукнулі дзьверы, ён спалохана ўскочыў. 3 белага твар зрабіўся чырвоным. Быццам застыўшы, стаяў Жорж, ня гледзячы на яе, быццам ня мог зрухнуцца з мейсца.

Вольга Аляксееўна не магла больш стрымацца. Жах, быў ахапіўшы яе спачатку пры адным поглядзе на брата, зьмест усяго зробленага ім, — адсунулася на задні плян. Убачыўшы сваё пакамечанае самае лепшае шоўкавае адзеньне, яна ў вя- лікай злосьці выпаліла нярухомаму Жоржу:

— Што ты нарабіў, вар'ят! Зараз-жа скідай, заморскі зьвер у вобразе чалавека! Зараз-жа! На каго ты падобны, зірнуў-бы ў люстэрка!.. Аблуда, непатрэбны нікому цыркавы чмут! Чаго стаіш? Жыва скідай, а то я зараз людзей паклічу!

У ІХНЫМ ДОМЕ



9

Яна павярнулася з вачавісным намерам ісьці паклікаць каго. Тады Жорж, трашчучы па шве адзеньнем, стаў па- сьпешна-няёмка скідаць. I калі Вольга Аляксееўна вярнулася на свой назіральньі пункт, дык Жорж яшчэ быў у яе даўгой сарочцы, але ўжо без панчох на валасатых нагах.

  • Хутчэй, ёлапень, і вон з дому, каб цябе мае вочы ня бачылі.

Ен не марудзіў. Толькі яна выйшла на двор, знайшла Вольгу і загадала прыбраць усё ў спальні, як дзьверы на вэ- ранду грукнулі, і шагі Жоржа заглухлі на дарозе.

„Каб даведаліся людзі, знаёмыя... Гэта чорт ведае што! Ганьба да сьмерці... Хоць ты зьбягай куды. Паблазнаваць — яшчэ куды ня йшло, а гэта... Фу!“

Вольга Аляксееўна з агідай сплюнула і вярнулася праз кухню ў сталовую. Служанка, прыбіраючы, прыказвала:


Умешваньне ў справы дому служанкі, хоць і служыла яна

гады чатыры, узарвала Вольгу Аляксееўну, і яна абарвала яе раптам:



  • Не твая справа. Прыбірай і давай палуднаваць.

Апошняе нэрваваньне адбіла ахвоту да ежы. Толькі па-

спытаўшы кожнае стравы, Вольга Аляксееўна кінула палудна- ваць. Каб трохі супакоіцца, яна выйшла на вэранду пахадзіць. Марудны разьмераны крок праз якое поўгадзіны ўсталяваў ду- шэўную роўнаважнасьць. Пасьля яна нацёрла адэкалёнам скроні.

Спаць лягла рана.

Наступныя дні Вольга Аляксееўна прападала па нардо- маўскіх справах.

Дні зноў сталі ясныя, пагодныя. Давалася поўная магчы- масьць адновіць праходкі ў лес з Сяргеем. Як-бы па яго на- стойнасьці, а ў справе па яе ініцыятыве, яны паўтараліся амаль штодня. Зноў адновілася курэньне. Вольга' Аляксееўна ня ме- ла, здаецца, больш падставы для плачу, як тады: Сяргей з посьпехам выконваў ролю, прызначаную яму дасканалаю ча- раўніцаю.

Зусім роўна, як-быццам пайшло жыцьцё. Да нязвычайных памераў расквітнелі пачуцьці Вольгі Аляксееўны. Яна ня стрым- лівала хады магутнага разьвіцьця, а, наадварот, у патайным таменьні патурала ім.




10

Р. МУРАШКА

Аднойчы, праз тыдзень пасьля спэктаклю, які непарыўна зьвязаў Сяргея з Вольгай Аляксееўнай, адбылося тое вялікае жаданае, што яе мучыла праз цэлыя дні і тыдні, а можа ме- сяцы і гады. У прыгожы мяккі падвячорак Сяргей з хлопчыка зрабіўся мужчынам...

Усе валаконцы прьігожага цела дрыжэлі ў той дзень у Вольгі Аляксееўны ліхаманкавым дрыжэньнем. Да адурэньня, да шаленства дайшло адчуваньне гэтага стану перад памят- нымі хвілінамі і перакінулася часткова і на Сяргея. Шчасьлі- выя хвіліны ў коле арэшніка на мяккай мураве прынесьлі глыбокае заспакаеньне Вользе Аляксееўне, так падумалася ёй, на даўгі-даўгі час.

Ціха і квола прайшоў астатак дню. Яна шмат чаму наву- чыла Сяргея, аб чым той і ня чуў дасюль, а толькі здагад- ваўся цьмяна разумным маладым чуцьцём. Так-жа ціха і кво- ла, без афэктацыі,—ня было патрэбы прыкідвацца і ашукваць,— разьвіталіся яны на краі лесу.

Стан ціхае безьмяцежнае весялосьці, спакою ўладаў Воль- гай Аляксееўнай. Неяк роўна бадзёрыўся крок. Грудзі спакой- на і ўсім захопам удыхалі жадана пахі вечаровага лесу. Доб- ра было.

Каля дому сустрэў весела „Руслан“. Яна забавілася коль- кі часу, даючы шчодра ласкавыя імёны сабаку. Потым пацяг- ло на адпачынак.

Было цемнавата. Вольга Аляксееўна, не запальваючы лям- пы, прайшла ў спальню, пасьпешна распранулася. Застаўшыся ў аднэй начной сарочцы, яна сашчапіла за патыліцаю рукі і бадзёра, спружыніста пацягнулася.

У пасьцелі было мякка, але трохі душнавата. Вольга Аляксееўна адчыніла хвортку. Струмень вільготных пахаў ночы пачаў паволі запаўняць пакой, Ціхамірная радасьць стала за- туманьвацца з цягам часу ружовай дрымотай. Пад частымі пацалункамі начнога летняга сну ўжо прымігнуліся бадзёрась- ці першыя далёка-прынадныя сьветлыя сьненьні. Прывабная красуня засыпала.

На вялізным акіянскім параходзе едзе Вольга Аляксееўна ў далёкую сонечную краіну, дзе нямагораі людзкіх няшчась- цяў, а дзе шчасьце і палкае агнёвае каханьне ўладараць людзь- мі. Ужо на шыза-зялёным краявідзе відаць абрысы гэтае таем-


У ІХНЫМ ДОМЕ



11

нае краіны, але толькі трэба прамінуць скалістую, з аднаго сухога каменю ўзьнятую з морскае глыбіні; выспу. Вось ужо параўналіся. Раптам неспадзявана з-заду і з бакоў выплылі чорныя хмары. Нешта хутка вельмі яны набліжаюцца... Па- раход закуляўся часьцей і часьцей на хвалях. Прымчаўся вя- лізны вецер—страшны тайфун—гора паўднёвых марэй. Распа- чаўся шторм... Матросы і капітан папрывязваліся раменямі к поручням. Пасажыры пахаваліся ў каюты. Толькі яна сьмела і рашуча стаіць на палубе і глядзіць у той бок, дзе за чорны- мі хмарамі і дажджом ужо схавалася яе краіна. Потым рагітам здрыгануўся спалохана параход і закруціўся на адным мейсцы... Немы голас пачуўся з капітанскага мастка, і трывожны сыгнал на хвіліну прарваў гудзеньне шторму. Сыгнал паведамляў аб пагібелі. Узьнялася паніка... Звар‘яцеўшыя людзі—пасажыры і матросы—напаўнялі з верхам збавіцельныя шлюпкі і, перагру- зіўшы іх, ішлі на дно. Жах ахапіў Вольгу Аляксееўну... Яна азірнулася астатні раз на захаваную мэту свайго імкненьня, і... параход стаў апускацца пад ваду... А яна была адна на згіблым ужо параходзе. Дарэмна абягала яна навокал яго—ні душы... Яна засталася адна. Параход тане, а з ім і яна. Яе спрадвечныя мары ня спраўдзяцца, і яна застыгне ў халоднай морскай глыбіні. Глыбокая роспач ахапіла яе... А ногі ўжо па калена ў вадзе... Вада халодная халодная. Зажахалася ад гэтага Вольга Аляксееўна. Нешта цяжкое ўзьнялося ад сэрца і сьціснула моцна грудзі... I яна пачала захліпацца ў салёнай морскай вадзе. Вось апошнія каўткі памешанага з зялёнаю вадою паветра... Вось-вось... Канец!.. — пра- мільгнула апошняя галосная думка ў галаве Вольгі Аляксееў- ны і яна...

Прачнулася. Яе грудзі нешта сапраўды сьціскала; ды- ханьне было прарывістым і цяжкім; голыя ногі ела начная віль- гаць. 3 цяжкасьцю расчыніла вочы. Крык жаху—зьвярыны, нечалавечы, вырваўся з яе вуснаў...

У блядым сьвятле познага месячыка на яе грудзях і на- гах варушыўся і задыхаўся ад агіднага палу мужчына. 3 яе праразьлівым крыкам ён прыўзьняў галаву, і скрозь цьмянае сьвятло на яе загарэлася пара бліскучых, як у ваўка, воч. Та- кія вочы Вольга Аляксееўна бачыла адзін раз, тады ў Жоржа, і цяпер гэта былі яго вочы.

12


Р. МУРАШКА

3 нечалавечай сілай, якую дала ёй страшная небясьпека, ірванулася яна і радасна адчула, што выслабаняецца. Напру- жыўшы ўсю сваю жаноцкую сілу, пусьціўшы ў работу і ногі і зубы, яна скінула азьвярэлага брата на падлогу. Але ён хут- ка мог падняцца.

У кутку ў галавах стаяў бізун, падарунак аднаго поль- скага афіцэра. Яна ўхапіла яго і пачала хвастаць з шалёнаю хуткасьцю ўпаўшага, аж пакуль рука ня стала дзервянець ад надзвычайнага напружаньня. Тады спалоханая і ўзлаваная жан- чына пачула, як Жорж прахрыпацеў і потым застагнаў, —паво- лі і ціха.

Вольга Аляксееўна кінула бізун на ложак. Бачачы, што Жорж не ўстае, яна прашыпела праз моцна сьціснутыя зубы:

— Зараз-жа выбірайся адгэтуль... У гэтую-ж хвіліну... Каб твае нагі ня было тут. Вон!

Яна пагражаюча ляснула зноў бізуном.

Падначальваючыся загаду, як зьбіты сабака, абясьсілены няўдачаю і бізуном дэгенэрат, не аглядваючыся, сьмешна вый- шаў з спальні. 3 мерамі перасьцярогі Вольга Аляксееўна, чьш магла, заставіла дзьверы. Скончыўшы гэтую работу, яна адчула такую слабасьць, што ледзь-ледзь даплялася да ложка і села. Яна была ўпэўнена, што Жорж болын ня прыйдзе.

А што было-б, каб, ня гледзячы на яе ўпэўненасьць, ён усё-ж такі прыйшоў? Тады ўжо сілы не хапіла-б дужацца з зьверам, і, хто ведае, можа брат аўладаў-бы целам сястры.

Дужасьць зусім пакінула Вольгу Аляксееўну. Рукі задры- жэлі раптам, і ўсё цела ахапіла бясьсільная немач. Яна падсу- нулася к сьцяне, абапёрлася плячыма і гэтак прасядзела да самага відна, не зьляпіўшы воч, у нейкай ачмурэласьці.

Раніцаю, калі забразгала на кухні служанка,—абясьсіле- ная дашчэнту, заснула моцна Вольга Аляксееўна.


  1. Ліст ад Натачкі і адказ

А другой гадзіне Вольга Аляксееўна прачнулася. Галава трашчэла, як ад непамерна выпітага віна высокага гатунку. Гостра далі сябе адчуць фізычная слабасьць і боль. Сон не ў пару ня толькі не пасьвяжыў, а нагнаў тупасьць.

У ІХНЫМ ДОМЕ



13

Яна не магла больш спаць, але і ўставаць—не ў галаве было. Не ўстаючы, яна паклікала служанку. Тая хутка зьяві- лася з канвэртам, улепленьім штэмпялямі гарадоў, і перадала яго гаспадыні.

Вольгу Аляксееўну зацікавіла, адкуль-бы гэта хто мог успамянуць яе. У здагадках—цікава было адгадаць раней, чымсь прачытаць—яна забылася, нашто паклікала служанку.



  • Вольга Аляксееўна, вам трэба што?

  • А? Але... Згатуй мне, Вольгачка, лёгкае сьнеданьне... Што?.. Ну, хоць-бы звары штукі са тры яец у сьмятку, ды развары ў малаку з поўпліткі шакаладу. Падай сюды. Ох, га- лава баліць... Ага, Вольга! I печаных яблык прынясі.

  • Зараз, Вольга Аляксееўна.

3 атрыманьнем ліста настрой Вольгі Аляксееўны палеп- шаў. Пакручваючы ў руках неразадраны канвэрт, яна пры- памінала манер пісаньня ўсіх сваіх бывалешніх знаёмых і не магла дагадацца, ад каго-б гэта. Было цікава. Апошнія гады яна ня мела ні з кім пісьмовае сувязі. Некаторыя адзнакі га- варылі, што ліст п>сала жанчына. На блізкай адлегласьці ад канвэрта чуцён быў лёгкі пах цьвяточнага адэкалёну.

Ліст здалёк ды яшчэ ў глушы быў гэтак цікавым, што Вольга Аляксееўна з лёгкай нецярплівасьцю разадрала кан- вэрт. 3 першых радкоў яна ўявіла сабе маленькую бялявачку, дачку бедных князёў, Натачку Зазораву. Як жывая, устала пе- рад вачыма жвавая дзяўчынка з азіяцкім тыпам твару (яе маці была грузінка і вывезена была з Каўказу ў быцьцё Зазорава на вайсковай службе). 3 Зазоравай Вольга Аляксееўна пачала сябраваць некалі на школьнай лаве ў гімназіі. У абедзьвюх былі аднакія характары, ці больш нахільнасьці і думкі аб бу- дучым. Разам служылі яны і ў міласэрных сёстрах. Рэвалюцыя разагнала ўсіх каго куды. Усе распырхнуліся, як матылькі, з першым моцным павевам ветру. Тады Вольга Аляксееўна пасьля доўгіх і сур'ёзных раздум парашыла схавацца пакуль што ў вясковай глушы, каб, адновіўшыся фізычна на ўлоньні пры- роды, вынырнуць пасьвяжэлай і яшчэ больш бліскучай.

I вось зараз вестка з таго сьвету—шумлівага, пры- наднага. Яна-ж увесь час не пакідала марыць аб гарадзкой бліскучасьці, аб багатых прасторах для жыцьця ў колах дэмімонду.

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка