Інфармацыйны бюлетэнь №18 (22)




Дата канвертавання27.12.2017
Памер121.31 Kb.
Лунінецкая цэнтральная раённая бібліятэка

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу

БІБЛІЯТЭЧНАЯ ПАНАРАМА

Інфармацыйны бюлетэнь № 18 (22)




Лунінец, 2014




Чарговы выпуск бюлетэня

“Бібліятэчная панарама”

падводзіць вынікі

2013 года.



АБ ВЫНІКАХ РАБОТЫ ЛУНІНЕЦКАЙ РАЁННАЙ ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЙ БІБЛІЯТЭЧНАЙ СІСТЭМЫ

ў 2013 годзе

Бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва раёна забяспечваюць 37 устаноў бібліятэчнага тыпу Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы: цэнтральная раённая і цэнтральная дзіцячая бібліятэкі, 29 сельскіх бібліятэк-філіялаў (з іх 18 у аграгарадках), 2 бібліятэкі-клубы, 3 гарадскія бібліятэкі-філіялы (у Мікашэвічах і пасёлку Сельгастэхніка) і перасоўная бібліятэка (бібліобус).



Бібліятэчная сетка ў параўнанні з 2012 годам колькасна не змянілася. Язвінская сельская бібліятэка выведзена з сеткі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і стала часткай інтэграванай бібліятэкі на базе ўстановы адукацыі. У той жа час з мэтай стварэння эфектыўнай мадэлі бібліятэчнага абслугоўвання сельскага насельніцтва ў 2013 годзе створана яшчэ адна ўстанова культуры змешанага тыпу – Люшчанская сельская бібліятэка-клуб.

Кантрольныя паказчыкі за 2013 выкананы: колькасць карыстальнікаў бібліятэк складае 27101, колькасць наведванняў – 185245, кнігавыдача – 511263 экз. Найбольшы рост паказчыкаў, як і ў мінулыя гады, назіраецца ў цэнтральнай раённай бібліятэцы і ў дзіцячых бібліятэках Лунінца і Мікашэвічаў, а сярод сельскіх бібліятэк – у Дзятлавіцкай і Дварэцкай бібліятэках. Колькасць бібліятэчных работнікаў на пачатак 2014 года складае 79 чалавек. Вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю маюць 82,3 % спецыялістаў. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў сярод раёнаў вобласці. У сярэдніх спецыяльных навучальных установах культуры завочна вучацца 8 супрацоўнікаў.

Бібліятэкі, з'яўляючыся агульнадаступнымі ўстановамі, забяспечваюць свабодны доступ да інфармацыі і культурнай спадчыны праз бібліятэчныя фонды. Адзіны фонд цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы складае 544 тыс. экз. Асноўнай крыніцай камплектавання з'яўляецца бюджэт. Аб'ём бюджэтных сродкаў, накіраваных у 2013 годзе на камплектаванне, перавышае кантрольны паказчык 15% і складае 15,9 % ад агульнай сумы фінансавання на ўтрыманне бібліятэк. Бібліятэкі шукаюць і іншыя крыніцы камплектавання. Некаторая колькасць дакументаў паступае ў якасці падарункаў ад прыватных асоб і арганізацый. Наладжана супрацоўніцтва з аўтарамі кніг, якія прапануюць кнігі на выгадных умовах.

Паводле Праграмы «Культура Лунінеччыны», а таксама «Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі» актыўна праводзіцца камп'ютэрызацыя бібліятэк раёна. У цяперашні час камп’ютары ўстаноўлены ў 23 бібліятэках. Бібліятэкі аказваюць насельніцтву 20 відаў платных паслуг, у тым ліку з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацы – 10. Працягваецца фарміраванне электроннага каталога, электронных баз даных «Краязнаўства», «Аналітыка». На базе інфармацыйна-пошукавай сістэмы «Эталон» у цэнтральнай раённай і Мікашэвіцкай гарадской бібліятэках функцыянуюць Публічныя цэнтры прававой інфармацыі. У Лунінецкай і Мікашэвіцкай дзіцячых бібліятэках створаны інфармацыйна-адукацыйныя мультымедыйныя бібліятэкі для школьнікаў. Наладжана абслугоўванне чытачоў інфармацыяй на электронных носьбітах , у тым ліку аўдыёкнігамі для інвалідаў па зроку.

Асноўнымі напрамкамі масавай работы ў справаздачным годзе былі: папулярызацыя твораў беларускіх пісьменнікаў, патрыятычнае выхаванне, краязнаўчая дзейнасць, распаўсюджванне здаровага ладу жыцця, святкаванне юбілейных і памятных дат, удзел у выкананні рэспубліканскіх, абласных і раённых комплексных праграм.

Пра найбольш буйныя мерапрыемствы гарадскога і раённага ўзроўню: Дзень горада, свята “Лунінецкія клубніцы”, Дзень беларускага пісьменства, Дзень бібліятэк, арганізатарамі ці актыўнымі ўдзельнікамі якіх былі бібліятэчныя работнікі, мы падрабязна пісалі ў мінумым нумары “БП”. Але на працягу года ў бібліятэках раёна праведзена яшчэ шмат цікавых мерапрыемстваў.

Цікавыя творчыя сустрэчы прайшлі ў цэнтральнай раённай бібліятэцы:



  • з мінскімі пісьменнікамі Мікалаем Кандратавым і Аляксеем Нежаўцом,




  • адным з аўтараў серыі кніг "Сто вялікіх" Анатолем Бярнацкім,






  • баранавіцкай паэткай, ураджэнкай вёскі Багданаўка Лунінецкага раёна, Галінай Ліс, якая прэзентавала сваю першую кнігу “Валашковыя мары”,


  • расійскім гісторыкам-архівістам Аляксандрам Чароміным, які прадставіў новую кнігу "Тураўскае княства (X - XIV стагоддзі)".

У Мікашэвіцкай гарадской бібліятэцы адбылася сустрэча з лунінецкімі літаратарамі.



Чытачы цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі сустрэліся з дзіцячым пісьменнікам Валерыем Квілорыя.



У Лунінскай сельскай бібліятэцы прайшоў вечар-успамін "Глыбокія карані Радзімы" да 65-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Мікалая Елянеўскага, ураджэнца в. Лунін. У Мікашэвіцкай гарадской бібліятэцы была арганізавана краязнаўчая гасцёўня "Свая зямля – вось што аснова", прысвечаная земляку краязнаўцу В.Туміловічу.

Цэнтральная бібліятэка прымала ўдзельнікаў і гасцей фестывалю "Лунінская восень" – пісьменнікаў, журналістаў, кнігавыдаўцоў (гл. фота на вокладцы).

Вялікая ўвага надаецца рабоце з дзецьмі. У сакавіку прайшоў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Асабліва ярка і запамінальна ён быў арганізаваны ў цэнтральнай і Мікашэвіцкайі дзіцячых бібліятэках, а таксама ў Дзятлавіцкай. Лунінскай, Ракітнянскай сельскіх бібліятэках. У чэрвені – жніўні прайшоў фестываль-конкурс "Лета і кніга".


У ЦБС вялася актыўная выдавецкая дзейнасць. Аддзелам бібліятэчнага маркетынгу выдадзены 2 нумары бюлетэня "Бібліятэчная панорама". Выйшлі ў свет 2 зборнікі вершаў ветэрана бібліятэчнай справы Надзеі Кацуба. Падрыхтаваны і выдадзены шэраг метадычных і сцэнарных матэрыялаў.

Адна з галоўных задач адміністрацыі і аддзела бібліятэчнага маркетынгу – арганізацыя сістэмы бесперапыннай прафесійнай адукацыі персаналу. У 2013 годзе праведзены 4 раённыя семінары, у тым ліку выязны семінар на базе бібліятэк Вулькаўскага сельскага Савета "Сучасная бібліятэка. Новыя магчымасці – новая якасць". Удзельнікі семінара наведалі Дварэцкую, Бродніцкую, Краснавольскую, Міжлескую, Вулькаўскую 2 сельскія бібліятэкі і бібліятэку Вулькаўскай 2 сярэдняй школы.

Пры цэнтральнай раённай бібліятэцы працавала Школа маладога бібліятэкара.


Адбылася паездка па абмене вопытам у Ганцавіцкую РЦБС.



У ЦБС праведзены конкурс «Прывабная бібліятэка» (на лепшае рэкламнае выданне пра бібліятэку). Пераможцамі яго сталі Лідзія Цімашэй (Лунінская сельская бібліятэка), Людміла Германовіч (Цнянская сельская бібліятэка), Галіна Канановіч (Міжлеская сельская бібліятэка ), Ніна Гарагляд (Вулькаўская 2 сельская бібліятэка).


Яшчэ адзін напрамак дзейнасці аддзела бібліятэчнага маркетынгу – навукова-даследчая дзейнасць, маркетынгавыя даследаванні. Праведзены міні-даследаванне "Што чытае бібліятэкар?", маркетынгавае даследаванне "Інфармацыйныя запыты і ўзровень бібліятэчнага абслугоўвання сталых людзей".

Такім чынам, вынікі 2013 года абнадзейваюць. Супрацоўнікі бібліятэк і далей будуць весці работу па пастаяннаму ўдасканаленню бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва, што было зазначана на нарадзе работнікаў культуры раёна па выніках 2013 года.





На выніковай нарадзе выступае загадчыца

Дзятлавіцкай сельскай бібліятэкі Алена Насковіч




У рабочую папку бібліятэкара
Палажэнне

аб правядзенні раённага агляду-конкурсу

Твая бібліятэка – твой стыль”


Мэты і задачы

  • Пошук уласнага стылю бібліятэкі з улікам асаблівасцей зоны абслугоўвання;

  • Укараненне інавацыйных форм работы;

  • Эстэтызацыя памяшканняў бібліятэкі;

  • Развіццё творчасці і ініцыятывы бібліятэчных работнікаў раёна, павышэнне іх прафесійнага ўзроўню.


Умовы і парадак правядзення агляду-конкурсу

Агляд-конкурс “Твая бібліятэка – твой стыль” праводзіцца з лютага па май 2014 г. У аглядзе-конкурсе прымаюць удзел усе бібліятэкі ЦБС.

Да 15 мая 2014 г. неабходна прадставіць у арганізацыйны камітэт (аддзел бібліятэчнага маркетынгу) наступныя матэрыялы:


  • інфармацыйную даведку-прадстаўленне;

  • дадаткі: фотаздымкі, макеты кніжных выстаў, сцэнарыі мерапрыемстваў, планы работы аматарскіх аб’яднанняў, артыкулы з перыядычнага друку і г.д. на папяровых і электронных носьбітах.

Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца наступныя аспекты:



  • тэарэтычнасная і практычная значнасць;

  • навізна і арыгінальнасць;

  • адпаведнасць мастацка-эстэтычнага афармлення памяшкання бібліятэкі прыарытэтным накірункам дзейнасці бібліятэкі;

  • паўната і дакладнасць інфармацыі, арыгінальнасць і мастацка-эстэтычны ўзровень прадстаўленых на конкурс матэрыялаў.

Пераможцы агляду-конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені, каштоўнымі падарункамі за кошт пазабюджэтных сродкаў.




Склад

арганізацыйнага камітэту (журы)

па правядзенню агляду-конкурсу


  1. Радзіяновіч Н.М., дырэктар РЦБС,

  2. Яфрэмава В.Я., намеснік дырэктара РЦБС,

  3. Карпуковіч Т.П., заг. АБМ ЦРБ,

  4. Плаўсюк Л.А., гал. бібліятэкар АБМ ЦРБ,

  5. Лівінец Т.І., дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра культуры


У рабочую папку бібліятэкара

СПІС

новых метадычных,сцэнарных і іншых матэрыялаў, выдадзеных аддзелам бібліятэчнага маркетынгу



  1. Гімн кнізе, бібліятэцы і бібліятэкару: Сцэнарый свята кнігі. – Лунінец, 2013




  1. Детство – чудесная пора: Методические материалы для совместной работы библиотеки и клубного учреждения. – Лунинец, 2013




  1. Інфармацыйныя запыты і ўзровень бібліятэчнага абслугоўвання сталых людзей: Вынікі маркетынгавага даследавання. – Лунінец, 2013




  1. Календарь библиотекаря: Методические рекомендации библиотекарю в помощь планированию работы на 2014 год. – Лунинец, 2013



  1. Коцуба Н.С. “Всё это было с нами, было…”: Стихи. – Лунинец, 2013



  1. Коцуба Н.С. “Дорога жизни вдаль бежит”: Стихи. – Лунинец, 2013



  1. “Лунінецкія клубніцы”: Раённае свята, в. Дварэц, 23 чэрвеня 2013 г. Інфармацыйна-рэкламнае выданне. – Лунінец, 2013



  1. Па старонках часопіса “Маладосць”: Методыка-бібліяграфічнае выданне. – Лунінец, 2013



  1. Правовые знания – каждому: Из опыта работы Публичного центра правовой информации Лунинецкой центральной районной библиотеки. – Лунинец, 2013



  1. Что читает библиотекарь: Итоги мини-исследования. – Лунинец, 2013



Бабута Алену Уладзіміраўну –

галоўнага бібліёграфа цэнтральнай раённай бібліятэкі,
Яфрэмаву Валянціну Якаўлеўну –

намесніка дырэктара РЦБС па рабоце з дзецьмі,
Самандык Ніну Васільеўну –

бібліятэкара цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі,
Адамец Марыю Іванаўну –

бібліятэкара Мікашэвіцкай гарадской бібліятэкі.


Бібліятэчная панарама. Інфармацыйны бюлетэнь №18 (22).

Люты 2014 г.

Ідэя Н.Радзіяновіч


Склад. Т.Карпуковіч, Л. Плаўсюк, Н.Кіпцэвіч

Рэд. Т.Карпуковіч






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка