Інфармацыйны ліст міністэрства культуры рэспублікі беларусь дзяржаўны літаратурны музей янкі купалы




Дата канвертавання10.03.2018
Памер36.96 Kb.


ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ ЯНКІ КУПАЛЫ

МІЖНАРОДНЫ ФОНД ЯНКІ КУПАЛЫ
10 кастрычніка 2017 года

ХІІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні

“сЛОВА. кНІГА. лЁС.

Творчая і грамадская дзейнасць Янкі Купалы

ў кантэксце беларускай асветніцкай традыцыі”,


прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы

і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання


Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца філолагі, музейныя работнікі, культуролагі і іншыя спецыялісты, навуковыя інтарэсы якіх звязаны з рознымі аспектамі купалазнаўства, музеефікацыі і актуалізацыі спадчыны Янкі Купалы, літаратурнага музеязнаўства.

Асноўнымі мэтамі канферэнцыі з’яўляюцца аналіз творчасці і грамадскай дзейнасці Янкі Купалы, яго ролі ў фарміраванні беларускай эстэтычнай і філасофскай думкі, уплыў Песняра на развіццё беларускай літаратуры, нацыянальнай ідэнтычнасці, беларускай дзяржаўнасці; разгляд фундаментальных праблем рэцэпцыі і прадстаўлення купалаўскай спадчыны ў сучасным свеце; вызначэнне ролі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і іншых устаноў Беларусі і замежжа ў захаванні, інтэрпрэтацыі і папулярызацыі творчасці Песняра, абмеркаванне праблем і перспектыў развіцця сучаснага літаратурнага музеязнаўства.

Традыцыйна месца правядзення канферэнцыі – Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (г. Мінск, вул. Янкі Купалы, 4)

Праблематыка канферэнцыі:
Літаратуразнаўства:


  • Жыццё і творчасць Янкі Купалы як нашчадка і прадаўжальніка беларускай асветніцкай традыцыі ў духоўным і соцыякультурным кантэксце ХХ–пачатку ХХІ стст.

  • Янка Купала і сучаснікі: кантакты, паралелі, палеміка, узаемаўплыў.

  • Эстэтыка і паэтыка твораў Янкі Купалы, літаратурная спадчына Песняра ў кантэксце еўрапейскага літаратурнага працэсу.

Музеялогія:

  • Інтэрпрэтацыя актуальных праблем жыцця і творчасці паэта ў новай экспазіцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

  • Ушанаванне памяці Песняра музейнымі сродкамі, мультымедыйныя тэхналогіі ў сучасным літаратурным музеі.

  • Праблемы і перспектывы захавання і музеефікацыі літаратурных мемарыяльных мясцін.

  • Мадэлі музейнай камунікацыі ў практыцы літаратурнага музея.

  • Літаратурны музей: тэндэнцыі развіцця і аспекты дзейнасці. Узаемадзеянне музея з іншымі ўстановамі соцыякультурнай сферы.

Праграма канферэнцыі прадугледжвае правядзенне пленарнага пасяджэння, сесій і дыскусій.

Рабочыя мовы – беларуская, руская, іншыя славянскія.



Па выніках работы будзе выдадзены зборнік матэрыялаў канферэнцыі.
Арганізацыйны ўнёсак – 15 беларускіх рублёў.

Камандзіровачныя выдаткі ажыццяўляюцца за кошт установы, якая накіроўвае на канферэнцыю.

Заяўкі на ўдзел у рабоце канферэнцыі (дадатак 1) просім дасылаць у Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы да 20 верасня 2017 года на электронны адрас: kupalamuseum@mail.ru, musei-kupal@kultura.by. Яны будуць разгледжаны аргкамітэтам канферэнцыі і ў тэрмін да 30 верасня 2017 года будуць накіраваныя запрашэнні.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіляць заяўкі, якія не адпавядаюць тэматыцы канферэнцыі.

Тэксты дакладаў на любой з рабочых моў прымаюцца падчас правядзення канферэнцыі ў раздрукаваным і электронным выглядзе.

Аб’ём матэрыялаў даклада – да 6 старонак.



Патрабаванні да афармлення даклада

  • файл MS Word

  • шрыфт Times New Roman

  • кегль – 14; інтэрвал – 1,5 пт; усе палі – 2 см; абзац – 1,25 см

  • уверсе – імя, імя па бацьку, прозвішча аўтара, пасада, месца працы, горад, краіна

  • зноскі ў тэксце ў квадратных дужках, дзе першая лічба – нумар у спісе літаратуры, а другая – нумар старонкі; напр., [4, с. 78–79], [4, с. 78, с. 85]; [4; 20]

  • спіс літаратуры ў канцы даклада ў алфавітным парадку (нумарацыя спіса толькі аўтаматычная)

  • файл павінен быць названы прозвішчам аўтара лацініцай і захаваны ў двух фарматах – doc и rtf



Даведачная інфармацыя:

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

вул. Янкі Купалы, 4

Мінск 220030

Тэл. + 375 (17) 226 08 39, + 375 (17) 327 73 54

Факс: + 375 (17) 327 78 66

E-mail: kupalamuseum@mail.ru
Каардынатары канферэнцыі:

Стрыбульская Наталля Сяргееўна, Варонава Галіна Юр’еўна

Тэл. + 375 (17) 226 08 39, +375 (17) 327 73 54


Дадатак 1

ЗАЯЎКА

на ўдзел у XІІ Міжнародных Купалаўскіх чытаннях

сЛОВА. кНІГА. лЁС.

Творчая і грамадская дзейнасць Янкі Купалы

ў кантэксце беларускай асветніцкай традыцыі

10 кастрычніка 2017 года
Прозвішча_______________________________________________________________________________

Імя_____________________________________________________________________________________

Імя па бацьку__________________________________________________________________________________

Вучоная ступень, званне__________________________________________________________________________________

Месца працы__________________________________________________________________________________

________________________________________________________________________________________

Пасада__________________________________________________________________________________

Сфера навуковых інтарэсаў________________________________________________________________________________

Тэма выступлення_____________________________________________________________________________

________________________________________________________________________________________

Неабходнасць браніравання гатэлю__________________________________________________________________________________

Адрас__________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

Тэлефон________________________________________________________________________________



Электронная пошта__________________________________________________________________________________




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка