Інфармацыйны ліст




Дата канвертавання17.06.2018
Памер39.09 Kb.

Інфармацыйны ліст


Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у віртуальнай выставе «Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа», накіраванай на развіццё цікавасці да творчасці беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура».

Асноўнымі задачамі правядзення выставы з’яўляюцца:



  • стварэнне неабходных умоў для падтрымкі адораных вучняў;

  • фарміраванне і развіццё цікавасці да вывучэння вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура»;

  • фарміраванне і развіццё цікавасці да вывучэння творчасці беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа;

  • стымуляванне праектна-даследчай дзейнасці дзяцей і навучэнскай моладзі;

  • папулярызацыя твораў беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа;

  • падтрымка творчых ініцыятыў, спрыянне развіццю чытацкай культуры ўдзельнікаў выставы.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца дашкольнікі, вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі, выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўсе жадаючыя, хто любіць творы славутых беларускіх пісьменнікаў.

Удзел у выставе з’яўляецца бясплатным.
Тэрміны правядзення мерапрыемства: 1 кастрычніка – 7 лістапада 2017 года.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў – 17 лістапада 2017 года.


Для ўдзелу ў віртуальнай выставе «Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа» неабходна выканаць творчую работу – буктрэйлер, які ўяўляе сабой кароткі відэаролік, дзе ў адвольнай мастацкай форме распавядаецца пра твор Янкі Купалы ці Якуба Коласа. Буктрэйлер можа быць выкананы ў любым жанры: мультфільм, анімацыя, кароткаметражны фільм, слайд-шоў, відэафільм, відэаперформанс (відэапастаноўка), рэкламны ролік, камп’ютарная графіка, відэакліп, музычны кліп і інш. Дапушчальныя фарматы відэафайла – AVI, DivX, MPEG, WMV, MP4. Абмежаванне аб’ёму гатовага файла ўсталявана ў 50 Мб.

Удзельнік выставы падае заяўку па вызначанай форме (гл. Дадатак) і накіроўвае разам з ёй творчую работу – буктрэйлер – на электронны адрас olimp.unibel@gmail.com з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа». Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць.

Выстава з’яўляецца адкрытай па складзе ўдзельнікаў: работы могуць дасылаць як асобныя ўдзельнікі, так і аўтарскія калектывы (да трох чалавек уключна).

Пераможцы віртуальнай выставы (10 чалавек) будуць запрошаны на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання, якая адбудзецца 17 лістапада 2017 года (г. Мінск, прт Незалежнасці, 116, Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве і ходзе яго правядзення будзе размяшчацца на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах olimp.adu.by, нацыянальным адукацыйным партале, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

Кантакты аргкамітэта:

220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16;


тэлефоны: +375 17 229 19 67 Юсцінская Гюльнара Мансураўна,

Радзецкая Таццяна Віктараўна;

+375 17 229 19 65 Борычава Ірына Уладзіміраўна;

e-mail: olimp.unibel@gmail.com


Дадатак

Заяўка

на ўдзел у віртуальнай выставе


«Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа»


ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ЎДЗЕЛЬНІКА

Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам)





Дата нараджэння





Дамашні адрас





Кантактны тэлефон





Электронная пошта





ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ЎСТАНОВУ АДУКАЦЫІ, ЯКУЮ ПРАДСТАЎЛЯЕ ЎДЗЕЛЬНІК

Поўная назва ўстановы адукацыі





Клас, у якім вучыцца ўдзельнік/курс/група дзіцячага сада/назва гуртка




ІНФАРМАЦЫЯ ПРА МЕСЦА ПРАЦЫ (ДЛЯ ДАРОСЛЫХ УДЗЕЛЬНІКАЎ)

Поўная назва месца працы





Пасада





ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ТВОРЧУЮ РАБОТУ

Назва работы






Заўвагі:

  1. Калі творчая работа выканана аўтарскім калектывам, у заяўцы ўказваюцца звесткі пра кожнага ўдзельніка.

  2. Усе пазіцыі ў заяўцы павінны быць запоўнены.

  3. Заяўка, аформленая не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланая несвоечасова, разглядацца не будзе.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка