Інфармацыйны ліст



Дата канвертавання14.11.2018
Памер29.64 Kb.
#23302

Інфармацыйны ліст


Упраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг Адукацыйнага цэнтра Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у адкрытым праекце «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“», прысвечаным Году малой радзімы і накіраваным на стварэнне ўмоў для захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны розных рэгіёнаў Беларусі.

Асноўнымі задачамі правядзення праекта з’яўляюцца:



  • знаёмства ўсіх зацікаўленых з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі;

  • падтрымка творчых ініцыятыў;

  • спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў праекта.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца дашкольнікі, вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўсе жадаючыя.

Удзел у праекце з’яўляецца бясплатным.
Тэрміны правядзення мерапрыемства: красавік – снежань 2018 года.
Усе работы будуць размяшчацца на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by) у раздзеле «Мая родная вуліца».
Для ўдзелу ў праекце «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“» неабходна выканаць творчую работу – серыю фатаграфій, якія ў адвольнай мастацкай форме распавядаюць пра сваю родную вуліцу і могуць быць выкананы ў інфармацыйна-пазнавальным або лірычным жанрах. Матэрыял таксама суправаджаецца кароткімі тэкставымі каментарыямі. Дапушчальныя фарматы фатаграфій – JPEG, PNG. Абмежаванне аб’ёму гатовай творчай работы ўсталявана ў 150 Мб.

Удзельнік праекта падае заяўку па вызначанай форме (гл. Дадатак) і накіроўвае разам з ёй творчую работу – фотазамалёўку – на электронны адрас olimp.unibel@gmail.com з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“». Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства.

Праект з’яўляецца адкрытым па складзе ўдзельнікаў: работы могуць дасылаць як асобныя ўдзельнікі, так і аўтарскія калектывы (да трох чалавек уключна).

Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве і ходзе яго правядзення будзе размяшчацца на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by) у раздзеле «Мая родная вуліца», афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».



Кантакты аргкамітэта:

220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16;


тэлефоны: +375 17 229 19 65 Жвалеўская Дар’я Віктараўна;

+375 17 229 19 71 Чарнова Алена Мікалаеўна.



e-mail: olimp.unibel@gmail.com

Дадатак

Заяўка

на ўдзел у праекце «Віртуальная фотазамалёўка


„Мая родная вуліца“»


ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ЎДЗЕЛЬНІКА

Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам)





Дата нараджэння





Кантактны тэлефон





Электронная пошта





ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ТВОРЧУЮ РАБОТУ

Назва работы





Жанр работы






Заўвагі:

  1. Калі творчая работа выканана аўтарскім калектывам, у заяўцы ўказваюцца звесткі пра кожнага ўдзельніка.

  2. Усе пазіцыі ў заяўцы павінны быць запоўнены.

  3. Заяўка, аформленая не ў адпаведнасці з патрабаваннямі, разглядацца не будзе.

Каталог: images -> 2018
2018 -> Праграма факультатыўных заняткаў для вучняў 11 класаў агульнаадукацыйных устаноў г. Магілёва тлумачальная запіска
2018 -> Пастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 22 жнiўня 2012 г. N 101
2018 -> Пастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 27 лiстапада 2017 г. N 148
2018 -> Праект вучэбная праграма гісторыя беларусі ХІХ – пачатак ХХІ ст. 11 клас
2018 -> Праект вучэбная праграма гісторыя беларусі ХІХ – пачатак ХХІ ст. 11 клас
2018 -> Палажэнне аб правядзенні адкрытага праекта «віртуальная фотазамалёўка „мая родная вуліца“» агульныя палажэнні
2018 -> -
2018 -> Праект вучэбная праграма гісторыя беларусі ХІХ – пачатак ХХІ ст. 11 клас


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал