Інфармацыя аб рабоце дук “лунінецкайя раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” у 1 паўгоддзі 2017 г



Дата канвертавання18.11.2017
Памер106.57 Kb.
#12962
ІНФАРМАЦЫЯ АБ РАБОЦЕ

ДУК “ЛУНІНЕЦКАЙЯ РАЁННАЯ ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЯ БІБЛІЯТЭЧНАЯ СІСТЭМА” у 1 паўгоддзі 2017 г.
Сетка бібліятэк

У 1-м паўгоддзі 2017 г. у бібліятэчнай сетцы раёна змен не адбылося. На 1.07.2017 г. у ЦБС налічваецца 35 устаноў бібліятэчнага тыпу: цэнтральная раённая бібліятэка, 2 гарадскія (Мікашэвіцкая і Лунінецкая ў мікрараёне Сельгастэхніка), 2 дзіцячыя (цэнтральная і Мікашэвіцкая), 30 сельскіх (у т.л. 4 бібліятэкі-клубы і бібліобус).


Аналіз асноўных кантрольных паказчыкаў

Кантрольныя паказчыкі выкананы: колькасць карыстальнікаў – 21101 (план – 20630), колькасць наведванняў – 110665 (план – 106260), кнігавыдача – 265529 (план 251510). Найбольш высокіх вынікаў дасягнулі цэнтральная раённая, Лунінецкая і Мікашэвіцкая дзіцячыя бібліятэкі. Яны перавыканалі план па ўсіх паказчыках. Некалькі ніжэй кантрольныя паказчыкі ў сельскіх бібліятэках. Колькасць карыстальнікаў у сельскай мясцовасці пры плане 10665 складае тллькі 10004. Значна вырасла ў параўнанні з 1-м паўгоддзем 2016 года колькасць наведванняў бібліятэк. Гэты паказчык складае 109,4% да адпаведнага перыяду 2016 года. Рост наведванняў дасягнуты за кошт укаранення ў дзейнасць бібліятэк інавацыйных форм работы, правядзення большай колькасці масавых мерапрыемстваў, павелічэння віртуальных наведванняў. З мэтай павелічэння колькасці віртуальных наведванняў праведзена рэканструкцыя афіцыйнага сайту ЦБС, у сацыяльных сетках створаны старонка і група ЦБС.


Аўтаматызацыя. Інфармацыйныя функцыі бібліятэк

У раёне камп'ютэрызаваны 24 бібліятэкі (у тым ліку бібліобус), у якіх налічваецца 40 камп’ютараў. Цэнтральная раённая, цэнтральная дзіцячая, Мікашэвіцкая гарадская і дзіцячая бібліятэкі і 14 бібліятэк аграгарадкоў падключаны да Інтэрнэт і электроннай пошты. Частка камп’ютараў ужо састарэла і патрабуе замены, але новая камп’ютарная тэхніка у 1-м паўгоддзі 2017 года, на жаль, не набывалася.

Цэнтральная раённая, Мікашэвіцкая гарадская і Дзятлавіцкая сельская бібліятэкі маюць ІПС “Эталон”, на базе якой працуюць Публічныя цэнтры прававой інфармацыі (ПЦПІ). У 1-м паўгоддзі ў ПЦПІ абслужана 145 карыстальнікаў, ім выдана 235 даведак, у тым ліку з дапамогай ІПС “Эталон” – 194.

Бібліяграфічным сектарам ЦРБ у 1-м паўгоддзі арганізаваны інформ-дайджэст “Пазнавальна. Карысна. Прыемна” (новая літаратура), дзень інфармацыі “Інфармацыйныя паслугі бібліятэкі” (ДБА і ПЦПІ), інфармацыйны брыфінг “Законы, якія нас абараняюць”.


Камплектаванне бібліятэчных фондаў

Адзіны фонд ЦБС складае 520406 экз. У 1-м паўгоддзі фонды бібліятэк папоўніліся 2290 экз. літаратуры на суму 36376,01 руб.

За кошт мясцовага бюджэту закуплена 850 экз. на сумму 5733,28 руб., што складае 11% ад суммы, накіраванай на ўтрыманне бібліятэк, у тым ліку сацыяльна значнай літаратуры – 625 экз. на сумму 3395,99 руб. Прынята ад чытачоў замест страчанай 559 экз. літаратуры на суму 647,46 руб. Атрымана 681 экз. на суму 1762,50 руб з абменна-рэзервовага фонду НББ, 25 экз. на суму 281,97 руб. з абласной бібліятэкі, 157 экз. на суму 2108,33 руб. з рэспубліканскага фонду. За пазабюджэтыя сродкі закуплена 18 экз. на суму 279,60 руб.
Платныя паслугі.

Бібліятэкі ДУК “Лунінецкая РЦБС” аказваюць насельніцтву 21 від платных бібліятэчных паслуг. Пазабюджэтныя сродкі РЦБС атрымлівае таксама за арэнду памяшкаванняў і па дагавору з аператарам сотавай сувязі “Velcom” за распаўсюджванне sim-карт. Пазабюджэтныя паступленні за 1-е паўгоддзе склалаюць 8808,30 руб. (100, 1% да плана).



Формы і метады работы з чытачамі (2-гі кв).

У 1-м паўгоддзі ў бібліятэках раёна праведзена 778 масавых мерапрыемстваў, у тым ліку ў 2-м квартале – 401. Мерапрыемствы наведалі 13770 чалавек (у 2-м квартале –7172).

2017 год – год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Шмат мерапрыемстваў у гэтай сувязі было прысвечана беларускай гісторыі, культуры, мове, літаратуры. У ЦБС працягваецца акцыя-конкурс “Чалавек прыдумаў кнігу”. Творчыя работы на конкурс прымаюцца па дзвюх намінацыях – літаратурны конкурс (сачыненні, вершы, апавяданні, казкі, эсэ аб ролі кнігі, друкаванага беларускага слова, беларускай мове, культуры, літаратуры) і конкурс выяўленчага мастацтва (выявы і макеты кнігі, бібліятэкі, беларускіх першадрукароў і асветнікаў; фота з любімай кнігай і каментар да яго; малюнак, пано, калаж, вырабы hand-made кард-мейкеры на тэму чытання, друкаванняі г.д.).

У цэнтральнай бібліятэцы прайшла асветніцкі вечар “З кнігай праз стагоддзі”, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, на якім можна было даведацца пра гісторыю беларускага кнігадрукавання, жыццё і дзейнасць беларускіх першадрукароў і асветнікаў. Былі прадстаўлены факсімільныя выданні з фондаў бібліятэкі: Слуцкае Евангеліе, "Кніжная спадчына Францыска Скарыны", "Жыціе блажэннай Еўфрасініі, ігуменіі манастыра Уседзяржыцеля  Святога Спаса ў Полацку" і інш. Прысутныя мелі магчымасць блізка пазнаёміцца з гэтымі рэдкімі старажытнымі выданнямі, патрымаць іх у руках.

Працягвае плённую працу клуб “Літаратурная правінцыя”, што быў створана пры цэнтральнай бібліятэцы напачатку года. Адно з пасяджэнняў клуба пад назвай “Роднаму краю – талент і творчасць” прайшло ў выяздным фармаце. У пасяджэнні брала ўдзел супрацоўніца газеты “Літаратура і мастацтва” Алеся Лапіцкуя. Яна прывезла ў падарунак бібліятэкам кнігі беларускіх пісьменнікаў з аўтографамі аўтараў. Бібліятэкі раёна атрымалі іх за перамогу ў акцыі па падпісцы на “ЛіМ”. Пачалося пасяджэнне ў цэнтральнай бібліятэцы. Лунінецкія літаратары чыталі свае творы, разважалі аб творчасці. Гурткоўцы Язвінскага сельскага Дома культуры прадставілі літаратурную кампазіцыю, а дзіцячы этнаграфтчны гурт “Дятлавіцкі падлесак” (Дзятлавіцкі ЦСДК) – народныя песні. Песні на вершы мясцовых аўтараў пра родны край прагучалі ў выкананні народнага ансамбля “Вындроўнікі” Дварэцкага сельскага Дома культуры. Затым жадаючыя, а гэта былі амаль усе, адправіліся ў бібліятэкі раёна (Дварэцкую, Любанскую і інш.), дзе разам з бібліятэкарамі гасцей сустракалі мясцовыя літаратары. Канчатковым пунктам падарожжа стала Мікашэвіцкая гарадская бібліятэка, у чытальнай зале якой адбыласа творчая сустрэча з члэнамі клуба “Паэтычная глыбінка”, што працуе пры бібліятэцы, прадстаўнікамі клубаў “Натхненне” і “САМІ”, з якімі бібліятэка супрацоўнічае.

У клубе "Літаратурная правінцыя" прайшло шмат іншых цікавых мерапрыемстваў, напрыклад, літаратурна-музычная імпрэза "Пішу нібы малю", прысвечаная юбілею члена клуба Максіма Казуна.

У цэнтральнай раённай і Мікашэвіцкай гарадской бібліятэках з удзелам аўтара адбыліся прэзентацыі зборніка апавяданняў і мініяцюр журналіста і пісьменніка Міколы Ільючыка “Верагоднасць цуду”. Кніга падрыхтавана выдавецтвам "Мастацкая літаратура", надрукавана ў Брэсцкай друкарні.

Праведзены шэраг мерапрыемстваў грамадзянскай і патрыятычнай накіраванасці да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, Дня Перамогі, Дня Дзяржаўнага Сцяга і Дзяржаўнага Герба РБ і інш.

9 мая бібліятэчныя работнікі прынялі актыўны ўдзел у арганізацыі гарадскога свята. Для лунінчан і гасцей горада працавалі кніжныя выставы, на якіх былі прадстаўлены лепшыя выданні аб вайне з фондаў цэнтральнай і цэнтральнай дзіцячай бібліятэк.

У Мікашэвіцкай гарадской бібліятэцы адбыўся вечар-рэквіем “Памятаць, каб жыць!”, у Мікашэвіцкай дзіцячай бібліятэцы праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Письма как летопись боя…”, у Дварэцкай сельскай бібліятэцы – вечар памяці “Салют, Пабеда!”, у Вулькаўской-2 – віртуальная вандроўка “Дорогой горечи и славы”, у Сінкевіцкай – літаратурна-патрыятычная кампазіцыя “Зямны паклон Вам, героі Перамогі”. Да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга ў цэнтральнай бібліятэцы прайшла гадзіна патрыятызму “Герб, сцяг, гімн: пра што гавораць сімвалы”, у цэнтральнай дзіцячай – медыяўрок “Гордо реют в небе чистом Герб и Флаг родной страны”, у Вялуцкай сельскай бібліятэцы – патрыятычная гадзіна “Беларусь мая, родны край”, у Цнянскай – літаратурная гадзіна “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Шмат мерапрыемстваў было прысвечана праблемам этыкі, маралі, духоўнасці. У цэнтральнай бібліятэцы праведзены адкрыты дыялог “Чалавек і грамадства” з удзелам кандыдата педагагічных навук, аўтара шэрагу артыкулаў і кніг, практыкуючага псіхолага Святланы Шуман. У духоўна-асветніцкім цэнтры "Истоки" прайшлі духоўныя чытанні "Жывая сувязь часоў", сямейная гадзіна "Праваслаўная сям’я ў сучасным грамадстве".

Бібліятэчныя работнікі пабывалі на адным з мерапрыемстваў у Лунінецкай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам". Дзеці і моладзь прынялі ўдзел у акцыі "Падары кнігу бібліятэцы". Дырэктар ЦБС і загадчыца аддзела камплектавання з удзячнасцю прынялі кнігі, а ўзамен паднеслі салодкі пачастунак.

Праведзены мерапрыемствы па выхаванню культуры здаровага ладу жыцця. З 18 па 31 мая бібліятэкі ДУК "Лунінецкая РЦБС" прынялі ўдзел у абласной інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Мой стыль – жыць без тытуню». У цэнтральнай бібліятэцы прайшла гадзіна здароўя «Я ніколі не буду курыць», у цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы – бібліятэчны квілт «Прыгажосць і здароўе без тытуню», у Мікашэвіцкай дзіцячай – інфармацыйна-адукацыйная гадзіна «Дым, уносящий здоровье». У Лунінскай, Міжлескай, Вулькаўскай-2, Дзятлавіцкай, Вялікачучавіцкай, Сінкевіцкай сельскіх бібліятэках у рамках акцыі прайшлі адкрытыя прагляды літаратуры, інфармацыйныя гадзіны, бібліяграфічныя агляды «Наша здароўе – у нашых руках», «Не паліце ​​душу тытунём», «Што творыць тытунь», «Спыніся і падумай», «Нікацін – вораг №1».

24 чэрвеня 2017 г. у аграгарадку Дварэц адбылося V раённае свята "Лунінецкія клубніцы", на якім супрацоўнікі цэнтральнай раённай, цэнтральнай дзіцячай і Дварэцкай сельскай бібліятэк ладзілі кніжна-ілюстраваныя выставы і "Паэтычны панадворак". На выставах былі прадстаўлены кнігі і часопісныя артукулы, з якіх можна даведацца пра гістрыю ўзнікнення клубніц, правілы іх вырошчвання, парады па прыгатаванню клубнічных прысмакаў, гаючыя ўласцівасці гэтай незвычайнай ягады і шмат іншага. Тут жа можна было купіць ляльку Тыльду, зробленую рукамі бібліятэкараў і чытачоў цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі. "Паэтычны панадворак" ладзіўся з дапамогай клуба "Літаратурная правінцыя", што працуе пры цэнтральнай бібліятэцы. Лунінецкія паэты чыталі свае вершы, прысвечаныя клубніцам.

Вялікая ўвага надаецца рабоце з дзецьмі. У дні летніх канікул у бібліятэках раёна праходзіць летні марафон «Отличное лето для отличных книг». 1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, цэнтральная дзіцячая бібліятэка разам з цэнтрам дзічячай творчасці на цэнтральнай плошчы горада арганізавалі святочную пазнавальна-забаўляльную праграму. Бібліятэчная пляцоўка была прадстаўлена кніжнай выставай-аглядам «Читайте с нами, читайте сами», літаратурнымі гульнямі і віктарынамі. На працягу чэрвеня амаль штодзённа ў цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы праходзілі мерапрыемствы для выхаванцаў прышкольных лагероў. Школьнікі спаборнічалі паміж сабой на літаратурнай пляцоўцы, адказвалі на пытанні віктарын, прымалі ўдзел у гульнях-падарожжах "Па кніжным сцяжынках лета". А яшчэ яны акунуліся ў гісторыю кнігадрукавання, даведаліся шмат цікавага пра старажытныя летапісы і світкі, пры першага беларускага кнігадрукара Францыска Скарыну, пра экзатычныя кнігі з павуціння, жалеза, пластмасы, аб ядомых, гукавых і святлавых кнігах. Для выхаванцаў аздараўленчага лагера СШ №3 быў арганізаваны Пушкінскі дзень. Юных чытачоў чакалі кніжная выстаўка «Да нас прыходзяць пушкінскія казкі», літаратурнае падарожжа ў Лукамор'е, казачныя мазаікі. Аматары памаляваць з задавальненнем займаліся з размалёўкамі. А яшчэ дзецям былі прапанаваны камп'ютэрныя віктарыны, тэсты і гульні-мазаікі, створаныя бібліятэкарамі па творах Пушкіна.

Весела, шумна, займальна праходзяць мерапрыемствы праграмы летняга чытання ў Мікашэвіцкай дзіцячай бібліятэцы, адкрыццё якой, як заўсёды, разгарнулася на пляцоўцы каля бібліятэкі. На працягу ўсяго лета па серадах юныя чытачы будуць прыходзіць у бібліятэку на цікавыя мерапрыемствы, падрыхтаваныя у рамках праграмы.

Лунінецкі бібліёбус актыўна падтрымаў абласную летнюю акцыю «З кніжкай на колах» (для дзяцей пастаянна ці сязонна пражываючых у маланаселяных і аддаленых пунктах). Першыя мерапрыемствы акцыі – літаратурнае падарожжа «Летнія загадкі Клёпы», выстава-загадка «Сто лепшых кніг – сто любімых герояў» ужо прайшлі ў Малых Чучавічах (07.06), Засценку (08.06.), Дубоўцы (13.06.), Флярова (16.06) і інш.

Шэраг цікавых мерапрыемстваў улетку прапануюць сельскія бібліятэкі. Заўсёды цікава ў Дзятлавіцкай сельскай бібліятэцы. Тут для дзяцей працуюць гульнявы пакой, творчая майстэрня. Шматлюдна летам у Міжлескай, Лунінскай, Любанскай, Вялікачучавіцкай, Лобчанскай, Дварэцкай, сельскіх бібліятэках, Дреэбскай і Люшчанскай бібліятэках-клубах і многіх іншых.


Павышэнне кваліфікацыі. Маркетынгавая дзейнасць.

Адзін з галоўных накірункаў работы аддзела бібліятэчнага маркетынгу – арганізацыя сістэмы непрарыўнай прафесійнай адукацыі персанала. У 1-м паўгоддзі 2017 г. для бібліятэчных работнікаў раёна быў арганізаваны раённы семінар “Бібліятэка як ясветніцкі цэнтр” (У сувязі з правядзеннем Года навукі). Спецыялісты цэнтральнай раённай і цэнтральнай дзіцячай бібліятэк правялі для бібліятэчных работнікаў раёна кансультацыі "Папулярызацыя навукі і навукова-папулярнай літаратуры ў публічнай бібліятэцы", "Рапаспаўсюджванне навукова-папулярнай кнігі сярод дзяцей і юнацтва". Супрацоўнікі Мікашэвіцкай гарадской і Мікашэвіцкай дзіцячай бібліятэк падзяліліся вопытам работы па тэмах "Бібліятэка ў дапамогу навучальнаму працэсу", "Інтэлектуальныя конкурсы, гульні і віктарыны".


Паказальныя мерапрыемствы па тэме семінара прадставілі супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі – інфарм-дайджэст "Свет навукі адкрывае кніга" і цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі – інтэлектуальна-пазнавальнае асарці "Навука цуды творыць".
Удзельнікі семінара пазнаёміліся з выставай-панарамай "Навука ў сучасным свеце" і кніжна-ілюстраванай выставай "Кніга – крыніца мудрасці" да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Праведзены Дзень прафесійных ведаў "Дзелавое чытанне бібліятэкара". Спачатку ўсе ўдзельнікі сабраліся ў актавай зале, дзе спецыялісты цэнтральнай раённай і цэнтральнай дзіцячай бібліятэк правялі лекцыі, кансультацыі, агляды прафесійнай літаратуры. А потым падзяліліся на групы: вопытныя супрацоўнікі знаёміліся з навінкамі прафесійнай літаратуры самастойна, для менш падрыхтаваных прайшлі індывідуальныя і групавыя заняткі. Адбыўся абмен вопытам па актуальных тэмах. Абмяркоўваліся тэмы крэатыўнага чытання, папулярызацыі кнігі і чытання сродкамі візуальнай культуры, праектная дзейнасць бібліятэк.

Працяграла свю дзейнасцть Школа маладога бібліятэкара. У рамках Школы праведзены трэнінг “Праектная дзейнасць бібліятэк”, Дзень творчай ініцыятывы “Я прапаную свій вопыт”.

З мэтай павышэння прафесійнага майстэрства бібліятэкараў праводзяцца агляды-конкурсы. У ЦБС аб’яўлены конкурс бібліятэчных праектаў "Бібліяініцыятыва": лепшыя ідэі для паспяховай бібліятэкі”. Сярод бібліятэк прайшоў агляд-конкурс “Цуда-ягада” на лепшае афармленне кніжных выстаў, стэндаў, краязнаўчых і экалагічных куткоў з выкарыстаннем брэнда “Лунінецкія клубніцы”, пераможцам якога стала Лунінская сельская бібліятэка.

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу працягваў выдавецкую дзейнасць, займаўся падрыхтоўкай інтэлектуальнай прадукцыі па профілю аддзела. Выйшлі ў свет метадычныя парады бібліятэкару “За навуковымі ведамі – у бібліятэку”, методыка-бібліяграфічнае выданне “Юбілейны партрэт 2017”, прысвечанае беларускім пісьменнікам-юбілярам.

Яшчэ адзін накірунак дзейнасці аддзела бібліятэчнага маркетынгу – навукова-даследчая дзейнасць, маркетынгавыя даследаванні. Праведзена маркетынгавае даследаванне “Якасць абслугоўвання карыстальнікаў біблітэк ДУК “Лунінецкая РЦБС”.


Дырэктар ДУК “Лунінецкая РЦБС” А.В. Кішкевіч

Карпуковіч (01647)33662




Каталог: wp-content -> uploads -> 2017
2017 -> Скарыніяна” Анічэнка Уладзімір Васільевіч
2017 -> Вучоныя з Пружаншчыны
2017 -> Бялыніччына краязнаўчы энцыклапедычны даведнік а абалевіч Казімір
2017 -> Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі
2017 -> Мне баліць …
2017 -> Лекар, доктар, урач, медык, медсястра, фельчар
2017 -> Сінонім вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі; насмарк і кашаль любога паходжання
2017 -> План сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы дзяржаўнайустановыадукацыі “Роўбіцківучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Пружанскагараёна”
2017 -> Беларускае аканне
2017 -> Музей “Спадчына” Пра жыццё, побыт, заняткі нашых продкаў раскажа вам першая зала музея


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал