Інфармацыя пра аўтара



Дата канвертавання05.05.2018
Памер124.29 Kb.
#19445

ІНФАРМАЦЫЯ ПРА АЎТАРА

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Казачэнка Ірына Рыгораўна

Кантактны тэлефон

80293581798

Электронная пошта

kristina_fink@bk.ru

ІНФАРМАЦЫЯ ПРА НАВУЧАЛЬНУЮ ЎСТАНОВУ

Поўная назва ўстановы адукацыі

Лельчыцкая раённая гімназія

вул. Перамогі, 33, г.п.Лельчыцы Гомельскай вобласці



Пасада, катэгорыя

настаўніца беларускай мовы і літаратуры, кваліфікацыйная катэгорыя “настаўнік-метадыст”

СЦЭНАРЫЙ УРОКА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

“ЧЫТАННЕ З ЗАХАПЛЕННЕМ”

Праблема фарміравання чытацкай кампетэнтнасці сёння як ніколі актуальна: чытанне звязана з пісьменнасцю і адукаванасцю, фарміруе ідэалы, узбагачае ўнутраны свет чалавека. Узрастаючы дэфіцыт ведаў у грамадстве ў многім абумоўлены зніжэннем цікавасці да чытання дарослага насельніцтва і дзяцей. Таму адна з галоўных задач сучаснай школы заключаеца ў тым, каб выклікаць у маладога пакалення цікавасць да чытання, стварыць умовы для выхавання кампетэнтнага чытача, здольнага адбіраць, разумець, арганізоўваць інфармацыю і паспяхова яе выкарыстоўваць у асабістых і грамадскіх мэтах.

Выдзяляюць тры групы чытацкіх уменняў: першая – знайсці і выбраць інфармацыю з тэксту, другая – інтэрпрэтаваць яе, выкарыстоўваючы кантэкстныя веды, і трэцяя – разважаць пра паведамленні тэксту і ацэньваць іх.

Прапаную варыянт заняткаў, якія можна правесці ў якасці ўводнага ўрока беларускай літаратуры ў 10-11 класах.

Сцэнарый урока



Тэма: Чытанне з захапленнем

Мэты: Садзейнічаць пашырэнню і паглыбленню ведаў пра чытацкую культуру; спрыяць развіццю творчага патэнцыялу вучняў і іх інфармацыйна-камунікацыйнай кампетэнтнасці пры рабоце з інтэрнэт-сэрвісамі playcast, learningapps, удасканаленню навыкаў выразнага чытання; выхоўваць разуменне каштоўнасці ўласнага чытацкага вопыту старшакласнікаў.

Урок па календарна-тэматычным планаванні: 1-шы ўрок І чвэрці, верасень

Праца на ўроку

Этап 1 (Арганізацыйны)

Мэта: псіхалагічная падрыхтаванасць класа да ўрока, арганізацыя ўвагі вучняў.

Педагагічная задача: арганізаваць і падрыхтаваць вучняў да працы.

Уступнае слова настаўніка

Як вы думаеце, чаму ў спісе прафесій адсутнічае прафесія “чытач”? Ці магчыма ў будучым з’яўленне спецыяльнасці чытач?

Чаму ва ўсе часы “інтэлігентна” быць чытачом? Сфармуліруйце пытанні, якія выкрываюць “аматара чытаць”. Падкрэсліце пытанні, пры састаўленні якіх вы ўяўлялі канкрэтнага чалавека (сябе, сябра, знаёмага) і абстрактнага чалавека (зборны вобраз чытача, уяўны).

Чытаць карысна. Бескарыснасць чытання. Выберыце тэзіс. Будзьце пераканаўчымі ў абгрунтаванні свайго пункту гледжання: прывядзіце як мага больш аргументаў, якія даказваюць вашу правату. Падкрэсліце тыя аргументы, з якімім вы маглі б выглядаць годна ў паядынку з настаўнікам славеснасці: “Чаму не прачытаны (прачытаны не да канца) твор?”



Этап 2 (Арыентацыйна-матывацыйны)

Мэта: садзейнічаць развіццю пазнавальнага інтарэсу, матывацыі, самавызначэнню на вынік урока.

Педагагічная задача: стварыць умовы для самавызначэння вучняў на дзейнасць і яе вынікі.

Настаўнік

Класіфікуйце чытачоў-школьнікаў па мэтах іх чытання.

Закончыце выказванні:

Вучні 1 – 4 класаў вымушаны чытаць мастацкія творы, таму што..

Вучні 5 – 8 класаў вымушаны чытаць мастацкія творы, таму што..

Вучні 9 – 11 класаў вымушаны чытаць мастацкія творы, таму што..

Пацвердзіце ці абвергніце тэзіс: “Школьнік – нявольнік школьнай праграмы чытання мастацкай літаратуры”. Сфармуліруйце асабістыя вывады школьніка-чытача мастацкай літаратуры.

Назавіце віды чытання ( і спосабы знаёмства з творамі), якія вы часта выкарыстоўвалі на працягу свайго на вучання ў школе? Якія “спосабы знаёмства” з кнігай часта падводзілі вас на ўроку літаратуры? Прадоўжыцее спіс прычын, па якіх чытанне твора замяняецца чытаннем кароткага яго пераказу, праглядам яго экранізацыі: аб’ёмнасць твора, няўменне рацыянальна размеркаваць час на чытанне твора і падрыхтоўку да ўрокаў “нелітаратурных”, …



Этап 3 (Практычны)

Мэта: практычнае прымяненне ведаў, атрыманых на працягу навучання.

Педагагічная задача: арганізаваць мэтанакіраваную пазнавальную дзейнасць вучняў па тэме ўрока.

Настаўнік:

Як вы думаеце, з чаго павінна пачынацца чытанне твора на ўроку? Растлумачце прычынна-выніковую сувязь аргументаў вашага разважання.

Любы занятак пачынаецца з жадання заняцца чым-небудзь: хачу плаваць – пайду плаваць, хачу пачытаць – пачытаю. Як арганізаваць на ўроку жаданне пачытаць, як выклікаць такую цікавасць да кнігі, каб захацелася яе пачытаць? Як заманіць чытача ў кнігу? Выступіце ў ролі скептыкаў: “расчаруйце” мяне, указаўшы на ілюзорнасць шляхоў арганізацыі на ўроку чытання з захапленнем.

І так, я лічу: (Дэманструецца слайд прэзентацыі, на якім вынесены цытаты)

Прыцягнуць увагу да чытання можа тэма твора. Напрыклад, я кажу: “Гэта кніга пра каханне”.

Вучні ўспамінаюць творы, у якіх раскрываецца тэма кахання, і каменціруюць “навізну” ідэй, суадносяць твор з уласнымі поглядамі.

Я. Купала “Магіла льва”



На гэту вудачку кахання

Папаў Машэка, як не свой;

Ані спакою, ні прыстання

Не меў ён з гэтаю бядой.

Я. Колас “У палескай глушы”

- Гэту грушку я пасадзіў на памяць аб вас.

Яна доўга разглядала яе. Потым засмяялася і сказала:

- Я вырву яе і выкіну.

- Чаму?

- Бо яна такая ж калючая і дзікая, як я.

І. Мележ “Людзі на балоце”



У жыцці Васіля дзве мары — звязаць свае жыццё з Ганнай і набыць яшчэ зямлі.

А. Разанаў



На заінелым трамвайным акне

хтось напісаў:

Я кахаю”.



Усе пазіраюць на свет

праз гэтыя словы.

Настаўнік: (Дэманструецца слайд прэзентацыі з цытатамі)

Захапіць чытаннем можа галоўная падзея твора. Напрыклад, я кажу: “Гэты твор пра дуэль”.



Вучні адзначаюць, што ў беларускай літаратуры дуэль прадстаўлена адзінкава, у гістарычных творах У. Караткевіча: апавяданне “Паром на бурнай рацэ”, аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха”, раман “Каласы пад сярпом тваім”. У кожным з выпадкаў адстойваецца высакародны чалавечы гонар ці гонар жычыны. У кожным выпадку гэта адказ на нанесеную абразу.

Захапіць чытаннем можа Слова твора, мова твора, культура мовы пісьменніка.



Вучні каменціруюць радкі твораў беларускіх пісьменнікаў з пункту гледжання мовы твора, аўтарскага стылю:

Радкі п’есы В. Дуніна-Марцінкевіча (чытае падрыхтаваны вучань):



Ну, хвала Богу, бацькоў удалося атуманіць! Цяпер трэба пайсці ў галаву па розум, каб дзеўку амарочыць. Прынадны, бач, кусочак. (Цалуе пальцы, як бы смакуючы.) Тварык − як сонейка яснае, шчочкі − як малінкі красныя, губкі − моў тыя каралі, а як засмяецца срэбным галасочкам ды вышчарыць зубкі − то, здаецца, бачыш два перлавыя шнурочкі. Ды і пасаг мае гаспадарскі: адна ў бацькоў, а стары грошы асьмінаю мерыць; у гумне поўна, у хаце дастатак, і абора багата. Добра гутарка кажа: калі абора цячэ, − гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ, − гаспадар з хаты ўцячэ. Дык няхай жа дзень у дзень блінамі гасцей прымае. Праўда, век не схожы: я ўжо шосты дзесятак дажываю, а яна − семнаццаты гадок. Будзе клопату нямала, − о-ёй! Не раз пачашу патыліцу, − моладзь, як пчолы ў вуллі, будуць аблягаць маю хату; прыяцеляў копамі лічыць буду. Дык што ж рабіць? Не я першы, не я апошні, − дурных дзядоў нямала на Божым свеце. Каб сарваць такую прыгожую і багатую кветачку, не шкода і ў балоце пакачацца.

Радкі У. Караткевіча (чытае падрыхтаваны вучань):



Чалавек можа сказаць, што ён не любіць мора, сіняга мора, ласкавага, цёплага - і яму не павераць. Чалавек можа сказаць, што ён не любіць светлай-светлай срэбнай поўні над цвітучым садам, у якім вішні купаюцца ў зеленаватым месячным святле, стаяць, як хмары, як белыя прывіды - і з яго толькі пасмяюцца, падумаюць, што ён арыгінальнічае, асабліва калі ў кампаніі ёсць прыгожыя дзяўчаты. А я веру, калі такое здараецца, таму што...

...Нехта можа не паверыць мне, але я і сам не люблю адной з самых прыгожых з'яў на зямлі. Не люблю лістоты каштанаў. Жоўтай, асенняй, залацістай пад сонцам, лапчастай (а за ёй сіняе-сіняе неба залатой восені).

Прыгажэй за яе няма на зямлі. Вулкі ў залатых каштанах ныраюць то ўгору, то ўніз. Наводдаль цьмяна, як праз ваду, плавяцца ў няяркім сонцы залатыя купалы цэркваў. Лістота звініць, калі яе зграбаюць у купы, у якіх так добра куляцца дзецям і закаханым юнакам. Замілаванне такое, што глянь на ўсё гэта - і памры, бо сэрца разрываецца ад прыгажосці ўвядання.

І адначасова ад балеснай тугі, ад незваротнасці ўспамінаў, ад спозненых шкадаванняў, ад непапраўнасці... ад нянавісці.

А. Разанаў “Сонца”



Лацінскае sol – квінтэсенцыя свету, соль рэчаіснасці.

Нямецкае sonne знае сэнс усіх з’яў; яно ззяе, як звон, і, як звон сваю звонкасць, выпраменьвае сваё ззянне, свой “зной” на ўсе зоны прасторы.

Славянскае слъньце сланяецца ад небасхілу да небасхілу: у ім тая няспешнасць, тая ленасць, якая дазваляе ўсім істотам адчуваць сябе далучанымі да лона вечнасці.

Італьянскае sole ў арыі жыцця выконвае сольную партыю.

Беларускае сонца – бясконцы сон, які абяцае, што некалі ён увасобіцца ў яву…

Адкрыем плэйкасты http://www.playcast.ru/view/10556709/1e30898521afe2b7fd5a0302061aa40a39dee51fpl

http://www.playcast.ru/view/10594769/ecae6669ac448775374030aa526209738099869cpl

Пазнаёмімся з творчымі работамі вучняў і настаўніка. Ці ёсць у чытача права на інтэрпрэтацыю твора? Выкажыце сваё меркаванне пра прадстаўленыя творчыя работы.

Прагаласуем. Павітайце аўтара плэйкаста правай рукой, калі вам захацелася прачытаць прадстаўлены твор. Павітайце аўтара левай рукой, калі вы засталіся абыякавымі да невядомага твора. Растлумачце свой выбар. Калі пры выказванні сваіх адносінаў да кнігі вы сутыкнецеся з супадаючымі пунктамі погляду, сфармулюйце свае меркаванні сінанімічнымі кантрукцыямі. Аўтар работы пастараецца адстаяць свой погляд на твор, сваю цікавасць да кнігі.

Састаўце меркаванне пра аўтарства кнігі, прывядзіце аргументы на карысць свайго пункту погляду:

Можна прапанаваць вучням звярнуцца да інтэрнэт-сэрвісу learningapps (https://learningapps.org/display?v=pnzhf50e517 ), і ў працэсе інтэрактыўнай гульні выказаць свае меркаванні.

Меркаванні вучняў:



  1. Драма герояў, самотных у старасці, уласціва ( героям п’есы “Вечар” А. Дударава) (“Што добра чалавеку, калі ў яго куточак родны на зямлі ёсць, дзе некалі босым па расе бегаў... Добра, значыць, што цябе чакаюць і помняць заўжды...” (Ганна, эпізод заяўкі па радыё.)

  2. Пра які твор У. Караткевіча крытык Г. Кісялёў сказаў наступныя словы: “…у рамане намаляваны зборны вобраз народа – таленавітага, пявучага, прыгнечанага і няскоранага” (Раман “Каласы пад сярпом тваім”)

  3. Герой якога твора – мaйcтаp, якi aпынyўcя зaлoжнiкaм cвaёй гaнapлiвacцi, вepы ў cвaю выключнacць? (Зм. Бядуля “Бондар”)

  4. Дуэль як вызваленне ад пакут сумлення паказана ў чыім творы? (У. Караткевіч “Паром на бурнай рацэ”)

  5. Пра зямлю і волю разважаюць героі якіх твораў беларускіх аўтараў? (“Новая зямля” Я. Коласа, “Людзі на балоце “ І. Мележа)

  6. У якім творы духоўныя пошукі герояў узнікаюць як вынік разбурэння сямейнага гнязда? (Я. Купала “Раскіданае гняздо”)

  7. Спроба аўтара паказаць каханне праз прызму рамантызму. Але, як у сучасных меладрамах, паявіўся прадстаўнік нябеднага слою насельніцтва, пасля чаго адбываецца двайное забойства.(Я. Купала “Магіла льва”)

  8. Напаўфальклорны зборнік, “Адысея беларуская”, створаны “паэтам і казачнікам з азёрнага краю”, спроба паказаць паганскія фантазіі народа праз уласную творчасць (Ян Баршчэўскі “Шляхціц Завальня”).

  9. Знаёмства з прадстаўнікамі чыноўніцкай царскай дэмакратыі ХІХ стагоддзя ва ўмовах выезду на месца злачынства (В. Дунін-Марцінкевіч “Пінская шляхта”).

  10. Спроба мужыцкага адваката расказаць пра жыццё беларускага хлопца з незвычайным імем, фатальную ролю ў жыцці якога адыгрываў месяц сакавік (марац) (Ф. Багушэвіч “Кепска будзе”).

Ці згодны вы з меркаваннем: “Каб захапіць школьніка чытаннем мастацкага твора, настаўнік павінен быць “дэспатам-ілюзіяністам”.

Калі згодны з дадзеным меркаваннем, закончыце выказванне: каб захапіць школьніка чытаннем мастацкага твора, настаўнік павінен быць “дэспатам-ілюзіяністам”, гэта значыць, ён павінен умець…

Калі выказаны пункт погляду вы не падзяляеце, то прапануйцк свій параўнальны вобраз настаўніка-славесніка, прызванне якога – выхоўваць у школьніка любоў (цікавасць) да чытання. Пракаменціруйце сваю інтэрпрэтацыю “вучэбных дзеянняў” настаўніка літаратуры.

Этап 4 (Кантрольна-ацэначны)

Мэта: высвятленне вучнямі сваёй кампетэнтнасці.

Педагагічная задача: стварыць умовы для самакантролю, карэкцыі і самаацэнкі ведаў.

Аформіце свае вывады пра навуку пераконваць (пабуджаць да дзеяння) на ўроку (вучня і/ці настаўніка) у выглядзе карты ваенных дзеянняў. Адлюструйце на ёй рысы характару удзельнікаў урока, спосабы іх работы, дзеяння.



Этап 5 (Рэфлексіўны)

Мэта: забяспечыць умовы для ўсведамлення вынікаў работы на ўроку.

Педагагічная задача: стварыць умовы для самаацэнкі ступені дасягнення мэт урока.

Вучні выказваюцца, наколькі карыснай і цікавай для іх была работа ў межах урока; наколькі работа была прадуктыўнай.

Выберыце, з вашага пункту погляду, самае складанае заданне, з якім вы сёння справіліся. Ацаніце сваю работу на ўроку па якасці выканання гэтага задання.

Які від работы вам паказаўся самым цікавым? Якое заданне для работы на сённяшнім уроку вы прапанавалі б самі? Сфармулюйце яго мэту.

Дамашняе заданне:

Выкажыце свае адносіны да плэйкаста як да жанру анонса кнігі, яе рэкламы. Назавіце вызначальныя рысы плэйкаста і анатацыі, рэцэнзіі.

Падрыхтуйце свой плэйкаст, падбярыце літаратурны, ілюстрацыйны, музычны матэрыял.

ТЭХНАЛАГІЧНАЯ КАРТА ЎРОКА



Прадмет

Беларуская літаратура

Клас

10 – 11

Аўтар

Казачэнка Ірына Рыгораўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кваліфікацыйная катэгорыя “настаўнік-метадыст”, ДУА “Лельчыцкая раённая гімназія”

Назва


Чытанне з захапленнем

Мэты ўрока

Садзейнічаць пашырэнню і паглыбленню ведаў пра чытацкую культуру;

спрыяць развіццю творчага патэнцыялу вучняў і іх інфармацыйна-камунікацыйнай кампетэнтнасці пры рабоце з інтэрнэт-сэрвісамі playcast, learningapps , удасканаленню навыкаў выразнага чытання;

выхоўваць разуменне каштоўнасці ўласнага чытацкага вопыту старшакласнікаў.


Тэхнічныя дадзеныя

Выкарыстаны тэкставыя матэрыялы (план-канспект, віктарына), спасылкі на web-старонкі (інтэрактыўная гульня, плэйкасты) да ўрока.

Неабходнае абсталяванне

Камп’ютар, мультымедыйны праектар, падключэнне да інтэрнэту; тэкставыя матэрыялы (віктарына, план-канспект)

Дзейнасць вучняў

Разважаюць над прапанаванымі пытаннямі;

абгрунтоўваюць свой пункт гледжання на выдвінутыя тэзісы;

адказваюць на пытанні віктарыны;

парцуюць з сэрвісам learningapps;

ацэньваюць плэйкасты;

малююць карту “ваенных дзеянняў”;

атрымліваюць дамашняе заданне.


Дзейнасць настаўніка

Рыхтуе матэрыял віктарыны, тэкставы матэрыял да ўрока;

Стварае (праглядае) інтэрактыўную гульню на інтэрнэт-сэрвісе learningapps;

Уводзіць тэкставы і прэзентацыйны матэрыял па тэме;

Тлумачыць заданні этапаў урока, кантралюе іх выкананне;

Тлумачыць дамашняе заданне


Спасылкі на рэсурсы

http://www.playcast.ru/view/10556709/1e30898521afe2b7fd5a0302061aa40a39dee51fpl

http://www.playcast.ru/view/10594769/ecae6669ac448775374030aa526209738099869cpl



https://learningapps.org/display?v=pnzhf50e517





Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал