Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09. 09. 2011. Старшыня М. В. Русак, сакратар В. Ч. Гараніна




Дата канвертавання09.01.2017
Памер258.01 Kb.

2000

Насельніцтва Ільянскага сельскага савета у 2000 годзе – 4188 чалавек.

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.

У 2000 годзе на тэрыторыі Ільянскага сельскага савета:



  • нарадзілася - 42 чалавекі;

  • памерла - 90 чалавек;

  • заключана шлюбаў - 36.

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.

1999-2000 нав.год.

У школе працавала 36 настаўнікаў. Базавую школу скончылі і атрымалі пасведчанні асобага ўзору Равяка Антаніна Іванаўна, Тумашэвіч Алеся Аляксандраўна. Базавую школу скончылі і атрымалі пасведчанні агульнага ўзору 30 вучняў. Скончылі сярэднюю школу, атрымалі атэстаты асобага ўзору і ўзнагароджаны сярэбраным медалём Альшэўская Наталля, Вянгерская Вольга, Каспяровіч Наталля. Атэстаты агульнага ўзору атрымалі 13 вучняў. Пазвальным лістом узнагароджаны Габрыновіч Канстанцін, Шачыкаў Дзяніс, Шэры Кірыл.



Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

2001

Насельніцтва Ільянскага сельскага савета у 2001 годзе – 4152 чалавекі.

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.

У 2001 годзе на тэрыторыі Ільянскага сельскага савета:



  • нарадзілася - 33 чалавекі;

  • памерла - 99 чалавек;

  • заключана шлюбаў - 15.

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.

2000-2001 нав.год. У школе працавалі 37 настаўнікаў. Базавую школу скончылі і атрымалі пасведчанні аб базавай адукацыі 40 вучняў. Пасведчанне асобага ўзору аб базавай адукацыі атрымала Юшко Алеся Ігараўна.

Скончылі сярэднюю школу, атрымалі атэстаты агульнага ўзору атрымалі 9 вучняў.



Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

…на прадпрыемстве (шклозавод “Залессе”) працавала 494 чалавекі. Разам з заводам развіваўся і пасёлак. Будаваліся новыя шматпавярховыя дамы, школа, дзіцячы сад, аб’екты іншай інфраструктуры. Важкі ўклад у

гэта ўнеслі Ігар Трусаў, Іван Рыбак, Міхаіл Ціхончанка, якія ў свой час не адзін год працавалі кіраўнікамі завода.
Але з сярэдзіны 1990-х гадоў ужо мінулага стагоддзя прадпрыемства стала перыядычна ліхарадзіць. Упаў попыт на выпускаемую прадукцыю, страчаны рынак яе збыту з-за нізкай канкурэнтаздольнасці. Пачалі скарачацца працоўныя месцы. Сапраўдны крызіс наступіў у ацяпляльны перыяд 2000-2001 гадоў. Спынілася вытворчасць, каля 30 працаўнікоў завода вымушаны былі пайсці ў непрадбачаны адпачынак.
1 сакавіка з дапамогай грашовых і іншых уліванняў прадпрыемства аднавіла сваю дзейнасць, але толькі да 5 кастрычніка, бо было спешна закрыта на рэканструкцыю. Яна пачалася вельмі актыўна і бурна, але і рэзка закончылася яшчэ на пачатковым этапе, калі закончылася фінансаванне.
Завод перадаецца на баланс Мінскай абласной пладова-гародніннай гаспадаркі і амаль цалкам спыняе сваё існаванне, захаваўшы за сабой вялікую запазычанасць перад дзяржавай і іншымі арганізацыямі. У яго штаце налічваецца цяпер каля 10 чалавек – выконваючы абавязкі дырэктара, бухгалтар, вартаўнікі...
Калісьці квітнеючае прадпрыемства, якое для многіх яго працаўнікоў і жыхароў пасёлка з’яўлялася не толькі сродкам заробку, але і сэнсам жыцця, зноў чакае гістарычнага вырашэння свайго лёсу.

(А.В. Рогач. Бляск і галеча гуты «Залессе»)


2002

Насельніцтва Ільянскага сельскага савета у 2002 годзе – 4081 чалавек.

У 2002 годзе на тэрыторыі Ільянскага сельскага савета:



  • нарадзілася - 43 чалавекі;

  • памерла - 114 чалавек;

  • заключана шлюбаў - 24.

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.

2001-2002 нав.год. Працавалі 36 настаўнікаў. Базавую школу скончылі і атрымалі пасведчанні аб базавай адукацыі 29 вучняў. Пасведчанні асобага ўзору аб базавай адукацыі атрымалі Ерашонак Кацярына і Шачыкава Анастасія. Скончыла сярэднюю школу, атрымала атэстат асобага ўзору і ўзнагароджана сярэбраным медалём Равяка Антаніна Іванаўна. Атэстаты агульнага ўзору атрымалі 2 вучні. Пахвальным лістом узнагароджаны Яцэвіч Валерый.

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

2003

Насельніцтва Ільянскага сельскага савета у 2003 годзе – 4004 чалавекі.

У 2003 годзе на тэрыторыі Ільянскага сельскага савета:



  • нарадзілася - 32 чалавекі;

  • памерла - 109 чалавек;

  • заключана шлюбаў - 20.

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.

ІЛЬЯ, У 2003 г. вёска, 542 двары, 1626 жыхароў; сярэдняя школа, вучэбнавытворчы камбінат, дзіцячы сад, дзіцячая музычная школа, сельскагаспадарчы тэхнікум, бібліятэка, бальніца, аптэка, аддзяленне сувязі, клуб, 5 магазінаў, сталовая і шэраг іншых устаноў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003


2002-2003 нав.год. Працавалі 38 настаўнікаў. У школу прыбыла настаўніца выяўленчага мастацтва Кавалёва Жанна Леанідаўна.

Базавую школу скончылі і атрымалі пасведчанні аб базавай адукацыі 33 вучні...

Скончылі сярэднюю школу, атрымалі атэстаты агульнага ўзору 19 вучняў, атрымала атэстат асобага ўзору і ўзнагароджана залатым медалём Юшко Алеся Ігараўна. Пазвальным лістом узнагароджана Мількота Кацярына.

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

ГАНАРЫМСЯ СЛАВУТЫМ ІМЕМ”

Пад такой назвай 31 жніўня адбыліся урачыстасці з нагоды прысваення Ільянскай агульнаадукацыйнай сярэдняй школе імя акадэміка Грымаця Адама Антонавіча.

У актавай зале школы сабраліся вучні, настаўнікі, прыехалі афіцыйныя прадстаўнікі Вілейскага РАА і Мінскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка, дзе вучыўся і доўгі час працаваў А.А.Грымаць. Родныя, блізкія сябры Адама Антонавіча прысутнічалі таксама.

Усе прамоўцы жадалі поспехаў педкалектыву школы ў дасягненні новых вышынь. Асабліва звярталі ўвагу на вялікае значэнне ведаў для кожнага з іх, заклікалі да творчых падыходаў у набыцці ведаў, прасілі не шкадаваць для гэтага ні сіл, ні часу. “Адукацыя – скарб, а праца – ключ да яго”, - так ставілася пытанне. Настаўнік і вучань – неразрыўны ланцужок працэсу выхавання, і трэба пастаянна мацаваць яго ўсімі даступнымі выхаваўчымі метадамі, як гэтаму вучыў А.А.Грымаць.


У.С. Кажамяка. “ГАНАРЫМСЯ СЛАВУТЫМ ІМЕМ”.

ВУЛІЦА 17 ВЕРАСНЯ ГАНАРЫЦЦА СВАІМІ


ЖЫХАРАМІ.

Пачынаецца вуліца 17 верасня з дома, у якім жыве сям”я Кавалёва Аляксея. Бацька Аляксея быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. У сям”і было 6 дзяцей, двое з якіх пасля заканчэння Ільянскай школы прысвяцілі сябе абароне Радзімы, сталі ваеннымі. Кавалёў Аляксей пасля заканчэння школы МВД працуе участковым міліцыянерам. Дзве дачкі Любоў і Валянціна пасля заканчэння сярэдніх навучальных устаноў жывуць і працуюць у Мінску.

Х Х Х

У адным з дамоў жыве сям”я Млечкаў. Да выхаду на пенсію Казімір Мікалаевіч працаваў участковым міліцыянерам. Яго жонка працуе ў Ільянскай паліклініцы медсястрой. У вольны час займаецца вязаннем, рукадзеллем. У іх два сыны, якія маюць вышэйшую адукацыю.



Х Х Х

Пазнаёмімся з сям”ёй Саўчыка Івана Іванавіча. Па спецыяльнасці ён ветурач. Працаваў у калгасе, а зараз працуе ў Ільянскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. Яго жонка працуе ў Ільянскім філіяле Беларусбанка. Маюць дваіх дзяцей, якія закончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы. Вельмі працавітая сям”я, маюць вялікую гаспадарку.

Х Х Х

На вуліцы жыла сям”я Лапіцкіх. Іх сын Рыгор Ігнацьевіч закончыў Мінскі педінстытут. Амаль увесь час працаваў дырэктарам Раёўскай СШ. Другі сын Аляксей Ігнацьевіч пасля заканчэння медінстытута працаваў урачом у Мінску, абараніў кандыдацкую дысертацыю. Дом сям”і Лапіцкіх купіла сям”я Шышко, якая пераехала ў Ілью з Казахстана.



Х Х Х

У адном з дамоў жыве сям”я Супрон, якія выгадавалі траіх дзяцей. Адзін з сыноўзакончыў філіял Маскоўскага паліграфічнага інстытута.

Х Х Х

Жывуць на вуліцы 17 Верасня цікавыя людзі- Буркевіч Віктар Пятровіч і Галіна Міхайлаўна. Віктар Пятровіч закончыў аж тры навучальныя ўстановы. У 1971 годзе закончыў інстытут народнай гаспадаркі, працаваў галоўным эканамістам шклозавода Залессе. Галіна Міхайлаўна 42 гады адпрацавала медсястрой Ільянскай бальніцы ( 18 з іх – акушэркай у роддоме). Выхавалі двух сыноў. Іх дом можна назваць домам высокай культуры. Каля дома вельмі акуратна, шмат кветак. Галіна Міхайлаўна вельмі любіць і зберагае беларускую мову. Яна заўсёды размаўляе на чыста беларускай мове. Яна шмат чым займаецца ў вольны час. Галіна Міхайлаўна вельмі прыгожа вяжа, а яшчэ піша кароткія апавяданні, якія друкаваліся ў газеце “Звязда”. Вось некаторыя з іх.



Х Х Х

Жыла на вуліцы і сям’я Вараб’ёвых. У сям”і было 5 дзяцей, якіх гадавала адна маці, бо бацька рана памёр. Працавала ў калгасе, зараз яна жыве ў дачкі, прыязджае на сваю вуліцу толькі летам.

Х Х Х

У доме 31 жывуць настаўнікі замежнай мовы Міхалькевіч Іван Іванавіч і Святлана Іванаўна. Гэты дом быў пабудаваны для іх раённым аддзелам адукацыі ў 1980 годзе. У іх двое дзяцей. Дачка закончыла лінгвістычны універсітэт, добра валодае англійскай мовай. Сын вучыцца ў аграрна- тэхнічным універсітэце. Святлана Іванаўна – вясёлая, жыццярадасная жанчына, яе хобі – спяваць. Яна салістка гурта народнай песні “Ільяначка”. Без яе не абыходзіцца ні адно свята ў Ільі.



Х Х Х

Назаўсёды застанецца ў памяці жыхароў Ільі старэйшы настаўнік Ільянскай школы Завадскі Іосіф Ігнацьевіч, які жыў на вуліцы 17 Верасня. Працаваў у Ільянскай школе з 1944 года. Пражыў 91 год.

Х Х Х

Жыве на вуліцы Александровіч Раіса Макараўна 1925 года нараджэння. Выгадавала траіх дзяцей. Усе маюць вышэйшую адукацыю, паважаюць і заўсёды дапамагаюць сваёй маці. Дом будавала разам з мужам сваімі рукамі. Перажыла голад, вайну.Яе хобі – вырошчванне кветак. Скончыла польскую школу. Умее чытаць па-польску і па-славянску.



Х Х Х

Камінская Ядвіга Мар”янаўна жыве ў доме свайго свёкра. У гэтым доме пачаўся род Камінскіх. Муж памёр, быў вельмі добры партны. Сама Ядвіга Мар”янаўна працавала выкладчыкам Ільянскага тэхнікума. Зараз на пенсіі. Пяе ў царкоўным хоры.

Х Х Х

Вельмі знакамітая сем’я Сонічаў. Сумленныя, працавітыя людзі. Вырасцілі дзвюх дачок. Іх хобі – спяваць.Леанід і Алена салісты гурта народнай песні “Ільяначка”. А яшчэ Леанід Соніч займаецца разьбой па дрэве. Працуе Леанід Антонавіч начальнікам кацельнай, а Алена Кірылаўна - загадчыцай бібліятэкі.



(Краязнаўчы праект “Вуліцы Ільі расказваюць”. З матэрыялаў музея “Ільянскія далягляды”)

Абадоўцы. У 2003 г. вёска, 128 двароў, 376 жыхароў; базавая школа, бібліятэка, ФАП, клуб, магазін.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Альхоўка. У 2003 г. вёска, 1 двор, 5 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Барсукі.

У 2003 г. вёска, 6 двароў, 17 жыхароў.



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

БАЯРЫ. У 2003 г. вёска, 53 двары, 115 жыхароў; магазін.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

БУДЗІШЧА. У 2003 г. вёска, 18 двар

БЯЗВОДНАЕ. У 2003 г. вёска, 32 двары, 43 жыхары.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ВЯЗЫНЬ. У 2003 годзе вёска, цэнтр сельсавета, 284 двары, 658 жыхароў; сярэдняя школа, бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, клуб, 3 магазіны”.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ГАРАВАТКА. У 2003 г. хутар, 2 двары, 3 жыхары.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ДВАРЭЦ. У 2003 г. вёска, 45 двароў, 93 жыхары.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ЗАБАР'Е. У 2003 г. вёс-ка, 77 двароў, 153жыхары; бібліятэка, магазін.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ЗАРЭЧЧА. У 2003 г. вёска, бдвароў, І6 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ІЛЬЯНСКІЯ ХУТАРЫ. У 2003 г. вёска, 8 двароў, 22 жыхары.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КАВАЛІ. У 2003 г. вёска, 35 двароў, 79 жыхароў; магазін.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КАЗЛЫ. У 2003 г. вёска, ббдвароў, 118жыхароў; магазін.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КАЛОДЧЫНА. У 2003 г. вёска, 33 два-ры, 48 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КАПУСЦІНА. У 2003 г. вёска, 15 двароў, 28 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КАРЫТНІЦА. У 2003 г. вёска, 29 двароў, 47 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КАТОЎКА. У 2003 г. хутар, 1 двор, 1 жыхар.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КАУШЭВІЧЫ У 2003 г. вёска, 26 двароў, 58 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003.

КРЫНІЦА 1-я. У 2003 г. вёска, 18 двароў, 41 жыхар.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КРЫШЦА2-Я. У 2003 г. вёска, 4 двары, 5 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ЛАТЫГАЛЬ. У 2003 годзе вёска, 57 двароў, 118 жыхароў, сярэдняя школа, ФАП, клуб, магазін”.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ЛЁПАЎШЧЫНА. У 2003 г. вёска, 6 двароў, 13 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ПАРТЫЗАНСКІ. У 2003 г. пасёлак, 305 двароў, 805 жыхароў; Залесская сярэдняя школа, дзіцячы сад, бібліятэка, ФАП, клуб, аддзяленне паштовай сувязі, магазін.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

САКАЛЫ. У 2003 г. вёска, 1 двор, 1 жыхар.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

СЕЛІШЧА. У 2003 годзе вёска, 83 двары, 249 жыхароў; базавая школа, бібліятэка, ФАП, клуб, магазін.

СУДНІКІ. У 2003 г. вёска, 23 двары, 34 жыхары; магазін.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ЦАГЕЛЬНЯ. У 2003 г. вёска, 8 двароў, 10 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ШЧАРАЧЫХА. У 2003 г. вёска, 8двароў, 13 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

НАСЕЛЕНЫЯ ПУНКТЫ НА 2003 г.

Альковіцкі сельсавет: Адамоўшчына, Альковічы, Аўсянікі, Забалацце, Зацемень, Каранева, Кастрычніцкая, Крайскія Пасекі, Крынічына, Маразы, Мацькаўскія Пасекі, Мацькаўцы, Пераможац, Ракшыцы, Рушчыцы, Сачыўкі, Скарада, Стайкі, Старынкі, Хадасы, Харкі, Юнцавічы.

Вязынскі сельсавет: Азярэц, Буйлі, Бярэзава, Вязынка, Вязынь, Завозер'е, Зялёная, Кобузі, Кухты, Кучкі, Лаеўшчына, Латыгаль, Лугавыя, Лясная, Ляўкова, Матчыцы, Нясцёркі, Паняцічы, Петрашова, Раменкі, Располле, Рогавічы, Рыбчанка, Рэдзькавічы, Селішча, Сядзіца, Трыгузі, Фалькі, Цяпшцы, Чэхі, Шчукі, Ярмолічы, Ясьманаўцы.

Ільянскі сельсавет: Абадоўцы, Альхоўка, Асцюковічы, Барсукі, Баяры, Будзішча, Бязводнае, Гараватка, Дварэц, Забар'е, Зарэчча, Ілья, Ільянскія Хутары, Кавалі, Казлы, Калодчына, Капусціна, Карытніца, Катоўка, Каўшэвічы, Крыніца 1-я, Крыніца 2-я, Лёпаўшчына, Партызанскі, Сакалы, Суднікі, Цагельня, Шчарачыха.

Хаценчыцкі сельсавет: Асінаўка, Барсукі, Барысаўшчына, Батурына, Бацюжына, Беражок, Брыгідава, Будзькі, Верацейка, Веркаўляны, Дварэц, Дзятлаўка, Дубавое, Жардэцкія, Жукаўка, Забор'е, Загараны, Заельнікі, Залессе (в., х.), Зачарная, Калодліва, Капусціна, Карпавічы, Краўчонкі, Куляшы, Лоўцавічы, Лукавец, Лядзвені, Ляхі, Малявічы, Мардасы, Навасёлкі, Новая Гута, Павязынь, Паграбішча, Палянка, Пасекі 1-я, Пасекі 2-я, Пляшчаны, Пуйтава, Пянькоўка, Пятрылава, Рабцы, Сакалоўка, Саколле-Вугал, Сербіна, Скабярэц, Скалбішча, Старынка, Старынкі, Сцюдзянец, Уладыкі, Хаценчыцы, Храмцова, Цёсны, Шашокі, Шчарка, Шчокаўшчына, Шыпкі, Юркаўляны, Яміна.

НАСЕЛЕНЫЯ ПУНКТЫ ВІЛЕЙСКАГА РАЁНА, ЯКІЯ НЕ ІСНУЮЦЬ

Алёры, хутар, перанесены ў вёску Харкі, 1968.

Альшанка, вёска, сселена, 1975.

Алыпынка, хутар, сселены, 1988.

Аляксееў Перавоз, вёска, злілася з вёскай Трапалава, 1966.

Аляксееўшчына, хутар, сселены, 1967.

Антанова, хутар, сселены, 1967.

Арпа, былы маёнтак, сселены, 1957.

Астравец, хутар, сселены, 1966.

Балотнікі, хутар, сселены, 1966.

Баркі, хутар, сселены, 1989.

Бародзіна, вёска, сселена, 1987.

Барысаўшчына-1, Барысаўшчына-2, вёскі, зліліся з вёскай Барысаўшчына, 1966.

Быткаўшчына, вёска, злілася з вёскай Куранец, 1966.

Бялёва, хутар, сселены, 1958.

Бярозаўка, хутар, сселены, 1966.

Валокі, хутар, сселены, 1989.

Васілінкі, вёска, сселена, 1976.

Вераб'ёўка, хутар, сселены, 1982.

Вінцантова, хутар, сселены, 1976.

Войтаўка, хутар, сселены, 1966.

Вольшына, вёска, сселена, 1988.

Восава, хутар, сселены, 1966.

Воўкаўшчына, вёска, уключана ў горад Вілейку, 1974.

Вузляны, хутар, зліўся з вёскай Сасноўшчына, 1966.

Вязаўшчына, хутар, сселены, 1985.

Гадзева, хутар, сселены, 1976.

Галева, хутар, зліўся з вёскай Язні, 1966.

Гапонава, хутар, сселены, 1967.

Гарадзілаў Бор, хутар, зліўся з вёскай Цна, 1966.

Гарадзішча, вёска, сселена, 1966.

Гаць, хутар, сселены, 1954.

Грыбкі, вёска, знікла, 1995.

Грэлікі, хутар, сселены, 1945.

Гумнічы, хутар, сселены, 1987.

Гуры, хутар, зліўся з вёскай Чырвоны Двор,1966.

Дзевятні, хутар, сселены, 1976.

Дзям'янавічы, хутар, сселены, 1966.

Добравічы-1, Добравічы-2, вёскі, зліліся з вёскай Добравічы, 1975.

Дразды, вёска, злілася з вёскай Рускае Сяло,1961.

Еськаўка, хутар, сселены, 1966.

Жытнёва, хутар, сселены, 1966.

Журавы, хутар, зліўся з вёскай Маразы,1966.

Задні Бор, вёска, злілася з вёскай Іжа, 1967.

Задорынка, хутар, сселены, 1983.

Залоцькі, вёска, злілася з вёскай Касцяневічы, 1975.

Зевіна, вёска, зніклаў 1997.

Зялёнкава, вёска, злілася з вёскай Іжа, 1966.

Зялёны Востраў, хутар, зліўся з вёскай Іжа, 1966.

Ізабэліна, хутар, сселены, 1966.

Ілья, пасёлак, зліўся з вёскай Ілья, 1966.

Ірынава, хутар, зліўся з пасёлкам Партызанскі, 1976.

Кабылянка, вёска, сселена, 1966.

Кавалеўшчына, хутар, зліўся з вёскай Геркі, 1966.

Кавенева, вёска, сселена, 1976.

Казімірава, вёска, сселена, 1966.

Казлова, хутар, сселены, 1963.

Калодкі, вёска, злілася з вёскай Сцешыцы,1966.

Каменка, хутар, сселены, 1966.

Кароліна, хутар, сселены, 1966.

Касуцкае, вёска, сселена, 1975.

Касцевічы, хутар, сселены, 1967.

Каханкі, хутар, ссслены, 1945.

Кляр'янава, хутар, сселены, 1966.

Круглае, хутар, сселены, 1976.

Ксаверына, хутар, сселены, 1966.

Кульбачына, хутар, сселены, 1976.

Куранец Новы, хутар, сселены, 1966

Курнікі, хутар, зліўся з вёскай Курнікі, 1966.

Лазавік, хутар, сселены, 1966.

Лазавыя, вёска, сселена, 1976.

Лазнякі, хутар, сселены, 1976.

Леснічоўка, хутар, сселены, 1966.

Лубень, вёска, знікла, 1997.

Людзімы, хутар, зліўся з вёскай Дварэц, 1966.

Ляды, хутар, сселены, 1966.

Макаўе, вёска, уключана ў горад Вілейку,1989.

Малая Сэрвач, вёска, сселена, 1976.

Малінаўка, хутар, Даўгінаўскі с/с, сселены, 1966.

Малінаўка, хутар, Любанскі с/с, сселены, 1976.

Малмыгі, вёска, сселена, 1975.

Малыя Дзядзічы, вёска, злілася з вёскай Дзядзічы, 1980.

Манішына, вёска, сселена, 1976.

Мартынава, хутар, сселены, 1976.

Марусін Пасёлак, хутар, сселены, 1976.

Масток, хутар, сселены, 1966.

Маяк, хутар, сселены, 1976.

Мікуліна, хутар, сселены, 1966.

Мірончыкі, хутар, зліўся з вёскай Красны Беражок, 1966.

Млынок, хутар, зліўся з вёскай Юнцавічы, 1966.

Мякчылы, вёска, сселена, 1987.

Пагор'е, хутар, Даўгінаўскі с/с, сселены, 1966.

Пагор'е, хутар, зліўся з вёскай Лыцавічы, 1966.

Паграбішча, хутар, сселены, 1966.

Пажарышча, хутар, сселены, 1983.

Паляны, былы маёнтак, сселены, 1983.

Папоўка, хутар, сселены, 1989.

Парамец-1, хутар, сселены, 1976.

Парня, хутар, зліўся з вёскай Юнцавічы, 1966.

Паўлаўка, хутар, сселены, 1966.

Пахомава, вёска, сселена, 1975.

Пацішкі, хутар, сселены, 1966.

Перакалле, вёска, злілася з вёскаіі Радзевічы, 1976.

Перанегава, хутар, сселены, 1966.

Празарова, хутар, сселены, 1967.

Пукалы, хутар, сселены, 1945.

Пуцілава, хутар, сселены, 1977.

Рабцова, хутар, сселены, 1948.

Рэвутка, хутар, сселены, 1976.

Раманава, хутар, сселены, 1976.

Рыбчына, вёска, сселена, 1976.

Рындзевічы, вёска, злілася з вёскай Альшэўцы, 1976.

Рэутка, хутар, сселены, 1966.

Сенішча, вёска, сселена, 1993.

Сіроты, хутар, сселены, 1958.

Слабада, вёска, сселена, 1975.

Сластоўка, хутар, зліўся з вёскай Паляны, 1966.

Смярдзея, хутар, зліўся з вёскай Гліннае, 1966.

Старая Гута, вёска, злілася з вёскай Ілья, 1964.

Старынкі, злілася з вёскай Добравічы, 1975.

Струмень (Струменне), хутар, сселены, 1976.

Сутокі, хутар, зліўся з вёскай Іжа, 1966.

Сутокі, вёска, Касцяневіцкі с/с, сселена,1994.

Сухі Бор, вёска, сселена, 1993.

Токары, хутар, зліўся з вёскай Зацемень, 1966.

Трубачы, хутар, сселены, 1976.

Тышкевічы, хутар, зліўся з вёскай Цна, 1966.

ВЁСКІ, ЯКІЯ БЫЛІ ПЕРАЙМЕНАВАНЫ

Дзёхаўка, вёска, перайменавана ў Наберажная, 1964.

Дзіракі, вёска, ггерайменавана ў Горнае, 1964.

Дуравічы, вёска, перайменавана ў Зялёная, 1978.

Кабылле, вёска, перайменавана ў Кастрычніцкая, 1964.

Кішкарэпы, вёска, перайменавана ў Малькевічы, 1967.

Пасёлак пры рыбхозе « Вілейка», перайменаваны ў Прыазёрны, 1969. Устрань, хутар, сселены, 1975.

Фенева, вёска, знікла, 1996.

Халапы, вёска, уключана ў горад Вілейку,1974.

Хацькоўшчына, вёска, сселена, 1975.

Цырлянава, хутар, сселены, 1978.

Чабатары, хутар, сселены, 1966.

Чапельшчына, вёска, сселена, 1976.

Чарнаручча, хутар, сселены, 1976.

Чарнахвостава, вёска, уключана ў горад Вілейку,1974.

Чыгуначная Казарма, хутар, зліўся з вёскай Красны Беражок, 1966.

Чурлёны, хутар, зліўся з вёскай Лыцавічы, 1966.

Чырвоны Двор, вёска, злілася з вёскай Лоцевічы, 1976.

Чырвоны Двор, вёска, злілася з вёскай Альшэўцы, 1976.

Шкляны Луг, хутар, сселены, 1966.

Шчарка-2, хутар, сселены, 1977.

Шынкаўшчына, хутар, сселены, 1966.

Юркава, хутар, сселены, 1976.

Яловае, хутар, сселены, 1976.

Яноўшчына, хутар, зліўся з вёскай Маразы, 1966.

Янчэлева, хутар, сселены, 1957.

Ясянёўка, хутар, сселены, 1966.

Яцкавічы, хутар, сселены, 1962.

Пасёлак пры шклозаводзе «Залессе», перайменаваны ў Партпызанскі, 1969.

Пузава, вёска, перайменавана ў Лясная, 1964.

Сморкава, вёска, перайменавана ў Пераможац, 1964.

Хамутнае, вёска, перайменавана ў Ча ромушкі, 1978.

Чарвякі, вёска, перайменавана ў Сакалоўка, 1969.

Матерыалы об исключеных из учетных данных отдельных населенных пунктов. 1976— 1998. Архіў выканкома Вілейскага раённага Савета дэпутатаў.


2004

Насельніцтва Ільянскага сельскага савета у 2004 годзе – 3524 чалавекі.

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.

У 2004 годзе на тэрыторыі Ільянскага сельскага савета:



  • нарадзілася - 27 чалавек;

  • памерла - 88 чалавек;

  • заключана шлюбаў - 17.

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.

2003-2004 нав.год. На пачатак 2003-2004 навучальнага года налічвае 290 вучняў. Школе прысвоена імя акадэміка, прафесара БДПУ імя М.Танка Адама Антонавіча Грымаця. Працавалі 39 настаўнікаў (7 маюць вышэйшую катэгорыю,19-першую). Базавую школу скончылі і атрымалі пасведчанні аб базавай адукацыі 33 вучні. Пасведчанне асобага ўзору атрымала Шушкевіч Дар’я.

Скончылі сярэднюю школу, атрымалі атэстаты агульнага ўзору 16 вучняў, атрымала атэстат асобага ўзору і ўзнагароджана залатым медалём Ерашонак Кацярына Рыгораўна.. Пазвальным лістом узнагароджаны: Шачыкава Анастасія, Кіпель Павел, Трафімчук Андрэй, Федзіна Алена, Доўгі Віталій, Жаўняровіч Кацярына.

Мы працуем па 10 варыянтах вучэбных планаў, апрабіруем у пачатковым звяне мадэль школьна-сямейнага выхавання “Арыенцір”, шырока выкарыстоўваем інтэграванае і профільнае навучанне.

Школа мае багатыя традыцыі пастаянна змагаецца за лідэрства ў раёне па паказчыках вучэбна-выхаваўчага працэсу, спорту, культуры. Актыўна дзейнічае сістэма школьнага краязнаўства, маюцца два музеі (Вілейшчына літаратурная і гісторыка-краязнаўчы). Эфектыўна працуюць дзіцячыя аб’яднанні: - Школьная “Рэспубліка”, БРСМ, БРПА.



Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

Ільянскія яўрэйскія могілкі

Яўрэйскія могілкі ў Ільі размешчаны за вёскай, на яе паўночна-ўсходняй ускраіне, на лузе, на невысокім узвышшы. Цяпер тут нябожчыкаў не хаваюць, бо ў вайну ўся ільянская яўрэйская абшына была знішчана фашыстамі. Могілкі зарастаюць травой, кустамі. Тут знаходзіцца шмат надмагільных камянёў даўнейшай пары і не зусім даўнія, на якіх яшчэ можна прачытаць надпісы на яўрэйскай мове. Многія помнікі паваленыя, урослыя у зямлю.

У 2004 годзе калектыў Ільянскай сярэдняй школы зрабіў першыя намаганні па добраўпарадкаванні могілак і працягвае рабіць гэта цяпер. Зараз могілкі абгароджаны, вядзецца догляд тэрыторыі. Вучні і настаўнікі школы сумесна з яўрэйскай моладдзю Мінска прымаюць удзел у добраўпарадкаванні могілак. У арганізацыі такіх мерапыемстваў дапамагае Герасімава Іна Паўлаўна, дырэктар музея гісторыі і культуры беларускіх яўрэяў, што ў Мінску. Настаўнікі і вучні школы прымаюць удзел у распрацоўцы такіх тэм, як “Гісторыя і культура яўрэяў Беларусі”, “Халакост у Ільі”, “Удзел яўрэяў Ільі ў антыфашысцкім падполлі”. Збіраюць звесткі пра Іліёра Менашэ, яўрэйскага асветніка, які жыў у Ільі, тут і памёр і пахаваны на мясцовых яўрэйскіх могілках. Вядзецца збор успамінаў аб яўрэях сярод насельніцтва Ільі і навакольных вёсак.

(З матэрыялаў музея “Ільянскія далягляды” – карта краязнаўчых аб’ектаў.)


2005

Насельніцтва Ільянскага сельскага савета у 2005 годзе – 3439 чалавек.

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.

У 2005 годзе на тэрыторыі Ільянскага сельскага савета:



  • нарадзілася - 29 чалавекі;

  • памерла - 89 чалавек;

  • заключана шлюбаў - 15.

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.

Цяпер у касцёле “Найсвяцейшае сэрца Езуса” набажэнствы праводзяцца рэгулярна ў кожную нядзелю тыдня і ў вялікія святы. Фэст праходзіць штогод у чэрвені. Набажэнствы праводзіць ксёндз-пробашч Альковіцкай парафіі Уладзімір Каспаровіч. Музычнае афармленне ў касцёле арганізуе Шэрая Марына Мечыславаўна, дырэктар Ільянскай музычнай школы.

На набажэнствы, якія бываюць у нядзелю, прыходзіць 30-50 чалавек веруючых, але бывае і большая іх колькасць – 150 і больш.

Ужо некалькі разоў касцёл наведваў кардынал Свёнтак з Мінска. Штогод летам ( у ліпені) касцёл наведваюць паломнікі.

Для касцёла заказаны яшчэ 2 іконы. Асноўнай іконай у касцёле з’яўляецца ікона

“ Найсвяцейшае сэрца Езуса”, а таксама ікона Божай Маці.

Практыкуючымі каталікамі ( гэта хто не прапускае богаслужэнне, хто моцна верыць Богу, прымае актыўны ўдзел у жыцці касцёла) з’яўляюцца Зямчонак З.П, Карповіч Р.А, Казлоўская А.І і іншыя.

Пры касцёле ёсць касцёльны камітэт з 20 чалавек. Шмат зрабіў для арганізацыі работы касцёла Навойчык Канстанцін Пятровіч, ён законнік трэцяга Францішканскага закону.

Касцёл “Найсвяцейшае сэрца Езуса” у Ільі – гэта яшчэ адна наша выдатная вясковая славутасць. Некалі тут велічна гучаў магутны арган. Старажылы вёскі помняць яго гукі. Помняць Браніслава Брыля, Мечыслава Вайцяхоўскага- касцёльных арганістаў, без якіх арган мусіў маўчаць. У вайну арган згарэў, і па сённяшні дзень ён не адноўлены. А ён вельмі патрэбны касцёлу. Значыць, школьныя краязнаўцы будуць паслядоўнымі рупліўцамі, каб вярнуць касцёлу арган. Усе чуеце! Касцёл чакае арган, арган чакае спонсараў, каб ехалі да нас і госці-турысты, і сябры-краязнаўцы паслухаць, пабачыць, падзівіцца.

Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”. Некропаль і культавыя святыні. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

У 2005 годзе споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Эміліі Кунавіч.

З гэтай нагоды ў школе была праведзена літаратурна-краязнаўчая канферэнцыя пад тытулам “Незабыўная пані Эмілія”.

Матэрыялы гэтай канферэнцыі захоўваюцца ў музеі “Вілейшчына літаратурная”. У тым ліку і надрукаваныя тэксты аб Эміліі Кунавіч, якія прадстаўлены цяпер тут, у краязнаўчым маршруце.

У газеце “Голас Радзімы” а яшчэ і ў “Краязнаўчай газеце” друкаваліся нашы матэрыялы аб Эміліі Кунавіч.

Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды - 2”.

У нашым школьным краязнаўчым музеі захоўваюцца гузікі ад вайсковай вопраткі французскіх салдат 1812 года, якія загінулі ў Селішчы і былі пахаваны там. Месца пахавання носіць назву “французская гара”. У 2005 годзе праведзены раскопкі могілак. Аб гэтым шмат пісала газета “Шлях перамогі” і цяпер яе матэрыялы можна прачытаць тут у гэтай працы.



Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды - 2”.

Здымкі ў Ільі кінафільма “Пісьмо Феліні”

У Ільі ўпершыню за ўсю гісторыю быў зняты мастацкі кінафільм “Пісьмо Феліні”. Фільм здымаўся летам 2005 года. Гэта была падзея для вёскі. Шмат хто быў здіўлены гэтымі здымкамі, асабліва калі артысты і аператар з’явіліся на цэнтральнай плошчы ў той дзень, калі там працаваў рынак. Сюды з’ехаліся камерсанты, прыйшлі пакупнікі.

Многія сцэны здымаліся ў цэнтральным кінатэатры і ў скверы каля яго. У кадр трапілі вуліцы, асобныя будынкі, рака Ілія, іншыя, вядомыя ільянцам мясціны. Самы актыўны ўдзел у здымках фільма, акрамя галоўных герояў, ролі якіх выконвалі прафесійныя артысты з Мінска, прынялі навучэнцы ільянскага аграрнага каледжа, вясковая моладзь, асобныя жыхары з навакольных вёсак. Напрыклад, з вёскі Баяры прыязджаў аматар лазапляцення Фаменка Уладзімір Віктаравіч. У адной са сцэн быў зняты жыхар Ільі Аляксандр Каралёў.

Цікавы і сюжэт фільма. Ён адлюстроўвае нядаўнюю нашу гісторыю – часы перабудовы, калі на першае месца выходзілі камерсанты і ўзнікалі новыя адносіны. Высокае мастацтва ўсякім чынам ігнаравалася. Няпроста прыйшлося ў фільме кінамеханіку, каб адстаяць сваю пазіцыю, паказаць людзям кінафільм з удзелам вялікага Феліні. Прыйшлося нават пісаць яму пісьмо. Пасля заканчэння здымак кінафільм быў паказаны ў актавай зале Ільянскага аграрнага каледжа. Дэманстраваўся ён аднойчы і па тэлевізары.



(З матэрыялаў музея “Ільянскія далягляды” – карта краязнаўчых аб’ектаў.)

2006

Насельніцтва Ільянскага сельскага савета у 2006 годзе – 3345 чалавек.

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.

У 2006 годзе на тэрыторыі Ільянскага сельскага савета:



  • нарадзілася - 27 чалавек;

  • памерла - 79 чалавек;

  • заключана шлюбаў - 15.

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.

На 01.01.2006 года ў Латыгалі налічвалвася 104 чалавекі, з іх дапрацаздольгана ўзросту – 12, працаздольнага – 41, пенсіянераў –51. У вёсцы працуе магазін,ФАП, сярэдняя школа.



Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды - 2”.

2007

Насельніцтва Ільянскага сельскага савета у 2007 годзе – 3241 чалавек.

У 2007 годзе на тэрыторыі Ільянскага сельскага савета:



  • нарадзілася - 39 чалавек;

  • памерла - 75 чалавек;

  • заключана шлюбаў - 20.

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.



Геаграфічныя і турысцка-краязнаўчыя даследванні вёскі Ілья і яе наваколля”. Даследчы праект. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды.

Неабходна хаця б коратка азнаёміцца яшчэ з аграфірмай “Ілья”. Аграфірма “Ілья” ЗАТ “РАСТЭМ” утворана ў верасні 2004 года. Гэта уласнасць бізнесмена Юрыя Робертавіча Авер’янава. Раней тут існаваў саўгас, а потым калгас “Абадоўцы”, які зрабіўся эканамічна адсталай гаспадаркай.

Цэнтр аграфірмы знаходзіцца ў вёсцы Абадоўцы, і яна існуе ўжо 7 гадоў. Вялікіх поспехаў у эканоміцы тут пакуль што не дасягнута. Магчыма, гэта справа будучага.

Гаспадарка мае 4334 га зямлі, у тым ліку, раллі—2736га. 40,2% яе займаюць пасевы зерневых і зерне-бабовых культур. Яравые зерневые (ячмень, авёс) займаюць 22,5 % плошчы. У 2007 г. іх ураджайнасць склала 24,1 ц/га. Ураджайнасць жыта—27 ц/га, трыцекале—29,5 ц/га, кукуруза (зерне)—70 ц/га. Шмат плошчы займаюць травы пад сенакосамі і пашай.

Бульбы ў 2007годзе садзілі толькі 5 га, агародніны — 10 га.

Свіней у гаспадарцы не трымаюць. Ёсць коні - некалькі галоў, каровы. Жывёлагадоўчая галіна ў аграфірме “Ілья”, такім чынам, незначная.

Праект Геаграфічныя і краязнаўчыя магчымасці Ільянскай зоны

На 01.01.2007г. у Бязводным лічылася 34 чалавекі, з іх 19 чалавек – пенсіянеры, 13– працаздольных і двое дзяцей.



Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды - 3”.

2008

Насельніцтва Ільянскага сельскага савета у 2008 годзе – 3314 чалавек.

У 2008 годзе на тэрыторыі Ільянскага сельскага савета:



  • нарадзілася - 29 чалавек;

  • памерла - 62 чалавек;

  • заключана шлюбаў - 14.

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.

На тэрыторыі Ільянскага сельскага савета на 01.01.2008г. знаходзіцца 28 населеных пунктаў. З іх найбольш буйныя па колькасці насельніцтва: Ілья—1214 чалавек, п. Партызанскі—719, вёска Абадоўцы—329, в. Забар’е—118, в. Баяры—94, в. Асцюковічы—93, в. Дварэц—85, в. Казлы—84, в. Кавалі—63, в. Каўшэвічы—42.

Па аднаму чалавеку жывуць у в. Сакалы і в. Катоўка, 3—у в. Гараватцы, 4—у в. Крыніца-2, 6—у в. Альхоўка (Адамавічы).

Цікавымі з’яўляюцца і гэтыя звесткі аб размешчаных у в. Ільі ўстаноў і арганізацый: сельвыканкам, сельскі Дом культуры, сельская бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, участковая бальніца, адзяленне сувязі, вузел электрасувязі, апорна-эксплуатацыйны пункт “Маладзечанскія электрасеткі”, участак ДРБУ-162, участак ГУП “ Вілейскае ЖКГ “, дзяржаўны аграрны коледж, УП “Коопзаготпром”, бар, аптэка, КПП (комплексны прыёмны пункт), дзіцячы сад-яслі, участак РКУП “ Вілейскі вадаканал “, ПАВП-14, аддзяленне “ Беларусбанк ”, 6 магазінаў.



Праект Геаграфічныя і краязнаўчыя магчымасці Ільянскай зоны

Фермерская гаспадарка Куляша Пятра Паўлавіча

З 1996 года ў вёсцы Куляшы Хаценчыцкага сельсавета існуе фермерская гаспадарка Куляша Пятра Паўлавіча, былога спартсмена, майстра спорту па аўтаралі, члена зборнай каманды СССР. Зараз Пятру Паўлавічу ідзе 72 год.

Ва ўсіх адносінах гэту гаспадарку можна лічыць унікальнай. І сапраўды. Фермер Пётр Паўлавіч – чалавек упарты: нягледзячы ні на што, ён не пакідае сваю справу, жыве з надзеяй на лепшае. Пётр Паўлавіч вельмі любіць пчол, пчолы – яго асноўны занятак на гэтай ферме. Яшчэ ён трымае кароў, збірае ад іх малако і здае дзяржаве. Гаспадарка мае 35 га зямлі. Амаль уся плошча засеяна фацэліей, доннікам, а яшчэ кожнае лета тут цвіце грэчка – усё для пчол. Пчолы любяць кветкі, не лянуюцца збіраць салодкі нектар. Пётр Паўлавіч даглядае пчолак, зрабіў для іх спецыяльны закрыты павільён на колах, каб можна было іх вывозіць у поле.

За 11 гадоў існавання фермерскай гаспадаркі тут неаднойчы адбыліся пажары: згарэў кароўнік, падпалілі павільён з пчоламі (18 сем’яў). Нарэшце, 20 верасня 2006 года, загарэлася хата фермера. Зараз Пётр Паўлавіч жыве ў лазні, пачаў будаўніцтва новай хаты, для чаго пазычыў 4 000 долараў. Гаспадарка зусім збяднела: засталося 4 каровы, з 80 сем’яў пчол засталося толькі 8. Прададзены конь – памочнік фермера.

Пётр Паўлавіч Кулеш лічыць, што ўсе яго крыўдзіцелі не схаваюцца ад божай кары. Ужо адзін з іх павесіўся, другі патануў, трэці – невылечна хворы, астатнія чакаюць сваёй чаргі.

Пётр Паўлавіч не пакідае свій фермерскі занятак. І правільна робіць.



(З матэрыялаў музея “Ільянскія далягляды” – карта краязнаўчых аб’ектаў.)

Ільянскае лясніцтва

Плошча лясніцтва 6160 га. Яна разбіта на 221 квартал. Сярэдняя плошча квартала складае 28 га.

З 03.01.1998 года лясніцтвам кіруе Кавалёў Андрэй Анатольевіч, выпускнік Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта. Да гэтага Андрэй Анатольевіч працаваў памочнікам ляснічага Вязынскага лясніцтва.

Памочнікам ляснічага у Ільі з 1975 года працуе Ерашонак Рыгор Сямёнавіч.

У розныя гады Ільянскае лясніцтва ўзначальвалі: Брыль Л. І., Шушкевіч А. П. , Кунцэвіч В. А., Рахіткулаў А. С., Шкраба І. А., Клопаў В. В., Петрыкоўскі М. А., Данілевіч Б. А., Панфіль Н. С., Кавалёў А. А.

Ільянскае лясніцтва размешчана ў поймах рэк Іліі і Вепраты. І лес тут асаблівы: у асноўным у ім растуць асіны і бярозы.

У лясніцтве шмат увагі надаецца рэканструкцыі малакаштоўных парод: зразаюць асіну і бярозу, а пакідаюць больш каштоўныя дуб і ясень. У 2007 годзе тут пасадзілі лес на плошчы 70 га, у асноўным гэта дуб і елка.

Ільянскае лясніцтва паспяхова выконвае планавыя заданні па аднаўленні лесу, нарыхтоўцы драўніны і адпраўцы яе на экспарт.

Адметнасць Ільянскага лясніцтва яшчэ і ў тым, што тут праходзіла мяжа паміж Усходняй і Заходняй Беларуссю. Пра былую мяжу тут нагадваюць цяпер польскія стражніцы, валы.

Уся тэрыторыя Ільянскага лясніцтва ўваходзіць у склад Вілейскай паляўнічай гаспадаркі, і тут кожную зіму падкормліваюць дзікіх жывёл. На спецыяльную пляцоўку завозяць сена, зернеадходы, соль, нарыхтоўваецца галінкавы корм.

У лясніцтве надаюць увагу лясному добраўпарадкаванню. Тут існуе 9 комплексных месцаў адпачынку, у добрым стане ўтрымліваюцца прыдарожныя палосы. Працуе ў лясніцтве і шышкасушылка Вілейскага лясгаса.

Пры лясніцтве дзейнічае школьнае лясніцтва, ёсць экалагічная сцежка, вядзецца назіранне за жыццём леса, яго насельнікамі.



(З матэрыялаў музея “Ільянскія далягляды” – карта краязнаўчых аб’ектаў.)

У пачатку лістапада 2008 года ў Ілью прыязджалі здымаць кінафільм людзі з амерыканскага Галівуда. Аказваецца, у зоркі Галівуда Лізы Кудроу ў Ільі да вайны жылі бабуля і дзядуля: Мардуховічы – Мера і Шлема і іх дзеці Абрам, Гітель, Люба. У вайну іх знішчылі немцы. Ліза Кудроу прыязджала паглядзець Ілью, месца, дзе стаяла хата Мардуховічаў, пачуць пра іх расказы, пабыць на іх магілцы.

Кажуць, Ліза гаварыла тут , што яна прыедзе сюды зноў і прывязе свайго бацьку. Яе вельмі кранулі ўспаміны ільянцаў Марыі Алексяёнак, Аляксандра Гаўрыліка, Івана Рудніцкага. Ліза плакала там, дзе пахаваны расстраляныя ў Ільі яўрэі.

У.С. Кажамяка. “Іх нельга забываць”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Але ўдзельнікам вайны так і не прызналі. Толькі польскія ўлады ў апошні час зрабілі яго сваім ветэранам вайны і нават прысвоілі званне падпаручніка – малодшае афіцэрскае званне ў польскім войску.

Атрымаць на гэта адпаведныя дакументы ён (Іван Флар’янавіч Каляда) паспеў, а вось афіцэрскую форму не. Чацвёртага верасня 2008 года ён раптоўна памёр у рэанімацыі – адказала сэрца. На гэты ж дзень яму і прыслалі запрашэнне з польскай амбасады ў Мінску, каб выдаць там афіцэрскую форму.

У.С. Кажамяка. “І на разе развітваемся”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011


2009

Насельніцтва Ільянскага сельскага савета у 2009 годзе – 3466 чалавек.

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.

У 2009 годзе на тэрыторыі Ільянскага сельскага савета:



  • нарадзілася - 30 чалавекі;

  • памерла - 81 чалавек;

  • заключана шлюбаў - 15.

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка