Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09. 09. 2011. Старшыня М. В. Русак, сакратар В. Ч. Гараніна




Дата канвертавання06.01.2017
Памер72.74 Kb.

2010

Насельніцтва Ільянскага сельскага савета у 2010 годзе – 3017 чалавек.

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.

Рашэнне №48 ад 28.12.2010 Вілейскага раённага савета дэпутатаў. Г.Вілейка.

Аб пераўтварэнні вёскі Ілья Вілейскага раёна ў аграгарадок.

На падставе артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь 5 мая 1998 года “ Аб адміністратыўна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку рашэння пытанняў адміністратыўна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь” Вілейскі раённы Савет дэпутатаў Рашыў:



  1. Пераўтварыць вёску Ілья Ільянскага сельсавета Вілейскага раёна ў аграгарадок без змянення назвы ўказанага населенага пункта.

  2. Землеўстаіцельнай службе Вілейскага раённага выканаўчага камітэта ўнесці адпаведныя змены ў зямельна-кадастравую дакументацыю і ў дзесяцідзённы тэрмін падрыхтаваць і прадставіць у навукова-вытворчае дзяржаўнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Нацыянальнае кадастравае агенства” неабходныя дакументы для ўнясення змяненняў у адзіны рэестр адміністратыўна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь.

  3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на прэзідыум Вілейскага раённага Савета дэпутатаў і аграрную камісію Вілейскага раённага савета дэпутатаў (Беганскі А.К.)

Старшыня Н.А. Радзевіч

Зарэгістравана ў нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь 31 студзеня 2011 года. Рэгістрацыйны № 9/38007

Установы і арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыі Ільянскага сельскага савета.

В. Ілья:

- сельвыканкам (старшыня Гараніна Вольга Чаславаўна);

- сельскі дом культуры;

- бібліятэка;

- дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ільянская агульнаадукацыйная сярэдняя школа імя А.А. Грымаця” (дырэктар Юшко Ігар Аляксандравіч, 288 вучняў, 43 настаўнікі. Філіял у ДРАЦ “Надзея” каля 300 вучняў, 11 настаўнікаў);

- дзіцячая школа мастацтваў (дырэктар Шэрая Марына Мечыславаўна);

- Ільянская участковая бальніца (галоўны ўрач Панятоўскі Юрый леонавіч);

- паштовае аддзяленне сувязі (загадчыца Дударчык Ірына Мікала еўна);

- вузел электрасувязі;

- апорна-эксплуатацыйны пункт;

- майстарскі участак №7 в. Ілья філіяла КУП “Мінскаблбуд” – “ДРБУ – 162” (кіраўнік Шупенька Генадзь Альфонавіч);

- участак ДУП “Вілейскае ЖКГ”;

- УА “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж” (дырэктар Несцяровіч Святлана Рыгораўна, спецыяльнасці: ветэрынарная медыцына, заатэхнія);

- Магазіны – 6;

- Бар;

- Аптэка;



- КПП;

- дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ільянскі яслі-сад” (загадчыца Вяжэвіч Ганна Уладзіміраўна);

- участак РКУП “Вілейскі водаканал”;

- ПАВП-14 в. Ілья;

- аддзяленне Беларусбанка;

- лясніцтва;

- падраздзяленне электрасеткі;

- прадпрыемства ММЦ (Мінскі мебельны цэнтр);



Пасёлак Партызанскі:

  • дзяржаўная ўстанова адукацыі “Залесская агульнаадукацыйная сярэдняя школа” (дырэктар Майхерская Галіна Іванаўна, вучняў 89, настаўнікаў 20);

  • ДУА “Залесскі дзіцячы сад” (загадчыца Кучко-Галубовіч Таццяна Васільеўна) (у 2010 годзе аб’яднаны ў ДУА “Залесская агульнаадукацыйная сярэдняя школа-сад”) ;

  • сельскі клуб;

  • сельская бібліятэка;

  • паштовае аддзяленне сувязі;

  • ФАП;

  • КПП;

  • участак ДУП “Вілейскае ЖКГ”;

  • участак РКУП “Вілейскі водаканал”;

  • магазіны – 2.

Вёска Абадоўцы:

  • магазін;

  • сельскі клуб;

  • бібліятэка;

  • філіял “Аграфірма Ілья” ЗАТ “РОСТЭМ”;

  • ФАП;

  • сялянская гаспадарка “Садок”;

в. Карытніца:

- дом сацыяльных паслуг;



в. Казлы:

- дом сацыяльных паслуг;



в. Асцюковічы:

- магазін;



В. Баяры:

- ФАП;


- дом сацыяльных паслуг;

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.

Птушкі сустракаліся кожны дзень. Буслоў, варон, сарок, дзікіх галубоў, соек, зязюль, крыжанак, лысух засталося столькі ж, колькі і раней. Значна больш стала лебедзяў, чапляў, чаек і вераб'ёў. Апошнія амаль зніклі пасля Чарнобыльскай аварыі ў 1986 годзе. Не сустрэўся ні адзін чорны бусел, хаця на Віліі ёсць некалькі гняздоўяў. Менш стала глушцоў, цецерукоў, кулікоў, бакасаў, кнігавак, ястрабаў, дзятлаў.

Павялічылася колькасць калоній баброў. Яны актыўна будуюць плаціны на меліярацыйных каналах, падтопліваючы раней меліяраваныя сельгасугоддзі. Стала менш андатры. Яна з ракі перайшла ў старыцы.

Прыбярэжны лес зрыты дзікамі. Іх колькасць павялічылася ў параўнанні з 1977 годам і яшчэ больш - у параўнанні з 90-мі, калі здавалася, што браканьеры знішчылі ўсіх да аднаго.

Павялічылася колькасць лісаў і янотападобных сабак. Сляды ласёў і самі яны сустракаліся ў 1977 годзе значна часцей. У параўнанні з 90-мі іх колькасць цяпер узрасла, але ўсё-такі не дасягнула лічбы 30-гадовай даўнасці.

Вавёрак, куніц і тхароў засталося столькі ж, колькі і раней. У 2007 годзе сустракалася таксама і еўрапейская норка. Яшчэ засталіся барсукі, занесеныя ў Чырвоную кнігу.

Падлешчык, плотка, краснапёрка, акунь у Вілейскім вадасховішчы цяпер масава заражаныя легулёзам - хваробай, пры якой у рыбе жыве паразіт, легула. Ён перадаецца ад чаек. На чалавека, які есць такую рыбу, паразіт ніяк не ўплывае. Адзінае, з-за чаго можна не есці легулёзную рыбу, гэта эстэтычныя меркаванні. Трыццаць жа гадоў таму паразіт сустракаўся толькі ў адзінкавых асобінаў рыб.

У канале Вілейска-Мінскай воднай сістэмы (ВМВС) імкліва ўзрастае колькасць бычка, зноў многа колюшкі, расце колькасць ратана. Менш сустракаецца ёрш. Цяпер у параўнанні з 1982 годам на нераст у канал ВМВС яго збіраецца ў сто разоў менш. Зменшылася колькасць куклянак (руск. "улитка"), пярловіц (па-народнаму "ракавінкі"), шыцікаў, вадамераў.

Ужо ніхто не ловіць на два кручкі келбу (пячкур), заходзячы па калена на пясчаную водмель і спецыяльна пераступаючы з нагі на нагу, каб узбаламуціць ваду. На пясчаную муць келба ішла касяком. За гадзіну хлопцы лавілі больш за сто штук.

Знікла самая рамантычная рыбалка на сазана і шчупака - лучэнне (лоўля рыбы ўначы пры яркім асвятленні). Таксама Вілія настолькі абмялела, што лоўлю ведзяёй на двух лодках можна ўбачыць толькі вясной. Мала хто памятае рыбалоўную сетку, якая называлася саўкай. Пра яе ўзгадвае толькі назва Саўкін мост у Даўгінаўскім сельсавеце.

Колькасць рыбакоў-вудачнікаў і спінінгістаў значна ўзрасла на ўчастку Віліі перад самым пачаткам Вілейскага вадасховішча, пачынаючы ад вёскі Сцешыцы і пераходзячы ўласна на берагі вадасховішча.

Калі колькасць рыбы ў рацэ за 30 гадоў зменшылася разоў у пяць, то ў вадасховішчы - разоў у дваццаць. Падчас экспедыцыі пры пераходзе праз вадасховішча я знайшоў амаль каля берага знесеную хвалямі рыбацкую сетку. Перабраў яе метраў 250. Рыбы там было не болыц за чатыры кілаграмы. І віной таму дзейнасць шматлікіх рыбалоўных кааператываў, якія сеткамі даўжынёй у дзесяткі кіламетраў вылоўлівалі ўсю рыбу пачынаючы з 1988 да 2004 года. Найбольшага піку колькасць рыбы дасягала ў 1981-85 гадах.

Цяпер у Вілейскім вадасховішчы налічваецца 27 відаў рыб, што адносяцца да васьмі сем'яў. Дамінуюць прадстаўнікі сям'і карпавых (17 відаў). Сям'я акунёвых прадстаўленая трыма відамі (ёрш, акунь, судак), у той час як астатнія шэсць сем'яў маюць толькі па адным-двух відах.

3 рыб, характэрных для ракі Вілія, у вадасховішчы адсутнічаюць ручаёвая фарэль (стронга), харыус, рачны вугор, рыбец, падуст, вусач. Адной з прычын гэтага з'яўляецца адсутнасць у плаціне рыбахода. Стронга, харыус, вусач і рыбец уключаныя ў "Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь".

Гэта 55% складу іхтыяфауны вадаёма. 3-за вялікай колькасці асобінаў у лік прамысловых занесеныя такія каштоўныя віды, як судак, шчупак, лешч, язь, налім, а таксама малакаштоўныя - акунь, плотка, гусцяра.

У адпаведнасці з рыба-гаспадарчай класіфікацыяй Вілейскае вадасховішча адносіцца да ляшчова-судаковага тыпу. Прадуктыўнасць па розных крыніцах і ў розныя гады ацэньвалася ад 15 кг/га да 34 кг/га.



Паводле публікацый Міхаіла Міхайлавіча Міхалевіча.

Геаграфічныя і турысцка-краязнаўчыя даследванні вёскі Ілья і яе наваколля”. Даследчы праект. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды.

Да ведама рэдакцыі і чытачоў “Краязнаўчай газеты”

У нумарах “Краязнаўчай газеты” 8 і 9 за люты и сакавік 2008 года друкаваўся аповяд амаль стогадовага жыхара вёскі Абадоўцы Вілейскага раёна Владыка Мікалая Данілавіча аб жыцці – быцці , у тым ліку, і яго ўдзеле ў Польска- Германскай вайне.

У верасні 1939 года гэты жаўнер трапіў у палон і шэсць гадоў правёў у няволі на прымусовай сельскагаспадарчай працы. Перамогу сустрэў у амерыканскай зоне акупацыі. З вялікімі цяжкасцямі яму ўдалося ўсё ж вярнуцца восенню 1945 года на Радзіму ў родную вёску Дварэц. Свой удзел у вайне Владыка М.Д. доўгі час замоўчваў. Відаць, страхаваў у дадзеным выпадку стэрэатып сталінскіх часоў , калі ўсе ваеннапалонныя лічыліся здраднікамі.


Але сёлета Владыка М.Д. па ініцыятыве краязнаўцаў, у першую чаргу Мікалая Сямёнавіча Кутаса, звярнуўся ў адпаведныя органы Польшчы з хадайніцтвам аб афіцыйным прызнанні яго ветэранам вайны. І хадайніцтва было задаволена. Мікалай Данілавіч прызнаны ветэранам абароннай вайны 1939 года. Яму выпісана пасведчанне за нумарам В 004928. Землякі Владыкі М.Д. з гэтай нагоды наладзілі ўрачыстае ўшанаванне. Доўгачаканы дакумент уручылі ветэрану Консул спадар Томаш Казноўскі і загадчыца аддзела па рабоце з ветэранамі Консульства Польшчы ў Мінску спадарыня Ганна Касцяневіч.

Мерапрыемства праходзіла ў актавай зале Ільянскай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы з краязнаўчым ухілам імя А.А.Грымаця і мела вялікі ідэйны і патрыятычны сэнс, асабліва ў рамках падрыхтоўкі да 65 гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



І.А. Юшко Краязнаўчая газета.



2011

На территории Ильянского сельского Совета расположено 28 населенных пункта, в которых проживает 3017 человек, в том числе 917 пенсионеров (30,5%), 1577 трудоспособных граждан (52,2%), 523 детей в возрасте до 18 лет (17,3%), 49 одиноких граждан, 4 участника Великой Отечественной войны, 6 инвалидов войны , 980 одиноко проживающих, 39 многодетных. Надомным обслуживанием охвачено 115 человек из них 25 одиноких и 89 одиноко проживающих.

Старшыня Ільянскага с/савета Русак Мікалай Вацлававіч з 2011 г.

2012




2013




2014





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка