Информационно-коммуникативные технологии в деятельности учителей-предметников




Дата канвертавання05.04.2017
Памер36.08 Kb.
ИНФОРМАЦИОННО-КОММУНИКАТИВНЫЕ ТЕХНОЛОГИИ В ДЕЯТЕЛЬНОСТИ УЧИТЕЛЕЙ-ПРЕДМЕТНИКОВ
(из опыта работы учителя белорусского языка и литературы)
Чистова Надежда Сергеевна,

учитель белорусского языка и литературы

ГУО «Романовичская средняя школа»

247003, Гомельский район,

д.Романовичи, ул.Школьная, 33

тел. +375293486382

e-mail: romanovichi23@yandex.by
Знания будут тем прочнее и полнее,

чем большим количеством органов чувств

они воспринимаются.
21 стагоддзе – гэта стагоддзе новых інфармацыйных і камунікатыўных тэхналогій. Сучаснаму настаўніку неабходна быць кампетэнтным у галіне ІКТ і ўкараняць іх у навучальны працэс. З вопыту работы ведаю, што выкарыстанне Інтэрнэт-рэсурсаў і мультымедыа на ўроках павышае цікавасць да вывучаемага матэрыялу і назіраецца павышэнне якасці ведаў вучняў.

Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій дазваляе разглядаць школьніка як цэнтральны вобраз адукацыйнага працэсу навучання. Настаўнік займае пазіцыю чалавека, які арганізуе самастойную дзейнасць вучня. Вучань вучыцца, а настаўнік стварае ўмовы.

Прымяненне камп’ютарных праграмных сродкаў на ўроках мовы і літаратуры дазваляе настаўніку не толькі рабіць разнастайнымі традыцыйныя формы навучання, але і павялічыць нагляднасць навучання, забяспечыць яго дыферэнцыяцыю, павысіць цікаўнасць да прадмета. Вучні самастойна апрацоўваюць інфармацыю. Выкарыстанне гэтай тэхналогіі дазваляе фарміраваць культуру мыслення, развіваць увагу, творчую актыўнасць, дысціплінаванасць. Выкарыстанне ІКТ эфектыўна на ўсіх уроках: пры вывучэнні новага матэрыялу, на паўтарэнне і абагульненне. Электронную тэхніку магчыма прымяняць на розных этапах урока: арфаграфічная размінка, замацаванне новай тэмы, правядзенне самастойнай работы.

Камп’ютарная дзейнасць не адцягвае вучня ад прадмета, а служыць развіццю у вучня цікавасці да яго.

Я таксама ў сваёй практыцы выкарыстоўваю электронную тэхніку. Мне хочацца спыніцца на аналізе аднаго са сваіх урокаў, праведзеным у 5 класе па беларускай літаратуры па тэме: А.Федарэнка. Падслуханая казка.

Тып урока: аналіз літаратурнага твора.

Мэта: аналіз твора А.Федарэнкі “Падслуханая казка”, паказ адрознення літаратурнай казкі ад народнай; развіццё памяці, лагічнага мыслення, звязнай мовы; выхаванне адказнасці, пачуццё прыгажосці, патрыятызму.

Складаючы ўрок, я выкарыстоўвала методыку правядзення ўрока: даступнасць дадзенай інфармацыі, актуалізацыя апорных ведаў, арганізацыя самастойнай працы з падручнікам і індывідуальны падыход да вучняў. Тып і структура ўрока адпавядаюць пастаўленай мэце. Урок уяўляе сабой цэласную кампазіцыю. Этапы ўрока дастаткова прадуманы. Пераходы ад аднаго віда работы да другога – плаўныя. Адбывалася змена дзейнасці вучняў. На данным уроку выкарыстоўваліся наступныя метады і прыёмы навучання: наглядны, практычны і славесны, чытанне тэкста з прагназаваннем. На ўроку я прымяніла наступныя формы работы: франтальная, індывідуальная, калектыўная, узаемаправерка, самастойная праца. Змест урока садзейнічаў дасягненню пастаўленых мэт і задач, адпавядаў узроставым асаблівасцям вучняў, спецыфіцы дадзенага калектыва.

Для актывізацыі мыслення вучняў я выкарыстоўвала сістэму пытанняў па сюжэту твора на аснове іх вопыту, для ўспрымання матэрыялу актыўна выкарыстоўваўся на ўроку падручнік, рабочы сшытак, прэзентацыя, міжпрадметныя сувязі, элементы гульні, інсцэніроўка расказаў маргарыткі.

Каб пазнаваўчы інтарэс стаў матывам пазнаваўчай дзейнасці вучняў, я паставіла перад маімі вучнямі вырашальныя пазнаваўчыя праблемы.

Выбраны змест урока, абсталяванне ўрока, арганізацыя актыўнай маўленчай дзейнасці вучняў на ўсіх этапах урока, індывідуальныя і франтальныя формы арганізацыі навуковай дзейнасці школьнікаў, прымяненне славесных метадаў, працы з падручнікам, сшыткам садзейнічала дасягненню адукацыйных мэт урока, стымулявала пазнаваўчы інтарэс вучняў.

Значны аспект на ўроку мае здароўезберагаючы эфект: я пастаралася стварыць сітуацыю псіхалагічнага камфорту для вучняў, калі кожны з іх быў паспяховы ў сваім меркаванні, а не саромеўся выказацца па тым ці іншым пытанні, не саромеўся паказаць сваё “я”, была праведзена фізкультхвілінка. Урок паслужыў развіццю ў вучняў вуснага маўлення, самастойнага мыслення, камунікатыўных здольнасцей.



Вучні на ўроку былі актыўныя, уважлівыя, працаздольныя. Я лічу, што выбраная форма дзейнасці школьнікаў была дастаткова эфектыўнай. З майго боку былі захаваны нормы педагагічнай этыкі, культура зносін “настаўнік-вучань”, рэфлексія ўрока (вучні стваралі калектыўныя маргарыткі “жаданняў”, у якіх жадалі поспехаў сваім блізкім, школе і роднаму краю) паказала яркае эмацыянальнае ўспрыманне новага матэрыялу.

Выкарыстанне камп’ютарнай тэхналогіі на ўроку дае магчымасць для цэласнага ўспрымання вучнямі новага матэрыялу. Я лічу, што выкарыстанне ІКТ з’яўляецца актуальнай праблемай сучаснай школьнай адукацыі. Неабходна пашыраць кругагляд вучняў, павышаць узровень іх культурнай адукацыі, развіваць моўныя і камунікатыўныя навыкі і ўменні.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка