Інстытут мастацтвазнаўства



старонка1/13
Дата канвертавання05.11.2017
Памер2.61 Mb.
#11164
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

ЦЭНТР ДАСЛЕДАВАННЯЎ

БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ, МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ
ІНСТЫТУТ

МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА,

ЭТНАГРАФІІ І ФАЛЬКЛОРУ

імя КАНДРАТА КРАПІВЫ

60 год з дня заснавання

МІНСК


ВТАА «Права і эканоміка»

2017


УДК [7+39]:061.62(476)

ББК 72.4 (6 Беи)

И72
Рэдакцыйная калегія:
акадэмік А.І. Лакотка (галоўны рэдактар)

доктар мастацтвазнаўства В.І. Жук


И72 Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы: 60 год з дня заснавання / ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»; рэд.кал. А.І. Лакотка і інш. – Мінск : «Права і эканоміка», 2017. – 240 с. – 100 экз. – ISBN 978-985-442-411-8.


Выданне прысвечана шасцідзесяцігоддзю з дня заснавання Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». У выпуску даецца гісторыя стварэння і развіцця Інстытута, яго структурных падраздзяленняў, характэрыстыка асноўных напрамкаў навуковых даследаванняў, фундаментальных прац, перспектыў развіцця.

…іл.
УДК[7+39]:061.62(476

ББК72.4 (6 Беи)





ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі,

Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі

і фальклору імя Кандрата Крапівы», 2017.

Афармленне ВТАА «Права і эканоміка», 2017.





ISBN 978-985-442-411-8

ЗМЕСТ


ПРАДМОВА 5

АСНОЎНЫЯ ВЕХІ ГІСТОРЫІ ІМЭФ імя К. Крапівы 9

АДДЗЕЛ АРХІТЭКТУРЫ 25

АДДЗЕЛ ВЫЯЎЛЕНЧАГА І ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА 46

АДДЗЕЛ СТАРАЖЫТНАБЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ 64

АДДЗЕЛ ТЭАТРАЛЬНАГА МАСТАЦТВА 75

АДДЗЕЛ КІНА- і ТЭЛЕМАСТАЦТВА 95

АДДЗЕЛ МУЗЫЧНАГА МАСТАЦТВА І ЭТНАМУЗЫКАЛОГІІ 123

АДДЗЕЛ ФАЛЬКЛАРЫСТЫКІ І КУЛЬТУРЫ СЛАВЯНСКІХ НАРОДАЎ 165

АДДЗЕЛ НАРОДАЗНАЎСТВА 182

Рэспубліканская лабараторыя
гісторыка-культурнай спадчыны 197

АСНОЎНЫЯ НАВУКОВЫЯ ВЫДАННІ СУПРАЦОЎНІКАЎ ІМЭФ за 2007–2017 гг. 204

ЗАКЛЮЧЭННЕ 234

В. Жук


ПРАДМОВА

11 чэрвеня 1957 г. ў Акадэміі навук БССР быў створаны Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора (у 1992 г. яму прысвоена імя Кандрата Крапівы). Стварэнне інстытута было прадыктавана новымі ўмовамі грамадска-палітычнага і культурнага развіцця краіны таго часу. Скончыўся перыяд пасляваеннага аднаўлення, ставіліся новыя маштабныя задачы. У грамадскай свядомасці пераважаў уздым, патрыятычныя пачуцці, - вынік вялікай Перамогі ў Айчыннай вайне, з'яднаўшай народы шматнацыянальнай дзяржавы ў імкненні выстаяць і перамагчы.

Будавалася новая гістарычная супольнасць, вызначаліся перспектывы росквіту нацый і народнасцяў. У гэтых умовах росквіт і разнастайнасць нацыянальных культур можна было паказаць толькі дзякуючы вывучэнню традыцый духоўнай і матэрыяльнай культуры, мастацтваў кожнага з народаў СССР. Неабходны былі грунтоўныя фундаментальныя даследаванні. Яшчэ М. Горкі ў трыцатыя гады выказаў думку пра шматтомнае выданне фальклору народаў СССР. Актуальнымі становяцца этнаграфічныя даследаванні. У 1950-я гг. быў выданы ўсходнеславянскі этнаграфічны зборнік. Крыху пазней - дзевяць тамоў «Мастацтва народаў СССР».

У новых умовах неабходна было сістэмнае, комплекснае даследаванне праблем мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі, на высокім акадэмічным узроўні, у рамках фінансавання дзяржаўных праграм фундаментальных даследаванняў. Неабходны былі навуковыя школы, падрыхтоўка навуковых кадраў.

За шэйдзесят год свайго існавання Інстытут стаў вядучай навукова-даследчай акадэмічнай установай Беларусі па праблемах культуры і мастацтваў. У краіне і шырока за яе межамі вядомы фундаментальныя шматтомныя выданні «Беларуская народная творчасць» (анталогія нацыянальнага фальклору, звыш 40 тамоў), васьмітомны «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», шматтомная «Гісторыя беларускага мастацтва», тамы па гісторыі беларускага тэатра, гісторыі беларускага музычнага тэатра, гісторыі беларускага кіно. Выдаюцца новыя фундаментальныя серыі: «Беларусы» (выйшла 13 тамоў), «Гісторыя гарадоў і вёсак Беларусі» (выйшла 16 кніг), «Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце » (выйшла 6 кніг), «Нарысы гісторыі культуры Беларусі»(выйшла 5 кніг). За гады работы Інстытута ім і яго навукоўцамі выдадзена каля тысячы кніжных выданняў. Працы супрацоўнікаў інстытута адзначаны Дзяржаўнымі прэміямі, іншымі айчыннымі і замежнымі высокімі ўзнагародамі.

У розныя гады ў Інстытуце працавалі вядомыя вучоныя, з імёнамі якіх звязаны навуковыя школы: акадэмік П. Глебка, прафесар М. Кацар, члены-карэспандэнты У. Няфёд, В. Бандарчык, С. Марцалеў, дактары мастацтвазнаўства Л. Дробаў, Г. Куляшова, В. Шматаў, доктар філалагічных навук, прафесар А. Фядосік. Плённы ўклад у справу стварэння музея старажытнабеларускай культуры зрабіла Вольга Васільеўна Церашчатава.

Акадэмік Пётр Фёдаравіч Глебка бачыў перспектывы развіцця Інстытута ў кадрах. Менавіта ён заклаў грунтоўныя асновы падрыхтоўкі аспірантаў і дактарантаў. Інстытут стаў сапраўднай кузніцай кадраў вышэйшай кваліфікацыі для галін адукацыі, культуры, мастацтваў. У яго сценах абаранялі дысертацыі навукоўцы з розных рэспублік былога СССР, потым краін СНД, краін далёкага замежжа. Сёння ў інстытуце працуе два Саветы па абароне доктарскіх і адзін па абароне кандыдацкіх дысертацый па шасці спецыяльнасцях.

Сённяшні Інстытут сістэмная, шматпрофільная акадэмічная ўстанова. Даследаванні вядуцца па чатыром напрамкам: архітэктура, мастацтвазнаўства, этналогія, фалькларыстыка. Напрамкі маюць спецыяльнасці, адпаведна якім існуюць аддзелы: архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатральнага мастацтва, кіно і экранных відаў мастацтва, музычнага мастацтва, этнамузыкалогіі, этналогіі, фалькларыстыкі, славістыкі, старажытнабеларускай культуры. Дзеля павышэння комплекснасці і сістэмнасці даследаванняў і адпаведнасці сучасным патрабаванням да навукі, атрымання інавацыйных і прыкладных вынікаў, аддзелы аб'яднаны па напрамках: архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; тэатральнага, экраннага і музычнага мастацтва; этналогіі, фалькларыстыкі і славістыкі.

За гады існавання інстытутам створана грунтоўная база крыніц для даследаванняў пытанняў беларускай культуры. У аддзеле старажытнабеларускай культуры створаны 12 унікальных калекцый, налічваючых каля 20 тысяч помнікаў старажытнабеларускага жывапісу, пластыкі, народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Створана ўнікальная калекцыя фальклорных запісаў, звыш 400 тысяч помнікаў духоўнай культуры беларусаў. Калекцыям старажытнабеларускага мастацтва і фальклору нададзены высокі статус нацыянальнага навуковага здабытку, яны шырока выкарыстоўваюцца ў вучэбным працэсе вышэйшых навучальных устаноў, у падрыхтоўцы тэлеперадач, стварэнні тэматычных фільмаў і аўдыёзапісаў. Музей старажытнабеларускай культуры штогод наведваюць тысячы наведвальнікаў. Яго гасцямі былі прадстаўнікі шматлікіх краін: відныя вучоныя, пісьменнікі, палітычныя дзеячы, главы канфесій. Экспанаты калекцый былі на выставах у Францыі, Бельгіі, Італіі, Польшы, Арменіі.

Інстытут сёння актыўна праводзіць інавацыйныя даследаванні. Выканана больш пяцідзесяці праектаў па грантах Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў, сярод іх сумесныя праекты з Расійскай акадэміяй навук, Нацыянальнай акадэміяй навук Украіны, Румыніі. Інавацыйныя даследаванні Інстыт выконваў і выконвае для Міністэрстваў архітэктуры і будаўніцтва, спорту і турызму, юстыцыі, культуры, адукацыі. Комплексныя, шматпрофільныя даследаванні ўкараняюцца не толькі ў шматлікіх ведамствах і праграмах ВУЗаў, але і ў рэгіёнах, уладамі абласцей і раёнаў.

Сярод вучоных Інстытута 6 маюць званне прафесара і 18 званне дацэнта. Яны чытаюць курсы лекцый ва ўсіх профільных ВУЗах Мінска, кіруюць дыпломнымі і магістарскімі работамі, выступаюць старшынямі Дзяржаўных экзаменацыйных саветаў.

Інстытут супрацоўнічае з шматлікімі навуковымі ўстановамі замежных краін. Традыцыйныя, даўнія сувязі з інстытутам этналогіі і антрапалогіі РАН, інстытутамі яе Сібірскага аддзялення, інстытутамі Кіева і Львова, Вільнюса, Каўнаса, Варшавы, Беластока. Заключаны дамовы аб навуковым супрацоўніцтве з навуковымі ўстановамі Сербіі і Балгарыі, Чэхіі і Кітая. Вучоныя інстытута з'яўляюцца членамі такіх прэстыжных міжнародных арганізацый як еўрапейскі Савет па культуры, міжнародная арганізацыя па народнай творчасці пры ЮНЕСКА, міжнародная арганізацыя славістаў і інш.

У сучасных умовах навуковага забеспячэння дзяржаўных задач развіцця нацыянальнай культуры і мастацтваў, рэфармавання навукі, Інстытут упэўнена крочыць да новых вынікаў і даследаванняў, дзеля справы росквіту мастацтваў, народнай творчасці, традыцый сямейнага і грамадскага побыту, духоўнасці квітнеючай незалежнай Беларусі.
В. Жук




Поделитесь с Вашими друзьями:
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал