Інструктыўна-метадычнае пісьмо




старонка1/23
Дата канвертавання25.11.2017
Памер4.1 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Намеснік

Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

Р.С.Сідарэнка

21 ліпеня 2017 г.



ІНСТРУКТЫЎНА-МЕТАДЫЧНАЕ ПІСЬМО

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

«Аб арганізацыі ў 2017/2018 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі»
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ. АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ.

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (далей – УАСА) у 2017/2018 навучальным годзе абумоўлены:

абнаўленнем вучэбных праграм па ўсіх вучэбных прадметах;

зменай зместу агульнай сярэдняй адукацыі з улікам міжпрадметных сувязяў і практыкаарыентаванай скіраванасці;

укараненнем вучэбных дапаможнікаў новага пакалення, распрацаваных у адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі.

Да новага навучальнага года:

зацверджаны тыпавы вучэбны план агульнай сярэдняй адукацыі на 2017/2018 навучальны год (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.02.2017 № 14);

вызначаны пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, формы правядзення выпускных экзаменаў пры правядзенні ў 2017/2018 навучальным годзе выніковай атэстацыі навучэнцаў (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 07.07.2017 №74);

скарэкціраваны змест вучэбных праграм па ўсіх вучэбных прадметах;

распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі.



Комплексную падтрымку ўсім удзельнікам адукацыйнага працэсу забяспечвае нацыянальны адукацыйны партал (www.adu.by).
У дапамогу настаўнікам рэкамендуюцца наступныя раздзелы партала:

«Нарматыўныя прававыя дакументы». У раздзеле пададзены нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць адукацыйную дзейнасць ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь. http://adu.by/ru/69-uchitelyu/normativnye-pravovye-dokumenty.html

«Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год» (падаецца тыпавы вучэбны план агульнай сярэдняй адукацыі на 2017/2018 навучальны год; вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах; вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў; інструкцыйна-метадычныя пісьмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў; пералікі вучэбных выданняў для настаўнікаў і вучняў; каляндарна-тэматычнае планаванне; метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі і інш.). Раздзел структураваны па назвах вучэбных прадметаў. http://adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess.html

«Профільнае навучанне» (актуальныя матэрыялы па пытаннях арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання). http://www.adu.by/ru/homepage/prof-oby-1.html

«Мерапрыемствы» (актуальная інфармацыя пра адукацыйныя мерапрыемствы, у якіх могуць узяць удзел педагогі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, спецыялісты рэгіянальных органаў кіравання адукацыяй, вучні. http://www.adu.by/ru/uchitelyu/meropriyatiya-seminary-konferentsii-konkursy-i-dr.html).

«Педагагічная майстэрня» (артыкулы, сцэнарыі мерапрыемстваў, канспекты ўрокаў і іншыя матэрыялы, скіраваныя на ўдасканаленне прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў). У гэтым раздзеле на працягу навучальнага года будуць размяшчацца відэаўрокі настаўнікаў па розных вучэбных прадметах. http://www.adu.by/ru/uchitelyu/pedmasterskaya.html

«Электроннае навучанне» (электронныя адукацыйныя рэсурсы (ЭАР) для дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі http://e-vedy.adu.by; «Дыстанцыйны ўсенавуч настаўніку» http://e-asveta.adu.by; інтэрнэт-рэсурс па суправаджэнні інтэрнэт-алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.adu.by/).

«Электронныя версіі падручнікаў» (электронныя версіі падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі) http://e-padruchnik.adu.by

«Конкурс на стварэнне вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі» http://www.adu.by/ru/uchitelyu/konkurs-na-sozdanie-uchebnykh-posobij/dlya-uchrezhdenij-obshchego-srednego-obrazovaniya.html. У раздзеле змешчаны Парадак правядзення конкурсу на стварэнне вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, аб’явы аб праведзеных конкурсах, інфармацыя пра вынікі праведзеных конкурсаў.

«Новыя вучэбныя праграмы: вывучаем, абмяркоўваем» (абноўленыя вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі) http://www.adu.by/ru/2-uncategorised/1082-novye-uchebnye-programmy.html

«Новыя падручнікі: вывучаем, абмяркоўваем» (новыя вучэбныя дапаможнікі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, распрацаваныя аўтарскімі калектывамі – пераможцамі конкурсу на стварэнне вучэбных дапаможнікаў). http://www.adu.by/ru/2-uncategorised/1071-uvazhaemye-posetiteli-natsionalnogo-obrazovatelnogo-portala-http-adu-by.html. З прапановамі і заўвагамі па змесце абноўленых вучэбных праграм і новых вучэбных дапаможнікаў можна звярнуцца на інфалінію партала.

«500 гадоў беларускай кнізе» (матэрыялы аб гісторыі беларускай кнігі, інфармацыя пра ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 500-годдзя беларускага кнігадрукавання). http://adu.by/ru/component/content/article/167-ucheniku/belaruskaya-kultura-prastory-i-chase/437-belaruskaya-kultura-prastory-i-chase.html?Itemid=1216

«Супрацоўніцтва дзяржаў – удзельнікаў СНД у сферы адукацыі» (інфармацыя пра міжнародныя даследаванні якасці адукацыі; адукацыйныя рэсурсы для педагогаў; міжнародныя канферэнцыі, семінары, форумы, фэсты і інш.). http://www.adu.by/ru/uchitelyu/sotrudnichestvo-gosudarstv-uchastnikov-sng.html

«Арганізацыя выхавання» (нарматыўныя прававыя акты, інструкцыйна-метадычныя матэрыялы ў сферы выхавання і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якая вучыцца; тыпавыя праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якая вучыцца; артыкулы па тэорыі і практыцы выхавання). http://www.adu.by/ru/uchitelyu/organizatsiya-vospitaniya.html

НАРМАТЫЎНАЕ ПРАВАВОЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ.

1. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

2. Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283 (са зменамі і дапаўненнямі).

3. Правілы правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2011 № 38.

4. Пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, форм правядзення выпускных экзаменаў пры правядзенні ў 2017/2018 навучальным годзе выніковай атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 07.07.2017 № 74.

5. Нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў агульнаадукацыйных устаноў па вучэбных прадметах, зацверджаныя загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.05.2009 № 674 (са зменамі і дапаўненнямі ад 29.09.2010 № 635).

6. Санітарныя нормы і правілы «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206 (у рэдакцыі пастановы ад 17.05.2017 № 35).

7. Правілы бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах (дысцыплінах) «Хімія» і «Фізіка» ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.03.2008 № 26.



НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ.

Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

Тыпавыя вучэбныя планы для ўсіх відаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.02.2017 № 14 «Аб тыпавым вучэбным плане агульнай сярэдняй адукацыі на 2017/2018 навучальны год» (www.edu.gov.by / Сістэма адукацыі / Кіраванне агульнай сярэдняй адукацыяй / Тыпавыя вучэбныя планы; www.adu.by/ Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Тыпавы вучэбны план агульнай сярэдняй адукацыі на 2017/2018 навучальны год).

Вучэбныя праграмы па ўсіх вучэбных прадметах для кожнага класа змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by/ Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. IIV, VXI класы).

Звяртаем увагу, што размеркаванне часу па тэмах у вучэбных праграмах з’яўляецца прыкладным. Настаўніку даецца права змяняць паслядоўнасць вывучэння пытанняў у межах тэмы, а таксама скарыстаць паводле свайго меркавання рэзервовы час.

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў выкладзены ў адпаведным дадатку да данага пісьма (с. 16–240).



Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі

У 2017/2018 навучальным годзе для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і (ці) рускай мовамі навучання рэкамендаваныя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, пералік якіх змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by/ Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Пералік навучальных выданняў. 2017/2018 навучальны год), а таксама апублікаваны ў бюлетэні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Зборнік нарматыўных дакументаў» (2017 г., № 9).

На нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Электронныя версіі падручнікаў» (http://e-padruchnik.adu.by) размешчаны электронныя версіі ўсіх вучэбных дапаможнікаў, якія выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе.

Дадатковыя матэрыялы па новых тэмах, распрацаваныя ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі, але не пададзеныя ў вучэбных дапаможніках па вучэбных прадметах, размяшчаюцца на партале (www.adu.by/ Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. IIV, VXI класы).

Да паступлення новых вучэбных дапаможнікаў, выдадзеных у верасні – снежні 2017 года, трэба карыстацца раней выдадзенымі вучэбнымі дапаможнікамі з улікам рэкамендацый, размешчаных на нацыянальным адукацыйным партале. Акрамя таго, на нацыянальным адукацыйным партале размешчаны матэрыялы новых вучэбных дапаможнікаў. (www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. IIV, VXI класы).

Падрабязная інфармацыя пра вучэбна-метадычнае забеспячэнне ўсіх вучэбных прадметаў у I–XI класах змешчана на нацыянальным адукацыйным партале: www.adu.by/ Адукацыйны працэс 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. IIV, VXI класы).


Каляндарна-тэматычнае планаванне

У дапамогу настаўнікам распрацавана прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па ўсіх вучэбных прадметах, якое размешчана на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by/ Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. IIV, VXI класы).

У каляндарна-тэматычным планаванні прапануецца прыкладнае размеркаванне вучэбных гадзін па тэмах. Настаўнік можа скарыстаць прапанаванае планаванне без змен (у гэтым выпадку каляндарна-тэматычнае планаванне не трэба перапісваць). У той жа час настаўнік мае права ў межах вучэбных гадзін, адведзеных на вывучэнне вучэбнага прадмета, уносіць у каляндарна-тэматычнае планаванне змены з улікам асаблівасцей класа і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў, а таксама распрацоўваць уласнае каляндарна-тэматычнае планаванне, якое ў такім разе зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.

Вучэбна-метадычныя комплексы для факультатыўных заняткаў

Для правядзення факультатыўных заняткаў прапануецца скарыстаць асобныя вучэбныя праграмы і вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбныя праграмы, дапаможнікі для настаўніка і навучэнцаў), рэкамендаваныя Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў, пералік ВМК для факультатыўных заняткаў, а таксама кампаненты асобных ВМК змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Педагогам / Вучэбна-метадычнае забеспячэнне дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі

www.adu.by/ Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. IIV, VXI класы).

Звяртаем увагу, што абласныя і Мінскі гарадскі інстытуты развіцця адукацыі могуць дадаткова рэкамендаваць да выкарыстання вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў, якія раскрываюць гістарычныя, геаграфічныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя асаблівасці рэгіёна.



Кантрольна-вымяральныя матэрыялы і дыдактычныя сцэнарыі ўрокаў.

Асноўныя віды кантролю ажыццяўляюцца ў вуснай, пісьмовай, практычнай формах і ў іх спалучэнні. Выбар формы кантролю залежыць ад зместу і спецыфікі вучэбнага прадмета, колькасці вучэбных гадзін, што выдаткоўваюцца на яго вывучэнне, этапу вывучэння тэмы і запланаваных вынікаў вучэбнай дзейнасці, узроставых і індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў. Для кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў выкарыстоўваюцца розныя метады і сродкі, выбар якіх ажыццяўляецца настаўнікам.

У адпаведнасці з загадам Міністра адукацыі ад 24.07.2017 № 500 «Аб правядзенні маніторынгу якасці агульнай сярэдняй адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе» ў лютым 2018 года будуць праведзены рэспубліканскія кантрольныя работы па вучэбных прадметах «Геаграфія» (X клас) і «Матэматыка» (VII клас). Установы адукацыі для правядзення рэспубліканскіх кантрольных работ будуць вызначаны Міністэрствам адукацыі ў кожным раёне ўсіх абласцей і г. Мінска (гарадская і сельская мясцовасць). Рэспубліканскія кантрольныя работы па кожным вучэбным прадмеце будуць выконвацца ўсімі вучнямі паралелі вызначанай установы адукацыі.

Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з пунктам 110 Санітарных нормаў і правіл «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджаных пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206, кантрольныя работы павінны праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі, не больш чым па адным вучэбным прадмеце ў дзень у адным класе. Правядзенне кантрольных работ у панядзелак, пятніцу і на апошніх вучэбных занятках забараняецца.

Пры ажыццяўленні кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў у VIII–XI класах настаўнікі могуць выкарыстоўваць кантрольна-вымяральныя матэрыялы па адпаведным вучэбным прадмеце. Пералік выдадзеных кантрольна-вымяральных матэрыялаў, а таксама кантрольна-вымяральныя матэрыялы па асобных вучэбных прадметах змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Педагогам / Вучэбна-метадычнае забеспячэнне дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі / Дапаможнікі для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі / Кантрольна-вымяральныя матэрыялы па вучэбных предметах).

У дапамогу настаўніку распрацаваны і выдадзены дыдактычныя сцэнарыі ўрокаў па вучэбных прадметах, пералік якіх змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: www.adu.by / Адукацыйны працэс 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. IIV, VXI класы.

Звяртаем увагу на тое, што асноўны вучэбны матэрыял павінен быць засвоены вучнямі на ўроку. Асноўная функцыя дамашняга задання – замацаванне ведаў і ўменняў. Для дамашняга задання можа прапанавацца толькі той матэрыял, які засвоены на вучэбных занятках. Для папярэджання перагрузкі навучэнцаў настаўніку трэба сачыць за дазіроўкай дамашняга задання, тлумачыць на ўроку змест, парадак і прыёмы яго выканання. Заданні павышанага ўзроўню складанасці могуць прапаноўвацца для самастойнага выканання вучням толькі па іх жаданні. Аб'ём дамашняга задання павінен адпавядаць санітарным нормам з улікам яго аб'ёму па іншых вучэбных прадметах і магчымасці выканання дамашняга задання па ўсіх прадметах.

У сувязі з тым, што ў адпаведнасці з падпунктам 1.3 пункта 3 артыкула 1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі канікулы – гэта планавыя перапынкі для адпачынку пры атрыманні адукацыі ў вочнай форме атрымання адукацыі, дамашнія заданні на канікулы не задаюцца.



Электронныя сродкі навучання

У галіновым фондзе праграмных сродкаў установы «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» ёсць электронныя сродкі навучання, у тым ліку электронныя сродкі навучання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт». Копіі гэтых электронных сродкаў навучання можна атрымаць на бясплатнай аснове ў рэгіянальных інстытутах развіцця адукацыі ці ва ўстанове «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Праекты-пераможцы конкурсу «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-asveta.adu.by/index.php/konkursi-olimpiadi-proekti/proektyi-pobediteli-koi).

Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь распрацавана больш за 200 электронных адукацыйных рэсурсаў. Кожны электронны адукацыйны рэсурс па вучэбным прадмеце змяшчае тры асноўных блокі-модулі:

даведачна-інфармацыйны, закліканы пашырыць змест адукацыі па вучэбным прадмеце (уключае электронныя энцыклапедыі, даведнікі, хрэстаматыі і інш.); можа выкарыстоўвацца пры правядзенні ўрокаў, факультатыўных заняткаў, семінараў, канферэнцый;

– кантрольна-дыягнастычны, змяшчае матэрыял для тэматычнага і выніковага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;

– інтэрактыўны, прызначаны для замацавання і адпрацоўкі засвоеных ведаў і ўменняў навучэнцаў па вучэбным прадмеце.

Усе распрацаваныя электронныя адукацыйныя рэсурсы змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале www.adu.by на старонцы «Электроннае навучанне» (http://e-vedy.adu.by). Раздзел «Электронныя адукацыйныя рэсурсы» функцыянуе ў LMS Moodle. Даны рэсурс даступны для ўсіх жадаючых на бясплатнай аснове пасля працэдуры рэгістрацыі.



Навучальна-метадычныя выданні для настаўнікаў і выданні для вучняў

У дадатак да падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па кожным вучэбным прадмеце распрацаваны вучэбна-метадычныя выданні для настаўнікаў, а таксама дадатковыя выданні для вучняў, якія могуць выкарыстоўвацца ў адукацыйным працэсе, аднак не з'яўляюцца абавязковымі. Пералікі вучэбных выданняў змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Пералік вучэбных выданняў. 2017/2018 навучальны год).

Звяртаем увагу, што на нацыянальным адукацыйным партале функцыянуе анлайн-каталог «Падручнікі.by» http://adu.by / Падручнікі.by), у якім пададзена інфармацыя пра ўсе вучэбныя выданні, рэкамендаваныя да выкарыстання ў адукацыйным працэсе.

Артыкулы, навукова-папулярная літаратура

У прадметных навукова-метадычных часопісах сістэматычна публікуюцца метадычныя і дыдактычныя матэрыялы, закліканыя дапамагчы настаўніку пры падрыхтоўцы да вучэбных і факультатыўных заняткаў, у арганізацыі пазакласных мерапрыемстваў.

Пералік артыкулаў, апублікаваных у навукова-метадычных часопісах і рэкамендаваных для выкарыстання ў адукацыйным працэсе, змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. IIV, VXI класы).

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка