Інтарэсы ў праве крымінальнае права І працэс




Дата канвертавання14.11.2018
Памер54.62 Kb.
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«ПРЫВАТНЫ ІНСТЫТУТ КІРАВАННЯ І ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА»



ЮРЫДЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

індывідуальны залік



ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

ІНТАРЭСЫ Ў ПРАВЕ



КРЫМІНАЛЬНАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС

КРЫМІНАЛЬНА-ПРАВАВЫЯ АСПЕКТЫ ДОНАРСТВА Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

АФОНЬКІН ДЗМІТРЫЙ АЛЯКСАНДРАВІЧ, 3 курс дзённае аддзяленне

8 029 762 52 61

МІНСК, 2008

Інтарэсы ў праве

Названая тэма была актуальнай на розных этапах развіцця грамадства і права. Пачынаючы з часоў кадыфікаваных крыніц права Рымскай імперыі і да сучаснасці, яна вынайшла цікаўнасць правазнаўцаў сваёй нявызначанасцю і адначасова актуальнасцю на кожным этапе развіцця дзяржавы і права.

Чым гэта абумоўлена? Па-першае, любая дзяржава, як цалкам, так і ў межах прававой сістэмы, на розных этапах свайго генезісу можа мець розныя мэты. Кожны гістарычны этап звязаны з пэўнымі перспектывамі на будучыню. Сапраўды, некалькі стагоддзяў таму, ніхто не мог меркаваць аб развіцці заканадаўства аб злачынствах у сферы інфармацыйнай бяспекі, а на сёння гэта ўжо мае вялікае значэнне ў сувязі з хуткім развіццём інфармацыйных тэхналогій.

Зварот да гістарычнага вопыту выкарыстання разглядаемай катэгорыі ў вывучэнні палітыка-прававых з’яў дапамагае зразумець падмурак яе прымянення ў межах сучаснай прававой рэчаіснасці. Ужыванне паняцця «інтарэс» пры вызначэнні такіх феноменаў як дзяржава і права адзначаецца ўжо на першых этапах іх існавання. У канцэпцыях антычных мысляроў дзяржава прадстаўляе агульныя інтарэсы ўсяго грамадства. Разуменне палітыкі як сферы , дзе праяўляюцца чалавечыя інтарэсы, было характэрна, напрыклад, для сафістаў, Платона і Арыстоцеля. Знаходзячыся пад уплывам апошніх, Цыцарон, вызначаў дзяржаву як справу народа, разумеючы пад ёй людзей, звязаных паміж сабою згодай у пытаннях права і агульнасцю інтарэсаў.

Вядомы юрыст Ульпіан, перыяду класічнага рымскага права, прапаноўваў разглядаць інтарэс у якасці асноўнага крытэрыю падзелу права на публічнае і прыватнае. Ён лічыў, што публічнае права мае адносіны да дзейнасці дзяржавы, а прыватнае права засяроджана на карысці людзей. Як бачна, у дадзеным выпадку тэрмін «інтарэс» не выкарыстоўваўся, ён так бы мовіць знаходзіўся за словам «карысць».

Выключная роля інтарэсаў у працэсе ўтварэння рымскага права абумоўлены тым, што яно фарміравалася шляхам «пераплаўлення», прыстасаванне нормаў ius strictum (строгага права) да патрэбаў дзелавога абарачэння. Суд павінен быў па кожнай справе дашуквацца да сапраўднай волі бакоў праваадносін і іх інтарэсаў. Пры гэтым у межах вырашэння канкрэтнай справы не павінен быў прысутнічаць карыслівы інтарэс самаго суддзі і гэта патрабаванне падмацоўвалася самымі жорсткімі мерамі. Падкуплены суддзя ў старажытным Рыме падлягаў смяротнаму пакаранню. Калі сапраўдны інтарэс бакоў, інтарэс рэальнага жыцця, супярэчыў «строгаму праву», пры ўсёй павазе да апошняга, рымскія юрысты і прэтары дзейнічалі не паслядоўна. Гэту непаслядоўнасць Гегель лічыў «адной з найвялікшых каштоўнасцей, якая дазволіла ім адыходзіць ад несправядлівых і агідных інстытутаў».

У дзяржаве з цягам часу тэма «інтарэсы ў праве» стала значнай з пункту гледжання праваадносін. Бо толькі пры ўліку такога кантэксту заканадавец зможа забяспечыць адпаведнасць прававога рэгулявання патрэбам грамадства.

Беларускае грамадства, яго дзяржаўная і прававая сістэмы знаходзяцца на дадзены момант у пераходным становішчы. Вельмі актуальнымі з’яўляюцца праблемы абароны інтарэсаў у сферы эканамічнай і інфармацыйнай бяспекі, захаўвання сям’і як базавай адзінкі грамадства, здароў’я насельніцтва і навакольнага асяроддзя. Гэта толькі невялікі пералік тых інтарэсаў, якія патрабуюць абароны і рэалізацыі. Але паўстае шэраг пытанняў. Чаму ў сучасны момант існуе шмат праблем? Чым абумоўлена існаванне шматлікіх інтарэсаў у праве?

Адной з прычын, на першы погляд, з’яўляюцца падзеі, якія адбываліся ў недалекім мінулым, у XX стагоддзі. Большую частку гэтага перыяду Беларусь уваходзіла ў склад СССР. Юрыдычная навука развівалася выключна ў тым напрамку, які вызначаўся марксісцкай метадалогіяй. Савецкая ўлада не забяспечвала развіццё тых адносін, якія супярэчылі афіцыйным догмам, не дапушчала альтэрнатыўныя погляды на актуальныя пытанні нарматворчасці. На жаль, гэта не дазваляла аператыўна рэагаваць на змяненні інтарэсаў у грамадстве.

У наш час, калі навука вызвалена ад ідэалагічнага ўціску, навукоўцы атрымалі магчымасць ажыцяўляць аб’ектыўнае даследаванне праблемы інтарэсаў у праве. Пры гэтым галоўным арыентырам становяцца не ідэалагічныя догмы, а рэальныя патрэбнасці грамадства.

Прававыя аспекты паняцця «інтарэс» разглядаліся многімі навукоўцамі-юрыстамі. Аднымі з першых прааналізавалі змест паняцця «прававы інтарэс» нямецкія навукоўцы Р. Іерынг, А.Тон, Г. Ялінек.

Яны тлумачылі інтарэс як комплекс благ, якія неабходны чалавеку для нармальнага існавання. Пры гэтым выдзеляліся розныя інтарэсы, у тым ліку духоўныя, матэрыяльныя, ідэальныя і т.п.

Рускія правазнаўцы таксама даследавалі гэтую праблему. Частка з іх была прыхільнікам нямецкіх вучоных, напрыклад, М.М. Каркуноў. Аднак, знаходзіліся і праціўнікі дадзенай канцэпцыі. Адным з праціўнікаў быў Л.І. Петражыцкі, які лічыў, што катэгорыя «інтарэса» не з’яўляецца сутнаснай для тэорыі права.

Аднак большасць сучасных навукоўцаў лічаць вельмі важным пытанне аб узаемасувязі інтарэса і права. Перад імі паўстае шмат праблем: з’яўляецца інтарэс часткай прававой сістэмы, ці не, ці ўплываюць інтарэсы на развіццё права, або наадварот права ў сваім развіцці дабаўляе нам розныя прававыя інтарэсы.

Інтарэс выступае для чалавека спосабам дзейнасці ў некаторых абставінах. Інтарэсы розных людзей супадаюць, а значыць іх матывацыя, інтарэсы падобныя ў пэўнай сітуацыі праследуюць адны і тыя ж мэты. Па-сутнасці інтарэс кожнага чалавека па асобку можа стаць агульным інтарэсам значнай колькасці ў некаторых выпадках нават цэлых дзяржаў. Прававая сістэма кожнай дзяржавы павінна ўлічваць інтарэсы кожнага чалавека. Калі гэты інтарэс большасці грамадзян, тады ён абавязкова павінен быць улічаны пры ажыцяўленні нарматворчай дзейнасці. У гэтым і іншых выпадках прасочваецца ўзаемасувязь інтарэса і права.

Права, па сваёй сутнасці гэта замацаваны ў заканадаўстве грамадскі інтарэс. Нормы права, як правілы паводзін, выступаюць асноўным кампанентам інтарэса. Прававы інтарэс можа супадаць з асабістым інтарэсам.

Аналіз навуковых канцэпцый, які мы зараз правялі, дае падставы сцвярджаць, што катэгорыя інтарэса ў праве шматаспкектная. Прававы інтарэс – гэта сацыяльны інтарэс, перададзены ў форме права. Ён адлюстроўвае інтарэсы, якія ўзнікаюць у грамадскім жыцці. Важна таксама нагадаць такія паняцці як «законны інтарэс» ці «інтарэс, які ахоўваецца законам». Гэтыя паняцці выяўляюць змест той прававой формы інтарэса, якая існуе на дадзены момант.

Вывучэнне паняцця «інтарэса» у праве, на наш погляд, мае вялікае тэарэтычнае значэнне. Прызнанне інтарэса неад’емным кампанентам права патрабуе выкарыстання дадзенай катэгорыі пры вызначэнні паняцця «права» таму, што паняцце павінна адлюстроўваць істотныя прыкметы з’явы. Такім чынам, інтарэс як і воля суб’ектаў права, на нашу думку, з’яўляюцца сутнаснымі рысамі для разумення права. Прызнанне адзінства інтарэса і права вызначае новыя арыентыры для развіцця канцэпцыі інтарэса ў тэорыі права. Гэта ідэя з’яўляецца падставай для далейшай распрацоўкі адзінай канцэпцыі прававога інтарэса.



Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Аннерс. Э. История современного права / Э. Аннерс.- М.: Наука, 1994.- 395с.

  2. История политических и правовых учений: Учебник для вузов / Под ред. В.С. Нерсесянца.- М.: ИНФРА-М-НОРМА, 1997.- 786 с.

  3. 3.Мухаев, Р. Т. Хрестоматия по теории государства и права, политологии, истории политических и правовых учений: Пособие для вузов / Р.Т. Мухаев.- М.: ПРИОР, 2000.- 1104 с.

  4. Теория государства и права: Курс лекций / Под ред. М. И. Матузова, А.В. Малько.- М.: Юристъ, 2005.- 768 с.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка