Іван Хруцкі нарадзіўся 27 студзеня 1810 года ў сям’і грэка-каталіцкага святара Фамы Іванавіча Хруцкага




Дата канвертавання01.06.2017
Памер6.67 Kb.
Пра мастака

Іван Хруцкі нарадзіўся 27 студзеня 1810 года ў сям’і грэка-каталіцкага святара Фамы Іванавіча Хруцкага.

Сярэднюю мастацкую адукацыю Іван Хруцкі атрымаў у Полацкім вышэйшым піярскім вучылішчы. У 1827 годзе ён пераязджае ў Санкт-Пецярбург. Тут ён да 1829 года браў урокі ў англійскага мастака Дж.Доу і адначасова займаўся ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў у якасці вольнанаведваючага заняткі вучня. Капіраваў у Эрмітажы. У 1830 годзе Хруцкі паступіў у Акадэмію Мастацтваў. Там ён вучыўся ў такіх майстроў, як К.П.Брулоў, Ф.А.Бруні і інш.

У 1839 годзе, пасля смерці бацькі, Іван Фаміч пераехаў з Санкт-Пецярбурга. У 1844 годзе ён набыў іменне Захарнічы ў Полацкім уездзе, дзе па асабістым праекце пабудаваў дом і заклаў сад. З 1845 года пастаянна жыў там.



Памёр Іван Фаміч 13 студзеня 1885 года, быў пахаваны ў Захарнічах.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка