Жарты мова нанова маладзечна жарт – фраза або невялікі тэкст гумарыстычнага зместу




Дата канвертавання24.02.2017
Памер445 b.


ЖАРТЫ

МОВА НАНОВА МАЛАДЗЕЧНА

Жарт – фраза або невялікі тэкст гумарыстычнага зместу.



Анекдот (фр. Anecdote – кароткі аповяд пра цікавы выпадак) – кароткая жартаўлівая гісторыя фальклорнага жанру, якая звычайна перадаецца з вуснаў у вусны.



Каламбур (фр. Calembour) – літаратурны прыём з выкарыстаннем у адным кантэксце розных значэнняў аднаго ці некалькіх слоў альбо словазлучэнняў, падобных па гучанні.



Чорны гумарцынічны і бязлітасны гумар, камічны эфект якога ў тым, каб кпіць са смерці, гвалту, хвароб, фізічных вычварэнстваў ці іншых “змрочных” тэм.



Іронія – сатырычны прыём, у якім праўдзівы сэнс схаваны або супярэчыць (супрацьпастаўляецца) сэнсу відавочнага. Іронія стварае адчуванне, што прадмет абмеркавання не такі, якім ён падаецца.



Сцёб (“дзёрзкі жарт”, здзек) – жарт над суразмоўцам з элементамі іроніі, сарказму. Звычайна сцябаюцца з чалавека ў яго прысутнасці.



Сарказм – з'едлівы здзек, вышэйшая ступень іроніі.



Калі чалавек моцна смяецца, літаральна згінаецца напалову і трасецца, яго арганізм цягам гадзіны худнее як мінімум на паўкіло.



Смех дапамагае ў лячэнні астмы і бранхітаў. Паветра вырываецца з лёгкіх з хуткасцю 100 км/г, вызваляе бронхі ад назапашанай там слізі і палягчае дыханне пры запаленчых працэсах.



Смех павышае творчыя здольнасці і ўменне вырашаць самыя розныя задачы.



Вясёлы нораў зніжае магчымасці праявы розных хвароб на 50%. Такога меркавання прытрымліваюцца навукоўцы з Гарвардскага ўніверсітэта.



Дзіця ва ўзросце 6 гадоў смяецца прыкладна 300 разоў на дзень. Дарослыя ўсміхаюцца і смяюцца ў сярэднім толькі 15 разоў.



У 80-90% выпадкаў людзі смяюцца над фразамі, у якіх няма нічога смешнага;)



МОВА НАНОВА: ЖАРТУЙЦЕ, ПАНОВЕ




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка