Жыццёвыя ўніверсітэты Каруся Каганца Віктарына




Дата канвертавання24.06.2018
Памер14.18 Kb.
Жыццёвыя ўніверсітэты Каруся Каганца

Віктарына

  1. Сапраўднае прозвішча, імя, імя па бацьку Каруся Каганца.

  2. Што абазначае слова “каганец”?

  3. Які элемент расліннасці размешчаны на гербе роду, з якога паходзіць Карусь Каганец?

  4. Удзельнікамі якога паўстання былі бацька і брат К. Каганца?

  5. Які французскі паэт паходзіць з роду К. Каганца?

  6. Дзе знаходзіцца фальварак, які належаў калісьці бацьку К. Каганца?

  7. Што цяпер знаходзіцца ў доме-палацы К.Каганца?

  8. Хто з беларускіх пісьменнікаў напісаў пра К.Каганца, што той “стаіць у гэтым часе зусім самабытна, арыгінальна”?

  9. Які праект імкнуўся стварыць К. Каганец як мовазнаўца?

  10. Які праект распрацаваў К.Каганец як журналіст?

  11. У якой вёсцы Стаўбцоўскага раёна жыла сям’я К.Каганца?

  12. Якую кнігу для навучання дзяцей чытанню напісаў К. Каганец?

  13. З якім класікам беларускай літаратуры пазнаёміўся К.Каганец у астрозе?

  14. Дзе пахаваны К.Каганец?

  15. У якім беларускім горадзе ёсць вуліца імя К.Каганца?

  16. Хто са знакамітых беларускіх паэтаў напісаў: “Змоўк пясняр, затаіў свае песні…”

  17. Папулярны драматычны твор К.Каганца.

  18. З якога твора ўзята цытата: “Ахрэм усё іграе. Ніколі яшчэ ён так шчыра не іграў, як цяпер, бо думаў, што як кіне іграць, то воўк зараз да яго ды з'есць”?

  19. Вёска, якая згадваецца ў вершы:

Пайду той дарожкай,

Дзе калісь хадзіла

Праз хвойнік Васюцкі

Мая зорка міла



Да маёй сястрыцы.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка