Кацярына Сосна Выдадзеныя зборнікі



Дата канвертавання01.02.2018
Памер14.62 Kb.
#17546
Кацярына Сосна
Выдадзеныя зборнікі

“Імгненні жыцця”, 2001г.

“На скрыжаванні лёсу”, 2007 г.

“Неистраченное”, 2008 г.

“Калінавыя каралі”, 2009 г.

У навальніцу

Зачарнелася неба прасцяг –

Хмары на сходку збіраліся.

Нібы павы плылі на абсяг –

Стайкай адной гуртаваліся.

Тут мігнула маланкі кап’ё,

Срэбрам сваім адлівалася.

То ў вышы патухала святло,

То лязо ў зямлю ўтыкалася.

Грукат грому разносіўся ўслед –

Дзверы нябёс адчыняліся.

Пакідала маланка адмет,

З кім на шляху сутыкалася.

Раптам вецер прымчаўся здаля.

Дрэвы прад ім прыхіналіся.

Ажывілася хутка зямля, -

Хмаркі дажджом усміхаліся.

Водар лужнай адчуўся травы.

Каплі на лісціках свецяцца.

Ў жыцці лепшай не трэба пары?

Як жа цудоўна нам леціцца!
Бацькоўскі кут

Забілася сэрца дрыготка –

Бацькоўскі наведала кут.

Жыццё адыйшло незваротна –

Ніхто не сустрэне ўжо тут.

Пашарпаны вокны і дзверы –

У хаце скразняк уладар.

Няма ні на што болей веры –

Ў нябыт адыйшоў гаспадар.

Не трэба замкі і засоўкі

І мэблю ўсю цвіль заняла.

Не выйдзе ніхто ўжо з бакоўкі,

Пакінула дом той сям’я.

Адзіная хата пад дахам –

Закінуты родны куток.

Глядзіцца ў вокны са страхам

Бярозка – кахання выток.

Зраўнялася з полем сцяжына,

Якая да ганку вяла.

Свабоду адчула маліна,

Крапіва сцяной парасла.

Душу халадзіла самота.

І весніцы рып данімаў.

Такая на сэрцы маркота –

Каб хто яе словам суняў.

Трывожна кувала зязюля –

Лічыла жыцця мне гады.

Здавалася, выйдзе матуля,

Пакліча за стол, як заўжды.

Хвілінкі нам так не хапала

Наведацца ў дом той часцей.

Прайшло, праляцела, прапала…



Ніхто не чакае гасцей!
Каталог: uploads -> files
files -> Побач са смерцю з ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля
files -> Эстэтычныя пошукі ў сучаснай беларускай лiтаратуры Неаавангардныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай лiтаратуры
files -> Паведамленне па курсу "Гісторыя Беларусі" На тэму: Каменны век на Беларусі
files -> Реферат на тэму Кросскультурные перспектывы шматжонства і эвалюцыі чалавека
files -> Віталь Вольскі (Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі-Зэйдэль) (1901 – 1988)
files -> Рэферат на тэму: Я. Колас заснавальнік юнацкай аповесці
files -> Реферат па беларускай літаратуры на тэму: «Фельетоны, публіцыстыка, апавяданні Кузьмы Чорнага ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.»
files -> Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай
files -> Аналіз выкарыстання камп'ютэрў у біяінфарматыцы асноўныя прымяненні інфармацыйных тэхналогій
files -> 1. Крыж культурных даследаванняў і жаночых палавых мутацый


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал