Каламбур Каламбур, або гульня словаў




Дата канвертавання03.12.2018
Памер44.55 Kb.
Каламбур

Каламбур, або гульня словаў – гэта такая фігура маўлення, пры дапамозе якой гумарыстычны або сатырычны эфект ствараецца пры выкарыстанні розных значэнняў таго самага слова або двух падобных па гучанні словаў. Каламбурная форма перадачы думкі дадае ёй асаблівую выразнасць, эмацыйнасць і займальнасць. Каламбур можа будавацца на ўжыванні амонімаў – словаў, якія гучаць аднолькава, але маюць рознае значэнне: Як дурніцы не чарніцы, дык чарніцы не дурніцы. Напрыклад, каламбур у эпіграме Хведара Жычкі, дзе гульня словаў пабудавана на слове раман:

З недапісаным раманам

Лез у класікі Раман.

Кажуць, і сыны Рамана

Пішуць той жа ўсё раман.

Узгадаем таксама нядаўні анекдот: Як як? Як-як, як як як. Тут маем два словы: назоўнік як (‘жывёла’) і прыслоўе як.

Асновай каламбура могуць быць варыянты амонімаў. Па-першве, так заваныя амографы, якія пішуцца аднолькава, але па-рознаму вымаўляюцца: Я ўсё плачу́ і пла́чу!.. Перамелецца — мука будзе. — Або мукá, або мýка… Па-другое, амаформы – словы, якія супадаюць толькі ў пэўных формах: П’яны чытае на на слупе абвестку: “Лячу ад усіх хваробаў. Доктар Н.”- “Эээ, дзівак, ад усіх не зляціш…” . Па-трэцяе, амафоны – словы, якія гучаць аднолькава, але адрозніваюцца на пісьме: Сядзеў у касцы і чытаў казку. У якасці ілюстрацыі каламбура, заснаванага на выкарыстанні амафонаў, можна ўзгадаць верш Леаніда Ганчарова, натхнёны “Беларускім мужчынам” Хадановіча:


Беларускіх мужчын не стрымаць ад ДАМ  КРАТАМІ,
Паднімаць на каханне не трэба ДАМКРАТАМІ.
А жанчыны сусвету іх валяць, ІХ  ВАЛЯЦЬ -
Прызнаюцца ў каханні, мілУюць І  ХВАЛЯЦЬ.

Часта для стварэння камічнага эфекту ўжываюцца паронімы – словы, падобныя па гучанні і па будове, але адрозныя па значэнні. У анекдоце сустракаем гульню словаў ветэран і ветэрынар: Маня, ты чула, Галя выходзіць замуж за ветэрынара! – Во дзівачка! Навошта ёй стары? - Не, ты блытаеш ветэрынара з ветэранам. А ветэрынар – гэта той, што мяса не есць… Жарты і анекдоты могуць таксама будавацца на сутыкненні міжмоўных паронімаў: Фразу “У канюшыне сакаталі конікі” адзін вядомы рускі перакладчык пераклаў як “В конюшне ржали кони”



Асновай каламбура могуць служыць таксама розныя значэнні мнагазначных словаў: Жанчыны бываюць поўныя і пустыя. Ішоў дождж і рота салдатаў. Каламбур таксама ўзнікае пры разбурэнні і пераасэнсаванні ўстойлівых выразаў, фразеалагізмаў, афарызмаў: У спрэчцы выраджаецца ісціна. Піць або не піць? Маўчыць, як рыба аб лёд.

Заданне:

Знайдзіце гульню словаў у вершах Леаніда Ганчарова і дапішыце іх:

Каламбур матулі свайму сыну

Мароз кійком сярдзіта б'е  ПА  ГАНКУ
І завіруху шле да нас, ПАГАНКУ.
Надзень  шкарпэткі з воўны ты, БО  ВОЎНА
Цяплей, сынок, намнога,  чым ... БАВОЎНА.

І світэр з воўны ты, сынок, НАДЗЕНЬ,
Ідзеш не на гадзІну, а ... НА  ДЗЕНЬ.

Каламбур пра крата Дзіму 

Крот Дзіма нарабіў памылак ШЭРАГ:
Нару пакінуў ён, сабратаў ШЭРЫХ.
Назад надрыўна  кліча НАРА  ДЗІМУ:
"Эй, эмігрант, вяртайся ...НА  РАДЗІМУ!"

     
Каламбур пра найлепшую жанчыну сусвету (фрагмент)

Адзiн клянецца: "Я аддам жыццё  ЗА  ГАННУ!.."
 Другi - напоперак яму: "НЕ, ВЕРА - ГОДНАЯ!.."
 Мая - найлепшая, яна - НЕВЕРАГОДНАЯ,
 Яе кахаю ... Бог, прабач маю  ... ЗАГАНУ.

 Высновы робім з ёй, бо вучаць НАС  УРОКІ:
 І на праклёны нам пляваць, і ... НА  СУРОКІ.

Каламбур аб вандроўках беларускага  дзядулі ў  сне

 Не быў ніколі за мяжою я НАЯВЕ,
 Не спачываў ні на Суматры, ні НА  ЯВЕ.
 У сне наведаў  Чад разок, УГАНДУ - РАЗ,
 І ноччу кожнаю лятаю Ў ... ГАНДУРАС.

Каламбур пра каханне аргенцінца Дзімы і беларускі Іры

Жывуць Іра з Дзімам каханнем ГЛЫБОКІМ,
Але ён у Сальце, яна - у ГЛЫБОКІМ.
Чакае яе ён... Заве ІРА ДЗІМУ...
Бо кожны з іх любіць свой дом ... І РАДЗІМУ.

Каламбур з-за кратаў

З табой па духу родныя, хоць і не ПА  КРЫВІ,
Таварыш і паплечнік мой, душой не ПАКРЫВІ.
Надзея, роспач, смех, журба  і боль - ляцець ІМ  РОЕМ
На волю, бо аб ёй адной і марым мы, ... І  МРОІМ.

Каламбур пра сабаку - суку ганебную

Сабака цяўкаў, шпарка нёсся, як ПАДПАЛЕНЫ,
На бруднай шэрай поўсці - жоўтыя  ПАДПАЛІНЫ.
Жыццё ганебнае яму - не   ПРЫЗ, А  БАЧЫЛІ
Усе знак "СУКА", што да шыі ... ПРЫСАБАЧЫЛІ.

Каламбур новаспечанага мужа аб акалічнасцях жаніцьбы

Прызнацца ў гэтым, напэўна, мне ВАРТА:
Цягнула ў ЗАГС мяне жончына   ВАРТА.
Свае абяцанні даваў я з-пад   ПАЛКІ:
буду пяшчотны, надзейны і  ... ПАЛКІ!.."

Каламбур пра каханую дзяўчыну

 Мы глядзелі з табой на ПА  РЭЧКІ,
 Цалаваліся, елі ПАРЭЧКІ.
"Не адолеюць злыя  НАС  ЧАРЫ",-
 Я шаптаў табе шчыра ... НА  ШЧАРЫ.

Каламбур пра непрыступную Валю

Іван складае вершы МАРНА   ВАЛІ,
Дзяўчына адказала МІЛА: "ВАНЯ,
Мы вольны час дарэмна МАРНАВАЛІ,
Не будзе ў нас з табою ... МІЛАВАННЯ!"

Каламбур шостай жонкi Сёмы

Я - шостая, будзе і СЁМАЯ,
Трымаць не хачу цябе, СЁМА, Я.
Ну, як цябе, гада, ТРЫВАЛІ,
Алена, Раіса, ... ТРЫ  ВАЛІ? 


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка