Калектывы са званнем «народны», «узорны» у міёрскім раёне 10 калектываў маюць званне «народны»: народны клуб народных майстроў




Дата канвертавання19.11.2017
Памер127.67 Kb.
Калектывы са званнем «народны», «узорны»
У Міёрскім раёне 10 калектываў маюць званне «народны»:

- народны клуб народных майстроў «Святліца» Міёрскага РДК;

- народны тэатр мініяцюр «Свае хлопцы» Міёрскага РДК;

- народны тэатр Міёрскага РДК;

- народная эстрадная студыя “Зараніца” Міёрскага РДК;

- народны клуб ветэранаў «Чырвоны гваздзік» Дзісенскага ГЦК;

- ансамбль народнай песні “Мёрыца” ГУА «Міёрская ДШМ”;

- народны фальклорны гурт “Мурашы” філіяла “Дзіцячы санаторый “Расінка” ААТ “Белаграздраўніца” Міёрскага раёна;

- народны фальклорны гурт “Язынка” Язненскага сельскага Дома культуры;

- народны фальклорны гурт “Іставіца” Істаўскага сельскага клуба;

- вакальна-харэаграфічны гурт “Азярніцы” унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадарскі Міёрскага раёна.

2 калектывы маюць званне «ўзорны» :

- дзіцячы тэатр авангарднай моды «Гаворачыя мадэлі» Міёрскага РДК;

- дзіцячы аркестр баянаў – акардэонаў ГУА «Міёрская ДШМ”.
Народны клуб народных майстроў і самадзейных мастакоў

Святліца” Міёрскага раённага Дома культуры



Народны клуб народных майстроў і самадзейных мастакоў пад кіраўніцтвам Батарчук Алены Эдвардаўны вядзе працу па зберажэнню і развіццю народных традыцыйных рамёстваў Міёршчыны. Кіраўніцтвам клуба ажыццяўляецца работа па распрацоўцы сувенірнай прадукцыі з утрыманнем Міёрскай сімволікі, а таксама ўзораў сувенірных вырабаў па вызначаных звычаях, абрадах, святах.

Спіс удзельнікаў клуба налічвае 20 майстроў. З іх: 3 майстры саломапляцення, 4 майстры вышыўкі, 3 майстры жывапісу, 2 майстры керамікі, 3 майстры роспісу, 1 майстар ласкутнага шыцця, 1 майстар бісерапляцення, 1 майстар разьбы па дрэве, 1 майстар інкрустацыі саломкай, 1 майстар шыцця.

Народны клуб мастроў “Святліца” з’яўляецца пастаянным удзельнікам раёных і абласных святаў, фестываляў, выстаў і кірмашоў.


Народны тэатр мініяцюр “Свае хлопцы”

Міёрскага раённага Дома культуры
Тэатр мініяцюр “Свае хлопцы” быў створаны ў 1992 годзе. Склад удзельнікаў калектыву не пастаянны. Зараз у ім налічваецца 15 удзельнікаў рознага ўзросту, аб’яднанных любоўю да творчасці.

Нязменным кіраўніком тэатра з’яўляецца Борская Вольга Аляксандраўна. У 1992 годзе тэатр атрымаў званне “народны”, ён удзельнік многіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў раёне.

У складзе удзельнікаў тэатра - педагогі, медработнікі, будаўнікі, работнікі выканаўчай улады і іншыя.

Творчая праца тэатра мініяцюр неаднаразова асвятлялася ў абласных і мясцовых перыядычных выданнях. Удзельнікі калектыву поўныя новых ідэй, планаў, заўсёды знаходзяцца ў пастаянным творчым пошуку.


Народны тэатр Міёрскага раённага

Дома культуры
Народны тэатр Міёрскага РДК (рэжысёр тэатра – Гайдзель Аляксей Эдуардавіч) налічвае ў сваім складзе 15 чалавек. Склад удзельнікаў тэатра ў асноўным пастаянны. У ім задзейнічаны работнікі РДК, педагогі, служачыя гарадскіх арганізацый, вучні старэйшых класаў, прадпрымальнікі.

Акцёры тэатра з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі святаў, прадстаўленняў, канцэртаў, якія праводзяцца як ў РДК, так і за яго межамі.

З удзельнікамі тэатра праводзяцца заняткі па акцёрскім майстэрстве, сцэнічнай мове, пластыцы, грыму, гісторыі тэатра, праводзіцца прагляд відэаспектакляў.

У маі 2016 года адбылася паспяховая прэм’ера спектакля па п'есе Л.Філатава “Эліксір кахання”.




Эстрадная студыя"Зараніца" Міёрскага раённага Дома культуры
Эстрадная студыя "Зараніца" была створана на базе Міёрскага РДК восенню 1986 года. Да 2012 года кіраўніком яе з'яўляўся Аляксееў С. Р. У 2009 годзе эстрадная студыя атрымала званне “народны аматарскі калектыў” за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, высокі мастацкі ўзровень, актыўную канцэртную дзейнасць. З 2012 года кіраўніком эстраднай студыі "Зараніца" становіцца Бунта І.В.

Асноўнай мэтай дзейнасці студыі з'яўляецца прафесійная дапамога ў росце і развіцці найбольш адораных вакалістаў раёна, незалежна ад узроставай катэгорыі; прапаганда айчыннай і замежнай музычнай культуры сярод насельніцтва, шляхам канцэртнай дзейнасці і ўдзелу ў аглядах і конкурсах.

Сярод галоўных задач працы студыі - навучэнне граматнаму падыходу ў рабоце з вакалам. Таксама праводзяцца заняткі па тэорыі музыкі, акцёрскім майстэрстве, харэаграфіі, гісторыі сучаснага музычнага мастацтва.

Удзельнікі студыі праходзяць сур'ёзны прафесійны адбор. Неабходныя якасці, якімі валодае кожны ўдзельнік - працавітасць, любоў да музыкі, вельмі добрыя прыродныя вакальныя і знешнія дадзеныя, пачуццё меры і густу.

З першых дзён дзейнасці з'явіліся лідэры, якія і да цяперашняга дня з'яўляюцца гонарам студыі. Лаўрэатам амаль усіх дзіцячых конкурсаў і тэлефестываляў перыяду 1989 - 1996 гадоў стаў Андрэй Баравік. Маленькай дзяўчынкай прыйшла ў студыю Леся Кодуш з горада Дзісна, і за 6 гадоў заняткаў у студыі стала лаўрэатам тэлефестываляў "Усе мы родам з дзяцінства", "Халі-хало" і "Зорная ростань". Зараз яна ў ліку зорак беларускай эстрады, з'яўляецца ўдзельніцай дуэта Леся Кодуш - Слава Нагорны, а таксама займаецца сольнай кар'ерай. Яшчэ адна вядомая беларуская спявачка Марына Філіпава, прайшоўшы аналагічны шлях развіцця, у дадзены момант з'яўляецца салісткай мюзікла І. Алейнікава "Прарок".

Такія выканаўцы, як Сяргей Філіпаў, Валянціна Пундзіс, Тамара Якімёнак, Андрэй Капусцін, Кацярына Чарвінская, Анастасія Філіпава сталі лаўрэатамі розных конкурсаў і фэстаў "Беларусь - мая песня", "Свята нацыянальных культур", "Браслаўскія зарніцы", "Песні юнацтва нашых бацькоў", “На зямлі святой Сафіі”.

Юныя таленты студыі за гады дзейнасці прынялі ўдзел, сталі лаўрэатамі і дыпламантамі ў такіх вядомых фэстах эстраднай творчасці, як "Халі-хало", "Дзінь - Дзвінь пралескі", "Усе мы родам з дзяцінства", "Спяваем з аркестрам", "Сузор'е надзей", "Песня для Еўрабачання", "Песні юнацтва нашых бацькоў", "Славянскі кірмаш", фестываль каталіцкай песні “Зорка Бэтліема”, міжнародны фестываль “Двіна – Дзвіна - Даўгава”, экалагічнае свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”, міжнародны фестываль нацыянальных культур “Нас з’яднала зямля Беларусі”, другі адкрыты абласны конкурс маладых выканаўцаў на народных інструментах “Залатая ліра Палесся”.

Практычна не адно раённае мерапрыемства не абыходзіцца без удзелу эстраднай студыі “Зараніца”.

Падрыхтавана вялікая колькасць канцэртных праграм для слухачоў горада Міёры, традыцыйнымі сталі выезды з канцэртамі ў аграгарадкі і суседнія раёны.
Народны клуб ветэранаў вайны і працы

«Чырвоны гваздзік» Дзісенскага гарадскога Цэнтра культуры
Для арганізацыі змястоўнага вольнага часу, развіцця творчых, вакальных здольнасцяў, для людзей састарэлага ўзросту на базе Дзісенскага гарадскога Цэнтра культуры вядзе сваю дзейнасць народнае аматарскае аб'яднанне ветэранаў вайны і працы «Чырвоны гваздзік».

Клуб ветэранаў вайны «Чырвоны гваздзік» створаны у 1989 годзе. Узначальваў гэты клуб ветэран вайны, паэт, творчы душой чалавек, Дзямешка Генадзь Паўлавіч 1918 года нараджэння. У студзені 2017 года яго, нажаль, не стала.

Усе ўдельнiкi творчыя людзi: вакальныя выканаўцы, выканаўцы на музычных інструментах, народныя ўмельцы, кампазiтары, паэты, пісьменнікі.

Заняткі ў клубе «Чырвоны гваздзік» праводзяцца па розных творчым напрамках. Гэта харавы, ансамблевы і сольны спеў, дэкламацыя вершаў і канферанс. Рэпертуар калектыву заснаваны на патрыятычных песнях, песнях аб сваёй малай Радзіме. Кіруе мастацкай творчасцю ўдзельнікаў клуба Аляксей Антонавiч Астукевiч.

У клубе рэгулярна праводзяцца «агеньчыкі», прысвечаныя розным святам і памятным датам. Для членаў клуба праводзіліся вячоркі прысвечанныя дням імянінніка, гутаркі за круглым сталом. Для гутарак запрашаліся работнікі гарсавета горада Дзісна, кіраўнікі прадпрыемстваў, дзецi i молодзь, творчыя людзi горада з iншых творчых аб’яднанняў. Цікава праходзяць творчыя сустрэчы, на якіх самадзейныя спевакі i музыканты, паэты і мастакі, знаёмяць гледачоў са сваёй творчасцю. Такія сустрэчы дапамагаюць творчым людзям самавыявіцца, расказаць пра тое, чым яны займаюцца, упэўніцца ў тым, што ўзрост не перашкода творчасці.

Удзельнікі аб’яднання ветэранаў вайны і працы «Чырвоны гваздзік» пастаянна ўдзельнічаюць у гарадскіх святочных мерапрыемствах і канцэртах, выязжаюць з творчымі канцэртамі, сустракаюцца з дзецьмі і падлеткамі, наведваюць з падарункамі і віншаваннямі, вершамi і песнямi аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў горада Дзiсна.

Кожны год ветэраны прымаюць удзел у аглядзе мастацкай самадзейнасці, дзе штогод журы і гледачы адзначаюць іх высокае і творчае выкананне. У чэрвені 2015 года народны аматарскi клуб ветэранаў вайны і працы «Чырвоны гваздзік» прыняў удзел у здымках тэлеперадачы Культура Віцебшчыны.

Матэрыялы аб дзейнасці аб'яднання, яго членах і поспехах клуба «Чырвоны гваздзік» неаднаразова публікавала на сваіх старонках раённая газета «Мiёрскія навіны».



Ансамбль народнай песні “Мёрыца”

ДУА “Міёрская дзіцячая школа мастацтваў”
Ансамбль музыкі і песні “Мёрыца” заснаваны ў 1992 годзе. З верасня 2015 года ім кіруе Маляўка Дзіяна Генадзьеўна. Ансамбль мае вакальную групу і акампаніруючую. Таму на канцэртах “Мёрыцы” глядач можа пачуць як вакальныя творы ў музычным саправаджэнні, так і інструментальныя п’есы рознага характару. Усяго ансамбль налічвае 14 чалавек (5 – вакальная група, 9 – аркестровая).

У рэпертуар ансамбля ўваходзіць не толькі беларуская музыка, але, таксама і руская і польская. Выконваюцца народныя і аўтарскія творы, а, таксама, музыка іншых краін.

Асноўныя мэты і задачы калектыву:

- адраджэнне, захаванне і развіццё культуры для духоўна-маральнага адраджэння грамадства;

- стварэнне ўмоў для знаёмства шырокіх пластоў насельніцтва з музычнай культурай.

У мерапрыемствах прымае ўдзел не толькі ўвесь каллектыў, але і вакальная, інструментальная группы па - асобку.



Народны фальклорны гурт “Язынка”

Язненскага сельскага Дома культуры
Фальклорны гурт “Язынка” створаны ў 1986 годзе на базе Язненскага СДК і зараз дзейнічае на базе гэтай установы культуры. Мастацкім кіраўніком з’яўляецца дырэктар Язненскага СДК Бервячонак Ларыса Генадзьеўна, з 1 снежня 2014 года музычным кіраўніком калектыву прызначаны выкладчык Язненскай музычнай школы Карпаў Міхаіл Пятровіч.

Фальклорны гурт наведваюць 15 чалавек: з іх – 3 пенсіянеры, 12 чалавек працуючых. Каб захаваць беларускую народную спадчыну ўдзельнікі гурта займаюцца адраджэннем аўтэнтычнага фальклора, беларускіх народных абрадаў, звычаяў сваёй мясцовасці. У сваім рэпертуары выкарыстоўваюць беларускія народныя песні, танцы, гульні.

Штогод народны фальклорны гурт “Язынка” прымае актыўны ўдзел у мясцовых, раёных, абласных, а таксама, рэспубліканскіх святах, фестывалях, кірмашах. Добра вядомы калектыў і ў суседняй Латвіі.
Народны фальклорны калектыў

Іставіца”Істаўскага сельскага клуба


З 2011 года калектыў “Іставіца” атрымаў званне “народны” аматарскі фальклорны калектыў. У склад “народнага” калектыву ўваходзіць 10 жанчын рознага ўзросту ад 55 да 89 год. Калектыў ставіць перад сабой асноўную задачу захаваць і зберагчы спадчыну. Вядзецца праца з носьбітамі фальклору: запіс даўнейшых песен, вывучэнне народных танцаў – рухі ў танцах, пераходы. Песні перадаюцца вусным шляхам, носьбітамі - спявачкамі.

Пры выкананні песень перадаецца аўтэнтычная манера выканання абрадавых песен, народных, сямейна-бытавых. Праз песні, якія спявае фальклорны гурт “Іставіца”, раскрываюцца чароўнасць і багацце нашай спеўнай прыгожай мовы. Рэпертуар народнага калектыву багаты на песні восеньскія, зімовыя, летнія, валачобныя, жніўныя, вясельныя, жартоўныя, прыпеўкі і інш.

Народны фальклорны калектыў “Іставіца”, нягледзячы на паважаны ўзрост удзельніц, прымае ўдзел у раённых і абласных мерапрыемтвах. У 2015 годзе калектыў сустракаўся з рэдактарам газеты “Віцебскія весці”, прымаў удзел у тэлепраекце “Існасць”, у тэлепраекце “Наперад, у мінулае”.

Кіраўніком калектыву вядзецца пастаянная работа па падборы і абнаўленню рэпертуаруа. У Істаўскім СК маецца фанатэка абрадавых песен, відэазапіс выступленняў калектыву на некаторых мерапрыемствах.

Моладзь, якая жыве ў вёсцы пераймае звычаі нашых дзядоў: удзел у калядах, спеў песен, віншаванні, удзел у “Валачобніках”, народным свяце “Купалле”. У калектыве пануе атмасфера ўдзячлівасці, добразычлівасці, павагі.
Узорны тэатр авангарднай моды Міёрскага раённага

Дома культуры


Узорны тэатр авангарднай моды існуе са студзеня 1997 года. Галоўнай мэтай тэатра з’яўляецца эстэтычнае выхаванне моладзі. Асноўная задача тэатра – арганізацыя вольнага часу падлеткаў, знаёмства з гісторыяй адзення, правядзенне вечароў адпачынку для ўдзельнікаў тэатра, стварэнне і паказ калекцый, касцюмаў для тэатральных пастановак.

У жніўні 2003 года тэатр атрымаў званне “ўзорны”. З верасня 2013 года рэжысёрам узорнага тэатра авангарднай моды з’яўляецца Яроменак Святлана Барысаўна.

Тэатр авангарднай моды вядзе актыўную творчую працу. Калектыў прымае ўдзел у гульнёвых праграмах клуба выхаднога дня “Субяседнік”. Рэжысёр тэатра з’яўляецца сцэнарыстам і вядучым праграм, а ўдзельнікі тэатра ўпрыгожваюць мерапрыемства касцюмамі.

У ліпені 2015 года за высокі мастацкі ўзровень, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную і выставачную дзейнасць калектыў тэатра падцвердзіў званне “узорны аматарскі калектыў”.

Удзельнікам тэатра падабаецца насычанае і цікавае жыццё. Майструючы і дэманструючы ўбранні, прымаючы ўдзел у розных мерапрыемствах яны наталяюцца светам прыгожага.


Узорны аркестр баянаў і акардэонаў

ГУА “Міёрская дзіцячая школа мастацтваў”

Заснаваны дзіцячы аркестр народных інструментаў быў у сярэдзіне 70-х гадоў. Першым кіраўніком і дырыжорам быў Н.Р. Даўгалёў. У пачатку 90-х музычная школа атрымлівае статус дзіцячай школы мастацтваў. Лаўцу І.У. прапанавана стварыць аркестр баянаў-акардэонаў. Першы склад аркестра быў 15 чалавек. На сёння колькасны склад аркестра - 40 вучняў.

Падзеяй для школы і аркестру стала прысваенне калектыву ў 2002 г. званне “Узорны самадзейны калектыў”.

Аркестр неаднаразова выязжаў на фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” у г. Паставы, паспяхова выступаў на ІІ і ІІІ абласным конкурсе аркестровых калектываў, атрымаўшы дыпломы І і II ступені.

Аркестр выступае на канцэртных пляцоўках горада і школ, удзельнічае ў конкурсе-агляду аркестровых калектываў у рамках другога Ўсебеларускага фестывалю мастацтваў “Беларусь – мая песня”. У 2005 годзе канчаткова фарміруецца колькасны склад аркестру. Ён папаўніўся выкладчыкамі ілюстратарамі, такімі як Каськевіч Ж.В., Бунта І.В., Адзінец В.Р., Матэленак С.В., Блажевiч А.К.

У 2013 годзе аркестр атрымаў дыплом I ступенi на V абласным конкурсе аркестровых калектываў.

У рэпертуарны спіс аркестра ўваходзяць творы розных жанраў і напрамкаў: Я. Глебава, Ў.Бондырава, Я. Дзярбенкі, І. Тамарына, Я. Догі, Ў. Гаўрыліна, А. Пятрова, Ў. Залатарова, Л. Маліноўскага, Г.Беляева.

Народны фальклорны гурт “Мурашы” філіяла “Дзіцячы санаторый “Расінка” ААТ “Белаграздраўніца” Міёрскага раёна.
Фальклорны гурт “Мурашы” быў створаны ў 1998 годзе на базе дзіцячага санаторыя “Расінка”. Ініцыятарам яго стварэння была Войтава Людміла Чаславаўна, якая па сённяшні дзень з’яўляецца кіраўніком калектыву. Гурт з пачатку яго існавання і да сённяшніх дзён складаецца з работнікаў санаторыя, якія з вялікім задавальненнем і жаданнем прымаюць удзел у рэпетыцыях і выступленнях. Людзі розных прафессій, рознага ўзросту аб’яднаны адной агульнай справай – адраджэнне і падтрымка нацыянальных традыцый развіцця культуры. Фальклорны гурт “Мурашы” у сваей працы грунтуецца на цеснай сувязі з носьбітамі аўтэнтычнага фальклору, якія пражываюць на тэрыторыі Перабродскага сельсавета Міёрскага раёна. Рэпертуар калектыву вялікі і разнастайны. Гурт акрамя народнага накірунку мае разнастайны тэматычны і жанравы характар. Удзельнікі калектыву творча падыходзяць да пастаноўкі праграм, уносяць у іх сваё творчае бачанне тэмы, свае мясцовыя матэрыялы, каб праграмы набывалі мясцовае адценне, захоўвалі мясцовыя асаблівасці і каларыт. Штогод гурт “Мурашы” са шматлікім калектывам самадзейных артыстаў з дзіцячага санаторыя “Расінка” з’яўляецца несумненным лідарам раёнага агляду – конкурсу мастацкай самадзейнасці ў раёне.
Вакальна-харэаграфічны гурт “Азярніцы”

унітарнага прадпрыемства жыллева-камунальнай гаспадарскі Міёрскага раёна
 Вакальна-харэаграфічны гурт "Азярніцы" ўтварыўся ў 2009-м, а ўпершыню на раённай пляцоўцы выступіў ў сакавіку 2010-га ў аглядзе мастацкай самадейнасці. Адразу праявіў сябе таленавітым, выбітным, майстравым. І ў снежні 2013 года  калектыву было прысвоена званне “народны”. У складзе замацавалася 20 пастаяльцаў з таленавітым кіраўніком Сяргеем Аляксеевым.  З верасня 2013г. мастацкі кіраўнік - малады і ініцыятыўны Ігар Бунта. Творчыя камунгасаўцы сведчаць, што ў Ігара Віктаравіча праца спорыцца, займацца з ім - адно задавальненне. Танцавальныя кампазіцыі ставіць Аляксандра Катышава. 

У арсенале гурта багата песень (каля 100) і танцаў (больш за дзясятак). Вядучы кірунак у вакале - па-сучаснаму апрацаваны народны фальклор. З пастановак спачатку прызвычаіліся да народных, а потым сталі ў іх уплятаць цяперашнія элементы. З гэтага нарадзіліся сучасныя танцы. 



А яшчэ здзіўляюць сваімі ўбраннямі, якіх у жаночай групы 4 камплекты: чорныя спадніцы і белыя жакеты, бела-блакітныя нацыянальныя касцюмы, бела-чырвоныя розных відаў. У мужчын два гарнітуры - чорныя і белыя з чырвонай вышыўкай, а таксама  сінія камізэлькі, чырвоныя кашулі. У танцораў - ваенная форма, універсальная і бела-чорная. 

 "Азярніцы" заўсёды атрымліваюць шмат перамог у раённым аглядзе мастацкай самадзейнасці, а ў вобласці паміж камунгасаўцаў іх калектыў першы са званнем “народны”, таму не дзіўна, што між сваіх былі заўсёды ў лідарах, зараз іх проста запрашаюць для, так бы мовіць, майстар-класаў. Ніводнае маштабнае мерапрыемства ў раёне не абыходзіцца без "Азярніц".


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка