Калінкавічы. Размова пра бяспеку




Дата канвертавання02.11.2018
Памер12.09 Kb.
Калінкавічы. Размова пра бяспеку

Адбылася сустрэча намесніка начальніка Калінкавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэя Уладзіміравіча Сялюціна з работнікамі Калінкавіцкага раённага вузла электрасувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам» у рамках республіканскай акцыі “Моладзь за бяспеку”.



Андрэй Уладзіміравіч азнаёміў прысутных з аператыўнай абстаноўкай у раёне, агучыў асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх, падрабязна разабраў прычыны і ўмовы, якія спрыяюць гібелі людзей на пажарах. Не засталіся без увагі пытанні недапушчальнасці курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення, папярэджання пажараў, звязаных з парушэннем правіл эксплуатацыі газавага абсталявання і электрабытавых прыбораў, пячнога ацяплення, а таксама неабходнасці набыцця і ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і падтрымання іх у спраўным стане.

Асаблівую ўвагу Андрэй Уладзіміравіч звярнуў на праблему дзіцячага траўматызму і пакіданню дзяцей без нагляду. Многія бацькі за паўсядзённымі клопатамі надаюць выхаванню свайго дзіцяці недастаткова часу і сіл. І таму навучыць дзяцей пазбягаць небяспекі і разумець, што можна рабіць, а што нельга – наша агульная задача.
d:\печать\2018\интернет\112\октябрь\09.10.2018 калінкавічы. размова пра бяспеку\dscn8092.jpg d:\печать\2018\интернет\112\октябрь\09.10.2018 калінкавічы. размова пра бяспеку\dscn8104.jpg
d:\печать\2018\интернет\112\октябрь\09.10.2018 калінкавічы. размова пра бяспеку\dscn8102.jpg d:\печать\2018\интернет\112\октябрь\09.10.2018 калінкавічы. размова пра бяспеку\dscn8113.jpg


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка