Каляндарна-тэматычнае планаванне беларуская мова 10 клас




Дата канвертавання24.11.2017
Памер71.03 Kb.
КАЛЯНДАРНА-ТЭМАТЫЧНАЕ ПЛАНАВАННЕ
БЕЛАРУСКАЯ МОВА

10 клас (базавы ўзровень)

(35 гадзін на год, 1 гадзіна на тыдзень; з іх 8 гадзін – на пісьмовыя работы)


Беларуская мова : вучэб. дапам. для 10 кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016. – 240 с.


Нумар урока і дата правядзення

Тэма ўрока

Коль–касць гадзін

Мэты вывучэння тэмы

Характарыстыка асноўных відаў і спосабаў дзейнасці

Дамашняе заданне

І чвэрць (8 урокаў)

Роля мовы ў жыцці чалавека і грамадства
(1 гадзіна)


1

Роля мовы ў жыцці чалавека і грамадства

1

Пашырыць веды пра ролю мовы ў жыцці чалавека і грамадства. Сфарміраваць уяўленне пра грамадскую сутнасць мовы (мова – сродак зносін), моўныя патрэбы асобы і грамадства, ролю беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры. Удасканальваць уменні адэкватна ўспрымаць вуснае і пісьмовае маўленне, весці дыялог у сітуацыі афіцыйных маўленчых зносін

Фармулёўка асноўных палажэнняў тэксту пра мову як сацыяльную з’яву; запіс пад дыктоўку выказванняў дзеячаў беларускай культуры пра ролю мовы ў жыцці чалавека і грамадства (рэкамендуецца выкарыстаць кнігу А. А. Каўруса «Слова наша роднае», 1986); дэкламацыя вершаў пра беларускую мову; дыспут на тэму «Якую мову называюць роднай?» (на аснове артыкула А. Я. Міхневіча «Родная мова» з энцыклапедыі «Беларуская мова», 1994, с. 458)

§ 1, практ. 41

Маўленне
(1 гадзіна)


2

Маўленне як працэс маўленчых зносін. Умовы маўленчых зносін. Віды маўленчай дзейнасці: гаварэнне, слуханне, чытанне і пісьмо. Формы маўленчай камунікацыі: вусная і пісьмовая, дыялагічная і маналагічная

1

Узнавіць і сістэматызаваць веды пра маўленне як працэс маўленчых зносін, узаемасувязь мовы і маўлення, умовы маўленчых зносін, віды маўленчай дзейнасці (гаварэнне, слуханне, чытанне і пісьмо), спецыфіку вуснага і пісьмовага, дыялагічнага і маналагічнага маўлення. Выпрацоўваць уменні даваць характарыстыку маўленчай сітуацыі, выяўляць моўныя асаблівасці вуснага і пісьмовага, дыялагічнага і маналагічнага маўлення. Удасканальваць уменні адэкватна ўспрымаць вуснае і пісьмовае маўленне, выразна чытаць дыялогі і маналогі, складаць план вучэбнага тэксту, вусна пераказваць тэкст, перакладаць тэкст з рускай мовы на беларускую, ствараць уласныя выказванні з улікам прапанаванай маўленчай сітуацыі

Пераказ вучэбнага тэксту пра сродкі камунікацыі; вуснае паведамленне на тэму «Сітуацыя маўлення» з апорай на схему; падрыхтоўка вусных выказванняў з улікам прапанаваных маўленчых сітуацый; гутарка на аснове зместу вучэбных тэкстаў пра слуханне і гаварэнне; складанне плана вучэбнага тэксту пра чытанне і яго віды, вусны пераказ тэксту; тлумачэнне сэнсу прыказак аб правілах маўленчых паводзін; пераклад з рускай мовы на беларускую тэксту пра асаблівасці вуснага і пісьмовага маўлення; выразнае чытанне дыялогаў і маналогаў, характарыстыка маўленчых сітуацый; вызначэнне формаў маўленчай камунікацыі, якія выкарыстоўваюцца ў пэўных маўленчых сітуацыях; стварэнне вуснага выказвання з улікам прапанаванай маўленчай сітуацыі.

Пры выкананні практыкаванняў 17, 19, у якіх прыводзяцца геаграфічныя назвы і назвы станцый Мінскага метрапалітэна, запісаныя літарамі лацінскага алфавіта, трэба звярнуць увагу вучняў на правільнае напісанне слоў Lahojsk (Лагойск), Niamiha (Няміга), Park Čaliuskincaŭ (Парк Чалюскінцаў), Plošča Pieramohi (Плошча Перамогі), Uschod (Усход), Frunzienskaja (Фрунзенская), Hrušaŭka (Грушаўка)



§ 2–5, практ. 24

Тэкст
(3 гадзіны, з іх 1 гадзіна – на пісьмовую работу)


3

Тэкст як адзінка мовы і маўлення. Прыметы тэксту: сэнсавая цэласнасць і тэматычнае адзінства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць, завершанасць

1

Пашырыць веды пра тэкст як адзінку мовы і маўлення, прыметы тэксту (сэнсавую цэласнасць і тэматычнае адзінства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць, завершанасць), віды і моўныя сродкі сувязі сказаў у тэксце. Удасканальваць уменні вызначаць тэму і асноўную думку тэксту, даваць загаловак, дзяліць тэкст на часткі (падтэмы і мікратэмы) і абзацы, выдзяляць апорныя (ключавыя) словы, словазлучэнні і сказы, вызначаць віды і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце

Вызначэнне лексічнага значэння слова тэкст у прапанаваных словазлучэннях; вызначэнне тэмы і асноўнай думкі тэксту, выдзяленне апорных слоў; вызначэнне прымет тэксту, падбор загалоўка; абгрунтаванне падзелу тэксту на абзацы, вызначэнне падтэм і мікратэм, складанне плана тэксту; вызначэнне відаў і моўных сродкаў сувязі сказаў у тэксце

§ 6, 7, 9, 10, практ. 51

4

Апісанне, апавяданне, разважанне як функцыянальныя тыпы маўлення

1

Падагульніць і сістэматызаваць веды пра апісанне, апавяданне, разважанне як функцыянальныя тыпы маўлення, кампазіцыйную будову тэкстаў розных тыпаў. Удасканальваць уменні абгрунтоўваць прыналежнасць тэксту да пэўнага тыпу, аналізаваць будову тэкстаў розных тыпаў, складаць іх кампазіцыйныя схемы, ствараць тэксты розных тыпаў

Вызначэнне тыпу тэксту, складанне яго кампазіцыйнай схемы, абгрунтаванне падзелу тэксту на абзацы; абгрунтаванне прыналежнасці тэксту да пэўнага тыпу; узнаўленне прапушчанага фрагмента тэксту; аналіз будовы тэксту, у якім сумяшчаюцца розныя тыпы маўлення, складанне плана тэксту; стварэнне тэкстаў розных тыпаў

§ 8, практ. 44

5

Кантрольны дыктант

1

Выявіць узровень сфарміраванасці арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў







Фанетыка і арфаэпія. Арфаграфія і культура маўлення
(11 гадзін, з іх 2 гадзіны – на пісьмовыя работы)


6

Гукавая абалонка слова. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў

1

Узнавіць і падагульніць веды пра фанетычную сістэму беларускай мовы, класіфікацыю гукаў, пашырыць веды пра пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў. Удасканальваць уменні выяўляць пэўныя гукі ў словах, адрозніваць пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных і зычных гукаў, вызначаць сэнсава-стылістычную ролю фанетычных сродкаў у мастацкіх тэкстах, рабіць фанетычны разбор слоў

Вызначэнне спосабаў абазначэння мяккасці зычных у словах; вызначэнне ў тэксце слоў, у якіх літары е, ё, ю, я, і абазначаюць два гукі; знаходжанне сярод прапанаваных пар слоў тых, якія адрозніваюцца паміж сабой асобнымі гукамі; знаходжанне ў словах літар, якія абазначаюць парныя звонкія зычныя гукі; вызначэнне слоў, у якіх усе зычныя гукі глухія, санорныя; знаходжанне ў тэксце слоў з няпарнымі цвёрдымі зычнымі; вызначэнне гукаў, якія чаргуюцца ў словах; падбор уласных прыкладаў на пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні зычных гукаў; выяўленне сэнсава-стылістычных магчымасцей алітарацыі ў паэтычных тэкстах; устанаўленне сувязі паміж гучаннем і лексічным значэннем слоў; характарыстыка фанетычных асаблівасцей беларускай мовы; фанетычны разбор слоў

§ 11, 12, практ. 75

7

Вымаўленне галосных і зычных гукаў, некаторых спалучэнняў зычных. Націск у беларускай мове

1

Пашырыць веды аб правілах вымаўлення галосных і зычных гукаў, некаторых спалучэнняў зычных, націску ў беларускай мове, акцэнталагічных нормах. Удасканальваць уменні захоўваць арфаэпічныя і акцэнталагічныя нормы, вымаўляць у адпаведнасці з акцэнталагічнымі нормамі беларуска-рускія адпаведнікі, якія адрозніваюцца месцам націску. Выпрацоўваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад арфаэпічных і акцэнталагічных норм

Вуснае паведамленне (з апорай на табліцу) аб правілах вымаўлення спалучэнняў зычных гукаў; чытанне прыказак у адпаведнасці з нормамі літаратурнага вымаўлення; чытанне слоў з захаваннем акцэнталагічных норм; запіс слоў рускай мовы па-беларуску, пастаноўка націску; знаходжанне ў тэксце слоў з памылкамі, абумоўленымі няведаннем акцэнталагічных норм, выпраўленне памылак

§ 13, 14, практ. 91

8

Прынцыпы беларускай арфаграфіі. Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе. Правапіс галосных о, э, а; е, ё, я

1

Сфарміраваць уяўленне аб прынцыпах беларускай арфаграфіі, напісаннях, заснаваных на фанетычным прынцыпе. Пашырыць веды аб правапісе галосных о, э, а; е, ё, я. Удасканальваць навыкі напісання галосных о, э, а; е, ё, я ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Падбор уласных прыкладаў напісанняў, заснаваных на фанетычным прынцыпе арфаграфіі; спісванне слоў, сказаў, тэксту з устаўкай прапушчаных літар; змена слоў, падбор да іх аднакаранёвых з чаргаваннямі [о] – [а], [э] – [а]; падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы; змена слоў, падбор да іх аднакаранёвых, каб е, ё стаялі не пад націскам; знаходжанне ў тэксце слоў, у якіх праяўляецца аканне і яканне



Зелянко В. У.



1 Аб’ём дамашняга задання вызначаецца настаўнікам з улікам узроўню падрыхтаванасці вучняў і можа мець дыферэнцыраваны характар.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка