Канспект фрагмента ўрока Прозвішча Імя Імя па бацьку аўтара Мядзведская Алена Уладзіміраўна




Дата канвертавання13.01.2018
Памер30.88 Kb.
Канспект фрагмента ўрока

Прозвішча Імя Імя па бацьку аўтара Мядзведская Алена Уладзіміраўна

Установа адукацыі Сярэдняя школа №2 г.Сянно

Тэма ўрока “Паглыбленне паняцця пра паслядоўную і паралельную сувязь сказаў у тэксце”



Клас 8

Мэта: У канцы ўрока вучні будуць умець:



  • вызначаць паслядоўную і паралельную сувязь сказаў у тэксце;

  • вылучаць сродкі сувязі частак тэксту і сказаў;

  • складаць двухсастаўныя сказы на тэмы, звязаныя з прыродазнаўчым матэрыялам, ствараць тэксты на аснове складзеных сказаў.

Задачы выхавання і развіцця вучняў:

  1. Развіваць уменні вучняў складаць двухсастаўныя сказы на тэмы, звязаныя з прыродазнаўчым матэрыялам, ствараць тэксты на аснове складзеных сказаў.

  2. Спрыяць выхаванню пачуцця любові да прыгажосці роднага краю.

Настаўнік:



  • Ключавым паняццем сённяшняга ўрока з’яўляецца слова “тэкст”. А якое першапачатковае значэнне гэтага слова? Вось перад вамі кавалачак тканіны і ліст надрукаваны на ім тэкстам. Як вы думаеце, што агульнага паміж гэтымі прадметамі?

(Кавалачак тканіны складаецца з мноства нітак, якія моцна звязаны паміж сабой, а тэкст таксама складаецца з некалькіх сказаў, якія звязаны адзін з адным па сэнсе і граматычна)

  • Невыпадкова ж і прадпрыемствы, дзе ткуць тканіны, называюцца тэкстыльнымі. Калі з кавалка тканіны мы выцягнем адну нітку, то сапсуем тканіну. Так і любы тэкст, страціўшы адзін або некалькі сказаў, можа страціць сэнс.

  • Давайце разам звернемся да тлумачальнага слоўніка і вызначым лексічнае значэнне слова “тэкст”.

Праца ў групах. Абазначце вядомае і новае ў наступных сказах:

1 група – Беларусь – старажытная краіна. Яна мае сваю багатую гісторыю.

2 групаНаша дзяржава сухапутная, бо не мае выхаду да мора. З Беларуссю мяжуюць нашы суседзі – Расія, Украіна, Польшча, Літва, Латвія.

3 група – Самая вялікая рака ў Беларусі – Дняпро. Яе басейн займае больш паловы тэрыторыі Беларусі.

4 група – Рэспубліка Беларусь знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Еўропы. Яна займае тэрыторыю плошчай 207,6 кв.км.

  • Мы ведаем, што кожная тканіна мае яшчэ свой асаблівы ўзор, які ствараецца з дапамогаю розных тэхнік апрацоўкі. Так і наш тэкст мае два асноўныя віды сувязі сказаў: паслядоўная і паралельная.

  • Але гэта яшчэ не ўсё. Калі мы паглядзім на чорную тканіну, то ўбачым, што не ўсе ніткі ў ёй моцна сплецены, яна трывалая, але не радуе нашае вока. А вось кавалачак каляровай тканіны… Ён прыгожы і навявае на нас добры настрой. Чаму? Для стварэння гэтай тканіны выкарыстоўваліся ніткі розных колераў. Вось так і ў тэксце, калі мы выкарыстоўваем розныя сродкі сувязі, мы робім яго ярчэй, прыгажэй, ён становіцца больш даступным для навакольных. Мы ўжо ведаем, што ў беларускай мове існуюць розныя сродкі сувязі сказаў у тэксце. Давайце ўспомнім іх.

граматычная сувязь:

а) прыназоўнік

б) адпаведнасць трывальна – часовых формаў дзеясловаў у тэксце

в)адпаведнасць паміж граматычнымі формамі ў сказе



сінтаксічная сувязь:

а) аднолькавы пачатак і канец

б) паралелізм

в) супрацьпастаўленне

г) парадак слоў у сказе

д) пытальныя сказы

е) злучнік, часціца

лагічная сувязь:

а) паслядоўнасць у выкладзе думак, фактаў, падзей, дзеянняў

б) правільнасць прычынна-выніковых сувязей

в) загаловак

г) словы – арганізатары лагічных сувязей

д) пабочныя словы, якія арганізуюць парадак выказвання

е) “сашчэпкі” – сказы, абзацы, што ўказваюць на парадак пераказу

ж) падагульняючыя словы



Праца па картках у парах

  • прачытаць тэкст

  • вызначыць тэму, стыль, тып

  • укажыце від сувязі ў тэксце

  • назваць у ім сродкі, што забяспечваюць тэматычную сувязь.

Творчае заданне

  • На экране вашай увазе прадстаўлены цудоўныя пейзажы нашага краю. Ваша задача: скласці невялікі тэкст – апісанне, дзе 1 і 2 групы выкарыстоўваюць паслядоўную сувязь сказаў у тэксце, а 3 і 4 групы – паралельную.



Тлумачальная даведка да фрагмента ўрока

У дадзеным фрагменце ўрока былі выкарыстаны наступныя прыёмы:



  • прынцып тэкставага навучання;

  • узор правільнага выразнага чытання;

  • прыём тлумачэння лексічнага значэння слоў;

  • прыём супастаўлення;

  • прыём аналізу ўзораў;

  • прыём складання тэкстаў.

Выкарыстаныя прыёмы спрыяюць узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, фарміраванню ўменняў выяўляць асноўныя адметнасці тэксту, бачыць яго тэматычнае адзінства, звязнасць, цэласнасць, завершанасць, развіваюць творчыя здольнасці вучняў.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка