Канспект занятка-гульні ў старэйшай групе «Мая родная мова»



Дата канвертавання30.04.2017
Памер65.16 Kb.
#8458

ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“МIЛЬЧАНСКI ЯСЛI/САД”



КАНСПЕКТ

ЗАНЯТКА-ГУЛЬНІ Ў СТАРЭЙШАЙ ГРУПЕ

«Мая родная мова»

Падрыхтавау :

намеснiк загадчыка па

асноунай дзейнасцi

Iванова А.М.

Праграмны змест:


  • Далучаць дашкольнiкау да багацця беларускай мовы, фармiраваць каштоуныя адносiны да яе;

  • пазнаёміць дзяцей з жыццём і творчасцю Я. Купалы; расказаць пра тое, што любіў пісьменнік; развіваць у дзяцей цікавасць да беларускай літаратуры; выхоўваць любоў да нацыянальных твораў.

  • знаёміць дзяцей з размяшчэннем колераў у спектры, сфарміраваць уменне спалучаць фарбы і атрымліваць новыя колеры і розныя адценні, называць iх

  • узбагачаць беларускi слоунiк дзяцей, замацоуваць ужыванне форм ветлiвасцi на беларускай мове, разуменне мауленчых выказванняу рознай граматычнай структуры, спосабы утварэння назоунiкау са значэнням адзiнкавасцi, правiльнае вымауленне рускiх i беларускiх слоу, падобных па гучаннi; правiльнае вымауленне гукау.

  • развiваць навыкi разумення беларускай мовы, уменне адказваць на пытаннi выхавальнiка

Абсталяванне: партрэт Я. Купалы, беларускія узоры, ручнікі, малюнкі дзяцей па творах Я. Купалы, кнігі песняра, сялянскі посуд (збанкі, драўляныя лыжкі), лялькі ў беларускім адзенні, цацкі з гліны, кветкі, магнiтафон, мультымедыйная устаноука; фарбы, палітры, пэндзлікі, адзенне і матэрыял для мастака (капялюш, накідка, бант, вялікага памеру пэндзаль і палітра).

Папярэдняя работа:

  • знаёмства з творамi Я. Купалы

  • гутаркi на тэму «Наша радзiма», «Мова, на якой мы размауляем»

  • экскурсiя у беларускi куток

  • падрыхтоука абсталявання да занятку разам з дзецьмi

  • маляванне па творах Я. Купалы  

  • разгледзець каляровыя фотаздымкі ў альбомах «Беларускі сувенір», «Беларуская народная творчасць», вышываныя рэчы.

Ход занятку:

Зала аформлена па-святочнаму. На сцяне вісяць партрэт Я. Купалы, беларускія узоры, ручнікі, малюнкі дзяцей па творах Я. Купалы. Збоку стаяць сталы, на якіх раскладзены кнігі песняра, непадалёку — сялянскі посуд (збанкі, драўляныя лыжкі), лялькі ў беларускім адзенні, цацкі з гліны, кветкі.


Пад гукі беларускай мелодыі дзеці ўваходзяць у залу і садзяцца на дыван.

Выхавальнік (В.) пачынае заняткі з пытанняў:

  • Дзеці, у якой рэспубліцы мы з вамі жывём?

  • А хто мы па нацыянальнасці?

  • На якой мове павінны размаўляць беларусы?

В. Вось сёння мы з вамі цэлы дзень будзем размаўляць на роднай беларускай мове. Зараз пачнём вітацца між сабой на беларускай мове, як сапраўдныя беларусы.
Размінка «Прывітанне».

Дзеці ствараюць сцэнку знаёмства: называюць ветлівыя словы (прывітанне; добры дзень; скажыце, калі ласка; дазвольце спытаць і інш.),
В. Вось якія малайцы! I настрой адразу стаў лепшы.
Дзеці, а вы многа ведаеце беларускіх слоў? Вось мы зараз праверым, пагуляем у гульню «Друкавальная машынка», але друкаваць будзем толькі беларускія словы.

Гульня - «Друкавальная машынка».

Дзецi перадаюць адзiн аднаму лiст паперы i называюць 1 беларускае слова.

В. Малайцы! Сёння ў нас будуць працаваць тры цэнтры: «АБэВэГэДэйка» — знаёмства з творчасцю Я. Купалы, «Мастак» — практычная дзейнасць, «Вясёлка» — гульнi.

Цэнтр «АБЭВЭГЭДЭЙКА».

Выхавальнік падыходзіць да партрэта Я. Купалы і пачынае гутарку. Гучыць цiхая музыка.

В. Паглядзіце на гэты партрэт — вы пазналі, хто гэта? Так, гэта Янка Купала, беларускі пясняр. Паглядзіце, якая ў яго добрая усмешка, ласкавы позірк! Адразу бачна, які ён быў добры чалавек. Ён вельмі любіў дзяцей.
Адкажыце, а вы любіце слухаць цікавыя гісторыі? Адну з іх я хачу вам сёння расказаць. Было гэта вельмі даўно, калі на свеце яшчэ не было ні вас, ні вашых бацькоў. А прадзеды і прабабкі былі такія, як вы цяпер. Нарадзіўся тады ў фальварку Вязынка, што недалёка ад Радашковічаў, ад Мінска, ад Маладзечна, хлопчык Янка. Бацька радаваўся: «Добра, што гэта сын! Вось вырасце, будзе мне памочнікам». Ён ужо марыў, як навучыць свайго Яську працаваць на зямлі, каб той змог стаць сапраўдным гаспадаром. А ў хаце, за шырокай печчу, ён павесіў калыску. Маці люляла сына і ціха напявала. А якую ж калыханку спявала яму мацi? Можа вы мне дапаможыце?

Гучыць мелодыя калыханкi.


  1. Спі, сыночак міленькі, 
    Галубочак сівенькі. 
    Мой сыночак будзе спаць, 
    А я буду калыхаць. 
    А-а-а, лю-лі.

  2. Цiха-цiха, вельмi цiха

Уваходзiць у дзверы Цiхан.

Не галёкаць, не крычаць,

Дзетак бавiць i качаць.


  1. Ваўняная хустка ўкрывае плечы,

Гольле ад ялінкі закранае столь.

“Спі, маё каханьне, беднае малеча,

Я з табой заўсёды, я заўжды з табой.

Янкавы бацькі працавалі на зямлі, якую яны арандавалі ў паноў. Нялёгкая гэта была праца, бо ўсё трэба было рабіць сваімі рукамі. На дапамогу даводзілася наймаць сялян. Бачылі вы, як сякуць дровы? Пракажыце калi ласка. А як косяць траву, сеюць жыта? Малайцы. Цяпер гэта робіць машына, а раней усю работу людзі рабілі самі.

А хто з вас ведае, які самы любімы занятак быў у Янкі?

- Ён вельмі любіў слухаць казкі, песні, вершы, розныя гісторыі.

А як навучыўся чытаць, ад кніжкі было не адарваць яго — чытаў усё, што траплялася.
А хочаце паслухаць казку, якую любіў Янка? (Выхавальнік чытае казку «Бегаў Бай па сцяне».)

 Бегаў бай па сцяне

У чырвоным каптане.

Добрая мая казка ці не?

- Добрая.

- Як табе добрая, то і мне добрая.

Бегаў бай па сцяне

У чырвоным каптане.

Добрая мая казка ці не?

- Ну, добрая.

- Як табе добрая, то і мне добрая.

Бегаў бай па сцяне

У чырвоным каптане.

Добрая мая казка ці не?

- Ай, ідзі ты.

Ці спадабалася вам казка? (Дзеці выказваюць свае ўражанні.) Акрамя казак Янка любіў музыку, з задавальненнем слухаў ігру на скрыпцы, цымбалах.



Гучыць беларуская народная песня «Перапёлачка». Дзеці на музычных інструментах іграюць беларускую народную песню «Сядзіць камар на дубочку».

В. У школе Янка правучыўся толькі адзін год: у бацькі было слабае здароўе, а сялянскай працы было шмат, і таму ён сказаў сыну: «Чытаць і пісаць умееш? То і хопіць!» Пазней Янка напісаў верш, у якім расказаў пра свой шлях навукі.
Чытае дзіця.

Мне мудрасці кніжнай


не даў бог спазнаці. 
Мой бацька не мог даць
раскошаў такіх.
Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці 
I дум беларускіх без школы і кніг.

В. Захапленне Яся кнігамі перайшло ў жаданне самому пісаць вершы. Першы верш ён прысвяціў сваёй сястры, потым напісаў пра суседак. Янка вельмі любіў свой край, свой народ.

В. Янка Купала вельмі любіў дзяцей і напісаў для іх шмат вершаў. Яго жонка Уладзіслава Францаўна працавала у дзіцячым садзе.

- «Хлопчык і лётчык», «Бай», «Алеся»

Хутка вы пойдзеце ў школу, навучыцеся самі чытаць. Будзеце знаёміцца з цікавымі кнігамі, сярод якіх сустрэнеце творы Янкі Купалы.

Выконваецца карагод «Ой, рана на Івана».

Ой рана на Йвана, Ой рана на Йвана,

Проць Івана(?) ночка мала. Ой рана на Йвана.

Ой рана на Йвана, Ой рана на Йвана,

Дзе Купала начавала? Ой рана на Йвана.

Ой рана на Йвана, Ой рана на Йвана,

Начавала ў чыстым полі. Ой рана на Йвана.

Ой рана на Йвана, Ой рана на Йвана,

Чым Купала вячэрала? Ой рана на Йвана.

Ой рана на Йвана, Ой рана на Йвана,

Вячэрала белым сырам. Ой рана на Йвана.

Ой рана на Йвана, Ой рана на Йвана,

Чым Купала запівала? Ой рана на Йвана.

Ой рана на Йвана, Ой рана на Йвана,

Запівала варэніцай. Ой рана на Йвана.

Цэнтр «МАСТАК»

Стварэнне гульнявой сітуацыі і практычная дзейнасць дзяцей,
В. (у адзенні мастака). Добры дзень, дзеці! Вы ведаеце, хто я? Так, я — мастак. Пачуў я, што вы любіце маляваць, і вось прыйшоў да вас. Паглядзіце, якія ў мяне чароўныя фарбы.
Мастак бярэ фарбы і пэндзлі і пачынае «чарадзейнічаць»: спалучае жоўтую фарбу з чырвонай і атрымлівае аранжавую, жоўтую з сіняй — атрымлівае зялёную. Пры гэтым дзеці называюць колеры фарбаў, якія бярэ мастак. Просіць дзяцей назваць колеры, якія яны хацелі б атрымаць, і выконвае іх жаданні.

Адкажыце на пытанне: якiмi фарбамi карыстаюцца, калi упрыгожваюць беларускае адзенне?



В. А зараз вазьміце крышку белай фарбы і дадайце да яе кропельку сіняй, чырвонай. Які колер у вас атрымаўся? (Блакітны.) Вам падабаюцца мае чароўныя фарбы і пэндзаль?

Вось у нас тут 4 лiста паперы: жоўтая, белаязялёнаяблакітная.



В. Калі вы падыдзеце да iх то знойдзіце заданнi. Вам трэба на беларускай мове назваць прадметы, якiя намалёваны на лiстах.
Дзеці дзеляцца на чатыры групы.

Жоутая: гадзiннiк, дыван

Белая: вавёрка, трус

Зялёная: цыбуля, бульба, морква

Блакiтная: аловак, пэндзаль.

В. Малайцы. А зараз утварыце ад слоу на зялёным лiсце словы са значэннем адзiнкавасцi. Напрыклад: морква - морквiна.



Цэнтр «ВЯСЁЛКА»

Гульня «Падкажы слоуца»

Тут мы з вамi пагуляем у гульню я буду называць слова на рускам – а вы правiльна вымауляць на беларускам (зверёк – звярок, ночь – ноч, день – дзень, варенье – варэнне, дождь – дождж, вечер – вечар, дочка - дачка)



Хуткамоука «Балбатухи»

Дзве балбочуць балбатухi.

I гудуць яны,як мухi. Дж-дж-дж

Стаяць разам ля бярозы

I стракочуць, як стакозы. Дз-дз-дз

I гагочуць, быццам гусi, га-га-га

I качаюцца на пузе,

Зубы скаляць, як бабры гы- гы -гы

I пiшчаць, як камары, -з-з-з-з

В. Малайцы мае даражэнькiя. Спадабалася сёння вам размауляць на беларускай мове цi не? Што вас болей за усё спадабалася?


У канцы заняткаў дзеці абменьваюцца ўражаннямі.

ЛІТАРАТУРА:


Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі першакласніку. - Мінск, 2004.
Ладутько,Л.К. Познаем мир и себя. — Мн.: УП «ИВЦ Минфина», 2002.
Мой родны кут / уклад. В.А. Цяленчанка. — 2-е выд. — Мазыр: Белы Вецер, 2007.

Каталог: wp-content -> uploads -> 2014
2014 -> Закон Рэспублікі Беларусь Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі Змест
2014 -> Жабін клунак
2014 -> Як можна выклікаць лекара (доктара, урача)?
2014 -> Жарты жарты, жартаваць, паджартоўваць, жартачкі, жарцікі, жартаўлівы, дажартавацца
2014 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь беларуская мова. Літаратурнае чытанне
2014 -> Гатэль мова нанова маладзечна якія ёсць віды гатэляў?
2014 -> #movadzetkam, Alena Tserashkova
2014 -> Rada падтрымка моладзі ў еўропе: прынцыпы, палітыка, практыка


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал