Канспект занятка па развіццю маўлення і выяўленчаму мастацтву на тэму: “Беларускі ўзор” Праграмны змест




Дата канвертавання09.04.2017
Памер20.8 Kb.
Канспект занятка па развіццю маўлення і выяўленчаму

мастацтву на тэму: “Беларускі ўзор”

Праграмны змест: азнаёміць дзяцей з характэрнымі асаблівасцямі беларускага нацыянальнага адзення –арнаментам; удакладніць назву выраба з тканіны (абрус, посцілка, сурвэтка, ручнік), назву дэталяў касцюма (намітка, кашуля, капялюш), беларускіх імёнаў; фарміраваць уменне выконваць выразныя сродкі беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (колер, узор); выкладаць узоры з гатовых геаметрычных фігур; выхоўваць інтарэс да беларускага арнаменту, любоў да роднага краю, народных умельцаў і традыцый.

Абсталяванне: дзве лялькі, куфэрак, нацыянальны касцюм, розныя экспанаты беларускага кутка, запіс беларускай народнай музыкі, гатовыя геаметрычныя формы, сілуэты дэталяў адзення.

Ход занятка

Выхавацель. Спрадвеку на беларусі шанавалі чырвоны і белы колеры ў спалучэнні з чорным. Чырвоны колер сімвалізаваў жыццё, белы –чысціню і адданнасць.

Гучыць беларуская народная музыка.

Дзеці, сёння бабуля ганна прыслала нам пасылку, знаёмы вам куфэрак. Памятаеце, што мы знайшлі ў ім у мінулы раз? (дзеці называюць вырабы з тканіны, таксама цацкі з ільну і саломы.)

– Паглядзім, што ж прыслала нам бабуля зараз. (дастае дзве лялькі.) ой, якія ў нас сёння госці! Хто гэта? Так, хлопчык і дзяўчынка. Як жа нам іх назваць? А давайце мы іх назавем Ясь і Янінка.

Вельмі прыгожа апрануты нашы госці. А як называецца іх адзенне? (беларускі нацыянальны касцюм.) Паглядзіце, з чаго яны складаюцца? Што апрануў Ясь? Назавіце. (нагавіцы, кашуля, камізэлька, капялюш або саламяны брыль.) Як называюцца дэталі касцюма Яніны? (намітка, кашуля, гарсэт, андарак, спадніца, фартух.)

Пагуляем зараз у гульню “Рэха”. Слухайце мае пытанні. Яны падкажуць вам беларускія словы для адказаў.

На галаве ў Яся капялюш? (на галаве Яся капялюш). Валасы Яніны павязаны стужкай? На Ясю апрануты ганавіцы? У Яніны ёсць спадніца? Якога колеру фартушок?

Вось так па-рознаму называюцца дэталі касцюма Яся і Яніны. А чым яны падобныя? (яны аздоблены арнаментам.)

Зараз мы з вамі разгледзім, з чаго складаецца беларускі арнамент. Дапаможа нам у гэтым Чараўнік Дзялення. Памятаеце, што ў падзорную трубу можна бачыць толькі адзін аб’ект?



Дзеці.

– Я бачу чырвоную палоску.

– Я бачу чорную палоску.

– Я знайшоў ломаную лінію.

– Я бачу квадрат.

– Я бачу ромб…(вугалок, клетку, васьмівугольную зорачку і г.д.)

Зараз Чараўнік Аб’яднання дапаможа вам знайсці ўзаемасувязі частак арнамента.

Дзеці.

– Усе фігуркі звязаны з палоскай.

– Квадрат звязаны з чатырма квадратамі.

– Дзве палачкі звязаны і ўтварылі крыжык.



– Вугалкі звязаны з крыжыкамі.

Выхавальнік. Бачыце, дзеці, гэтыя фігуркі ўтвараюць узоры, яны паўтараюцца, і так атрымліваецца арнамент. Як мы назавём фігуркі адным словам? Правільна, геаметрычныя. Значыць, як можна назваць гэты беларускі ўзор? (геаметрычны.) якія колеры ён мае? (белы, чорны, чырвоны.)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка