Карыстацца, каб сабе не нашкодзіць




Дата канвертавання27.01.2018
Памер16.03 Kb.
Карыстацца, каб сабе не нашкодзіць.

Няўмелае і неахайнае абыходжанне з бытавой тэхнікай, няведанне небяспекі, якую ўяўляе электрычны то, выклікаюць вялікую колькасць электратраўм.

Адной із важнейшых умоў забеспячэння электрабяспекі з’яўляецца спраўны стан ізаляцыі электраправодкі, саміх электрапрыбораў, а таксама выключальнікаў, разетак, лямпавых патронаў, шнуроў, падаўжальнікаў, з дапамогай якіх уключаюцца ў сетку прыборы. Каб пазбегнуць пашкоджання ізаляцыі, забараняецца падвешваць правады на цвіках, перакручваць і вешаць на іх што-небудзь, бяліць і фарбаваць іх, заклейваць праводку шпалерамі, выцягіваць за шнур вілку з разеткі. Ні ў якім разе нельга карыстацца самаробленнымі электрапечкамі і іншымі награвальнымі прыборамі. Нельга грэбаваць і такім правілам: асвятляльную арматуру, свяцільні, люстры ачышчаць ад пылу і бруду толькі пры выключаным асвятленні, увогуле, нельга датыкацца да асвятляльнай арматуры мокрымі рукамі.

Калі вы сабе не ворагі, то ніколі не будзіце карыстацца выключальнікамі, штэпсельнымі разеткамі, вілкамі, кнопкамі званкоў з разбітымі накрыўкамі. Ва ўсіх выпадках катэгарычна забараняецца праводзіць пад напружаннем якія-небудзь работы: замену электралямп, рамонт выключальнікаў, разетак, званкоў, электраправодкі ці саміх прыбораў.

Няякасна выкананыя мантаж і рамонт бытавых электрасетак з’яўляецца прычынай многіх электратраўм. Рамонт існуючых і новыя праводкі павінны весціся толькі па спецыяльных правілах, абавязкова – арганізацыямі ці прыватнымі асобамі, якія маюць дазвол (ліцэнзію) на выкананне такіх работ. Неабходна сачыць за спраўнасцю ўстройстваў аховы электраправодкі ад кароткіх замыканняў, устройстваў засцерагальнага адключэння (УЗА). Забараняецца нават часова замяняць завадскія засцерагальнікі металічнымі перамычкамі “жучкамі”, якія могуць стаць не толькі прычынай няшчаснага здарэння, але і пажару



У пераважнай большасці бытавыя электрапрыборы разлічаны на выкарыстанне іх у памяшканнях з неправодзячымі электрычны ток падлогамі. Выкарыстанне іх на адкрытым паветры можа таксама стаць прычынай электратраўмы, паколькі зямля – праваднік электрычнага току. У ванных пакоях, санвузлах і іншых падобных памяшканнях нельга ўстанаўліваць выключальнікі, штэпсельныя разеткі, карыстацца ўключаннымі ў сетку рознымі электранагравальнымі прыборамі, а таксама выкарыстоўваць стацыянарныя свяцільні без ахоўнай арматуры.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка