Картка з заданнямі для каманды




Дата канвертавання04.05.2018
Памер47.71 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Вучэбна-педагагічны комплекс Шчыткавіцкі

дзіцячы сад – сярэдняя школа”

Турнір “Знаўцы роднай мовы”

Падрыхтавала настаўніца пачатковых класаў

Л.У. Маёрава

аг. Шчыткавічы, 2016 год

Т у р н і р «Знаўцы роднай мовы


Мэта: фарміраванне імкнення вывучаць родную мову, развіццё пазнавальнага інтарэсу да ўрокаў беларускай мовы.
Задачы: развіваць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачаць слоўнікавы запас, выхоўваць павагу да Беларусі i беларускай мовы.
ХОД МЕРАПРЫЕМСТВА

Уступную гутарку можна пачаць з пытання: для чаго патрэбна людзям мова? Пасля абагульнення выказванняў вучняў настаўнік прапануе паслухаць паведамленне аднакласніка:


- Мова ўзнікла даўным-даўно, сотні тысяч гадоў таму назад. Першабытныя людзі аб’ядноўваліся ў групы, кааб паляваць на звяроў, лавіць рыбу, вырабляць прылады працы, будаваць жыллё. Каб усё гэта рабіць разам, яны павінны былі разумець адзін аднаго. Так узніклі першыя словы. З цягам часу жыхароў планеты станавілася ўсё больш і больш. Кожны народ прыдумваў свае словы і ствараў сваю мову. Кожны народ ад іншых у першую чаргу адрозніваецца сваёй мовай. У рускага народа – русская мова, у нямецкага – нямецкая, у японцаў – японская, у беларусаў – беларуская. Калі мы забудзем сваю мову, перастанем на ёй размаўляць, перастане існаваць народ. І з карты свету знікне наша Беларусь. Памятайце пра гэта.
Пасля дзецям прапануецца даказаць, што яны ведаюць і любяць сваю родную мову і пагуляць у гульню. Педагог дзеліць клас на дзве каманды: "Сонейка" і "Вясёлка".
1 -ы гейм«Далей-далей»

Кожнай камандзе даюцца заданні. Дзеці выконваюць іх вусна. За кожны правільны адказ прысуджаецца 1 бал.


Картка з заданнямі для каманды"Сонейка"


  1. Як называецца наша родная мова?

  2. Назавіце другую літару алфавіта.

  3. Назавіце літары беларускай мовы, якія абазначаюць галосныя гукі.

  4. Колькі літару слове ліпень?

  5. 3 якой літары пішацца сказ?

  6. Назавіце слова з супрацьлеглым значэннем слову гарачы.

  7. Адгадайце загадку: Не куст, а з лiсточкамi, не кашуля, а пашыта.

  8. Як перанесці слова сон?

  9. Падбярыце роднасныя словы да слова лес.

  10. Назавіце прыметы яблыка.

Картка з заданнямі для каманды"Вясёлка"




  1. 3 якой літары пішуцца імёны людзей?

  2. Назавіце пятую літару алфавіта.

  3. Колькі галосных гукаў у беларускай мове? Назавіце іх.

  4. Колькі літару слове ідзе?

  5. Назавіце слова з супрацьлеглым значэннем слову высокі.

  6. Як яшчэ можна назваць сябра?

  7. Адгадайце загадку: Невялiчка, рыжавата, а хвост доўгi i калматы, на дрэве жыве i шышкi грызе.

  8. Як перанесці слова ехаць?

  9. Падбярыце роднасныя словы да слова сад.

  10. Назавіце прыметы сунічкі.

Настаўнік падводзіць вынікі першага гейма.


2-і гейм «Схованкі»

Знайдзiце i запiшыцесловы, якiя схавалiся ў прыведзеных словах.


а) народ г) Эдзiк
б) ножка д) зязюля
в) Пiлiпка е) маскарад.
За кожны правільны адказ каманды атрымліваюць 1 бал.
3-і гейм «Конкурс капітанаў»

Заданне каля дошкі выконваюць па аднаму вучню ад каманды.


Калі заданне зроблена правільна, камандзе прысуджаецца 5 балаў, а калі ёсць памылка, - 3.
Картка з заданнямі для каманды"Сонейка"

1. Падзяліце словы для пераносу: прыбіраць, намалюю, яма.


2. Складзіце са слоў сказы:

Ніна, школы, дамоў, прыйшла, са;

маме, Галя, дапамагае, ферме, на
Картка з заданнямі для каманды"Вясёлка"

1. Падзяліце словы для пераносу: бярозка, спяваю, ішоў.


2. Складзіце са слоў сказы:

плывуць, па, хмаркі, небе;

двары, на, лужыны, замёрзлі.
У гэты час каманды адгадваюць загадкі. За кожную правільна адгаданую загадку – 1 бал.

Потым падлічваюцца балы кожнай каманды за два геймы.


Музычная пауза
Камандзе «Сонейка» неабходна праспяваць песенькі, у якіх сустракаецца назва расліны, а камандзе « Вясёлка” – назва жывёлы.
3- і гейм

Замест лiчбаў на гэтым цыферблаце стаяць лiтары, а лiчбы змешчаны ўнiзе. Камандам неабходна паспрабаваць разабрацца ў лiчбах, i прачытаць iмёны i прозвiшчы двух народных паэтаў Беларусi.



http://sov.opredelim.com/tw_files2/urls_917/9/d-8562/8562_html_m70d16fa3.png

8.1.10.4 10.2.7.4.6.4.3 8. 10.2.5 10.11.6.4.12.9.


За правільна выкананае заданне каманда атрымлівае 5 балаў

4-ы гейм «Рэбусы»

Разгадайце рэбусы.


За кожны правільна адгаданы рэбус каманды атрымліваюць 3 балы.

Потым падлічваюцца балы кожнай каманды за чатыры геймы.


5-ы гейм

Закончыце прыказкі:

а) Жыццё пражыць - … г) Век жыві - ..
б) Красавік з вадою, … д) Адна галава добра, а …
в) Ваўкоў баяцца - … е) Цішэй едзеш - …
За кожны правільны адказ прысуджаецца 2 балы.

Вынікі турніра.



Падлічваюцца балы, падводзяцца вынікі гульні, узнагароджваюцца самыя актыўныя вучні з кожнай каманды.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка