Касцюм летняга строю в. Горы Віцебскай вобласці




Дата канвертавання04.12.2017
Памер525 b.


Касцюм летняга строю в.Горы Віцебскай вобласці.

  • Адзенне з даўніх часоў з’яўляецца важным этнічным і сацыяльным паказчыкам.Яно выконвае не толькі практычныя, але і этнакультурныя, эстэтычныя, абрадавыя, магічныя функцыі. Адзенне адлюстроўвае дух эпохі, пануючы стыль і моду, індывідуальны густ, пачуццё меры,псіхалогію чалавека, яго фізічны стан, узрост, сямейнае становішча, сацыяльную і прафесійную прыналежнасць. Яно прыкметна залежыць і ад бытавой сітуацыі.


Святочны касцюм дзяўчат Светлагорскага р-на XIX- XX стст.



Адзенне стасавалася з настроем душы, узростам і мясцовай традыцыяй. Кожная паважаючая сябе жанчына мела багаты гарнітур, дзе захоўваліся шматлікія рэчы , уборы для зімы і лета, будняў і свят, для розных жыццёвых і бытавых сітуацый. Дзяўчаты рыхтавалі кублы ці куфры з пасагам, дзе асноўнае месца займалі тканіны, упрыгожванні і рознае адзенне. Амаль усё адзенне рабілася сваімі рукамі і па ім можна было меркаваць пра асабістыя якасці жанчыны, яе ўмелыя, зграбныя рукі, майстравыя навыкі, працалюбівасць, мастацкі густ.



У канцы XIX – XX ст. сталі распаўсюджвацца кашулі з гесткай, калі верхняя частка, прашытая да нешырокай какеткі-гесткі, утварала зборкі, што выступалі як стыль і мастацкі элемент кашулі.



Сарочка(зверху) мужчынская.(Унізу) жаночыя.

  • Вядома, што ў старажытны перыяд мужчынскае насельніцтва многіх краін Еўропы насіла спадніцы ці доўгія сарочкі, якія былі выцеснены штанамі, дзесці ў XVI- XVIIстст.

  • Кашулі падзяляліся ( як і ўсё іншае з комплексу адзення) на святочныя і паўсядзенныя.

  • Святочныя ўпрыгожваліся багатым вышываным ці тканым арнаментам на плячах, манжетах рукавоў, каўнерыку, радзей- на ворату і падолу. Лічылася,што, апрача эстэтычных вартасцей, узорны арнамент на плячах з’яўляецца абярэгам, ахоўвае сілу і спрыт працалюбівых рук.



Крой кашулі, яе даўжыня і характар ўпрыгожванняў, каляровая гама ўзгадняліся з астатнімі кампанентамі жаночага комплексу: наяўнасцю безрукаўкі, асаблівасцямі пояснага адзення. У комплексе са спадніцай ці андаракам кашуля была карацейшай і не мела ўзорных упрыгожванняў на падоле і меншае значэнне на грудзях,чым на рукавах сарочцы.





Комплекс святочнага жаночага адзення XVIII- XIX стст. Палесскага раёна.



  • У тыповым варыянце традыцыйны жаночы комплекс складалі: доўгая палатняная кашуля (сорочка), спадніца, фартух, безрукаўка.

  • І вельмі яскрава адрознівалася ў кожнай вёске, раёне, па фальклорна-адрадавым звычаям ,быту і г.д. сваімі ўзорамі, упрыгожванямі,мадэлі той ці іншай частцы адзення.



У народным адзенні Усходняга Палесся добра захаваліся традыцыйныя рысы, што выяўляюць агульнаславянскую аснову. Старасвецкі жаночы комплекс з панёвай сустракаўся тут да 30- ых гадоў XXст. Найбольш пашыранай была панёва-плахта, якую насілі з шарсцяным фартухом – запаскай.



  • Кожны народ жадаючы выдзяліцца з іншых народаў стварыў свае асаблівасці ў культуры адзення. Нават народы адной краіны мелі адрозніваліся па сабе.Гэта шмат ў чым залежыла ад мяжуючых з імі краін.Таму Беларуская культура мае змешаны ныя ……… .. Асабліва гэта яскрава выдзяляецца на межах,чым у цэнтры краіны.



Спадніца адносіцца да паяснога жаночага адзення; яна была ўласціва амаль усім еўрапейскім народам, а ў некаторых – фігуруе ў якасці нацыянальнага мужчынскага адзення. Камбінацыя фасонаў, асаблівасці матэрыялаў і спосабаў упрыгожвання дазваляюць вылучыць у асобную групу андаракі. Спадніца часцей за ўсё ўжывалася як паўсядзённае адзенне і шылася з ільняной аднатоннай тканіны. Андарак шылі з узорнага сукна ці паўсукна хатняй вытворчасці.



Дзякуючы кансервацыі і паслядоўнаму пераемнаму развіццю традыцыйных форм культуры і быту, апошнія захавалі багатую інфармацыю і да апошніх часоў былі прадстаўлены ў шматлікіх помніках народнай культуры больш поўна і выразна, чым у іншых краінах.



  • Вышыўка мела вельмі вялікае значэне на адзенні.



У традыцыйным жаночым адзенні яшчэ ў пачатку XX ст. захаваліся старажытныя паневы; пашыраны былі ўзорныя андаракі, сшытыя з безрукаўкай- ліфам, спадніцы, саяны. Жаночыя кашулі шылі звычайна з плечавымі ўстаўкамі (полікамі), іх упрыгожвалі вышыўкай і тканым арнаментам (часцей чырвонага колеру), аздаблялі гафтаваннем, маршчэннем . Самабытным узорна-дэкаратыўным стылем упрыгожвання вылучаецца адзенне паўднёвых раёнаў. У арнаменце святочнага адзення і тканін дамінавалі адносна буйныя геаметрызаваныя ўзоры ў выглядзе многавугольнікаў, стылізаваных крыжыкаў і інш.









Абласны фестываль народнай культуры Гомельскай вобласці ( у розных узроставых катэгорыях).





.





Прэзентацыя падрыхтавана на аснове крыніц:

  • Фадзеева, В. Я. Беларуская народная вышыўка. – Мн., 1991.

  • Матэрыял выставы Веткаўскага музея народнай творчасці

  • Матэрыял выставы Крычаўскага краязнаўчага музея

  • Матэрыял выставы Рэчыцкага краязнаўчага музея

  • Матэрыял выставы Ельскага краязнаўчага музея

  • Зашырская выстава народнай творчасці

  • Этнаграфія Беларусі.- Мн., 1985.

  • В. С. Цітоў. Этнаграфія Беларусі

  • Раманюк, М. Беларускае народнае адзенне:фотаальбом.-Мн.,1981.

  • Маленка, Л.І. беларускі народны касцюм.-Мн.,2001.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка