Кашэчая сям‘я Кот – коцiк – каток




Дата канвертавання28.12.2016
Памер445 b.





Кашэчая сям‘я

  • Кот – коцiк – каток

  • Кошка – котка

  • Кацяня – кацянятка





Лапкай мяккай без вады

  • Лапкай мяккай без вады

  • Умываюцца каты.

  • Мыюць вушы i насы,

  • I на спiнцы валасы.

  • Так, як мамы,

  • Так, як таты,

  • Мыюцца i кацяняты.





Кашэчы слоўнiк

  • вусы

  • лапкi-драпкi

  • кiпцюры

  • футра

  • хвост





Скорагаворка

  • Каток

  • нiтак

  • клубок

  • закацiў

  • у куток



Калi так кажуць?

  • Кошка вочкi жмурыць,

  • а кiпцюры вострыць…

  • На сэрцы кошкi скрабуць…

  • Ведае кошка, чыё мяса з‘ела…





Лiчылка

  • Раз, два, тры, чатыры,

  • Кошку грамаце вучылi:

  • Не чытаць, не пiсаць,

  • А за мышкамi скакаць.





Хто зялёнымi вачамi

  • Хто зялёнымi вачамi

  • Грозна блiскае начамi?

  • Мае мяккенькiя лапкi,

  • А на лапках кiпцi-драпкi?

  • Спiнку пругка выгiнае,

  • Страх на мышак наганяе?





У мяне ёсць жвавы

  • У мяне ёсць жвавы

  • Шэранькi каток,

  • Жэўжык, непаседа,

  • Вечна – скок ды скок!

  • Хвосцiкам паводзiць,

  • Гнецца у дугу,

  • Трэцца шэрым бокам

  • Аб маю нагу.





Коцiк басаногi

  • Коцiк басаногi

  • Па сняжку гуляў,

  • Адмарозiў лапкi

  • I заплакаў: мяў…

  • Што ж за дзiва гэта?

  • Трэба бегчы ў дом:

  • Снег такi халодны,

  • А пячэ агнём!





Лежабока шэры кот

  • Лежабока шэры кот

  • Адляжаў сабе жывот.

  • Есцi хочацца,

  • Ды лянуецца варочацца.

  • I чакае шэры кiска:

  • Мо сама падыдзе мiска?








База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка