КірвельЧаслаў Станіслававіч




Дата канвертавання14.02.2017
Памер10.5 Kb.
КірвельЧаслаў Станіслававіч

Беларускі філосаф, педагог. Доктра філасофскіх навук (1990). Прафесар (1992). Нарадзіўся 9.3.1945 г. ў в. Мякішы Шчучынскага раёна. Вучыўся ў Барэйшаўскай васьмігадовай і васілішкаўскай сярэдняй школах; сярэднюю адукацыю скончыў у школе рабочай моладзі №6 у Калінінградзе, адначасова працуючы газаваршчыкам на суднарамонтным заводзе (1963-64). У 1964 г. паступіў на філасофскі факультэт Ленінградскага універсітэта, служыў у Савецкай Арміі ў 1964-67 гг., скончыў філасофскі факультэт у 1972 г., вучыўся ў аспірантуры на гэтым факультэце ў 1972-76 гг. (адначасова працаваў у Дзяржаўным музеі гісторыі Ленінграда рабочым, дворнікам, пажарнікам). З 1977 г. выкладаў еа кафедры марксізму-ленінізму політэхнічнага інстытута ў Камсамольску-на-Амуры. З 1980 г. – на кафедры філасофіі Гродзенскага універсітэта, з 1981 г. – загадчык кафедры. Друкуецца з 1975 г. Вывучае праблемы утапічнай свядомасці і сацыяльнай філасофіі, ролі суб’ектыўнага фактару ў гісторыі і інш. Аўтар прац “Утапічная свядомасць: сутнасць, сацыяльна-палітычныя функцыі” (1989, на рускай мове), “Вобразы будучыні: утопія і антыўтопія ў сучасным свеце. Навучальны дапаможнік” (Гродна, 1994, на рускай мове), “Асновы філасофіі. Курс лекцый” (Гродна, 1994, у сааўтарстве), “Гуманізм і сацыяльныя дзеянні людзей. Навучальны дапаможнік для студэнтаў і аспірантаў” (1996, у сааўтарстве, на рускай мове), “Гісторыя філасофіі. Навучальны дапаможнік для ВНУ” (Гродна, 1997, у сааўтарстве).



Публікуецца адпаведна артыкула ў кн.: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна / Рэд. кал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 2001.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка