Кітайская мова 3—11 класы аўтары




старонка1/9
Дата канвертавання16.04.2018
Памер1.8 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9
Кітайская мова

3—11 класы

аўтары:

Ю. В. Малаткова, М. С. Філімонава, Н. В. Міхалькова



Прадмова

Да 2017/18 навучальнага года падрыхтавана прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па кітайскай мове для III—XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якім на вывучэнне замежнай мовы на базавым узроўні ўстаноўлена па 3 вучэбныя гадзіны на тыдзень (105 гадзін на год), на павышаным узроўні — па 5 вучэбных гадзін на тыдзень (175 гадзін на год).

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне адпавядае дзеючым вучэбным праграмам, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Змест навучання замежнай мове накіраваны на развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі і яе складальнікаў: маўленчай, моўнай, сацыякультурнай, кампенсаторнай, вучэбна-пазнавальнай.

Моўны матэрыял звязаны з прадметна-тэматычным зместам зносін і служыць асновай для вырашэння камунікатыўных задач. На ўроках кітайскай мовы настаўнік плануе як мага больш сітуацый зносін, максімальна набліжаных да рэальных, што дазволіць вучням развіваць камунікатыўныя ўменні.

Звяртаем увагу, што асноўны вучэбны матэрыял павінен быць засвоены вучнямі на ўроку.

Недапушчальна перагрузка вучняў дамашнімі заданнямі, якая праяўляецца ў двух формах: заданні на дом аказваюцца празмерна вялікімі па аб'ёме; заданні аказваюцца празмерна цяжкімі для вучняў і не могуць быць выкананы імі без старонняй дапамогі.

Аб'ём дамашняга задання і часавыя затраты на яго выкананне не павінны перавышаць рэкамендуемыя нормы, якія вызначаны пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 г.  № 206 «Санітарныя нормы і правілы "Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі"» (глава 7, п. 131).

Выкананне дамашняга задання з'яўляецца рэзультатыўным, калі:


  • улічваюцца ўзроставыя асаблівасці і індывідуальныя якасці асобы вучня;

  • вучань авалодаў алгарытмам выканання дамашняга задання;

  • заданні пасільныя і выклікаюць цікавасць;

  • выконваецца аб'ём дамашняга задання і ўлічваюцца часавыя затраты на выкананне

дамашніх заданняў па іншых вучэбных прадметах.

У навучанні кітайскай мове рэкамендуецца чаргаванне і спалучэнне розных відаў дамашніх заданняў: вусных і пісьмовых, абавязковых і па выбары, агульных і дыферэнцыраваных, індывідуальных, камбінаваных, творчых. Творчую дамашнюю работу належыць даваць не на наступныя вучэбныя заняткі, а на некалькі заняткаў наперад.

Дамашнія заданні павінны быць разнастайнымі не толькі па форме, але і па віду плануемай дзейнасці вучняў. У вучэбна-метадычных дапаможніках прапануюцца варыянты дамашняга задання, якія настаўнік можа абраць у залежнасці ад таго, што выканана на ўроку ў кожным канкрэтным класе.

Імкнучыся да павышэння якасці і эфектыўнасці навучання кітайскай мове, варта ўлічваць, што адукацыйныя, развіваючыя і выхаваўчыя мэты могуць быць дасягнуты пры адзінстве ўрочнай і пазаўрочнай работы.

Цяперашнія навучальныя дапаможнікі па кітайскай мове выдаюцца з электронным дадаткам. Да раней выдадзеных вучэбных дапаможнікаў аўдыёзапісы і скрыпты тэкстаў для ўспрымання і разумення мовы на слых размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале (http: // www.аdu.вy / Педагогам / Сучасныя сродкі навучання і ІКТ у адукацыі / Гукавыя дадаткі да вучэбных дапаможнікаў; Тэксты для ўспрымання і разумення мовы на слых да вучэбных дапаможнікаў) або ў электронных дадатках да вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў.

Электронны дадатак уключае тэксты для ўспрымання і разумення мовы на слых, фанетычныя практыкаванні, тэксты для чытання, лінгвакраіназнаўчыя матэрыялы, ілюстрацыі для ўвядзення новай лексікі, граматычныя даведнікі, раздатачны матэрыял (карткі) для капіравання і інш.

Матэрыял электроннага дадатку дапаможа вучням авалодаць слыха-маўленчымі нормамі мовы, засвоіць лексіка-граматычныя адзінкі, навучыцца ўспрымаць і разумець маўленне на слых, выказваць свае думкі ў межах адабранага кола тэм і сітуацый зносін.

Дыск можна выкарыстоўваць не толькі на кожным уроку, але і пры выкананні дамашніх за- данняў. Самастойная работа вучняў з электронным дадаткам дазволіць падоўжыць час знаходжання ў маўленчым асяроддзі і павысіць эфектыўнасць навучання.

У 2017/18 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

I чвэрць — з 1 верасня па 28 кастрычніка 2017 г. (41 гадзіна / 24 гадзіны); 

II чвэрць — з 8 лістапада па 23 снежня 2017 г. (35 гадзін / 21 гадзіна);

III чвэрць — з 8 студзеня па 24 сакавіка 2018 г. (55 гадзін / 33 гадзіны);

IV чвэрць — з 2 красавіка па 31 мая 2018 г. (44 гадзіны / 27 гадзін).

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне носіць рэкамендацыйны характар.

З улікам канкрэтных умоў навучання і спецыфікі кожнай установы агульнай сярэдняй адукацыі настаўнік можа ўносіць карэктывы, пераразмяркоўваць адведзеную колькасць вучэбных гадзін паміж тэмамі.

3 клас

(105 гадзін)

Китайский язык. 3 класс : учеб. пособие : в 2 ч. Ч. 1, 2 (с электронным приложением) / А. П. Пониматко [и др.]. — Минск : Вышэйшая школа, 2015.




№ урока

Дата

Тэма / камунікатыўная сітуацыя

Колькасць гадзін

Фанетычны матэрыял

Моўны матэрыял

1

2

3

4

5

6

Давайце пазнаёмімся! (9 гадзін)

1




Давайце пазнаёмімся!

1

Галосныя a, o, e, i, u, ü. 
Зычныя b, p, m, f, d, t, n, l, g, k, h, j, q, x.

Зычныя z, c, s, y, w, zh, ch, sh, r.

Правілы транскрыпцыі i, u, ü.

Сістэма тонаў кітайскай мовы.

Змена тонаў.

Ініцыялі і фіналі.

Лёгкі тон.

Няпоўны трэці тон. 


Дыфтонгі ai, ei, 
ui (wei), ao, ou, iu (you), 
ie (ye), üе (yue), ua (wa), 
uo (wo), ia (ya). 

Правілы транскрыпцыі



Уводны фанетычны курс

2




Гэтыя выдатныя фіналі

1

3




Што ты ведаеш пра тоны ў кітайскай мове?

1

4




Што такое ініцыялі?

1

5




Правільнае вымаўленне — гэта важна!

1

6




Штодзённая трэніроўка — залог поспеху

1

7




Ініцыялі і фіналі

1

8




Што ты ведаеш пра Кітай?

1

9




Дзе знаходзіцца Кітай?

 


1

Знешнасць (15 гадзін)

10




Знешнасць

1

Фіналі an, en, ü an (yuan), uan (wan), in (yin), un, ü n (yun), ian (yan), ang, iang (yang), ing (ying), eng, ong, iong (yong),

uang (wang). 

Фіналі ua, uo, ia. 

Трыфтонгі iao (yao), uai (wai). 


Склад er. 
Гукі з ініцыяллю і без ініцыялі

他是/不是按东这是谁? 
一个女孩 
一位老师 
一双眼睛

颜色: 褐色,黄色,蓝色,红色,白色,灰色......

它是......色的

它很大(小),它不大(小)

它有...... ......得好(不好) ......只......色的

他很高


她的头发很长

Рысы кітайскай мовы



11




Часткі цела

1

12




Як выглядае Антон?

1

13




Знешнасць Сяо Дзіна

1

14




Фарбы гэтага свету

1

15




Колькі табе гадоў?

1

16




Пазнаёмцеся з лічбамі

1

17




Мой нумар тэлефона

1

18

 

Як твае справы?

1

19

 

Наша сям'я

1

20

 

Хто гэта?

1

21

 

Адгадай героя

1

22




Знешнасць Сяо Вэнь

1

23




Апішы новенькую

1

24




Прывітанне з дзіўнага Кітая

1

Мая сям'я (12 гадзін)

25

 

Мая сям'я

1

Паўтарэнне правілаў транскрыпцыі фіналей, якія пачынаюцца на i, u, ü з ініцыяллю і без ініцыялі

你好吗?

你 ...... 好吗?

谢谢, 很好!

我有 ...... 



我没有......

我,我们家


26

 

Блізкія сваякі

1

27 28

 

Сям'я Сяо Дзіна

2

29

 

Мой дзядзька

1

30

 

Сям'я Антона

1

31

 

Усе сваякі Антона

1

32

 

У гасцях у Сяо Дзіна

1

33

 

Знаёмства Антона з сям'ёй Сяо Дзіна

1

34

 

Фота ўсёй сям'і

1

35

 

Сямейнае дрэва

1

36

 

Сям'я ў Кітаі

1

Наш клас (12 гадзін)

37

 

Гэта наш клас

1

Паўтарэнне сістэмы тонаў кітайскай мовы

老师在哪? - 老师在

 前边 
桌子上边

 桌子上有粉笔

 粉笔在桌子上边 



请开始!

 我们都是小学生


38

 

Дзе расклад?

1

39

 

Дзе твой падручнік?

1

40

 

Пачнём урок!

1

41

 

Напішыце іерогліфы

1

42

 

Антон спазніўся на ўрок

1

43

 

Маё месца ў класе

1

44

 

Перастаноўка ў класе

1

45 46

 

Мая школа

2

47 48

 

Школы ў Кітаі

2

Прадукты харчавання (17 гадзін)

49

 

Прадукты харчавання

1

Паўтарэнне сістэмы тонаў кітайскай мовы

慢慢吃 

你喜欢 ...... 吗? — 喜 欢 / 

 
喜欢 
好吃 — 好喝 你有 ...... 吗? — 有, 给你! / 对不起,没有 你吃什么? 
我吃 ......


50

 

Фрукты

1

51

 

Каляровая разнастайнасць

1

52

 

Трохразовае харчаванне

1

53

 

Сняданак, абед, вячэра

1

54

 

Кітайскія традыцыйныя стравы

1

55

 

Напоі

1

 

你喝什么?

我喝......


还有

还喜欢


我中午吃米饭

中午我吃米饭


常常喝

我去......买......

在桌子中间

Рысы кітайскай мовы



56

 

Чаяпіцце

1

57

 

Чай, кава або сок?

1

58

 

Дзень нараджэння

1

59

 

Святочны абед

1

60

 

Дзень нараджэння Лілі

1

61

 

Прадуктовая крама

1

62

 

Карысныя агародніна

1

63

 

Меню на мой дзень  нараджэння

1

64

 

Мая святочная вячэра

1

65

 

Экзатычныя фрукты Кітая

1

Школьныя прылады (16 гадзін)

66




Школьныя прылады

1

Паўтарэнне сістэмы тонаў кітайскай мовы

下面,上面,后面,前 面, 
里面 
...... 有什么? 
你几岁?

你有几本书?


 学校旁边 / 里

 我们一起看书


 我没有笔

 你有没有笔?


 请给我笔

Правілы каліграфіі



67




Што ў цябе ў партфелі?

1

68

 

Учора я купіў тры  сшыткі

1

69




Пазыч мне ручку, калі ласка

1

70




Колькі ў цябе ёсць кніг?

1

71




Палічы-ка!

1

72




Дзе мая лінейка?

1

73




Мой пенал

1

74




Я збіраю партфель

1

75




Магазін школьных прыналежнасцей

1

76




Распродаж канцтавараў

1

77




Крыжаванка «Школьныя прыналежнасці»

1

78




Кітайскія пропісі

1

79




Як я пішу іерогліфы

1

80




Мой партфель

1

81




Чатыры каштоўнасці кабінета вучонага

1

Поры года і надвор'е (12 гадзін)

82




Поры года і надвор'е

1

Паўтарэнне гукаў і сістэмы тонаў кітайскай мовы

今天天气怎么样?

你喜欢哪个季节?


有......没有

你......会吗?

 你最喜欢做什么?

 我们一起......吧!

春天,冬天,夏天,秋天天气怎么样? 

我最喜欢的季节是......

冷不冷

什么时候


可以游泳

Правілы каліграфіі



83




Якое сёння надвор'е?

1

84




Сёння холадна ці не?

1

85




Дзе халадней — у Пекіне ці Мінску?

1

86




Калі наступіць вясна?

1

87




Чаму Сяо Вэнь любіць вясну?

1

88




Я люблю лета

1

89




Забавы ў летнюю пару

1

90

 

Летнія падарожжы Сяо Дзіна

1

91

 

Якая прыгожая восень!

1

92

 

Любімая пара года

1

93

 

Клімат Кітая

1

Жывёлы (12 гадзін)

94




Жывёлы

1

Паўтарэнне гукаў і сістэмы тонаў кітайскай мовы. Слоўны націск

我什么都不喜欢

一只猫


一匹马

一群鸡


去动物园

95




Мне падабаюцца ўсе жывёлы

1

96




Якія свойскія жывёлы ў цябе ёсць?

1

97




У мяне няма дамашняга гадаванца

1

98




Дамашні гадаванец Лілі

1

99




У бабулі ў вёсцы

1

100




Колькі жывёл у двары!

1

101




Тата вадзіў нас у заапарк

1

102




Уражанні ад заапарка

1

103




Двое тыгранят

1

104




Я — дырэктар заапарка

1

105




Рэдкія жывёлы Кітая

1
  1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка