Класічнае мастацтва, сучаснае мастацтва Графічнае мастацтва (графіка)



Дата канвертавання28.12.2017
Памер17.74 Kb.
#15407
МАСТАЦТВА

Класічнае мастацтва, сучаснае мастацтва

Графічнае мастацтва (графіка)

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Жывапіс (м.р.!) – насценны жывапіс, станкавы жывапіс

Мастацкая вучэльня

Каледж мастацтваў

Палац мастацтва

Акадэмія мастацтваў

Аловак


Рыска, рыса – рус. черта, линия

Пастэль – тэхніка жывапісу сухімі мяккімі каляровымі алоўкамі

Накід (шкіц) – рус. набросок, этюд

Пэндзаль, пэндзлік (м.р.!) – рус. кисть, кисточка

Фарбы: гуаш, алей/алейныя фарбы (рус. масло, масляные краски), акварэль…

Барвы – каларыстыка карціны, адценні. Карціна напісаная ў сіне-зялёных барвах

Палітра

Палатно (рус. холст)



Дошка

Тэмпера – фарбы з натуральных пігментаў, якія звязвае найчасцей яечны жаўток

Абраз (ікона)

Іканапіс


Каўчэг – цэнтральная паглыбленая частка іконы, уласна на ёй пішацца сама абраз

Палі – вонкавая частка іконы вакол каўчэга

Лузга – невялікі “бардзюр”, пераход ад каўчэга да палей

Гравюра (рыціна)

Дрэварыт – пашыраная ў 16-17 стст. на тэрыторыі Беларусі назва гравюры на дрэве.

Літаграфія: 1. Спосаб друку, пры якім адбітак атрымліваецца пераносам фарбы пад ціскам з плоскай гладкай або зярністай паверхні каменю (вапняку) непасрэдна на паперу. 2. Твор, выкананы літаграфскім спосабам

Карціна

Малюнак


Партрэт, пейзаж, аўтапартрэт, нацюрморт

Сармацкі партрэт – форма параднага рыцарскага партрэту, ўласцівая выяўленчаму мастацтву ВКЛ перыяду XV–XVIII стагоддзяў

Габелен – вытканы ўручную дыван-карціна

Мастак, майстар. Вывучыцца на мастака

Мастак-самавук

Партрэтыст, пейзажыст, карыкатурыст…

Марыніст – мастак, які малюе мора

Мастацтвазнаўца

Аматар мастацтва

Мастацкі густ

Скульптура

Паліхромная скульптура – фарбаваная рознымі колерамі

Матэрыялы скульптара: шамот, гліна, бронза, мармур, гіпс і г.д.

Барэльеф – від скульптуры, у якой фігура выступае з плоскасці менш чым на палавіну свайго аб’ёму. Калі больш – то гэта гарэльеф

П’едэстал – тое, што і пастамент: мастацка аздоблены падмурак скульптуры

Беларуская скразная разьба – азначэнне датычыць сакральнага мастацтва, а менавіта іканастаса; дэкаратыўныя элементы праразаліся наскрозь, атрымлівалі аб’ём



Ars longa, vita brevis – Жыццё кароткае, мастацтва вечнае (с) Гіпакрат
Каталог: wp-content -> uploads -> 2014
2014 -> Закон Рэспублікі Беларусь Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі Змест
2014 -> Жабін клунак
2014 -> Як можна выклікаць лекара (доктара, урача)?
2014 -> Жарты жарты, жартаваць, паджартоўваць, жартачкі, жарцікі, жартаўлівы, дажартавацца
2014 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь беларуская мова. Літаратурнае чытанне
2014 -> Гатэль мова нанова маладзечна якія ёсць віды гатэляў?
2014 -> #movadzetkam, Alena Tserashkova
2014 -> Rada падтрымка моладзі ў еўропе: прынцыпы, палітыка, практыка


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал