Ключавыя словы: пагаспадарчыя кнігі, палякі, беларусы, сельскі савет, Заходняя Беларусь, Польчшча, міграцыя, перасяленні




старонка1/2
Дата канвертавання08.10.2017
Памер425.69 Kb.
  1   2

powerpluswatermarkobject224182



А.Вялікі

Апублікавана: Вялікі А.Ф., Российские и славянские исследования. Исторический сборник: вып. 3, БГУ, 2008. – С.191-195.

Ключавыя словы: пагаспадарчыя кнігі, палякі, беларусы, сельскі савет, Заходняя Беларусь, Польчшча, міграцыя, перасяленні.
Пагаспадарчая кніга, як крыніца па вывучэнню

нацыянальнага складу насельніцтва

заходнебеларускага рэгіёна

ў 40-я – 50-я гг. XX ст.
Этнанацыянальныя і этнадэмаграфічныя працэсы, якія адбываліся ў заходнебеларускім рэгіёне ў 40-х – 50-х гг. XX ст. прыцягвалі і прыцягваюць пільную ўвагу даследчыкаў, што невыпадкова, бо гэта рэгіён сумеснага пражывання і ўзаемаадносін розных этнасаў: беларусаў, палякаў, літоўцаў, яўрэяў, рускіх ды іншых. Гэтыя ўзаемаадносіны, асабліва беларусаў і палякаў, маюць шматаспектны характар: этнічныя (беларусы – палякі), моўныя (беларуская мова – польская мова), канфесійныя (праваслаўны – католік), сямейна-шлюбныя і інш. Для іх вывучэння на лакальным узроўні – вёска, сельскі савет (с/с), важнае значэнне маюць матэрыялы бягучага ўліку насельніцтва: пагаспадарчыя кнігі (ПК) у сельскіх адміністрацыях – сельскіх саветах. Пагаспадарчыя кнігі, якія вяліся ў сярэдзіне 40-х – 50-х гг. утрымліваюць асноўныя дэмаграфічныя, нацыянальныя, сацыяльныя, эканамічныя характарыстыкі насельніцтва, што дазваляе атрымліваць інфармацыю як аб асобным чалавеку, сям’і, так і аб насельніцтву вёскі, сельсавета. У ПК фіксуюцца нацыянальнасць кожнага члена сям’і, пол, узрост, адукацы, месца працы і прафесія, склад сям’і, яе міграцыі і г.д. ПК магчыма разглядаць як крыніцу з высокай ступенню даставернасці, бо яна запаўнялася работнікамі сельсаветаў, якія добра ведалі кожнага жыхара населенага пункта. ПК як крыніца дае магчымасці параўнаць змены нацыянальнасці жыхароў вёскі на працягу пэўнага часу. Таму, мэтай напісання артыкула з’яўляецца аналіз пагаспадарчай кнігі як крыніцы па вывучэнню змены нацыянальнай структуры заходнебеларускай вёскі на працягу сярэдзіны 40-х – 50-х гг., на прыкладзе в. Сіўцы Крывіцкага раёна Маладзечанскай вобласці.

Адразу ж пасля вызвалення Беларусі ў Сіўцаўскім сельсавеце пачаўся запіс першых пасляваенных пагаспадарчых кніг 1944-1945 гг. Дык вось, поводле ПК 1944-1945 гг. з 61 сям’і гэтай вёскі, у 59 сямей у графе “нацыянальнасць”, было пазначана - “паляк”. У 2-х сем’ях у графе “нацыянальнасць” нічога не было пазначана. Такім чынам, паводле гэтага своеасаблівага міні перапісу насельніцтва ў 1944-1945 гг. уся вёска Сіўцы з’яўлялася выключна польскай[4, арк.1-63].

Аднак запіс ПК, што адбыўся ў 1946-1947-1948 гг. у гэтай жа самай вёсцы паказаў, што толькі 6 сямей прызналі сябе польскімі, у 53-х у графе “нацыянальнасць” нічога не было запісана. 6 сямей запісалі сябе беларусамі, а ў 5-ці семь’ях у графе “нацыянальнасць” стаяла толькі літара “б”[5, арк.1-48; 6, арк.1-46]. Новая закладка пагаспадарчых кніг, што адбылася ў 1949-1951 гг. раставіла ўсе кропкі над “і”. Уся вёска Сіўцы стала паймённа беларускай. Палякамі прызналі сябе толькі 2-е сям’і, 8 сямей у графе “нацыянальнасць” нічога не пазначылі, а ўсе астатнія ў графе “нацыянальнасць” былі пазначаны - “беларус”[8, арк.1-59]. Такім чынам, калі браць крайнія даты (1944-1949 гг.), то за пяць год адбыліся карэнныя змены ў вызначэнні нацыянальнасці насельніцтва цэлай вёскі. Чым гэта патлумачыць ? Магчыма выказаць наступныя важнейшыя прычыны і храналагічныя перыяды, якія спрыялі гэтаму працэсу.

Першы перыяд прыпадае на 1944-1945. У гэты час значная частка заходнебеларускага грамадства была няўпэўнена ў якой дзяржаве яна будзе жыць: ці ў Савецкім Саюзе (Беларусі), ці ў Польшчы. Таму частка насельніцтва, ў большасці палякі, спадзяючыся, што тэрыторыя Заходняй Беларусі зноў адыйдзе да Польшчы, голасна і свядома заявілі, што па нацыянальнасці яны палякі. Красамоўна гэта выявілася ў час збору подпісаў ліста Сталіну, які праходзіў з нагоды першай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені-жніўні 1945 г. Вось што адзначалася ў “Даведцы аб палітычных настроях насельніцтва ў сувязі з падпісаннем ліста працоўных І.Сталіну”: “[…] У Сапоцкінскім раёне Гродзенскай вобласці ў вёсцы Асочнікі і Навасёлкі селянне-палякі заявілі: “Мы не радыя нашаму вызваленню, а таму падпісваць ліст не будзем. Дэпутат сельскага савета вёскі Селіванцы Трамбавец заявіў: “Да якога д’ябла мне здалося вашае вызваленне. Вы не вызвалілі, а абрабавалі. Ніякага подпісу даваць не буду. Вызвалілі ад хлеба, сала, ботаў і адзёжы. […] 16 польскіх вёсак Жалудоцкага раёна зусім адмовіліся падпісваць ліст Сталіну. […] У Воранаўскім раёне з 20 тыс. насельніцтва падпісалі ліст толькі 3000 чалавек. […] У Бераставіцкім раёне ў 13 вёсках, дзе пераважна пражывае польскае насельніцтва, не падпісалі ліст Сталіну Такое ж становішча ў Свіслацкім раёне, дзе з 25 тысяч насельніцтва падпісалі ліст т. Сталіну толькі 7800 чалавек. У вёсцы Бортнікі Свіслацкага раёна з 50 гаспадарак ліст падпісалі толькі 2 чалавекі, у вёсцы Вядзейкі з 65 гаспадарак падпісалі ліст толькі 5 чалавек. […] У Пагарэльскім сельсавеце Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці, большасць насельніцтва якого складаюць палякі ліст падпісалі толькі 20 чалавек. […] Значная частка палякаў у Заходніх абласцях БССР пад рознымі прычынамі ўхіляецца падпісваць ліст. У шэрагу месцаў палякі адмаўляліся падпісваць ліст Сталіну пад тым выглядам, што гэта ліст беларускага, а не польскага народа. У Шчучынскім раёне з 38 тыс. насельніцтва раёна падпісалі ліст толькі 7700 чалавек”[1, с.133]. Гэта толькі фрагментарныя звесткі аб такога кшталту выказваннях і настроях заходнебеларускага насельніцтва і асабліва палякаў. Аднак, яны красамоўна сведчаць, што адразу ж пасля вайны значная частка насельніцтва лічыла сябе палякамі па нацыянальнасці і спадзявалася, што будзе жыць у Польшчы.

Ды што там звычайны селянін-аднаасобнік з заходнебеларускай вёскі ! Вярхі беларускай інтэлігенцыі, якія былі ўвахожыя ў самыя высокія кабінеты ў 1945 г. не былі ўпэўнены ў стабільнасці дзяржаўных граніц Беларусі. Красамоўны абмен рэплікамі адбыўся на закрытым партыйным сходзе партарганізацыі Саюза пісьменнікаў Беларусі, якая адбылася 7 красавіка 1945 г. На сходзе выступіў сакратар ЦК КП(б)Б па ідэалогіі Ц.Гарбуноў, які паведаміў пісьменнікам аб выніках VI пленума ЦК КП(б)Б. Пасля даклада Ц.Гарбунова, Кандрат Крапіва запытаў яго: “Ці ўваходзіць Брэст у зону, якую паводле пастановы Крымскай канферэнцыі, патрэбна ўступіць Польшчы ?”. Ц.Гарбуноў на пытанне К.Крапівы адказаў вельмі коратка – “Не”[2, арк. 18]. Як вынікае з абмена рэплікамі, ў красавіку 1945 г. нават сярод пісьменнікаў не было ўпэўненасці, што Брэст застанецца ў складзе БССР.

У 1944-1945 гг. не было ўпэўненасці ў нязменнасці граніц рэспублікі і ў партыйна-савецкага кіраўніцтва Беларусі. Вось што распавёў першы сакратар ЦК КП(б)Б Панцялеймон Панамарэнка на пасяджэнні Прэзідыўма ВС БССР па пытані аб ратыфікацыі Статута Арганізацыі Аб’яднанных Нацый, якое адбылося 30 жніўня 1945 г.: “Мы выходзім на міжнародную арэну, што мае вялікае палітычнае і міжнароднае значэнне для нашай дзяржавы. Работая на канферэнцыі ў Сан-Францыска, нашая дэлегацыя сярод ўсіх міжнародных актаў правяла ўстанаўленне заходніх граніц, і такім чынам з пункту гледжання міжнароднага права мы маем юрыдычнае замацаванне ўз’яднання Беларусі. Гэта немалаважны факт. У гісторыі ўжо не можа быць зварота да папярэдняга ці перагляду гэтага пытання. Гэта надзвычай важна, таму, што фактычна мы ўз’ядналіся ў 1939 г., але сваю пазіцыю трымалі адкрытай, таму гэта ўяўляла вядомыя нязручнасці. Зараз гэта прызнана ў міжнародным маштабе, гэта лічыцца непарушным фактам. Для Беларусі гэта справа гістарычнага значэння (выдзелена мной – А.В.)”[12, с.315-316]. Гэта вельмі красамоўнае прызнанне П.Панамарэнкі, бо толькі ў жніўні 1945 г. ён, як кіраўнік рэспублікі, упэўніўся ў нязменнасці тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі. Што ж тады казаць аб простых селянах, рабочых, сярод якіх “гулялі” розныя чуткі аб тэрытарыяльнай прыналежнасці заходнебеларускага рэгіёна – ці то ён адыйдзе да Польшчы, ці то застанецца ў складзе Беларусі.

Запіс пагаспадарчых кніг у 1946-1947-1948 гг. паказала разгубленасць гэтай часткі насельніцтва. Учорашнія “палякі” палічылі пакуль за лепшае ўстрымацца ад вызначэння нацыянальнай прыналежнасці. Інакш нічым не патлумачыць, чаму 53 сям’і вёскі Сіўцы так і не рашыліся нічога не пазначаць у графе “нацыянальнасць”. У гэты ж час “нявызначыўшыяся палякі” спакваля пачынаюць разумець, што яны будуць жыць у савецкай Беларусі. Да таго ж, колішняя ўлада штодня яскрава паказвала ім у якой дзяржаве яны будуць жыць і ва ўзаемаадносінах “дзяржава – грамадзянін”, дзяржава патрабавала поўнай лаяльнасці і падпарадкавання, гэта па-першае. Па-другое, ўлада з такой жа відавочнасцю паказала, што для паляка і “польскасці” ў гэтай дзяржаве німа асаблівых перспектыў і будучыні. Дастаткова нагадаць, што да 1949 г. былі ліквідаваны ўсе польскамоўныя школы[13, s.121] і польская мова з шырокага ўжытку “заганялася” углыб, у сям’ю, ды ў касцёл. Але і касцёл заганяўся ўладай у лакальныя “рэзервацыі” і ледзве трываў. Гэта ўсяго толькі адзін аспект шматабковай польскай праблемы пасляваеннага часу. Тады, для абсалютнай большасці жыхароў в. Сіўцы стала відавочным і зразумелым, што пазначыўшы ў графе “нацыянальнасць” у пагаспадарчых кнігах “паляк”, ты сам і твае дзеці з пункту гледжання ўлады, выказалі да яе нелаяльнасць. Гэта ў сваю чаргу непазбежна вяло да таго, што ўлада насцярожана і падазрона ставілася да “польскага элемента”. Усведамленне гэтага, вымушала “ўчорашніх палякаў”, па крайняй меры ў пагаспадарчых кнігах фармальна “пераўтварацца” ў “беларусаў”. Гэта было больш бяспечным, надзейным і “самазахаваўчым”.

Наступныя гады яшчэ больш замацавалі гэтую тэндэнцыю. У пагаспадарчых кнігах 1952-1953-1954 гг. ні адна сям’я гэтай вёскі не запісала ў графе “нацыянальнасць” – “паляк”, 2-е – не пазначылі ў гэтай графе нічога[3, арк.1-76]. У ПК 1955-1956-1957 гг. у в. Сіўцы ўжо не засталося ні аднаго “паляка”. Польскі “след” выявіўся толькі ў адносінах Станіславы Адамовіч, якая, як пазначалася ў кнізе, у 1956 г. выехала ў Польшчу. Аднак, што цікава, у графе “нацыянальнасць”, яна была пазначана як “беларуска”[9, арк.35]. Гэтае ж самае датычыла Яніны Паўлоўскай, таксама выехаўшай у Польшчу, аднак паводле пагаспадарчай кнігі 1955-1956-1957 гг., яна лічылася “беларускай”[9, арк.45], хаця ў 1944-1945 гг. была “полькай”[4, арк.48]. І апошні штрых. У пагаспадарчых кнігах за 1961-1962-1963 гг. уся вёска Сіўцы лічылася паймённа беларускай. Ні адзін з яе жыхароў у графе “нацыянальнасць” не пазначыў, што ён “паляк”[10, арк.1-78]. Такім чынам, за адносна кароткі адрэзак часу (1944-1949 гг.), жыхары вёскі Сіўцы карэнным чынам “змянілі” сваю нацыянальнасць паводле пагаспадарчых кніг. Ці змянілі яны яе ў свядомасці ? Вось дзе самае складанае пытанне.

У пэўнай ступені адказ на гэтае пытанне ўтрымліваецца ў пагаспадарчых кнігах другой вёскі – Валодзькі Свірскага раёна, якая ў 1944-1955 гг. налічвала 22 гаспадаркі. Аналіз ПК гэтай вёскі паказаў адну надта цікавую акалічнасць. Амаль траціна яе жыхароў у гэтых кнігах распісвалася па-польску[11, арк.3,4,6,9,11,15,19,21,33]. Так, жыхар гэтай невялікай вёскі Іван Лапата ў пагаспадарчай кнізе за 1951-52 гг. у графе нацыянальнасць быў пазначаны “беларус” (як і ўся яго сям’я), хаця ў пагаспадарчай кнізе за 1944 г. ён лічыўся палякам. Аднак на той жа старонцы, дзе была графа “нацыянальнасць”, ён распісваўся “Jan Lopata”[11, арк.8]. Дык кім жа лічыў сябе па нацыянальнасці Іван – Ян Лапата ? Беларусам ? Палякам ?

Аднак было б памылкай цалкам пераносіць “прыклад” в. Сіўцы на ўвесь заходнебеларускі рэгіён. У той жа Маладзечанскай вобласці, ў якую ўваходзіў Крывіцкі раён, у заходніх і паўночных раёнах вобласці значная частка насельніцтва, нягледзячы ні на якія акалічнасці свядома заявіла, што яны па нацыянальнасці палякі. Так, у Ільянскім раёне пражывала 72,6 % палякаў, Свірскім – 72 %, Астравецкім – 62,4 %, Відзаўскім – 51,2 %[13, s.133].

За чыста статыстычнымі дадзенымі, адлюстраванымі ў пагаспадарчых кнігах гэтай ды іншых вёсак заходніх абласцей Беларусі, неабходна бачыць істотныя глыбінныя зрухі, якія пачалі адбывацца сярод польскага насельніцтва, пачынаючы з 1944 г. Саветызацыя, дэпаланізацыя, прымусовая калектывізацыя, раскулачванне, вынішчэнне рэшткаў польскага і беларускага антысавецкага падполля, дзве перасяленчыя хвалі 1944-1946 і 1955-1959 гг. на фоне сацыяльна-эканамічнай і грамадска-палітычнай стабілізацыі, павышэння культурна-адукацыйнага ўзроўня, ўрбаністычных працэсаў непазбежна вялі да таго, что адна частка польскага насельніцтва губляла ці зракалася сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці. “Пераўтварэнне” вёскі Сіўцы за пяць год (1944-1949 гг.) з пайменна “польскай” у пайменна “беларускую”, красамоўны прыклад гэтых глыбінных працэсаў разбурэння нацыянальнай ідэнтычнасці палякаў. Пачаўшы страчваць “польскасць”, яе жыхары не набылі (ды і не жадалі набываць) беларускасць і рускасць, але паступова пачалі пераўтварацца ў штучна ствараемую ўладай супольнасць - “савецкі чалавек”.

Такім чынам, пагаспадарчыя кнігі, якія вяліся ў сельскіх саветах у 40-я – 50-я гг. XX ст., з’яўляюцца важнай крыніцай па вывучэнню нацыянальнага складу насельніцтва заходнебеларускага рэгіёна на лакальным узроўні – сям’я, вёска, сельскі савет. Штогадовыя запісы даюць магчымасць прасачыць і прааналізіраваць дынаміку змен нацыянальнага складу насельніцтва, выявіць прычыны, якія выклікалі іх і г.д. Параўнанне дадзеных пагаспадарчых кніг з дадзеннымі першага пасляваеннага рэспубліканскага перапісу насельніцтва (1959 г.) дасць магчымасць больш дакладна выявіць сутнасць этнадэмаграфічных і этнанацыянальных працэсаў, якія праходзілі ў гэтым рэгіёне ў 40-я – 50-я гг.

Літаратура і крыніцы.

1. Вялікі, А.Ф. Беларусь-Польшча ў XX ст. Невядомая рэпатрыяцыя. 1955-1959 гг.; манаграфія / А.Ф.Вялікі; навук. рэд канд гіст. навук В.Дз. Селяменеў. – Мінск: БДПУ, 2007. – 272 с.

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці.

2. ф.309, воп.1, спр.14. Дакументальны матэрыял з Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці прадастаўлены аўтару В.Скалабанам.

Занальны дзяржаўны архіў (ЗДА) г. Маладзечна.

3. Фонд. Р-1569. - Воп.3. - Спр.6. Пагаспадарчая кніга № 9 асноўных вытворчых паказчыкаў калгаснікаў на 1951-1953-1954 гг в. Сіўцы.

4. Фонд. Р-1569. - Воп.3. - Спр.20. Пагаспадарчая кніга на 1944-1945 г. в. Сіўцы.

5. Фонд. Р-1569. - Воп.3. - Спр.38. Пагаспадарчая кніга на 1944-1945 г. в. Сіўцы.

6. Фонд. Р-1569. - Воп.3. - Спр.39. Пагаспадарчая кніга за 1946-1947-1948 гг. в. Сіўцы.

7. Фонд. Р-1569. - Воп.3. - Спр.40. Пагаспадарчая кніга за 1946-1947-1948 гг. в. Сіўцы, в. Слабада.

8. Фонд. Р-1569. - Воп.3. - Спр.59. Пагаспадарчая кніга асноўных вытворчых паказчыкаў гаспадарак у сельскім савеце в. Сіўцы. 1 студзеня 1949-31 снежня 1951 г.

9. Фонд. Р-1569. - Воп.3. - Спр.64. Пагаспадарчая кніга № 5 Сіўцаўскага сельскага савета на 1955-1956-1957 гг.

10. Фонд. Р-1569. - Воп.3. - Спр.74. Пагаспадарчая кніга № 5 на 1961-1962-1963 гг. в. Сіўцы.

11. Фонд. Р-1978. - Воп.2. - Спр.48. Пагаспадарчая кніга № 2 асноўных вытворчых паказчыкаў гаспадарак ў сельскіх саветах. В. Валодзькі, Навасёлкі. 1948-1951 гг.

12. Освобожденная Беларусь: док. и материалы. В 2 кн. Кн.2. Январь – декабрь 1945 г. / Сост. В.И.Адамушко [и др.]. Мн.: НАРБ, 2005. – 506 с.

13. Mironowicz E., Tokc S., Radzik R. Zmiany struktury narodowosciowej na pograniczu polsko-bialoruskim w XX wieku. Wyd. Uniwersitety w Bialymstoku. Bialystok, 2005. – 171 s.

Спіс

друкаваных прац Вялікага А. Ф.



па тэме дысертацыйнага даследвання.


№№

Назва

Від

работы


Выхадныя

даныя


Аб'ём

(у стар.)



Сааўтары




1

Да пытання аб узаемадзеянні польскіх узброенных фарміраванняў АК з нямецкім акупацыйным рэжымам

Тэзісы

Армія Крайова на тэрыторыі Заходняй Беларусі. 1941-1944

Тэзісы 4-й навуковай канферэнцыі польскіх

і беларускіх гісторыкаў, Гродна 6-7 кастрычніка 1994 г. /Гродзен. дзярж. ун-т.- Гродна, 1994.-С.70-73.


4







2

Нацыянальна-дэмаграфічная сітуацыя ў заходніх рэгіёнах Беларусі ў 1944 – 1947 гг.


Матэрыялы

Этнасацыяльныя і культурныя працэсы у заходнім рэгіене Беларусі: гісторыя і сучаснасць. Мат. рэсп. навук. канф. – Гродна. – 5-6 снежня 1997. – С.269-271.

3







3

Перасялене беларускага насельніцтва з Польшчы ў БССР і з БССР у Польшчу.


Артыкул

Кантакты і дыялогі. Інфармацыйна аналітычны і культуралагічны бюлетэнь. Мн. – 1998. - № 10-11. – С.5-7; № 12. – С. 27-30;

_3_

3



А.Вялікі

Л.Языковіч







4

Нацыянальна-дэмаграфічная сітуацыя ў заходніх рэгіёнах Беларусі. 1944-1950 гг.


Артыкул

Нацыянальна-дэмаграфічныя працэсы на Беларусі. Зб. навуковых артыкулаў. Мн., 1998. С.112-122;

10







5

Перасяленне беларускага і польскага насельніцтва з тэрыторыі Польшчы ў БССР і з БССР у Польшчу


Артыкул

Granice i pogranicza, Bialystok, 1999., T.1, S.148-153;

6







6

Кадравая палітыка КП(б)Б у заходняй Беларусі. 1939-1941 гг.


Артыкул

Назаўсёды разам. Мн.1999.- С.102-108;

6







7

Перасяленне беларускага насельніцтва з Брэсцкай вобласці ў Польшчу ў адпаведнасці з пагадненнем ад 9 верасня 1944 г.


Артыкул

Берасцейскі хранограф. Зб. Навуковых прац. Брэст, 1999.-С.135-142.

7







8

Змяненні ў нацыянальна-дэмаграфічнай сітуацыі заходніх абласцей Беларусі пасля падпісання дагавора 16 жніўня 1945 г. аб савецка-польскай дзяржаўнай мяжы.


Матэрыялы

Праблемы ўз'яднання заходняй Беларусі з БССР: гісторыя і сучаснасць. Матэрыялы міжнар. навук. канф. Мінск 17-18 верасня 1999 г., Мінск, 2000.-С.259-267

8







9

Marek Wierzbicki. Polacy i Bialorusini w zaborze sowieckim. Stosunki Polsko-Bialoruskie na ziemiach Polnochno-Wschodnich Rzecypospolitej pod okupacja Sowecka.1939-1941. Warszawa, 2000.


Рэцэнзія

Кантакты і дыялогі. Інфармацыйна аналітычны і культуралагічны бюлетэнь. Мн. 2000. № 9.- С.30-32

2







10

Першае пасляваеннае дзесяцігоддзе


Артыкул

Памяць: Пастаўскі раён: гіст.дакум. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі Укладальнік К.І.Козак, А.І.Кузняцоў.- Мн.:БЕЛТА, 2001.-С.457-458

9







11

Переселение польского населения с территории БССР в Польшу. 1944-1947 гг.

Артыкул

Studia z dziejow Ewropy Wschodniej, Pod red. S.Ciesielskogo, Wroclaw, 2002. Wyd. Uniwersitety Wroclawskiego. S.121-166:

45







12

Палякі ў савецкай Беларусі: "дваістыя стандарты" КПБ у адносінах да палякаў як нацыянальнай меншасці.


Матэрыялы

Мат. канф. этнічныя супольнасці ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць, Мінск 6-7 снежня 2001 г., Мінск, 2002.-С.292-297

5







13

На раздарожжы: беларусы: Беласточчыны ў час перасялення ў БССР. 1944-1946 гг.


Артыкул

Bialoruskie Zeszyty Historyczne, Bialystok.- 2002, S.146-166:

20







14

Першыя крокі беларускай дыпламатыі: беларуска-польскія дыпламатычныя адносіны ў 1944-1945 гг.


Артыкул

Сучасныя даследванні. Зб. Галоўны рэд. А.Фёдараў. Мн.: РІВШ БДУ, 2002. С.50-55;

5







15

К.Киселёв Политик. Дипломат. 1944-1946 гг.

Артыкул

Веснік Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, №4 (27), 2003, С.138-139.

2







16

Польская гістарыяграфія па пытанні абмена насельніцтвам паміж БССР і Польшчай. 1944-1946 гг.

Матэрыялы

// XX век: актуальные проблемы исторической науки: Мат. межд. научн. конф., восвящен. 70-летию ист. факультета БГУ. Минск, 15-16 апреля 2004 г. / Ред. В.Ф.Сидорцов (отв. ред.) и др.-Мн.: БГУ, 2004.-С.136-139.

4







17

Перадача Беласточчыны Польшчы і ўрэгуляванне пагранічных пытанняў паміж БССР і Польшчай. 1944-1955 г..

Матэрыялы

Беларуская дзяржаўнасць: вопыт XX стагоддзя. Матэрыялы міжн. Навук. тэарэтычн. кан. 18-19 красавіка 2003 г., Мн.: 2004.С.69-72.

4







18

“Беларускае пытанне” ў палітыцы польскага эмігранцкага ўрада ў Лондане. 1941-1945 гг.

Матэрыялы

Беларусь в годы Великой Отечественной войны: уроки истории и современность. Мат. межд. научн. конф. (Минск 29-30 июня 2004 г.) Сост. А.М.Литвин и др.-Мн.: Институт ист. НАН Беларуси, 2004.-С.110-112

3







19

Абмен насельніцтвам паміж БССР і Польшчай. 1944-1946 гг. Гістарыяграфія праблемы.

Артыкул

Historycy Polscy, Litewscy b Bialoruscy wobec problemow XX wieku. Historiografia Polska, Litewska i Bialoruska po 1989 roku. Instytut Historii Universitety w Bialymstoku, Archiwum Panstwowy w Bialymstoku. Red. K.Buchowski i W.Sleszynski. Bialystok, 2003.-S.68-76.

9







20

Передача Белосточчины Польше и формирование белорусско-польской границы (1944-1955 гг.): эволюция позиции Минска.

Матэрыялы

Национально-территориальный фактор в истории Центральной и Восточной Европы в XX в. и Россия (СССР): Мат. межд. науч. конф. Минск 24-25 апреля 2003 г. / Ред. коллегия О.А.Яновский, А.П.Сальков (отв. ред.) и др.. Мн.:БГУ, 2004.-С.173-179.

7







21

Перасяленне польскага насельніцтва са Смаргонскага раёна ў Польшчу ў 1944-1946 гг.

Артыкул

Памяць. Гіст. дакум. хроніка Смаргонскага р-на. / Рэд. кал. Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелЭН, 2004.-С.447-449.

3







22

Перасяленне польскага насельніцтва з Гродзенскай вобласці ў Польшчу. 1944-1946 гг.

Матэрыялы

60-летие образование Гродненской области. / Мат. межд. научн. конф. 3-4 марта 2004 г., Гродно.: ГрГУ, 2004.-С.342-347.

6







23

Уплыў кіраўніцтва СССР на працэс перасялення насельніцтва паміж БССР і Польшчай. 1944-1946 гг.

Артыкул

Repatriacja i migracja ludnosci pograniczcza w XX wieku. Stan badan oraz zrodla do dziejew pograniczcza Polsko-Litewsko-Bialoruskiego. Bialystok, 2004.-S.90-96.

7







24

Межнациональная напряжённость в белорусско-польcком пограничье. 1944-1946 гг.

Матэрыялы

Ставропольский альманах Российского общества интеллектуальной истории. Вып.6 (специальный): Мат. межд. научн. семинара “Свое” и “Чужое” в исследовательском поле “истории пограничных областей. Пятигорск, 16-18 апреля 2004 г.-Ставрополь: Изд-во СГУ, 2004.-С.146-154.

9







25

На раздарожжы. Беларусы і палякі ў час перасялення. (1944-1946 гг.)

Манаграфія

На раздарожжы. Беларусы і палякі ў час перасялення. (1944-1946 гг.): Манагр. / Навук. рэд. В. Дз. Селяменеў.-Мн., БДПУ, 2005.-319 с.

319 с.







26

Польскае падполле і савецкія партызаны: ідэалагічная барацьба ў 1943-1944 гг.

Матэрыялы


Европа во Второй мировой войне: история и современность. Мат. международ. научно-теорет. конф. 5-6 мая 2005 г. – Витебск Изд-во УО ВГУ им. П.М.Машерова, 2005. – С.263-265.

3







27

Беларусь у еўрапейскіх перасяленчых працэсах 30-х – 50-х гг. XX ст.

Матэрыялы

Дыяспара. Культуралогія. Гісторыя. Матэрыялы IV Міжнароднага Кангрэса беларусістаў “Беларуская культура ў кантэксце культур еўрапейскіх краін” (Мінск, 6-9 чэрвеня 2005 г.) (Адказн. рэд А.Мальдзіс, А.Смалянчук. – Мн.: газ. “Голас Радзімы”, 2006.-с.336-.343

7







28

Верасень 1939 г.: завяршэнне ці пачатак кансалідацыі беларускай нацыі

Артыкул

Wezwolenie czy okupacja ? Stosunek spolecznosci zamieszkujacych pogranicze polsko-litewsko-bialoruske do zmieniajacych sie w XX w. Systemow panstwowych / Seria wydawnicza Wspulne dziedzictwo ziem polnocno-wschodnich dawnej Rzeczpospolitej. T. V. Red. M.Kietlinski, W.Szlesinski. Bialystok, 2006. – s.123-129.










29

Этнанацыянальная напружанасць у беларуска-польскім памежжы ў гады другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.1939-1945 гг.




Вялікая перамога: Да 60-й гадавіны разгрому нацысцкай Германіі. Мат. РЭспубліканскай навукова-тэарэт. канф., г. Мінск, 29 красавіка 2005 г. /Бел. дзярж пед. ун-т імя М.Танка; рэдкал. П.Дз. Кухарчык [інш], А.А.Каваленя (адказн. рэд.).- Мінск: БДПУ, 2006.-75-77.

3







30

Этнапалітычны характар прызыва ў Чырвоную Армію і Войска Польскае ў заходніх абласцях Беларусі ў 1944-1945 гг.

Артыкул

Весці БДПУ. Серыя 2 (Гісторыя. Філасофія, Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія). №2, 2006.- с.10-13.

4







31

Беларуска-польскае пагадненне аб перасяленні

насельніцтва і яго вынікі для Беларусі. 1944-1946 гг.




Артыкул

Гісторыя праблемы выкладання, № 7, 2006.- с.12-15.

4







32

Савецка-германскі пратакол аб перасяленні насельніцтва ад 28 верасня 1939 г. і яго выкананне ў Беларусі ў 1939-1940 гг.

Артыкул

Весці БДПУ. Серыя 2 (Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія), №2, 2006. – с.15-18;


4







33

Сумесная барацьба беларускага и польскага народа ў гады Другой сусветнай вайны

Артыкул

Труд. Профсоюзы. Общество., №4, 2006. – с.103-107;


5







34


Да пытання аб стварэнні польскага консульства ў Мінску ў сярэдзіне 40-х – канцы 50-х г. XX ст.

Артыкул

Журнал международного права и международных отношений. №1, 2007. – с.45-49;


5







35


Дэмаркацыя беларускага ўчастка савецка-польскай граніцы. 1946-1948 гг.

Артыкул

Европа: актуальные проблемы этнокультуры: материалы междунар. научно-теорет. конф., Минск, 27 апреля 2007 г., Мн.: БГПУ им. М.Танка, 2007. – с.324-326.


3







36


Беларусь-Польшча. Невядомая рэпатрыяцыя. 1955-1959 гг. XX ст.

манаграфія

А. Ф.Вялікі; навук. рэд. канд. гіст. навук В.Дз. Селяменеў. – Мінск: БДПУ, 2007. – 271 с.


271 с.






















































































































Wezwolenie czy okupacja ? Stosunek spolecznosci zamieszkujacych pogranicze polsko-litewsko-bialoruske do zmieniajacych sie w XX w. Systemow panstwowych / Seria wydawnicza Wspulne dziedzictwo ziem polnocno-wschodnich dawnej Rzeczpospolitej. T. V. Red. M.Kietlinski, W.Szlesinski. Bialystok, 2006. – s.123-129.

7










3













Весці БДПУ. Серыя 2 (Гісторыя. Філасофія, Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія). №2, 2006.- с.10-13.

4













Адукацыя і выхаванне






  1   2


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка