Новинки литературы
1. Ермоленко В.А.
Асы – белорусы: очерки / В.А. Ермоленко. – Минск: Мастацкая літаратура, 2014. -407с.: ил.
Книга посвящена замечательным авиаторам – белорусам - первым легендарным пилотам России начала 1910-х годов, героям Первой мировой войны, первым покорителям арктики, героям Великой Отечественной войны, первым испытателям реактивных самолётов, лётчикам – космонавтам, выдающимся авиаконструкторам.
Содержит первые наиболее полные сведения о более чем ста представителях белорусского народа, внёсших значительный вклад в развитие мировой авиации.
Рассчитана на массового читателя и предназначена для патриотического воспитания молодёжи.
2. Недаспяваныя песні: зборнік твораў паэтаў Беларусі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны/ уклад., аўт. прадм. і біягр. давед. Алесь Бельскі.- Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. – 462с. – ( Школьная бібліятэка)
Зборнік знаёміць з творчай спадчынасцю паэтаў Беларусі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Многія вершы яднаюць матывы ўслаўлення радасці жыцця, веры ў лепшую будучыню, пачуццё палымяннай любові да радзімы. Гераічнае і трагічнае яскрава ўвасобілася ў паэтычных творах, напісаных у суровых умовах ваеннага часу.
Адрасуецца вучням устаноў сярэдняй адукацыі, а таксама настаўнікам, студэнтам і ўсім аматарам беларускай паэзіі.
3. Шамякін І.П.
Збор твораў у 23 т. Т.22 Роздум на апошнім перагоне. Дзённікі 1980 -1994 гадоў/ Іван Шамякін, падрыхт. тэкстаў і камент. Алесі Шамякінай, паслясл. Таццяны Бельскай; нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. – 815с.: іл.
Дваццаць другі том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна ( 1921 – 2004) склалі дзённікі 1980 -1994 гадоў.
4. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя т.9 Гродзенская вобласць Кніга 1/ рэдкал.: У.У. Андрыевіч ( дырэктар) [ і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “ Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі – Мінск: Беларус. Энцыкл. Імя П. Броўкі, 2015. 656с.: іл.
Шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя, сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна тэрытарыяльных адзінак Беларусі – 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна. У тым ліку тых, якія зараз перасталі існаваць. Першая кніга 9 –га тома выдання прысвечана населеным пунктам 5 раёнаў Гродзенскай вобласці – Астравецкага, Ашмянскага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага і горада Гродна. |