Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры




старонка14/15
Дата канвертавання08.01.2018
Памер3.53 Mb.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15
ГЛАВА 26
ЗААХВОЧВАННІ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ


Артыкул 240. Заахвочванні ў сферы культуры

1. Заахвочванні ў сферы культуры ўстанаўліваюцца ў мэтах стымулявання ажыццяўлення і (або) забеспячэння культурнай дзейнасці.

2. У адпаведнасці з гэтым Кодэксам, а таксама з іншымі актамі заканадаўства выкарыстоўваюцца наступныя заахвочванні ў сферы культуры:

2.1. узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь;

2.2. узнагароджанне грамадзян, калектываў мастацкай творчасці і юрыдычных асоб спецыяльнымі ўзнагародамі і спецыяльнымі прызамі (прызамі) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

2.3. прысуджэнне Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры;

2.4. прысуджэнне прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

2.5. прысуджэнне таленавітай моладзі заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі;

2.6. прысваенне тэатральна-відовішчным арганізацыям, прафесійным калектывам мастацкай творчасці, музеям, творчым саюзам статусу «нацыянальны»;

2.7. прысваенне музеям статусу «народны»;

2.8. прысваенне прафесійным калектывам мастацкай творчасці звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статусу «акадэмічны»;

2.9. прысваенне непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь»;

2.10. прысваенне непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны»);

2.11. заахвочванні Міністэрства культуры;

2.12. заахвочванні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў і іншых юрыдычных асоб;

2.13. іншыя заахвочванні.



Артыкул 241. Узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

Узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь.



Артыкул 242. Узнагароджанне грамадзян, калектываў мастацкай творчасці і юрыдычных асоб спецыяльнымі ўзнагародамі і спецыяльнымі прызамі (прызамі) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Узнагароджанне грамадзян, калектываў мастацкай творчасці і юрыдычных асоб спецыяльнымі ўзнагародамі і спецыяльнымі прызамі (прызамі) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.



Артыкул 243. Прысуджэнне Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры

Прысуджэнне Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.



Артыкул 244. Прысуджэнне прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Прысуджэнне прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.



Артыкул 245. Прысуджэнне таленавітай моладзі заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі

Прысуджэнне таленавітай моладзі заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.



Артыкул 246. Прысваенне тэатральна-відовішчным арганізацыям, прафесійным калектывам мастацкай творчасці, музеям, творчым саюзам статусу «нацыянальны», пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага статусу

1. Статус «нацыянальны» прысвойваецца тэатральна-відовішчным арганізацыям, прафесійным калектывам мастацкай творчасці, музеям, якія з’яўляюцца арганізацыямі культуры і маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, творчым саюзам.

2. Статус «нацыянальны» прысвойваецца тэатральна-відовішчным арганізацыям і прафесійным калектывам мастацкай творчасці, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры і адпавядаюць наступным патрабаванням, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь:

2.1. ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш за дваццаць гадоў;

2.2. маюць статус «акадэмічны» або званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь» (для прафесійных калектываў мастацкай творчасці);

2.3. за апошнія пяць гадоў адзначаны ўзнагародамі на міжнародных і рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах;

2.4. праводзяць культурна-відовішчныя мерапрыемствы ў краіне і за яе межамі (не менш за шэсцьдзясят мерапрыемстваў у год);

2.5. пастаянна абнаўляюць рэпертуар, у тым ліку творамі беларускіх аўтараў (не менш за пяць новых тэатральных пастановак (прадстаўленняў, канцэртных праграм) за пяць гадоў);

2.6. маюць у складзе не менш за дзесяць работнікаў, якія ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь у сферы культуры або з’яўляюцца лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.

3. Статус «нацыянальны» прысвойваецца музеям, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё музейнай справы і адпавядаюць наступным патрабаванням, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь:

3.1. ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш за дваццаць гадоў;

3.2. рэалізуюць усе віды музейнай дзейнасці, прадугледжаныя гэтым Кодэксам;

3.3. валодаюць музейнымі прадметамі, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі катэгорыі «0» або «1» (не менш за два музейныя прадметы);

3.4. маюць пастаянную музейную экспазіцыю, створаную на аснове ўласных музейных фондаў.

4. Статус «нацыянальны» прысвойваецца творчым саюзам, якiя ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры і адпавядаюць наступным патрабаванням:

4.1. маюць адметныя дасягненні ў сферы культуры на працягу не менш за пятнаццаць гадоў;

4.2. маюць грамадскае прызнанне дасягненняў у сферы культуры ў Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi;

4.3. маюць структурныя падраздзяленнi, якія актыўна дзейнiчаюць ва ўсiх або ў большасцi абласцей Рэспублiкi Беларусь;

4.4. маюць у складзе членаў, якім прысвоены ганаровыя званнi або якія з’яўляюцца лаўрэатамі айчынных і мiжнародных прэмiй у сферы культуры;

4.5. маюць шматгадовы станоўчы вопыт работы з творчай моладдзю;

4.6. уносяць дзейсны ўклад у распрацоўку i рэалiзацыю напрамкаў дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры;

4.7. ажыццяўляюць актыўную статутную дзейнасць (папулярызацыя вынiкаў творчай дзейнасці, сустрэчы з працоўнымi калектывамi i рознымi катэгорыямі насельнiцтва, мiжнародныя кантакты i iншая дзейнасць).

5. Для разгляду пытання аб прысваенні статусу «нацыянальны» тэатральна-відовішчная арганізацыя, прафесійны калектыў мастацкай творчасці, музей, творчы саюз накіроўваюць у Міністэрства культуры наступныя дакументы:

5.1. хадайніцтва аб прысваенні статусу «нацыянальны»;

5.2. выпіску з пратакола агульнага сходу работнікаў тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, членаў творчага саюза;

5.3. даведку аб дзейнасці тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, творчага саюза, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных адпаведна пунктамі 2–4 гэтага артыкула.

6. Міністэрства культуры мае права запатрабаваць у тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, творчага саюза іншыя дакументы, якія пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, прадугледжаных адпаведна пунктамі 2–4 гэтага артыкула.

7. Рашэнне аб прадстаўленні (адмове ў прадстаўленні) тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, творчага союза да прысваення статусу «нацыянальны» прымаецца калегіяй Міністэрства культуры (у адносінах да творчага саюза – сумесна з саветам асацыяцыі грамадскiх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў») не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання дакументаў, прадугледжаных пунктам 5 гэтага артыкула.

8. Міністэрства культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб прадстаўленні тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, творчага саюза да прысваення статусу «нацыянальны» падрыхтоўвае праект адпаведнага ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ва ўстаноўленым парадку накіроўвае яго разам з выпіскай з рашэння калегіі Міністэрства культуры (у адносінах да творчага саюза – сумесна з саветам асацыяцыі грамадскiх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў») і дакументамі, прадугледжанымі пунктам 5 гэтага артыкула, у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь для наступнага ўнясення ва ўстаноўленым парадку Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь.

9. Рашэнне аб прысваеннi тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці, музею, творчаму саюзу статусу «нацыянальны» прымаецца Прэзідэнтам Рэспублiкi Беларусь шляхам выдання адпаведнага ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

10. Пасля прысваення тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці, музею, творчаму саюзу статусу «нацыянальны» ў іх статут і назву ў двухмесячны тэрмін з дня выдання адпаведнага ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уносяцца неабходныя змяненні.

11. Тэатральна-відовішчная арганізацыя, прафесійны калектыў мастацкай творчасці, музей, творчы саюз, якім прысвоены статус «нацыянальны», пацвярджаюць яго адзін раз у пяць гадоў. Для гэтага яны накіроўваюць у Міністэрства культуры хадайніцтва аб пацвярджэнні статусу «нацыянальны» і дакументы, прадугледжаныя падпунктамі 5.2 і 5.3 пункта 5 гэтага артыкула.

Калегіяй Міністэрства культуры (у адносінах да творчага саюза – сумесна з саветам асацыяцыі грамадскiх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў») не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання хадайніцтва аб пацвярджэнні статусу «нацыянальны» і дакументаў, прадугледжаных падпунктамі 5.2 і 5.3 пункта 5 гэтага артыкула, разглядаецца пытанне аб пацвярджэнні статусу «нацыянальны» і прымаецца рашэнне.

У выпадку, калі тэатральна-відовішчная арганізацыя, прафесійны калектыў мастацкай творчасці, музей, творчы саюз адпавядаюць патрабаванням, прадугледжаным адпаведна пунктамі 2–4 гэтага артыкула, калегіяй Міністэрства культуры (у адносінах да творчага саюза – сумесна з саветам асацыяцыі грамадскiх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў») прымаецца рашэнне аб пацвярджэнні статусу «нацыянальны», якое ўзгадняецца з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У выпадку, калі тэатральна-відовішчная арганізацыя, прафесійны калектыў мастацкай творчасці, музей, творчы саюз не адпавядаюць патрабаванням, прадугледжаным адпаведна пунктамі 2–4 гэтага артыкула, калегіяй Міністэрства культуры (у адносінах да творчага саюза – сумесна з саветам асацыяцыі грамадскiх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў») прымаецца рашэнне аб адмове ў пацвярджэнні статусу «нацыянальны».

Міністэрства культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб адмове ў пацвярджэнні статусу «нацыянальны» падрыхтоўвае праект указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб пазбаўленні тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, творчага саюза статусу «нацыянальны» і ва ўстаноўленым парадку накіроўвае яго разам з выпіскай з рашэння калегіі Міністэрства культуры (у адносінах да творчага саюза – сумесна з саветам асацыяцыі грамадскiх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў») і дакументамі, прадугледжанымі падпунктамі 5.2 і 5.3 пункта 5 гэтага артыкула, у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь для наступнага ўнясення ва ўстаноўленым парадку Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь.

12. Рашэнне аб пазбаўленні статусу «нацыянальны» прымаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь шляхам выдання адпаведнага ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

13. Пасля пазбаўлення тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, творчага саюза статусу «нацыянальны» ў іх статут і назву ў двухмесячны тэрмін з дня выдання адпаведнага ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уносяцца неабходныя змяненні.

14. Дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўнае кiраванне ў сферы культуры, у межах сваiх паўнамоцтваў у адпаведнасцi з актамі заканадаўства ствараюць тэатральна-вiдовiшчным арганізацыям, прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi, музеям, якім прысвоены статус «нацыянальны», умовы для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi, умацавання iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы (выдзяляюць памяшканнi, фiнансавыя сродкi для стварэння новых тэатральных пастановак, канцэртных праграм, набыцця абсталявання, музычных iнструментаў).

15. Работнiкам тэатральна-вiдовiшчных арганізацый, прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi, музеяў са статусам «нацыянальны» ўстанаўліваецца павышаная аплата працы ў адпаведнасці з заканадаўствам аб працы.

16. Рашэнні аб адмове ў прадстаўленні тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, творчага саюза да прысваення статусу «нацыянальны», аб адмове ў пацвярджэнні гэтага статусу могуць быць абскарджаны ў суд.

Артыкул 247. Прысваенне музеям статусу «народны», пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага статусу

1. Статус «народны» прысвойваецца музеям, якія з’яўляюцца падраздзяленнямі юрыдычных асоб і адпавядаюць наступным патрабаванням:

1.1. ажыццяўляюць культурную дзейнасць на адпаведным прафесійным узроўні не менш за дзесяць гадоў;

1.2. маюць не менш за шэсцьсот музейных прадметаў;

1.3. маюць уліковую дакументацыю на ўсе музейныя прадметы;

1.4. маюць пастаянную экспазіцыю, створаную на аснове ўласных музейных фондаў;

1.5. размяшчаюць экспазіцыі і музейныя фонды ў асобных капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях) або памяшканнях;

1.6. маюць не менш за тры тысячы наведвальнікаў за апошнія тры гады.

2. Для разгляду пытання аб прысваенні музею статусу «народны» юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, накіроўвае ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, наступныя дакументы:

2.1. хадайніцтва аб прысваенні статусу «народны»;

2.2. копію палажэння аб музеі;

2.3. даведку аб дзейнасці музея, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула.

3. Структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, мае права запатрабаваць у юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, іншыя дакументы, якія пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула.

4. Дакументы, прадугледжаныя пунктам 2 гэтага артыкула, пасля праверкі адпаведнасці музея патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня іх атрымання накіроўваюцца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, у Міністэрства культуры.

5. Рашэнне аб прысваенні (адмове ў прысваенні) музею статусу «народны» прымаецца Міністэрствам культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання дакументаў, прадугледжаных пунктам 2 гэтага артыкула.

6. Пасля прысваення музею статусу «народны» ў палажэнне аб музеі і назву музея ў двухмесячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння ўносяцца неабходныя змяненні.

7. Музеі, якім прысвоены статус «народны», пацвярджаюць яго адзін раз у пяць гадоў. Для гэтага юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей са статусам «народны», накіроўвае ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, хадайніцтва аб пацвярджэнні статусу «народны» і дакументы, прадугледжаныя падпунктамі 2.2 і 2.3 пункта 2 гэтага артыкула, якія пасля іх разгляду накіроўваюцца ў Міністэрства культуры.

Міністэрствам культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання хадайніцтва аб пацвярджэнні статусу «народны» і дакументаў, прадугледжаных падпунктамі 2.2 і 2.3 пункта 2 гэтага артыкула, разглядаецца пытанне аб пацвярджэнні статусу «народны» і прымаецца рашэнне.

У выпадку, калі музей адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, Міністэрствам культуры прымаецца рашэнне аб пацвярджэнні статусу «народны».

У выпадку, калі музей не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, Міністэрствам культуры прымаецца рашэнне аб пазбаўленні музея статусу «народны».

8. Пасля пазбаўлення музея статусу «народны» ў палажэнне аб музеі і назву музея ў двухмесячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння ўносяцца неабходныя змяненні.

9. Рашэнні аб адмове ў прысваенні музею статусу «народны», аб пазбаўленні гэтага статусу могуць быць абскарджаны ў суд.



Артыкул 248. Прысваенне прафесійным калектывам мастацкай творчасцi звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статусу «акадэмiчны», пацвярджэнне і пазбаўленне гэтых звання і статусу

1. Званне «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца прафесiйным калектывам мастацкай творчасці, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры і адпавядаюць наступным патрабаванням:

1.1. ажыццяўляюць культурную дзейнасць не менш за дзесяць гадоў;

1.2. маюць выдатныя дасягненнi ў мастацтве;

1.3. прымаюць удзел у культурна-відовішчных мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь і (або) за яе межамі (не менш за трыццаць мерапрыемстваў у год) і (або) у канцэртах, прымеркаваных да мерапрыемстваў з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і (або) дзяржаўных свят, святочных дзён, памятных і святочных дат, у міжнародных і (або) рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і (або) за яе межамі, уключаючы мерапрыемствы, звязаныя з выхаваннем творчай моладзі;

1.4. маюць грамадскае прызнанне ў Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi;

1.5. маюць шматгадовы станоўчы вопыт работы з творчай моладдзю;

1.6. маюць у складзе творчых работнікаў, якія ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь у сферы культуры або з’яўляюцца лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

2. Статус «акадэмічны» прысвойваецца прафесійным калектывам мастацкай творчасцi, якiя ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры і адпавядаюць наступным патрабаванням:

2.1. ажыццяўляюць культурную дзейнасць не менш за пятнаццаць гадоў;

2.2. маюць выдатныя дасягненнi ў мастацтве;

2.3. прымаюць удзел у культурна-відовішчных мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь і (або) за яе межамі (не менш за сорак мерапрыемстваў у год);

2.4. адзначаны ўзнагародамі на рэспублiканскiх і мiжнародных культурных мерапрыемствах за апошнія пяць гадоў;

2.5. маюць у складзе не менш за пяць творчых работнікаў, якія ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь у сферы культуры або з’яўляюцца лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.

3. Вылучэнне прафесійнага калектыву мастацкай творчасці для прысваення звання «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь», статусу «акадэмічны» ажыццяўляецца калектывам работнікаў прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, на агульным сходзе.

Рашэнне аб вылучэнні лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавалі не менш за 51 працэнт работнікаў прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, і афармляецца пратаколам агульнага сходу.

Выпіска з пратакола агульнага сходу накіроўваецца ў рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, у падпарадкаванні якіх знаходзяцца прафесійны калектыў мастацкай творчасці або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці.

Выпіска з пратакола агульнага сходу работнікаў прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, якія не падпарадкаваны рэспубліканскаму органу дзяржаўнага кіравання, мясцоваму выканаўчаму і распарадчаму органу абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, накіроўваецца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы.

4. Рашэнне аб прадстаўленні (адмове ў прадстаўленні) прафесійнага калектыву мастацкай творчасці да прысваення звання «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь», статусу «акадэмічны» прымаецца калегіяй рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня атрымання выпіскі з пратакола агульнага сходу.

5. У выпадку прыняцця рашэння аб прадстаўленні прафесійнага калектыву мастацкай творчасці да прысваення звання «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь», статусу «акадэмічны» рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накіроўваюць у Міністэрства культуры наступныя дакументы:

5.1. хадайніцтва аб прысваенні звання «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь», статусу «акадэмічны»;

5.2. выпіску з рашэння калегіі рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню;

5.3. выпіску з пратакола агульнага сходу;

5.4. даведку аб дзейнасці прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных адпаведна пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула;

5.5. копію ўстаноўчага дакумента прафесійнага калектыву мастацкай творчасці (у выпадку, калі прафесійны калектыў мастацкай творчасці з’яўляецца юрыдычнай асобай);

5.6. рэкламна-інфармацыйную прадукцыю аб культурнай дзейнасці калектыву (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афішы і іншае), копіі водгукаў у сродках масавай інфармацыі і (або) дакументаў аб прысуджэнні ўзнагарод на міжнародных і рэспубліканскіх культурных мерапрымствах, іншых дакументаў, якія сведчаць аб грамадскім прызнанні.

6. Міністэрства культуры мае права запатрабаваць у прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, іншыя дакументы, якія пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, прадугледжаных адпаведна пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула.

7. Рашэнне аб прысваеннi (адмове ў прысваенні) прафесiйнаму калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь», статусу «акадэмічны» прымаецца Міністэрствам культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання дакументаў, прадугледжаных пунктам 5 гэтага артыкула.

8. Пасля прысваення прафесiйнаму калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статусу «акадэмічны» ў яго ўстаноўчы дакумент (у выпадку, калі прафесійны калектыў мастацкай творчасці з’яўляецца юрыдычнай асобай) і назву ў двухмесячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння ўносяцца неабходныя змяненні.

9. Прафесійны калектыў мастацкай творчасці, якому прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статус «акадэмічны», пацвярджае гэтыя званне, статус адзін раз у пяць гадоў. Для гэтага прафесійны калектыў мастацкай творчасці, якому прысвоены званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статус «акадэмічны», або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, накіроўваюць у Міністэрства культуры хадайніцтва аб пацвярджэнні звання «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь», статусу «акадэмічны» і дакументы, прадугледжаныя падпунктамі 5.2–5.6 пункта 5 гэтага артыкула.

Калегіяй Міністэрства культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання хадайніцтва аб пацвярджэнні звання «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь», статусу «акадэмічны» і дакументаў, прадугледжаных падпунктамі 5.2–5.6 пункта 5 гэтага артыкула, разглядаецца пытанне аб пацвярджэнні звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статусу «акадэмічны» і прымаецца рашэнне.

У выпадку, калі прафесійны калектыў мастацкай творчасці адпавядае патрабаванням, прадугледжаным адпаведна пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула, калегіяй Міністэрства культуры прымаецца рашэнне аб пацвярджэнні звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статусу «акадэмічны».

У выпадку, калі прафесійны калектыў мастацкай творчасці не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным адпаведна пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула, калегіяй Міністэрства культуры прымаецца рашэнне аб пазбаўленні звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статусу «акадэмічны».

10. Пасля пазбаўлення прафесiйнага калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статусу «акадэмічны» ў яго ўстаноўчы дакумент (у выпадку, калі прафесійны калектыў мастацкай творчасці з’яўляецца юрыдычнай асобай) і назву ў двухмесячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння ўносяцца неабходныя змяненні.

11. Работнікам прафесійных калектываў мастацкай творчасці, якім прысвоены званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статус «акадэмічны», устанаўліваецца павышаная аплата працы ў адпаведнасці з заканадаўствам аб працы.

12. Рашэнні аб адмове ў прадстаўленні прафесійнага калектыву мастацкай творчасці да прысваення звання «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь», статусу «акадэмічны», аб адмове ў прысваенні, аб пазбаўленні гэтых звання і статусу могуць быць абскарджаны ў суд.



Артыкул 249. Прысваенне непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага звання

1. Званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца непрафесійным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасці, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый і адпавядаюць наступным патрабаванням:

1.1. ажыццяўляюць стабільную культурную дзейнасць не менш за дзесяць гадоў;

1.2. маюць найменне «народны» («узорны»);

1.3. атрымалі не менш за два званні лаўрэата міжнародных, рэспубліканскіх і (або) рэгіянальных культурных мерапрыемстваў;

1.4. вынікі іх творчай дзейнасці адпавядаюць нацыянальным культурным традыцыям;

1.5. праводзяць культурныя мерапрыемствы самастойна, не радзей за адзiн раз у два месяцы, пры гэтым працягласць культурна-відовішчнага мерапрыемства для дарослых непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці складае не менш за сорак хвiлiн, для дзiцячых – не менш за дваццаць хвiлiн, плошча для прадстаўляемых на выстаўцы работ – не менш за дзевяць квадратных метраў;

1.6. штогадова праводзяць справаздачныя культурныя мерапрыемствы з абнаўленнем іх зместу не менш чым на 20 працэнтаў;

1.7. прымаюць удзел у культурных мерапрыемствах не радзей за адзін раз у месяц;

1.8. маюць высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, сцэнiчнай i выставачнай культуры, мастацка-эстэтычнага афармлення культурных мерапрыемстваў;

1.9. выконваюць творы мастацкай літаратуры і мастацтва без выкарыстання фанаграмы;

1.10. маюць рэкламна-інфармацыйную прадукцыю аб культурнай дзейнасці калектыву (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афішы і іншае), водгукі сродкаў масавай інфармацыі;

1.11. ажыццяўляюць рэгулярную пошукава-збіральніцкую і краязнаўчую работу;

1.12. супрацоўнічаюць з навуковымі арганізацыямі, метадычнымі цэнтрамі народнай творчасці (культурна-асветнай работы).

2. Для разгляду пытання аб прысваенні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншыя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі накіроўваюць у Міністэрства культуры наступныя дакументы:

2.1. хадайніцтва аб прысваенні звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь»;

2.2. копію пашпарта непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;

2.3. даведку аб дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці за апошнія пяць гадоў, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула;

2.4. характарыстыкі творчай дзейнасці кiраўнiка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, а таксама акампанiятара, хормайстра, балетмайстра, канцэртмайстра, рэжысёра i iншых творчых работнікаў, якiя працуюць з непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці (пры iх наяўнасцi);

2.5. спіс твораў рэпертуару непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;

2.6. спіс удзельнікаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці з указаннем месца працы (вучобы), ролі, якую яны выконваюць у калектыве;

2.7. рэкламна-інфармацыйную прадукцыю аб культурнай дзейнасці калектыву (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афішы і іншае), водгукі сродкаў масавай інфармацыі за апошнія пяць гадоў;

2.8. копii дыпломаў лаўрэата мiжнародных, рэспублiканскiх, рэгіянальных культурных мерапрыемстваў за апошнія пяць гадоў;

2.9. копію першай старонкі ўстаноўчага дакумента заснавальніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.

3. Для ацэнкі вынікаў творчай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці пры Міністэрстве культуры ствараецца спецыяльная камісія.

У склад спецыяльнай камiсii могуць уваходзіць творчыя работнікі, работнікі культуры, прадстаўнікі Міністэрства культуры, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, іншых юрыдычных асоб.

Спецыяльная камісія ажыццяўляе прагляд вынікаў творчай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці і не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прагляду дае заключэнне аб адпаведнасці (неадпаведнасці) непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула.

4. Рашэнне аб прысваенні (адмове ў прысваенні) непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» прымаецца Міністэрствам культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня выдачы заключэння аб адпаведнасці (неадпаведнасці) непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула.

5. Непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», уручаецца спецыяльны дыплом.

6. Пасля прысваення непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» у двухмесячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння ў яго поўную назву ўносяцца неабходныя змяненні і складаецца новы пашпарт непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.

Поўная назва непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», павінна пачынацца са слоў «заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» і ўтрымліваць словы «народны» або «ўзорны».

7. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы i заснавальнікі непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці ствараюць непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці, якім прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», умовы для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi, умацавання iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы (выдзяляюць асобныя памяшканнi, фінансавыя сродкi для набыцця сцэнiчных касцюмаў, абсталявання, гукаўзмацняльнай тэхнiкi, вырабу рэкламна-iнфармацыйнай прадукцыi i iншае).

8. У бюджэтнай арганізацыі, якая з’яўляецца заснавальнікам непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», незалежна ад колькасці штатных адзінак, прадугледжаных пунктам 12 артыкула 250 гэтага Кодэкса, можа ўтрымлiвацца за кошт сродкаў ад ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даход, iншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, дадаткова неабходная колькасць творчых работнiкаў i работнiкаў, якiя ажыццяўляюць тэхнiчнае абслугоўванне.

9. У мэтах удасканалення выканальнiцкага майстэрства, сцэнiчнай i выставачнай культуры, мастацка-эстэтычнага афармлення культурных мерапрыемстваў, а таксама для правядзення культурных мерапрыемстваў непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», могуць выдавацца рэкамендацыi, накiраваннi для ўдзелу ў прэстыжных мiжнародных і рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах.

10. Непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці, якому прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», пацвярджае яго адзін раз у пяць гадоў шляхам паказу спецыяльнай камісіі вынікаў творчай дзейнасці за гэты перыяд.

11. Для пацвярджэння непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншыя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі не пазней за 31 кастрычніка года, у які заканчваецца пяцігадовы тэрмiн з дня прысваення (папярэдняга пацвярджэння) звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», накіроўваюць у Міністэрства культуры хадайніцтва аб пацвярджэнні звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» і дакументы, прадугледжаныя падпунктамі 2.2–2.9 пункта 2 гэтага артыкула.

12. Спецыяльная камісія ажыццяўляе прагляд вынікаў творчай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці і не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прагляду дае заключэнне аб адпаведнасці (неадпаведнасці) непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула.

13. У выпадку, калі непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, Міністэрствам культуры прымаецца рашэнне аб пацвярджэнні звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання заключэння аб адпаведнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула.

14. Непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці пазбаўляецца звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» у выпадках, калі:

14.1. ён у адпаведнасці з заключэннем спецыяльнай камісіі не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула;

14.2. да 31 снежня года, у які заканчваецца пяцігадовы тэрмiн з дня прысваення (папярэдняга пацвярджэння) звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», не прынята ва ўстаноўленым парадку рашэнне аб пацвярджэннi звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» у сувязi з непрадстаўленнем хадайніцтва аб пацвярджэнні звання і дакументаў, прадугледжаных падпунктамі 2.2–2.9 пункта 2 гэтага артыкула, і (або) у сувязі з непрадстаўленнем непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці вынікаў творчай дзейнасці для прагляду спецыяльнай камiсii.

15. Рашэнне аб пазбаўленні непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» у выпадку, прадугледжаным падпунктам 14.1 пункта 14 гэтага артыкула, прымаецца Мiнiстэрствам культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання заключэння аб неадпаведнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула.

Рашэнне аб пазбаўленні непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» у выпадку, прадугледжаным падпунктам 14.2 пункта 14 гэтага артыкула, прымаецца Мiнiстэрствам культуры да 1 лютага года, наступнага за годам, у якім скончыўся пяцігадовы тэрмiн з дня прысваення (папярэдняга пацвярджэння) звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

16. Пасля пазбаўлення непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» у двухмесячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння ў яго поўную назву ўносяцца неабходныя змяненні і складаецца новы пашпарт непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.

17. Рашэнні аб адмове ў прысваенні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», аб пазбаўленні гэтага звання могуць быць абскарджаны ў суд.

Артыкул 250. Прысваенне непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны»), пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага наймення

1. Найменне «народны» («узорны») прысвойваецца непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці, якія ўнеслi значны ўклад у развiццё аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый і адпавядаюць наступным патрабаванням:

1.1. ажыццяўляюць стабільную культурную дзейнасць на працягу трох і больш гадоў;

1.2. маюць званні лаўрэата, дыпламанта мiжнародных, рэспублiканскiх, рэгіянальных культурных мерапрыемстваў і iншыя ўзнагароды;

1.3. змест культурнай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці адлюстроўвае іх жанр i форму;

1.4. маюць у рэпертуары творы беларускiх аўтараў і (або) мясцовыя фальклорныя творы;

1.5. вынікі іх творчай дзейнасці адпавядаюць нацыянальным культурным традыцыям;

1.6. праводзяць культурныя мерапрыемствы самастойна, не радзей за адзiн раз у два месяцы, пры гэтым працягласць культурна-відовішчнага мерапрыемства для дарослых непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці складае не менш за сорак хвiлiн, для дзiцячых – не менш за дваццаць хвiлiн, плошча для прадстаўляемых на выстаўцы работ – не менш за дзевяць квадратных метраў;

1.7. штогадова праводзяць справаздачныя культурныя мерапрыемствы з абнаўленнем іх зместу не менш чым на 20 працэнтаў;

1.8. прымаюць удзел у культурных мерапрыемствах не радзей за адзін раз у месяц;

1.9. маюць высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, сцэнiчнай i выставачнай культуры, мастацка-эстэтычнага афармлення культурных мерапрыемстваў;

1.10. выконваюць творы мастацкай літаратуры і мастацтва без выкарыстання фанаграмы.

2. Найменне «народны» прысвойваецца дарослым непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці, у якіх не менш за 80 працэнтаў удзельнiкаў маюць узрост васямнаццаць і болей гадоў.

Найменне «ўзорны» прысвойваецца дзіцячым непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці, у якіх не менш за 80 працэнтаў удзельнiкаў маюць узрост да васямнаццаці гадоў.

3. Для разгляду пытання аб прысваенні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») заснавальнік непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці накіроўвае ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, наступныя дакументы:

3.1. хадайніцтва аб прысваенні наймення «народны» («узорны»);

3.2. копiю пашпарта непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;

3.3. узгадненне органаў рэспублiканскага кiравання ў адпаведнасці з падпарадкаванасцю заснавальніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці (пры яе наяўнасці);

3.4. даведку аб дзейнасцi непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці за апошнiя тры гады, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула;

3.5. характарыстыкi творчай дзейнасці кiраўнiка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, а таксама акампанiятара, хормайстра, балетмайстра, канцэртмайстра, рэжысёра i iншых творчых работнікаў, якiя працуюць з непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці (пры iх наяўнасцi);

3.6. спiс твораў рэпертуару непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці або спiс твораў дэкаратыўна-прыкладнога, выяўленчага мастацтва, якiя знаходзяцца ў фондах непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;

3.7. спiс удзельнiкаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці з указаннем даты iх нараджэння, месца працы (вучобы), ролi, якую яны выконваюць у калектыве;

3.8. рэкламна-iнфармацыйную прадукцыю аб культурнай дзейнасці калектыву (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афішы і іншае), водгукі сродкаў масавай інфармацыі за апошнія тры гады;

3.9. копii дыпломаў мiжнародных, рэспублiканскiх, рэгіянальных культурных мерапрыемстваў і іншых узнагарод за апошнія тры гады;

3.10. копію першай старонкі ўстаноўчага дакумента заснавальніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.

4. Для ацэнкi вынікаў творчай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці пры Мiнiстэрстве культуры ствараецца рэспублiканская атэстацыйная камiсiя.

Склад рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii фармiруецца з улiкам прапаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.

5. Структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, арганізуе прагляд рэспублiканскай атэстацыйнай камiсiяй вынікаў творчай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці.

6. Для прагляду рэспублiканскай атэстацыйнай камiсiяй вынікаў творчай дзейнасці непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці ў залежнасцi ад іх жанру прадстаўляюць:

6.1. драматычны, музычна-драматычны тэатр, тэатр лялек – адзін многаактовы спектакль працягласцю не менш за шэсцьдзясят хвілін або два аднаактовыя спектаклі агульнай працягласцю не менш за шэсцьдзясят хвілін;

6.2. тэатр оперы, балета, паэзii i прозы, эстрады, мiнiяцюр, музычнай камедыi – аднаактовы спектакль або канцэрт у адным аддзяленнi працягласцю не менш за шэсцьдзясят хвілін;

6.3. вакальна-харавы, харэаграфiчны, музычна-інструментальны калектыў – канцэрт працягласцю не менш за шэсцьдзясят хвілін у адным аддзяленнi;

6.4. цыркавы калектыў – цыркавое прадстаўленне працягласцю не менш за сорак хвілін;

6.5. фотастудыя, студыя выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – выстаўку з плошчай для прадстаўляемых работ не менш за шаснаццаць квадратных метраў;

6.6. кiнастудыя – фільм працягласцю не менш за пяцьдзясят дзве хвіліны, або два фiльмы працягласцю па дзесяць – пяцьдзясят дзве хвіліны, або тры фільмы працягласцю не менш за дзесяць хвілін кожны, або шэсць фільмаў працягласцю не менш за пяць хвілін кожны, або ў розным спалучэнні агульнай працягласцю не менш за трыццаць хвілін.

7. Рэспубліканская атэстацыйная камісія ажыццяўляе прагляд вынікаў творчай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці і не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прагляду дае заключэнне аб адпаведнасці (неадпаведнасці) непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула.

8. Заключэнне рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii аб адпаведнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула, разам з дакументамі, прадугледжанымі пунктам 3 гэтага артыкула, не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня атрымання заключэння накiроўваецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, у Міністэрства культуры або Федэрацыю прафсаюзаў Беларусi (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў).

9. Рашэнне аб прысваеннi (адмове ў прысваенні) непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») прымаецца Міністэрствам культуры або Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання заключэння аб адпаведнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула.

10. Непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена найменне «народны» («узорны»), ва ўрачыстых абставiнах у прысутнасцi прадстаўнiка структурнага падраздзялення мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, i (або) абласнога (Мiнскага гарадскога) аб’яднання прафсаюзаў уручаецца пасведчанне аб прысваеннi непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны»), форма якога ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры.

11. Пасля прысваення непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») у двухмесячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння ў яго поўную назву ўносяцца неабходныя змяненні і складаецца новы пашпарт непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.

Поўная назва непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена найменне «народны» («узорны»), павiнна пачынацца са слоў «народны» або «ўзорны», за выключэннем непрафесійнага аматарскага калектыву, якому прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

12. У бюджэтнай арганізацыі, якая з’яўляецца заснавальнікам непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена найменне «народны» («узорны»), можа ўводзіцца дадаткова да трох штатных адзінак творчых работнiкаў i работнiкаў, якiя ажыццяўляюць тэхнiчнае абслугоўванне, што ўтрымліваюцца за кошт бюджэтных сродкаў і (або) іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

13. Непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці, якому прысвоена найменне «народны» («узорны»), пацвярджае яго:

13.1. адзiн раз у тры гады шляхам паказу рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii вынікаў творчай дзейнасці за гэты перыяд, за выключэннем непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, які мае званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь»;

13.2. у выпадку змены заснавальніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, поўнай назвы, жанру і (або) формы непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, большасці складу яго ўдзельнiкаў;

13.3. пры пазбаўленні звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

14. Для пацвярджэння непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») у выпадку, прадугледжаным падпунктам 13.1 пункта 13 гэтага артыкула, заснавальнік не пазней за 31 кастрычніка года, у які заканчваецца трохгадовы тэрмiн з дня прысваення (папярэдняга пацвярджэння) наймення «народны» («узорны»), накіроўвае ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласное (Мінскае гарадское) аб’яднанне прафесійных саюзаў (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) хадайніцтва аб пацвярджэнні наймення «народны» («узорны») і дакументы, прадугледжаныя падпунктамі 3.2–3.10 пункта 3 гэтага артыкула.

Для пацвярджэння непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») у выпадках, прадугледжаных падпунктамі 13.2 і 13.3 пункта 13 гэтага артыкула, заснавальнік не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня ўзнiкнення падставы для пацвярджэння наймення «народны» («узорны») накіроўвае ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласное (Мінскае гарадское) аб’яднанне прафесійных саюзаў (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) хадайніцтва аб пацвярджэнні наймення «народны» («узорны») і дакументы, прадугледжаныя падпунктамі 3.2–3.10 пункта 3 гэтага артыкула.

15. Рашэнне аб пацвярджэннi непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») у выпадку, прадугледжаным падпунктам 13.2 пункта 13 гэтага артыкула, прымаецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласным (Мінскім гарадскім) аб’яднаннем прафесійных саюзаў (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання хадайніцтва аб пацвярджэнні наймення «народны» («узорны») і дакументаў, прадугледжаных падпунктамі 3.2–3.10 пункта 3 гэтага артыкула.

Рашэнне аб пацвярджэннi непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») у выпадках, прадугледжаных падпунктамі 13.1 і 13.3 пункта 13 гэтага артыкула, прымаецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласным (Мінскім гарадскім) аб’яднаннем прафесійных саюзаў (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) на падставе заключэння рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii аб адпаведнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула, не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня выдачы заключэння.

Выпiска з рашэння аб пацвярджэннi непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накiроўваецца ў Міністэрства культуры або Федэрацыю прафсаюзаў Беларусi (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў).

16. Непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці пазбаўляецца наймення «народны» («узорны») у выпадках, калі:

16.1. ён у адпаведнасці з заключэннем рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула;

16.2. да 31 снежня года, у які заканчваецца трохгадовы тэрмiн з дня прысваення (папярэдняга пацвярджэння) наймення «народны» («узорны»), не прынята ва ўстаноўленым парадку рашэнне аб пацвярджэннi наймення «народны» («узорны») у сувязi з непрадстаўленнем хадайніцтва аб пацвярджэнні наймення і дакументаў, прадугледжаных падпунктамі 3.2–3.10 пункта 3 гэтага артыкула, i (або) у сувязі з непрадстаўленнем непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці вынікаў творчай дзейнасці для прагляду рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii.

17. Рашэнне аб пазбаўленні непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») прымаецца Міністэрствам культуры або Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) на падставе хадайніцтва структурнага падраздзялення мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласнога (Мінскага гарадскога) аб’яднання прафесійных саюзаў (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў).

Хадайнiцтва аб пазбаўленнi непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці ўстановы адукацыі наймення «народны» («узорны») узгадняецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.

18. Пасля пазбаўлення непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») у двухмесячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння ў яго поўную назву ўносяцца неабходныя змяненні і складаецца новы пашпарт непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.

19. Рашэнні аб адмове ў прысваенні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны»), аб пазбаўленні гэтага наймення могуць быць абскарджаны ў суд.



Артыкул 251. Заахвочванні Міністэрства культуры

1. Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развiццё культуры Беларусi» засноўваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развiццё культуры Беларусi» ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры.

2. Міністэрства культуры ўстанаўлівае іншыя заахвочванні суб’ектаў культурнай дзейнасці, у тым ліку спонсараў і мецэнатаў культуры, і парадак узнагароджання імі.

Артыкул 252. Заахвочванні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў і іншых юрыдычных асоб

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя дзяржаўныя органы, грамадскія аб’яднанні і іншыя юрыдычныя асобы могуць устанаўліваць заахвочванні суб’ектаў культурнай дзейнасці, у тым ліку спонсараў і мецэнатаў культуры, і ўстанаўліваюць парадак узнагароджання імі.



РАЗДЗЕЛ V
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ


1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка