Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры




старонка6/15
Дата канвертавання08.01.2018
Памер3.53 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15
ГЛАВА 15
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ АБ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ


Артыкул 79. Напрамкі культурнай дзейнасці

Культурная дзейнасць ажыццяўляецца па наступных напрамках:

творчая дзейнасць;

ахова гісторыка-культурнай спадчыны;

ахова археалагічнай спадчыны;

бібліятэчная справа;

музейная справа;

народныя мастацкія рамёствы;

кінематаграфічная дзейнасць;

арганізацыя і правядзенне культурных мерапрыемстваў;

дзейнасць прафесійных калектываў мастацкай творчасці;

дзейнасць непрафесійных (аматарскіх) і аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці;

арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

Артыкул 80. Ажыццяўленне творчай дзейнасцi. Свабода творчай дзейнасці

1. Творчая дзейнасць ажыццяўляецца як на прафесiйнай, так i на непрафесiйнай (аматарскай) аснове.

2. Творчая дзейнасць ажыццяўляецца як iндывiдуальна, так i на калектыўнай аснове.

3. Свабода творчай дзейнасці складаецца з права выбару напрамкаў (школ), форм, відаў і прыёмаў мастацкай творчасці, самастойнага вызначэння формы i зместу, жанру, рэпертуарнай палітыкі, манеры, мовы, стылю, вартасці i прызначэння твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, якія ствараюцца, выконваюцца, распаўсюджваюцца і папулярызуюцца.

4. Умяшанне дзяржаўных органаў, iх службовых асоб, іншых юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, у працэс стварэння i (або) выканання аўтарамі, калектывамі мастацкай творчасці і асобнымі выканаўцамі твораў мастацкай літаратуры і мастацтва з мэтай вызначыць змест творчай дзейнасцi i (або) уздзейнiчаць на яе вынiкi не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных артыкулам 81 гэтага Кодэкса.

5. Дзеяннi, заснаваныя на дагаворы з суб’ектам культурнай дзейнасцi аб стварэннi i выкарыстаннi вынiкаў творчай дзейнасцi, не з’яўляюцца ўмяшаннем у творчую дзейнасць.

6. Умяшанне ў творчую дзейнасць можа быць абскарджана ў вышэйстаячы орган і (або) у суд.

Артыкул 81. Забарона, абмежаванне і прыпыненне культурнай дзейнасці

1. Культурная дзейнасць можа быць забаронена, абмежавана або прыпынена, калi:

1.1. яна накiравана супраць суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь, заклiкае да гвалтоўнага захопу дзяржаўнай улады або змянення канстытуцыйнага ладу;

1.2. пры яе ажыццяўленні распаўсюджваюцца паведамленнi, што знеслаўляюць гонар i годнасць Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў дзяржаўных органаў, статус якiх устаноўлены Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь;

1.3. яна ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку;

1.4. яна прапагандуе вайну, экстрэмісцкую дзейнасць, насілле i жорсткасць, сацыяльную, нацыянальную, рэлiгiйную, расавую выключнасць, нецярпiмасць або варожасць, парнаграфiю, падбухторвае да ўчынення злачынстваў;

1.5. яна можа прычынiць шкоду здароўю i маральнасцi чалавека, пагражаць правам і свабодам грамадзян.

2. Культурная дзейнасць можа быць забаронена, абмежавана або прыпынена ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

3. Забарона, абмежаванне або прыпыненне культурнай дзейнасці могуць ажыццяўляцца па рашэнні мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў.

Пры неабходнасці адпаведныя заключэнні могуць быць дадзены Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi або абласнымі (Мінскай гарадской) камiсiямі па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi і (або) Рэспубліканскай экспертнай камісіяй па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму.

4. Палажэнне аб Рэспублiканскай экспертнай камiсiі па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, палажэнні аб абласных (Мінскай гарадской) экспертных камісіях па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці зацвярджаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню па ўзгадненні з Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi.

5. Палажэнне аб Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

6. Рашэнні мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў аб забароне, аб абмежаванні, аб прыпыненні культурнай дзейнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячы орган і (або) у суд.

ГЛАВА 16
АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ


Артыкул 82. Гiсторыка-культурная спадчына і яе ахова

1. Гiсторыка-культурная спадчына ўяўляе сабой сукупнасць найбольш адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, увасобленых у гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Ахова гiсторыка-культурнай спадчыны – напрамак культурнай дзейнасці, які ўключае сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на вылучэнне культурных каштоўнасцей для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, наданне культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, улiк, захаванне, аднаўленне, утрыманне i выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння і памнажэння гiсторыка-культурнай спадчыны і стварэння ўмоў для яе перадачы наступным пакаленням.

Артыкул 83. Віды матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Да матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца:

дакументальныя помнiкi – акты дзяржаўных органаў, iншыя пiсьмовыя, графiчныя і аўдыявізуальныя дакументы, у тым ліку старажытныя i iншыя рукапiсы, архiўныя дакументы, рэдкiя друкаваныя выданнi;

запаведныя мясцiны – тапаграфiчна акрэсленыя зоны або ландшафты, створаныя чалавекам або чалавекам i прыродай;

помнiкi археалогii – археалагічныя аб’екты і археалагічныя артэфакты;

помнiкi архiтэктуры – капітальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), асобныя або аб’яднаныя ў комплексы i ансамблi, аб’екты народнага дойлiдства, у склад якіх могуць уваходзіць звязаныя з указанымi аб’ектамi творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва;

помнiкi гiсторыi – капітальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), iншыя аб’екты, тэрыторыі, якія звязаны з важнейшымi гiстарычнымi падзеямi, развiццём грамадства i дзяржавы, мiжнароднымi адносiнамi, развiццём навукi i тэхнiкi, культуры i быту, палiтычнымі, дзяржаўнымі, ваеннымі дзеячамі, дзеячамі навукi, лiтаратуры, культуры i мастацтва;

помнiкi горадабудаўнiцтва – забудова, планiровачная структура забудовы або фрагменты планіровачнай структуры забудовы населеных пунктаў з культурным пластом (слоем). Помнiкi горадабудаўнiцтва з’яўляюцца комплексамі гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

помнiкi мастацтва – творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога i iншых вiдаў мастацтва.

Артыкул 84. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны і саветы па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны

1. У мэтах навукова-метадычнага забеспячэння ўлiку, захавання, аднаўлення, утрымання i выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей пры Міністэрстве культуры ствараецца Рада.

2. Асноўнымi задачамi Рады з’яўляюцца:

2.1. навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

2.2. выпрацоўка прапаноў па пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

3. Рада:


3.1. прымае рашэннi аб:

неабходнасцi (адсутнасцi неабходнасцi) надання культурнай каштоўнасці, якая можа мець сусветную, міжнародную або нацыянальную значнасць, статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

значнасці культурнай каштоўнасці для асобнага рэгіёна, на тэрыторыі якога яна знаходзіцца, і рэкамендаванні адпаведнаму мясцоваму выканаўчаму і распарадчаму органу абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню надаць ёй статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да катэгорыі «0», «1» ці «2» або неабходнасцi змянення катэгорыі гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «0», «1», «2», «3»;

немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці;

магчымасці (немагчымасці) узгаднення навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя могуць прывесцi да iстотнага змянення гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх знiшчэння, страты або знiкнення;

3.2. выдае заключэннi аб:

поўным вывучэннi помнiкаў археалогii;

немагчымасці захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы яе знаходжання;

факце адступлення ад патрабаванняў гэтага Кодэкса і іншых актаў заканадаўства пры ажыццяўленні кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

прызнаннi змянення матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным;

3.3. ажыццяўляе навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

3.4. выконвае iншыя функцыi ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам.

4. У склад Рады могуць уваходзіць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў і іншых юрыдычных асоб, якiя ў межах сваёй кампетэнцыі ўдзельнічаюць у вырашэнні пытанняў аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

5. У мэтах садзейнічання ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры мясцовых выканаўчых і распарадчых органах базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ствараюцца абласныя (Мінскі гарадскі) саветы па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны.

6. Абласныя (Мінскі гарадскі) саветы па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны:

6.1. прымаюць рашэнні аб тым, што:

матэрыяльная культурная каштоўнасць мае значнасць для асобнага рэгіёна, на тэрыторыі якога яна знаходзіцца, і ёй неабходна надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

матэрыяльная культурная каштоўнасць можа мець сусветную, нацыянальную або міжнародную значнасць і неабходна накіраваць прапанову ў Міністэрства культуры аб наданні ёй статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

адсутнічае неабходнасць надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

неабходна аднесці гісторыка-культурную каштоўнасць да катэгорыі «3»;

6.2. выпрацоўваюць прапановы па арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны;

6.3. выконваюць іншыя функцыі, прадугледжаныя гэтым Кодэксам.

7. У склад абласных (Мінскага гарадскога) саветаў па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны могуць уваходзіць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў і іншых юрыдычных асоб, якiя ў межах сваёй кампетэнцыі ўдзельнічаюць у вырашэнні пытанняў аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.



Артыкул 85. Вылучэнне культурных каштоўнасцей для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці

Культурныя каштоўнасці вылучаюцца для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з культурных каштоўнасцей:

якiя рэальна iснуюць, выкарыстоўваюцца ў дзейнасцi чалавека незалежна ад месца iх знаходжання або арэала бытавання;

якія прафесійна або выпадкова выяўлены, звесткi аб iснаваннi якiх да моманту iх выяўлення адсутнiчалi і ўласнiк якiх невядомы, адмовiўся ад права ўласнасцi на iх або страцiў права ўласнасцi на iх па iншых падставах, прадугледжаных грамадзянскім заканадаўствам;

наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце або знiкненнi гэтых культурных каштоўнасцей.

Артыкул 86. Выяўленне культурных каштоўнасцей, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, могуць быць выяўлены прафесiйна або выпадкова.

2. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якiм можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, могуць быць выяўлены прафесiйна.

Артыкул 87. Прафесійнае выяўленне культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Прафесiйнае выяўленне культурных каштоўнасцей, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, ажыццяўляецца ў час прафесiйнай навукова-даследчай дзейнасцi, у тым ліку пры правядзенні археалагічных даследаванняў.

2. Юрыдычная асоба або грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія ў час прафесiйнай навукова-даследчай дзейнасцi выявiлі культурную каштоўнасць, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і якая на момант яе выяўлення не мае ўласніка, абавязаны:

2.1. правесцi яе фiксацыю, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку ў адпаведнасці з патрабаваннямі, прадугледжанымі артыкулам 91 гэтага Кодэкса;

2.2. не пазней за сем каляндарных дзён з дня яе выяўлення пісьмова паведамiць аб гэтым у мясцовы выканаўчы і распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню і перадаць яму выяўленую рухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць на часовае захоўванне, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 3 гэтага артыкула.

3. Рухомая матэрыяльная культурная каштоўнасць, якая прафесійна выяўлена дзяржаўнымі музеямі або дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі, не перадаецца мясцоваму выканаўчаму і распарадчаму органу базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, а ўключаецца ў музейны фонд дзяржаўнага музея або ў калекцыйны фонд дзяржаўнай навуковай арганізацыі.

4. Пісьмовае паведамленне аб прафесійным выяўленні культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, павiнна ўключаць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), месца жыхарства грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, або назву і месца знаходжання юрыдычнай асобы, якія выявiлі культурную каштоўнасць.

5. Да пісьмовага паведамлення аб прафесійным выяўленні культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, дадаюцца:

5.1. матэрыялы фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі культурнай каштоўнасці;

5.2. абгрунтаванне неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.



Артыкул 88. Выпадковае выяўленне матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Юрыдычная асоба або грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія выпадкова выявiлі матэрыяльную культурную каштоўнасць, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і якая на момант яе выяўлення не мае ўласніка, абавязаны:

1.1. прыняць меры па яе захаванні;

1.2. безадкладна прыпынiць работы або iншую дзейнасць на нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якiя могуць аказаць на яе ўздзеянне;

1.3. не пазней за два каляндарныя дні з дня яе выяўлення пісьмова паведамiць аб гэтым у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню і ў выпадку выяўлення рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці перадаць яе гэтаму мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на часовае захоўванне;

1.4. перадаць яе ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў выпадку аднясення яе да археалагічнага артэфакта.

2. Пісьмовае паведамленне аб выпадковым выяўленні матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, павiнна ўключаць:

2.1. прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), месца жыхарства грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, або назву і месца знаходжання юрыдычнай асобы, якія выявiлі матэрыяльную культурную каштоўнасць;

2.2. звесткі аб месцы выяўлення рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці;

2.3. звесткi аб месцы знаходжання нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці.



Артыкул 89. Дзеянні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню пры прафесійным або выпадковым выяўленні культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, што атрымаў пісьмовае паведамленне аб прафесійным або выпадковым выяўленні культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці:

1.1. не пазней за два каляндарныя дні з дня атрымання пісьмовага паведамлення аб выпадковым выяўленні матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якая валодае прыкметамі археалагічнага аб’екта або археалагічнага артэфакта, накіроўвае інфармацыю аб выяўленай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці ў абласную (Мінскую гарадскую) камісію па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах для прыняцця рашэння аб аднясенні (неаднясенні) гэтай культурнай каштоўнасці да археалагічнага аб’екта або археалагічнага артэфакта;

1.2. не пазней за тры каляндарныя дні з дня атрымання пісьмовага паведамлення аб прафесійным або выпадковым выяўленні матэрыяльнай культурнай каштоўнасці або атрымання рашэння аб аднясенні матэрыяльнай культурнай каштоўнасці да археалагічнага аб’екта або археалагічнага артэфакта інфармуе Нацыянальную акадэмію навук Беларусі аб выяўленай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці;

1.3. у выпадках відавочнай наяўнасці ў гэтай культурнай каштоўнасці адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей або яе аднясення да археалагічнага артэфакта прымае рухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць ад юрыдычнай асобы або грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, якія яе выявілі, па акце прыёму-перадачы. Для пацвярджэння наяўнасці або адсутнасці ў рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей прыцягваюцца спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых навуковых арганізацый і (або) музеяў, якія не пазней за дзесяць рабочых дзён з дня звароту мясцовага выканаўчага і распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню аб прыцягненні спецыялістаў даюць заключэнне аб наяўнасці або адсутнасці ў рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей;

1.4. не пазней за сем каляндарных дзён з дня атрымання пісьмовага паведамлення аб прафесійным або выпадковым выяўленні нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці ажыццяўляе яе агляд і складае акт агляду. Для ажыццяўлення агляду прыцягваюцца спецыялісты дзяржаўных музеяў і (або) дзяржаўных навуковых арганізацый;

1.5. не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня атрымання пісьмовага паведамлення аб прафесійным або выпадковым выяўленні нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці вызначае часовы рэжым утрымання гэтай культурнай каштоўнасці з указаннем тэрміну яго дзеяння і ў выпадку прыпынення работ або іншай дзейнасці на нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якiя могуць аказаць на яе ўздзеянне, у сувязі з яе выяўленнем вызначае перыяд часу, на які такія работы або іншая дзейнасць прыпыняюцца;

1.6. ажыццяўляе кантроль за выкананнем патрабаванняў часовага рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, патрабаванняў па прыпыненні работ або іншай дзейнасці на нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якія могуць аказаць на яе ўздзеянне, пры неабходнасці скарачае або працягвае тэрмін дзеяння часовага рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці;

1.7. перадае рухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць у выпадку яе аднясення да археалагічнага артэфакта ў дзяржаўны музей;

1.8. арганізуе падрыхтоўку матэрыялаў, прадугледжаных пунктам 3 артыкула 90 гэтага Кодэкса, за выключэннем выпадку, калі культурная каштоўнасць прафесійна выяўлена дзяржаўнымі музеямі або дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі.

2. Для прыняцця абласной (Мінскай гарадской) камісіяй па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах рашэння аб аднясенні (неаднясенні) выяўленай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці да археалагічнага аб’екта або археалагічнага артэфакта мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню забяспечвае прадстаўнікам абласной (Мінскай гарадской) камісіі па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах доступ да гэтай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці.

Артыкул 90. Парадак унясення прапаноў аб наданні культурным каштоўнасцям статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

1. Прапановы аб наданні культурным каштоўнасцям, якія прафесійна выяўлены дзяржаўнымі музеямі і дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца гэтымі дзяржаўнымі музеямі і дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі.

Прапановы аб наданні культурным каштоўнасцям, якія прафесійна або выпадкова выяўлены іншымі юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыі якога гэтыя культурныя каштоўнасці выяўлены.

Прапановы аб наданні культурным каштоўнасцям, прадугледжаным абзацамі другім і чацвёртым артыкула 85 гэтага Кодэкса, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

2. Прапановы аб наданні матэрыяльным культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца ў пісьмовай форме ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.

Прапановы аб наданні нематэрыяльным культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца ў пісьмовай форме ў Міністэрства культуры.

3. Да прапановы аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаюцца:

3.1. матэрыялы фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі культурнай каштоўнасці;

3.2. абгрунтаванне неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

4. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якія прапанаваны для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, падлягаюць ахове, як і матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi.



Артыкул 91. Фіксацыя, навуковая апрацоўка і мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей

1. Культурныя каштоўнасці, якія прапануюцца для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, падлягаюць фiксацыi, навуковай апрацоўцы i мастацкай ацэнцы.

2. Фіксацыю, навуковую апрацоўку і мастацкую ацэнку культурных каштоўнасцей, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 3 гэтага артыкула, забяспечваюць мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, іншая юрыдычная асоба, грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія ўносяць прапанову аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У такім выпадку фіксацыю, навуковую апрацоўку і мастацкую ацэнку культурных каштоўнасцей праводзяць праектныя арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, навуковыя арганізацыі і музеі, у штаце якіх працуюць спецыялісты з вопытам работы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны не менш за два гады.

3. Фіксацыю, навуковую апрацоўку і мастацкую ацэнку прафесійна выяўленых культурных каштоўнасцей праводзяць асобы, якія іх выявілі.

4. Пры правядзенні фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі культурных каштоўнасцей, якія прапануюцца для надання ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, учыненне перашкод асобам, якія іх праводзяць, не дапускаецца.

5. Фiксацыя культурных каштоўнасцей праводзіцца шляхам тэкставага апiсання, фатаграфавання і графічнага адлюстравання. У залежнасці ад віду культурнай каштоўнасці могуць выкарыстоўвацца вiдэа- і аўдыязапiс.

6. У тэкставым апісанні культурных каштоўнасцей указваюцца іх вiдавочныя адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасці і дадаткова для нематэрыяльных культурных каштоўнасцей – звесткі аб носьбіце нематэрыяльных культурных каштоўнасцей.

7. Пры фатаграфаваннi матэрыяльных культурных каштоўнасцей неабходна забяспечыць перадачу iх аб’ёмна-прасторавага рашэння, наяўнасці найбольш значных дэкаратыўных i канструктыўных дэталей i элементаў, асаблівасцей размяшчэння гэтых культурных каштоўнасцей у навакольным асяроддзi.

Фатаграфаванне нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці праводзіцца такім чынам, каб былі прадстаўлены адначасова яе галоўны і адзін з бакавых фасадаў, тыльны і другі бакавы фасады. Фатаграфаванне археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў ажыццяўляецца з некалькіх ракурсаў, якія дазваляюць найбольш поўна перадаць асаблівасці гэтых культурных каштоўнасцей.

На фотаздымках нематэрыяльных культурных каштоўнасцей павінны быць адлюстраваны найбольш характэрныя рысы гэтых культурных каштоўнасцей, якiя перадаюць іх асноўныя пастановачныя, выканальнiцкiя прыкметы, асаблiвасцi мастацкага афармлення, вопраткi i ўпрыгажэнняў носьбітаў нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, традыцыйнай атрыбутыкi.

8. Графічнае адлюстраванне праводзіцца шляхам пазначэння на картаграфiчным матэрыяле ў маштабе 1:10 000 (для населеных пунктаў у маштабе не больш за 1:20 000) месца знаходжання матэрыяльных культурных каштоўнасцей і ў маштабе 1:200 000 – арэала бытавання нематэрыяльных культурных каштоўнасцей.

9. Навуковая апрацоўка культурных каштоўнасцей праводзiцца для адлюстравання гістарычных звестак аб іх, прадстаўлення гэтых культурных каштоўнасцей у iх прычынна-вынiковай залежнасцi ў сiстэме падобных культурных каштоўнасцей (аналагаў) i выяўлення асноўных заканамернасцей iх развiцця.

10. Пры аналiзе прычынна-вынiковай залежнасцi культурных каштоўнасцей у сiстэме падобных культурных каштоўнасцей (аналагаў) забяспечваюцца:

10.1. суаднясенне iх з пэўнымi вiдамi i (або) тыпамi аналагаў;

10.2. характарыстыка асноўных кампанентаў, элементаў, структурных прыкмет i iншых характэрных рыс, па якiх гэтыя культурныя каштоўнасці адносяцца да пэўных вiдаў i (або) тыпаў;

10.3. выяўленне спецыфiчных рыс культурных каштоўнасцей, калi такiя могуць быць выяўлены i прадстаўлены;

10.4. раскрыццё iншых асаблiвасцей i ўзаемасувязей.

11. Аналiз асноўных заканамернасцей развiцця культурных каштоўнасцей праводзіцца шляхам параўнання гэтых культурных каштоўнасцей з аналагiчнымi для выяўлення iх значнасцi.

12. Навуковая апрацоўка змяшчае гістарычныя звесткі аб характары, абліччы культурнай каштоўнасці, яе ўплыве на развіццё краіны або асобнага яе рэгіёна, звесткі аб аўтары або прыналежнасці знакамітай асобе, аб перыядзе стварэння (узнікнення) гэтай культурнай каштоўнасці і іншыя гістарычныя звесткі i вывады, у якiх даецца заключэнне па прычынна-вынiковай залежнасцi культурных каштоўнасцей i асноўных заканамернасцях іх развiцця.

13. Мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей утрымлівае iх аналiз па асноўных стылістычна-жанравых i марфалагiчных прыкметах, вызначае іх суаднясенне з пэўнай стадыяй або стадыямi развiцця беларускага нацыянальнага i сусветнага мастацтва.

Пры мастацкай ацэнцы матэрыяльных культурных каштоўнасцей праводзiцца аднясенне iх да пэўных вiдаў i (або) тыпаў, апiсанне стылявых асаблiвасцей, структуры i асаблiвасцей забудовы, элементаў i дэталей, iншых характэрных рыс, аддзелкi, колеру, характару i вiду матэрыялаў i іншага.

Мастацкая ацэнка нематэрыяльных культурных каштоўнасцей складаецца з iнфармацыі аб стылявых або жанравых асаблiвасцях гэтых культурных каштоўнасцей, храналогii iх узнiкнення i развiцця, элементах i дэталях, колеры i iншых адметных вартасцях, арэале бытавання і іншых характэрных рысах.

14. Навуковая апрацоўка і мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей афармляюцца ў выглядзе тэксту, да якога ў выпадку неабходнасцi больш поўнага прадстаўлення адметных вартасцей гэтых культурных каштоўнасцей дадаюцца iлюстрацыi.


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка